Курс наум тэмы 1 Тэма І. Беларусь у старажытнасці




старонка11/24
Дата канвертавання15.03.2016
Памер3.63 Mb.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   24

5. Магдэбургскае права скасоўвалася. На Беларусь распаўсюджвалася «Грамата на правы і выгады гарадам Расійскай імперыі» ад 21 красавіка 1785 г. Паводле гэтай граматы ўсе гараджане дзяліліся на шэсць разрадаў і ў залежнасці ад таго, якой маёмасцю валодалі, дапускаліся да выбараў дэпутатаў («гласных») у Гарадскую думу. Яна з'яўлялася распарадчым органам і выбірала па аднаму прадстаўніку ад кожнага разраду ў свой выканаўчы орган - шасцігласную думу. Аднак вырашэнне ўсіх важных пытанняў гарадскога жыцця цалкам залежала —ад губернатараў і прызначаных імі чыноўнікаў — Гараднічы.


  1. У мэтах стварэння на далучанай тэрыторыі Беларусі надзейнай апоры для расійскай

улады Кацярына II ужо ў 70-я гг. пачала тут шырокую раздачу зямель з прыгоннымі сялянамі сваім генералам і буйным чыноўнікам. У выніку колькасць дзяржаўных сялян у Беларусі зменшылася ў 3 разы (да 9,3 %), а ўдзельная вага памешчыцкіх прыгонных павялічылася да 80 %. Пасля 1801 г., з-за моцнага супраціўлення дзяржаўных сялян пераводу іх у разрад памешчыцкіх, раздача маёнткаў у Беларусі ўрадам Аляксандра I была спынена.


  1. На Беларусь была распаўсюджана расійская сістэма падаткаў і павіннасцей. Сяляне і мяшчане павінны былі плаціць дзяржаве замест ранейшага падымнага (з кожнага «дыма», двара) падушны падатак, значна больш цяжкі. Ён раскладваўся на мужчынскія «душы». Падушны падатак забяспечваў утрыманне арміі і флота. На мяшчан ускладваліся расходы па ўтрыманню гарадскіх улад, паліцыі, турмаў і г. д (Земскі падатак).

Але, улічваючы цяжкі стан беларускага насельніцтва, выяўлены ў час перапісу (пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай), расійскі ўрад на два гады вызваліў яго ад выплаты дзяржаўных падаткаў. На працягу наступных 10 гадоў падушны падатак збіраўся ў палавінным памеры ў параўнанні з расійскімі падаткаплацельшчыкамі.


  1. Новай і вельмі цяжкай для сялян і мяшчан Беларусі з'явілася рэкруцкая павіннасць

(абавязак выдзяляць рэкрутаў на 20-гадовую службу ў расійкую армію. Адзін рэкрут выдзяляўся ад 200; а з 1820 г.— 125 душ мужчынскага полу. Прыгонныя сяляне за карыстанне памешчыцкай ці дзяржаўнай зямлёю павінны былі адбываць паншчыну, плаціць аброк, выконваць розныя іншыя павіннасці.

9. . Паказальна і тое, што Кацярына II пасля расфарміравання рымскім папам ордэна езуітаў (1773 г.) дэманстратыўна дазволіла яго дзейнасць у Расійскай імперыі. Цэнтр ордэна перамясціўся ў Полацк. З 1773г. было заснавана каталіцкае архібіскупства з цэнтрам у Магілёве.

Толькі ў 1794 г. пасля паўстання Т. Касцюшкі Кацярына II выдала ўказ, каб ніхто з шляхты, духоўных або ўрадавых асоб не рабіў перашкоды пры пераходзе з уніяцтва ў праваслаўе. Аднак гэты працэс прахо-дзіў марудна

9. У 1794 г. Кацярына II падпісала ўказ аб увядзенні «мяжы яўрэйскай аселасці» ў беларуска-літоўскіх і ўкраінскіх губернях. Толькі тут дазвалялася яўрэям пастаяннае пражыванне. Але і ў гэтым раёне ім было забаронена

- трымаць шынкі, корчмы і пастаялыя двары ў вёсках,

- арандаваць памешчыцкія маёнткі і прамысловыя прадпрыемствы і ўвогуле пражываць за межамі гарадоў і мястэчак

