Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці




старонка15/24
Дата канвертавання15.03.2016
Памер3.63 Mb.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   24

Сіянісцкі рух у Беларусі. Для барацьбы з рэвалюцыйным рухам у заходніх губернях, у прыватнасці з Бундам, царскі ўрад па ініцыятыве Зубатава спрабаваў выкарыстаць дзейнасць сіяністаў. (Сіяністы — паслядоўнікі сіянізму —вучэння, якое звязвала вызваленне яўрэяў ад дыскрымінацыі і ганенняў у розных краінах, дзе яны пражывалі, з перасяленнем іх у Палесціну (старажытную радзіму) і ства-рэннем там яўрэйскай дзяржавы. Слова «сіянізм» паходзіць ад назвы гары Сіён у Іерусаліме, якая для сіяністаў стала сімвалам радзімы. (Дыскрымінацыя — абмежаванне або пазбаўленне правоў грамадзян з-за нацыянальнай, расавай прыналежнасці, веравызнання, полу і г. д.)

Колькасць сіянісцкіх арганізацый у Беларусі хутка павялічвалася. Яны агітавалі за перасяленне



яўрэяў у Палесціну. Удзел яўрэяў у вызваленчым руху ў «чужых» краінах і «сіяністы лічылі шкодным для іх нацыянальных інтарэсаў. У 1902г у Міснку адбыўся ўсерасійскі з’езд сіяністаў. Аднак летам 1903 г. прапаганда сіянізму ў Расіі была забаронена.


Умовы і асаблівасці ўтварэння беларускай нацыі.

Сацыяльна-эканамічнай асновай працэсу пераўтварэння народнасці ў нацыю з’яўляецца:

  1. развіццё капіталістычных адносін; 2) разбурэнне натуральнай гаспадаркі, пашырэнне і паглыбленне гандлёвых сувязей паміж горадам і вёскай, прамысловасцю і сельскай гаспадаркай; 3) свабодная міграцыя (рух, перасяленне) рабочай сілы; 4) злучэнне мясцовых рынкаў у агульнанацыянальны рынак.

Знаходжанне беларусаў у межах адной дзяржавы таксама садзейнічала ўтварэнню нацыі.

Усеагульны перапіс 1897 г. Паводле яго даных складзена карта «Структура насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый у канцы XIX ст.». Усяго ў 5 заходніх губернях у канцы XIX ст. пражывала 5,4 млн беларусаў і 3,1 млн рускіх, палякаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў і яўрэяў.

Асаблівасці беларускай нацыі.

  1. Абсалютная болыпасць беларусаў (95 %) жыла ў сельскай мясцовасці і адносілася да сялянскага саслоўя. Разам з тым перапіс 1897 г. засведчыў, што беларускую мову ў якасці роднай прызналі 50 % дваран

  2. Пасля скасавання ў 1839 г. царкоўнай уніі і прымусовага далучэння уніятаў да дзяржаўнай царквы праваслаўныя сярод беларусаў у цэлым сталі значнай болыпасцю (у 1897 г.— 81 %). Асноўная маса беларусаў-католікаў пражывала на Віленшчыне і Гродзеншчыне.

  3. Слабасць нацыянальнай буржуазіі і этнічнай самасвядомасці (усведамлення свайго адрознення (найперш па мове) ад прадстаўнікоў іншых народаў).

  • У землеўладанні і сельскай гаспадарцы, прамысловасці і гандлі Беларусі панавалі памешчыкі — па нацыянальнай свядомасці палякі і расійцы — і яўрэйская буржуазія. Гэта крайне адмоўна адбівалася на станаўленні беларускай нацыі, мовы і культуры, якіх яны не прызнавалі.

  • Вельмі неспрыяльнае для развіцця беларускай нацыі становішча захоўвалася ў гарадах Беларусі, дзе колькасна пераважала яўрэйскае насельніцтва, а ў грамадскім і палітычным жыцці панавала расійская мова і культура.

  • Беларуская агпарная буржуазія, якая пачала фарміравацца пасля адмены прыгоннага права і ў пачатку XX ст. была эканамічна слабай і не ўсведамляла свайго нацыянальнага адзінства як беларусаў і не разлічвала сваімі сіламі авало-даць нацыянальным рынкам.

  1. Развіццё нацыянальнай культуры і мовы ва ўмовах пануючай русіфікацыі. Агульнасць мовы — адна з самых важных прыкмет нацыі. Новая беларуская літаратурная мова пачала фарміравац-ца ў першай палове XIX ст. на аснове жывой, шматдыя-лектнай народнай мовы (гл. § 8). У 40—50-я гг. у яе развіцці былі дасягнуты пэўныя поспехі (творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, У. Сыракомлі, ананімныя паэмы «Тарас на Парнасе», «Энеіда навыварат” Пасля 1863г. -- Жорсткія рэпрэсіі: у 1863—1888 гг. у Расійскай імперыі не было апублікавана ніводнага літаратурнага твора на беларускай мове.

  2. Слабое развіццё нацыянальнай барацьбы. У прыгнечаных народаў нацыянальная самасвядомасць найболып поўна праяўляецца ў нацыянальна-вызваленчых рухах, якія маюць на мэце ўтварэнне (ці аднаўленне) нацыянальнай дзяржавы. Першым змагаром за яе ажыццяўленне быў К. Каліноўскі. Пазней, у творах Да беларускай моладзі», «Да беларускай інтэлігенцыі», «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» за подпісам «Даніла Баравік», «Пасланне да землякоў-беларусаў» ад «Шчырага беларуса»), два нумары часопіса «Гомон».упершыню не толькі абвяшчалася існаванне самастойнага беларускага этнасу як «асобнай галіны славянскага племені», але і давалася тэарэтычнае абгрунтаванне гэтага тэзіса, пратэставалі супраць асіміляцыі беларусаў, (Асіміляцыя — знішчэнне нацыянальных асаблівасцей і свядомасці народа, зліццё яго з іншым народам, якое суправаджаецца засваеннем чужой мовы, культуры і звычаяў.)


РЭВАЛЮЦЫЯ 1905—1907 гг. У БЕЛАРУСІ.
Прычыны: 1. Неабходна было «расчысціцьзямлю» для свабоднага развіц-
ця капіталізму — вырашыць аграрнае пытанне, якое было галоўным у першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. 2. Адсутнасць дэмакратычных свабод. Расія ўступіла ў XX ст., не маючы парламента, які ў дэмакратычных краінах распрацоўваў і прымаў законы, кантраляваў дзейнасць выканаўчай улады. У краіне захоўваліся саслоўныя прывілеі дваранства і духавенства. Ліквідацыя самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі з'яўляліся адной з галоўных задач рэвалюцыі. 3. Не вырашанасць нацыянальнага пытання. Палітыка па нацыянальным пытанні па-ранейшаму вызначалася лозунгам «адзінай і недзялімай ішшрыі Расійскай». 4. Эканамічны крызіс абвастрыў супярэчнасці паміж пралетарыятам і буржуазіяй. Узмацняліся рэпрэсіі ўладаў супраць стачачнікаў. Гэта садзейнічала пераходу рабочых да палітычнай барацьбы.

У палітычнай барацьбе падчас рэвалюцыі вылучаюцца тры лагеры: урадавы ліберальна-буржуазны і дэмакратычны.



Урадавы лагер абапіраўся на дваранства, вышэйшыя пластьі. чыноўніцтва і арміі, яго падтрымлівала буйная манархічна настроеная буржуазія. Усё яны імкнуліся захаваць самадзяржаўе.