- Яўрэйскія рамеснікі і купцы абкладваліся ўдвая болыпымі падаткамі, чым хрысціяне. За выплату падаткаў, за выкананне павіннасцей адказваў кагал. Для яўрэяў была павышана і норма рэкруцкай павіннасці. Гэтыя і іншыя меры мелі на мэце прымусіць яўрэяў перайсці ў хрысціянства (праваслаўе) або зусім пакінуць Расійскую імперыю. Для хрышчоных яўрэяў, якія цалкам адрываліся ад кагалу, усе абмежаванні скасоўваліся.

10. Змены ш саслоўнай структуры грамадства. Саслоўная структура насельніцтва Беларусі зацвердзіла падзел саслоўяў на прывілеяваныя і падатковыя. Вышэйшымі прывілеяванымі саслоўямі былі дваранства, духавенства, купецтва і нешматлікая група ганаровых грамадзян (з 1832 г.). Усе яны пазбаўляліся 1. рэкрутчыны, 2. цялесных пакаранняў, 3. падушнага падатку і іншых дзяржаўных павіннасцей.

У першай палове XIX ст. у Беларусі ўтвараецца новая для яе непадатковая, але і не прывілеяваная група насельніцтва разначынцы, г. зн. выхадцы з «розных чыноў і званняў».

Беларусь у пачатку ХІХ ст.
1801г. – імператарам Расіі становіцца Аляксандр І, які правіў да 1825г.
1803г. – была ўтворана Віленская вучэбная акруга начале з Адамам Чартарыйскім.
1807г. – Аляксандр І і Напалеон Банапарт заключылі Тыльзіцкі дагавор, згодна з якім Расія далучылася да блакадыАнгліі і атрымала Беластоцкую вобласць, якаяперайшлада Гродзенскай губерніі.
1810г. – Упершыню ў Расійскай губерніі на тэрыторыі Бабруйскага павета было ўтворана ваеннае пасяленне.
1811г. – На імя Аляксандра І Міхал Клеафас Агінскі падаў праект аўтаноміі ВКЛ у складзе Расійскай імперыі.


Беларусь у вайне 1812г.
Перад вайной: тры рускія арміі, якія разам налічвалі 317 тыс. чалавек.

штаб 1-й арміі генерала М. Б. Барклая дэ Толі знаходзіўся ў Вільні,

штаб 2-й арміі генерала П. I. Баграціёна — у Ваўкавыску,

штаб 3-й арміі генерала А. П. Тормасавау Луцку (на Валыні).


План Напалеона.

Баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812

І2 чэрвеня 1812 г. войскі Напалеона Банапарта, сканцэнтраваныя на тарыторыі герцагства Варшаўскага і Прусіі, пераправіліся праз Нёман і ўступілі ў межы Расійскай імперыі на землі Літвы і Беларусі.

16 чэрвеня яны занялі Вільню, 24 чэрвеняМінск.

1 ліпеня 1812г. на савеце 1-й арміі каля Дрысы БарклайдэТолі вырашыў адступаць праз Віцебск. Барклай дэ Толі адступаў праз Свянцяны — Полацк

Храналогія абарончых баёў.

А. Баграціён адступаў праз цэнтр Беларусі на Магілёў. 3-пад Міра(жорсткія, першыя баі) 2-я армія накіравалася на Магілёў.
Б. 11 ліпеня ў 11 км ад Магілёва, ля вёскі Салтанаўка, адбыўся жорсткі бой. Корпусу генерала М. М. Раеўскага ўдалося на суткі скаваць значныя сілы французаў, што дазволіла Баграціёну з асноўнымі сіламі пераправіцца праз Днепр.