У ліберальна-буржуазны лагер уваходзілі буйная і сярэдняя буржуазія некаторыя прагрэсіўныя памешчыкі, буржуазная інтэлегенцыя. Яны абмяжоўваліся толькі мірнымі србдкамі ўздзеяння на самадзяр-жаўе.

Дэмакратычны лагер складалі пралетарыят. сялянства. радыкальна настроеная_інлэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя пласты горада і вёскі.

Пачатак рэвалюцыі. Вызваленчы рух у студзені — верасні 1905 г.

9 студзеня 1905г. была растраляна мірная працэсія да цара, якой кіраваў поп Гапон. Ахвярамі сталі каля 1000 чалавек. Гэта падзея названа “Крывавая нядзеля” – была растраляна вера ў “добрага цара”. Весткі пра расстрэл мірных шэсцяў рабочых у Пецярбургу хутка распаўсюдзіліся па ўсёй краіне і выклікалі сярод рабочых выбух абурэння, які праявіўся ў масавых стачках, вулічных дэманстрацыях, мітынгах і маніфестацыях салідарнасці з пецярбургскімі рабочымі. Выступленні салідарнасці ў студзені 1905 г. ахапілі ў Беларусі 31 горад і мястэчка. Болыпасцю іх кіравалі арганізацыі Бунда і РСДРП, якія стваралі сумесныя, кааліцыйныя стачачныя камісіі і камітэты, у якія ўваходзілі прадстаўнікі абедзвюх арганізацый (кааліцыя — аб'яднанне, саюз).

У лютым — сакавіку 1905 г. хваля палітычных выступленняў рабочых рэзка знізілася.

Найбольшым уплывам сярод сялян карысталіся эсэры і БСГ. Менавіта яны ў сакавіку 1905 г. арганізавалі і правялі ў Мінску сялянскі з'езд, на якім быў створаны Беларускі сялянскі саюз. Удзельнікі з'езда прыйшлі да высновы, што атрымаць зямлю можна толькі шляхам узброенай барацьбы з самадзяржаўем.

У сакавіку 1905 г. БСГ выдала лістоўку «Што такоё канстытуцыя», у якой заклікала

сялян узняцца разам з рабочымі на барацьбу за звяржэнне царызму і скліканне Канстытуцыйнага

сходу, выбранага агульным, роўным для ўсіх і тайным галасаваннем.

У тым жа месяцы БСГ разам з эсэрамі арганізавала ў Мінску сялянскі з'езд, на якім

утварыўся Беларускі сялянскі саюз рашэнні з'езда мелі рэвалюцыйна-дэмакратычны характар.

У красавіку—чэрвені 1905г. палітычнымі выступленнямі рабочых былі ахоплены 56 гарадоў і мястэчак Беларусі.



Летам 1905 г. пад уздзеяннем рабочага руху ўзмацнілася барацьба сялян з памешчыкамі. Першым найболып масавым і арганізаваным выступленнем з'явілася агульная забастоўка сялян-падзёншчыкаў і парабкаў, якая ў чэрвені 1905 г. ахапіла амаль усе памешчыцкія маёнткі Навагрудскага павета.

Пад уплывам вяснова-летняга ўздыму рэвалюцыі захісталася галоўная апора царызму — армія. Летам 1905 г. у Мінску адбылося выступленне штрафнога чыгуначнага батальёна, які адмовіўся ехаць на Дальні Усход.



Байкот Булыгінскай думы. 3 мэтай аслабіць націск рэвалюцыйных сіл, прыцягнуць на свой бок ліберальную буржуазію Мікалай II 6 жніўня 1905 г. падпісаў маніфест аб увядзенні ў Расіі Дзяржаўнай думы, праект якой распрацаваў міністр унутраных спраў Булыгін. Гэтая Дума магла толькі выказваць парады цару пры выпрацоўцы законаў. Да таго ж рабочыя і сяляне да выбараў Думы не дапускалася. Таму ўсе рэвалюцыйныя партыі і арганізацыі выступілі супраць маніфеста і і прызвалі байкатаваць выбары ў Думу, г. зн. не ўдзельнічаць у іх.

Кастрычніцкая палітычная стачка. 7-17 кастрычніку 1905 г. Расійская імперыя была ахоплена ўсеагульнай палітычнай стачкай, якая праводзілася пад лозунгам звяржэння самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі. Спыніўся рух на чыгунках.У выніку эканамічнае жыццё ў краіне было паралізавана, што вымусіла царскі ўрад пайсці на ўступкі.

17 кастрычніка Мікалай II падпісаў маніфест, паводле якога Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі, значна пашыралася колькасць выбаршчыкаў, абвяшчаліся дэмакратычныя свабоды: свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў, сумлення (веравызнання), недатыкальнасць асобы. Цар урачыста абяцаў, што ў далейшым не адзін закон не зможа ўвайсці ў сілу без згоды Думы.

У Пецярбургу, Маскве і многіх іншых гарадах Расіі кастрычніцкімі выступленнямі працоўных кіравалі Саветы рабочых дэпутатаў. У гарадах Беларусі такую ж ролю выконвалі кааліцыйныя саветы (камісіі, камітэты), у якія ўваходзілі прадстаўнікі мясцовых рэвалюцыйных арганізацый на аснове пагадненняў паміж імі. Як правіла, у іх увахіідаілі.прадстаўнікі РСДРП і Бунда. У кастрычніку 1905 г. кааліцыйныя савет і папоўніліся прадстаўнікамі мясцовых аддзяленняў Усерасійскага чыгуначнага саюза, які непасрэдна кіраваў забастоўкамі чыгуначнікаў.



18 кастрычніка ў гарадах Беларусі абвяшчаўся царскі маніфест аб свабодах. Узрушаныя чуткамі аб ім, гараджане выходзілі на вуліцы, збіраліся ў групы. Больш таго: у Мінску і Віцебску мірныя народныя мітынгі, на якіх абмяркоўваўся маніфест, па загаду мясцовых уладаў былі расстраляны паліцыяй, казакамі і салдатамі. У Мінску гэтая падзея атрымала назву “Курлаўскі растрэл”, бо адбылася па загаду губернатара Курлава.

У кастрычніку 1905 г. Віленскі камітэт БСГ выдаў адозвы «Браты хрысціяне!» і «Да салдатаў

Маніфест садзейнічаў утварэнню палітычных партый у 1905 г.

У кастрычніку 1905 г. у ліберальным лагеры ўтварыліся дзве галоўныя партыі —



Саюз 17 кастрычніка (акцябрысты) і Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэты).

Пазіцыі аддзелаў Саюза 17 кастрычніка ў заходніх губернях вызначаў лозунг захавання «адзінай і непадзельнай імперыі Расійскай» і безраздзельнага панавання ў ёй велікарускай нацыі («Расія для рускіх і толькі рускія павінны кіраваць ёю»). У Беларусі яны вялі раз'юшаную антыпольскую і антыяўрэйскую агітацыю, адмаўлялі існаванне беларускай нацыі і змагаліся з беларускім нацыянальным рухам. У гэтых адносінах мясцовыя акцябрысты не адрозніваліся ад чарнасоценцаў.



Кадэты выступалі за пераўтварэнне Расіі ў канстытуцыйную манархію, накшталт Англіі, за прадастаўленне Польшчы і Фінляндыі права на дзяржаўную аўтаномію і прызнанне грамадзянскага раўнапраўя ўсіх народаў Расіі, за свабоду ўжывання ў грамадскім жыцці розных моў. Для ўтварэння і арганізацый кадэтаў у Беларусі не было спрыяльных умоў з прычыны адсутнасці тут земстваў і вышэйшых навучальных устаноў. Кадэцкую партыю ў Беларусі падтрымлівалі розныя групоўкі яўрэйскай буржуазіі, у тым ліку сіяністы, і часткова польскія памешчыкі і каталіцкі ка-
касцёл.