В. 1-й арміі 13—14 ліпеня давялося вытрымаць жорсткія баі на падыходзе да Віцебска (каля мястэчка Астроўна і вёскі Кукавячына).
Г. У сярэдзіне ліпеня ў баявыя дзеянні ўключылася і армія Тормасава, якая накіравалася ў Гродзенскую губерню для ўдару па тылах французскіх войскаў. Але французы прымусілі яе зноў адступіць на Валынь – баі пад Кобрынам
Д. У гэтыя ж дні напружаныя баі адбываліся ў раёне Полацка, дзе Барклай дэ Толі пакінуў 25-тысячны корпус генерала Вітгенштэйна з мэтай перакрыць французам шлях на Пецярбург. Полацк быў заняты маршалам Удзіно. У бітве паміж мястэчкам Клясціцы і вёскай Якубава расійскі генерал Я. Кульнёў атрымаў перамогу над Удзіно, але неўзабаве ў баі каля мястэчка Сівошын загінуў. Полацк застаўся ў руках французаў.
На працягу другой паловы ліпеня Напалеон знаходзіўся ў Віцебску, вырашаючы пытанне, што рабіць далей і чакаў тут мірных перагавораў з Аляксандрам I.
Тым часам арміі Барклая даТолі і Баграціёна (22 ліпеня злучыліся пад Смаленскам. Тут у ходзе баёў колькасная перавага французаў значна зменшылася, а напярэдадні Барадзінскай бітвы (26 жніўня) сілы праціўнікаў былі ўжо прыблізна роўныя.

Акупацыйны рэжым французаў.

Польскія і беларускія паны і шляхта віталі прыход французаў з надзеяй на аднаўлення Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.



1 ліпеня 1812 г. загадам Напалеона быў утвораны Часовы ўрад Вялікага княства Літоўскага, якому падпарадкоўваліся:
Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая воб-
ласць
, перайменаваныя па французскаму ўзору ў дэпартаменты. Імі кіравалі асобныя камісіі з трох членаў. Віцебскі і Магілёўскі дэпартаменты, якія не ўваходзілі ў склад ВКЛ, падпа-радкоўваліся непасрэдна французскім ваенным уладам.
Часовы ўрад ВКЛ імкнуўся да злучэння з Полыпчай. 14 ліпеня 1812 г. ён падпісаў акт аб «зліцці з народам Полыпчы».
Узброеныя атрады партызан, якія перашкаджалі расійскім і французкім войскам вывозіць матэрыяльныя каштоўнасці, запасы харчоў і фуражу, нападалі на абозы і каманды, што займаліся рэквізіцыямі ў вёсках. (Рэквізіцыя — прымусовае адабранне дзяржавай маёмасці ва ўласніка пры надзвычайных абставінах).

Кіраўнікі атрадаў: Фядора Міронава. Максім Маркаў кіраўнік атрада в.Жарцы, Полацкага павета (гэта вёска ўся пайшла ў партызаны).


Баявыя дзеянні восенню 1812 г. У пачатку кастрычніка Напалеон, не дачакаўшыся адказу Аляксандра I на прапановы аб міры, аддаў загад аб адступленні з разбуранай і спаленай Масквы на захад па старой Смаленскай дарозе.

6—8 кастрычніка войска Вітгенштэйна авалодала Полацкам, а валынская армія, якую ўзначаліў адмірал ЧычагоўСлонімам.

4 лістапада расійскія войскі занялі Мінск, затым Барысаў і Магілёў.

Армія Напалеона фактычна была акружна, каля вёскі Студзёнкі (15 км на поўнач ад Барысава). 14 лістапада праз масты ля в. Студзёнкі пераправіўся Напалеон са сваёй гвардыяй праз р. Беразіну. Тут спрабавалі захапіць Напалеона Чычагоў і Вітгенштэйн.


20 лістапада – апошні бой з рэшткамі арміі Напалеона пад Маладзечна.

24 лістапада ў Смаргоні Напалеон пакінуў армію і ад'ехаў у Парыж.

1 снежня Расійскія ' войскі без бою занялі Гродна.
Палітыка пасля вайны:

1. Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларускія губерні ў 1813—1814 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расійскай арміі, якая працягвала паход на захад.

2. Цар дараваў здраду мясцовым памешчыкам што пайшлі на службу да французаў, але нічога не зрабіў для сялян, нават тых, што ямагаліся ў партызанскіх атрадах на баку расійскіх войска наадварот: прыгон памешчыкаў у беларускай вёсцы пасля вайны рэзка ўзмацніўся.