Саюзніцай кадэтаў стала Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі, створаная ў канцы І905— пачатку І906 г. па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам каталіцкага епіскапа барона Э. Ропа. Яе актыўна падтрымалі беларускія сяляне-католікі Віленскай і Гродзенскай губерняў.

2 снежня 1905г. цар выдаў указ аб перапыненні крымінальнага пераследу за ўдзел у эканамічных стачках.

4 снежня 1905г. Мікалай ІІ забараніў выхад усіх сацыял-дэмакратычных газет.

7 снежня 1905г. РСДРП, Бунд і ПСР выступілі з адозвай “Да ўсяго народа”: заклік да ўзброеннай барацьбы з царызмам, пачалася Снежанская палітычная стачка, потым паўстанне рабочых у Маскве.

11 снежня 1905г. Мікалай ІІ выдаў закон аб выбарах у Думу.

Паводле закона ўсе выбаршчыкі падзяляліся на 4 курыі (катэгорыі): землеўласнікаў, гараджан, сялян і

рабочых. Не атрымалі права голасу жанчыны, моладзь да 25 гадоў, рабочыя прадпрыемстваў, на якіх працавала менш за 50 чалавек, вайскоўцы, беззямельныя.

У канцы 1905-пачатку 1906гг. Адбыліся выбары ў Думу. Большасць атрымалі кадэты. Поспеху кадэтаў спрыяла тое, што левыя партыі — РСДРП, эсэры, Бунд, БСГ, ППС на Літвебайкатавалі выбары. Але к маю-чэрвеню 1906г. большасць ад 5-ці заходніх губерній склалі аўтанамісты.
Студзень 1906г. адбыўся ІІ з’езд БСГ.

27 лютага 1906 Вучні мінскай мужчынскай гімназіі г. наладзілі маніфестацыю пратэсту супраць смяротнага пакарання эсэра Івана Пуліхава, які ўдзельнічаў у замаху на жыццё губернатара Курлова — галоўнага віноўніка расстрэлу мірнага мітынгу мінчан у кастрычніку 1905 г.

4 сакавіка 1906 г. быў выдазены закон, які дазволіў утварэнне прафесійных саюзаў наёмных рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі з мэтай паляпшэння іх эканамічнага становішча, павышэння прафесійнага і культурнага ўзроўню.
У красавіку 2006г. 1-я Дума пачала працу.

Галоўным у Думе, як і чакалася, стала аграрнае пытанне.



Праекты вырашэння зямельнага пытання:

Кадэты: стварыць «дзяржаўны зямельны запас» з казённых, удзельных, манастырскіх і часткі памешчыцкіх зямель, якія здаваліся ў арэнду ці ўвогуле не апрацоўваліся. Гэтыя землі памешчыкі павінны былі прадаць па «справядлівай» (не рыначнай) ацэнцы ў зямельны фонд для надзялення сялян.
Трудавікі ( расійскія сяляне-дэпутаты): свой праект вырашэння аграрнага пытання, які прадугледжваў ліквідацыю памешчыцкага землеўладання, перадачу ўсёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць і ўвядзенне ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме.Распараджэнне нацыяналізаванай зямлёю перадавалася мясцовым зямельным камітэтам, выбраным усеагульным, прамым, роўным і тайным галасаваннем, г. зн. фактычна сялянам.
Аўтанамісты (Р. С. Скірмунт, I. Друцкі-Любедкі і інш.) патрабавалі прадастаўлення Літве і Беларусі шырокага абласнога самакіравання з правам вырашэння аграрнага пытання. Яны цвёрда адстойвалі недатыкальнасць і памешчыцкай, і сялянскай уласнасці на зямлю.
Беларускія сяляне-дэпутаты: не падтрымалі праграму нацыяналізацыі зямлі і ўраўняльнага

землекарыстання, якая карысталася шырокай папулярнасцю ў масах рускага сялянства. Беларускія сяляне імкнуліся да замацавання зямлі ў асабістую ўласнасць з правам поўнага распараджэння ёю.


Дзяржаўная праграма: 20 чэрвеня 1906 г. была апублікаванач ўрадавая праграма па аграрнаму пытанню, якая прадугледжвала ліквідацыю абшчыннага землеўладання, надзяленне сялян зямлёю ў асабістую ўласнасць, расшырэнне сялянскага землеўладання за кошт казённага фонду і добраахвотнага продажу памешчыцкай зямлі праз Сялянскі банк.

9 ліпеня 1906 г. Мікалай II указам ад распусціў Думу і назначыў новыя выбары.

Вялікая колькасць дэпутатаў, найболып з ліку кадэтаў і трудавікоў, выехалі ў Выбарг (Фінляндыя) і там



ІО ліпеня падпісалі адозву “Народу ад народных прадстаўнікоў» («Выбаргская адозва»), у якой выказалі пратэст супраць свавольства ўрада і заклікалі насельніцтва адмовіцца ад выплаты падаткаў і выканання павіннасцей на карысць дзяржавы. Польска-беларускія аўтанамісты асудзілі яе.

Выбары ў II Дзяржаўную думу адбываліся ў канцы 1906 — пачатку 1907г. ва ўмовах відавочнага спаду рэвалюцыйнай барацьбы.

Большасць ад беларускіх губерній атрымаў перадвыбарчы блок “РОС”, другое па колькасці месца атрымалі аўтанамісты (польска-беларускія памешчыкі і ксяндзы).

«Русский окраинный союз» (РОС) складаўся з акцябрыстаў і “Саюза рускага народа”: яны імкнуліся ліквідаваць эканамічнае панаванне і палітычны ўплыў у краі польскіх землеўладальнікаў і яўрэйскай буржуазіі. Выступілі з патрабаваннем аб'явіць усіх палякаў і яўрэяў «замежнымі грамадзянамі, якія не маюць права ўдзельнічаць у прадстаўніцтве і выбарах». РОС дамагаўся ад урада прымусовага выкупу ў польскіх памешчыкаў зямель, якія перавышалі земскі цэнз (250 дзес), і перадачы іх «рускім земляробчым праваслаўным элементам». Такім чынам яму ўдалося атрымаць падтрымку з боку беларускіх праваслаўных сялян і правесці ў Думу ад Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Гродзенскай губерняў 15 дэпутатаў, прычым у Мінскай губерні ўсе 9 дэпутатаў, з іх 6 сялян, былі яго стаўленікамі.

У другой Думе, як і ў першай, асноўным было аграрнае пытанне. Трудавікі і эсэры па-ранейшаму выступалі за пера-дачу ўсёй зямлі ва ўласнасць народу і размеркаванне яе па працоўнай норме. Чарнасоценцы і акцябрысты падтрымліва-лі аграрную праграму старшыні ўрада П. Сталыпіна.

1 верасня 1906 г выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты “Наша доля” Фактычнымі рэдактарамі «Нашай долі» былі браты Луцкевічы, Цётка (Алаіза Пашкевіч) і Ф. Умяс-тоўскі. ' Першы нумар «Нашай долі» адкрываўся вершам Цёткі“Наш палетпак», які заклікаў беларусаў да нацыянальнага адраджэння. У гэтым жа нумары быў апублікаваны яе публіцыстычны твор «Прысяга над крывавымі разорамі. Газета была зачынена.

3 10 лістапада 1906 г. яны пачалі выдаваць у Вільні новую, значна болып памяркоўную газету «Наша ніва” Паляпшэнне жыцця народа «Наша ніва» звязвала ўжо не з рэвалюцыяй, а з Дзяржаўнай думай.