Вызваленчы рух у 1-й палове ХІХ ст. Змены ў палітыцы царызму.

Знішчэнне імперыі Напалеона I прывяло да ўсталявання ў Еўропе палітычнай рэакцыі, якая атрымала назву «венскай сістэмы» і якая была накіравана супраць ідэй і лозунгаў Французскай буржуазнай рэвалюцыі. У 1820 г. манархі Расіі, Аўстрыі і Прусіі падпісалі сумесную дэкларацыю аб правах гасудароў на ўзброенае_ўмяшальніцтва ва ўнутраныя.спральііншых краін дзёля барацьбы з рэвалюцый-ным рухам без згоды іх урадаў. Рэвалюцыі 1830 г. у Францыі і Бельгіі, 1848 г. у Аўстрыі і Венгрыі нанеслі знішчальны ўдар па «венскай сістэме».

У 1815 г. уводзіцца канстытуцыя ў Царстве Польскім. Аднак найбольш радыкальная і актыўная частка шляхецтва былой Рэчы Паспалітай не магла змірыцца з існаваннем куртатага польскага нацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння.
Тайныя таварыствы.

У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага універсітэта Тамаша Зана, АдамаМіцкевіча і Юзафа Яжоўскага ўзнікла таварыства філаматаў («філамат» — у перакладзе з грэчаскай мовы — той, хто імкнёцца да ведаў). У пачатку іх дзейнасці ставіліся за мэту самаадукацыя, садзейнічанне «па меры магчымасці ўсеагульнай асвеце» і грамадскай працы на карысць радзіме. Вялікае значэнне надавалася краязнаўству. 3 дзейнасцю філаматаў звязаны пачатак навуковага даследавання фальклору, мовы, вераванняў і звычаяў беларусаў, гісторыі роднага краю.

Філіяламі таварыства філаматаў былі «Таварыства прамяністых» (Томаш Зан утварыў “Таварыства прамяністых”) і «Саюза літаратараў».

У 1819 г. у Свіслацкай гімназіі ўзнікае «Таварыства аматараў навук», члены якога прапаведавалі патрыятычныя ідэі волі і роўнасці.



У 1820 г. у асяроддзі філаматаў утварылася больш радыкальнае таварыства філарэтаў («філарэт»— у.перакладзе з грэчаскай мовы — той, хто любіць дабрачыннасць). Яны віталі і ўслаўлялі барацьбу за свабоду і незалежнасць у Грэцыі, Іспаніі, Італіі, выступалі за ўвядзенне канстытуцыйнаге ладу, усталяванне раўнапраўнасці людзей і народаў. Член таварыства Міхал Рукевіч, які ўтварыў гурткі ў Беластоцкай і Свіслацкай гімназіях, у Гродне, Шчучыне і некаторых іншых гарадах і мястэчках Гродзеншчыны. Гурток прыхільнікаў філарэтаў быў і ў Полацку.

Галоўная мэта філарэтаў—аднаўленне Рэчы Паспалітай і адмена прыгоннага права. Некаторыя члены таварыства імкнуліся да вывучэння беларуска-літоўскага краю, яго гісто-рыі, фальклору, побыту насельніцтва. Сярод віленскай моладзі існаваў план узброенага выступлення.


Вясною 1823 г. улады раскрылі існаванне таварыства філарэтаў. Была ўтворана следчая камісія на чале з сенатарам М. Навасільцавым.

Наступствы:

1. Паводле прысуду 20 філарэтаў і філаматаў былі высланы ў аддаленыя губерні Расіі. 80 чалавек трапілі пад нагляд паліцыі на радзіме.

2. Акрамя таго, былі звольнены з працы прафесары Віленскага універсітэта I. Лялевель, М. Баброўскі, I. Даніловіч, заменены рэктар.

3. Змушаны быў пайсці ў адстаўку і кіраўнік Віленскай вучэбнай акругі князь А. Чартарыйскі.

4. У 1824—1825 гг. расійскі ўрад, улічваючы, што цэнтрамі большасці тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прымае меры па нагляду за навучэнцамі. У адпаведнасці з указам Аляксандра і жыхарам Беларусі і Літвы забаранялася адпраўляць дзяцей на вучобу ў замежныя універсітэты.

5. Чыноўнікі абавязаны былі даваць падпіску аб недачыненні студэнтаў і настаўнікаў да тайных суполак.

Рух дзекабрыстаў.
Пачатак дзейнасці дзекабрыстаў у Беларусі звязаны з паўстаннем у 1820 г. Сямёнаўскага

гвардзейскага палка ў Пецярбургу і пераводам у заходнія губерні гвардзейскага корпуса ў якім служылі члены «Паўночнага таварыства», бо былі пераведзены салдаты і афіцэры, якія мелі дачыненне да гэтых хваляванняў. Сярод іх былі будучыя дзекабрысты А. Бястужаў, М. Лунін, А. Адоеўскі, К. Рылееў і інш. У Віцебску жыў і вучыўся вядомы дзекабрыст, сябра «Таварыства з'яднаных славян» I. Гарбачэўскі. У Мінску служыў кіраўнік “Паўночнага таварыства” М. Мураўёў. ім у 1821 г. у Мінску быў складзены першы праект расійскай канстытуцыі, пад назвай «мінскі варыянт”.

У 1823 г. дзекабрыстамі распрацоўваўся план арышту цара ў час агляду войску Бабруйскай крэпасці- “бабруйскі план”.


Члены «Паўднёвага таварыства» дзекабрыстаў у 1824 г. наладзілі сувязі з польскім «Патрыятычным таварыствам», якое мела свае гурткі і ў Літве-Беларусі. Літоўскі савет гэтага

таварыства ўзначальвалі прадстаўнікі буйных памешчыкаў М. Ромер, К. Радзівіл, К. Прозар. Паміж двума таварыствамі быў заключаны дагавор аб сумесным выступленні. Пры гэтым

польскае таварыства дамаглося згоды ад расійскіх рэвалюцыянераў на далучэнне да Польшчы Гродзенскай, Віленскай і часткі Мінскай губерняў.

1825г.- На Беласточчыне сярод афіцэраў Асобнага літоўскага корпуса было створана «Таварыства ваенных

. сяброў” кіраўнікамі якога былі капітан К.. Ігельстром, паручнік А. Вягелін і М. Рукевіч.
Усе выступленні прыпалі на час прысягі новаму імператару Мікалаю І, які збіраўся заняць трон пасля смерці Аляксандра І.

Храналогія выступленняў:

14 снежня 1825г. – Санкт-Пецярбург. Дзекабрысты вывелі войскі на Сенацкую плошчу і былі растраляны з гармат.

24 снежня 1825г. – Асобны літоўскі корпус часткова адмовіўся ад прысягі імператару.

Люты 1826г. – паручнік Трусаў – Палтаўскі полк Барысаўскага гарнізона-выступіў супраць прысягі новаму імператару.

Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг.

Прычыны паўстання:

1. Канстытуцыя 1815 г. груба парушалася Абмяжоўвалася дзейнасць сейма, арыштоўваліся дэпутаты, якія крытыкавалі такія дзеянні расійскага імператара.

2. Царскі ўрад збіраўся паслаць польскія войскі для падаўлення рэвалюцыі ў Францыі і Бельгіі (1830г).

Плыні ў паўстанні:


  1. Шляхецка-рэвалюцыйную плынь у паўстанні ўзначальваў I. Лялевель, былы прафесар гісторыі Вілеііска-універсітэтра,з лозунгам “За вашу і нашу свабоду”

  2. Ка н с е р в атыўна-арыстакратычную плынь узначаліў князь..Адам Чартарыйскі за аднаўленне РП.


Лістапад 1830г. – пачатак паўстання ш Варшаве.

Расійскія войскі пакінулі Варшаву, а ў пачатку снежня — і Каралеўства Польскае.



18 снежня сейм заклікаў да паўстання насельніцтва ўсіх тэрыторый былой Рэчы Паспалітай з мэтай аднаўлення яе незалежнасці.
У студзені 1831 г. Адам Чартарыйскі стаў старшынёю польскага нацыянальнага ўрада.

Студзень 