У снежні 1906 г. «Наша ніва» надрукавала сваю праграму паляпшэння становішча малазямельных і беззямельных сялян у форме наказу для думскіх дэпутатаў ад Беларусі. Яны павінны былі дамагацца: скасавання законаў, якія не дазвалялі свабодна купляць і прадаваць зямлю; ліквідацыі цераспалосіцы ў землекарыстанні сялян шляхам стварэння фальварковай (хутарнай) гаспадаркі і арганізацыі дробнага крэдыту за малыя працэнты на гаспадарчыя патрэбы; увядзення ўсесаслоўнай воласці, г. зн. далучэння да воласці ўсіх людзей, што пражывалі ў ёй («без розніцы, ці то паны, ці мужыкі, ці хто другі»); увядзення шырокага мясцовага самакіравання ў воласцях, паветах і губернях і асобнага самакіравання для ўсяго краю з асобным соймам, выбраным агульным, роўным, тайным і простым галасаваннем; устанаўлення адзінага прагрэсіўнага падатку ад даходаў і скасавання ўскосных падаткаў; увядзення агульнага, абавязковага для ўсіх і бясплатнага навучання.
3 чэрвеня 1907г. Мікалай II падпісаў указ аб роспуску ІІ Думы і груба парушыўшы Маніфест 17 кастрычніка, у адсутнасць думы прыняў змены ў выбарчы законе. Гэтыя падзеі атрымалі назву “трэцьчэрвенскі пераварот”. Так закончылася першая расійская рэвалюцыя.
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ

Ў ПАЧАТКУ XX СТ. СТАЛЫПІНСКІЯ РЭФОРМЫ.

ГРАМАДСКІ РУХ
. 1900 г. пачаўся сусветны эканамічны крызіс. Найперш ён праявіўся ў збыце беларускага лесу за граніцай. Попыт і цэны на лясныя матэрыялы рэзка знізіліся. Крызіс у лясной справе адмоўна адбіўся на ўсёй мясцовай прамысловасці, а таксама на гандлі.

Асноўныя тэндэнцыі: 1) Перыяд крызісу і дэпрэсіі быў асабліва неспрыяльны да рамеснай прамысловасці. Колькасць прадпрыемстваў у ёй 1900—1908 гг. скарацілася больш чым на 4600, а валава прадукцыя — на 5,5 млн руб. У той жа час колькасць буйных (цэнзавых) прадпрыемстваў павялічылася на 26 %, а іх вытворчасць — на 37 %.

2) Крызіс станоўча паўплываў на развіццё адной з галоўных галін прамысловасці Беларусі — дрэваапрацоўчай.. Падзенне цэнаў на сыры лес прыму сіла купцоў будаваць лесапільна-фанерныя, лесапільна-бандарныя, тарныя (ад слова тара), папяровыя і запалкавыя заводы і фабрыкі. У выніку, к 1914г. па аб’ёму вытворчасці дрэваапрацоўчая галіна выйшла на першае месца і абагнала харчовую галіну.

3) Крызіс штурхаў буйных фабрыкантаў да аб'яднання капіталаў у форме акцыянерных таварыстваў і стварэння сіндыкатаў. (Акцыянернае таварыства — прадпрыемства, капітал якога ўтвараецца з грашовых укладаў шэрага прадпрымальнікаў і існуе ў форме акцый, якія свабодна прадаюцца і купляюцца. Акцыя — каштоўная папера, якая сведчыць аб удзеле ў акцыянерным таварыстве і дае права яе ўладальнікам на атрыманне сваёй долі ад агульнай сумы прыбытку. Сіндыкат — форма аб'яднання прадпрымальнікаў, калі яны дамаўляюцца аб устанаўленні пэўных аб'ёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю.) На аснове мясцовых капіталаў пры непасрэдным удзеле банкаў утварыліся акцыянерныя таварысты тытунёвай фабрыкі «Нёман» у Гродне (раней належала Шарашэўскаму),запалкавых фабрык у Пінску і Мазыры.

У 1905 г. запалкавыя фабрыканты Беларусі стварылі сіндыкат — Заходні камітэт пры Мінскім аддзяленні Паўноч-нага банка, які засяродзіў у сваіх руках збыт запалак па адзіных манапольных цэнах. У 1907 г. гэты камітэт аб'яднаўся з Усходнім камітэтам у Маскве, і ў выніку было створана Усерасійскае акцыянернае таварыства фабрыкантаў запалкавай галіны дрэваапрацоўчай прамысловасці «РОСТ»



4) У той жа час паскорылася пранікненне ў прамысловасць Беларусі расійскага і замежнага капіталу. Расійскім і замежным акцыянерным таварыствам належалі льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна», электрычная станцыя і трамвай у Віцебску, папяровая фабрыка ў Шклове, найбуйнейшы ў Расіі завод сухой перагонкі дрэва ў Выдрыцы Аршанскага пав.
Аграрная рэформа і развіццё сельскай гаспадаркі. Увядзенне земстваў.

Прычыны і мэты Сталыпінскай аграрнай рэформы.. Не спраўдзіліся спадзяванні рэакцыянераў на сялянскую абшчыну як галоўную апору ўрада ў вёсцы, патрыярхальнасць сялян, іх спрадвечную веру ў «цара-бацюшку». Менавіта на абшчынных сходах сяляне ў 1905—1906 гг. часта прымалі рашэнні аб захопе памешчыцкіх зямель, аб агульных патрабаваннях да памешчыкаў, фарміравалі склад сваіх выбаршчыкаў, а ўрэшце і прадстаўнікоў у Дзяржаўную думу, якія стварылі там фракцыю трудавікоў

Крайне адмоўна ўплывала на развіццё гаспадаркі сялян ажыццёўленае рэформай 19 лютага размер-каванне надзельнай зямлі ў залежнасці ад яе якасці ў розных месцах асобнымі вузкімі палоскамі («шнурамі»), г. зн. цераспалосіца. Таму прадаць зямлю сяляніну не было магчымасці.

Ініцыятарам і галоўным кіраўніком рэформы выступіў прэм'ер-міністр і міністр унутраных спраў П. А. Сталыпін. Мэтамі рэформы сталі наступныя:

1) разбурэнне сялянскай абшчыны;

2) пытанне з малазямеллем сялян ён збіраўся вырашыць шляхам арганізацыі добраахвотнага перасялення значнай іх часткі з еўрапейскіх губерняў у Сібір;

3) эканамічнай мэтай рэформы з'яўлялася забеспячэнне паскораных тэмпаў развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і росту яе прадукцыйнасці;

4) палітычная мэта: разбіць адзіны, агульнасялянскі фронт супраць памешчыкаў, раскалоць вёску, паскорыць стварэнне класа сельскай буржуазіі.

Рэформа пачалася з указа 9 лістапада 1906г ( з 14 чэрвеня 1910 г. ён быў падпісаны Мікалаем II і стаў законам), які прадугледжваў разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць сялян. Кожны гаспадар, што валодае надзельнай зямлёю на абшчынным праве, мог у любы час патрабаваць замацавання за сабою ў асабістую ўласнасць належнай яму часткі з азначанай зямлі. Кожны гаспадар, за якім замацаваны ўчасткі надзельнай зямлі... мае права ў любы час патрабаваць выдзялення яму замест гэтых участкаў адпаведнага ўчастка па магчымасці ў адным месцы, што мела назву водруб. Калі на водруб пераносіліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы водруб станавіўся хутарам. Калі сельская грамада на працягу месяца не давала згоды на выхад селяніна з абшчыны і выдзяленне яму водруба, то справу сваёй уладай вырашаў земскі начальнік. Па колькасці водрубаў і хутароў 5 заходніх губерній занялі першае месца ў Расійскай імперыі.


1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   ...   24


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка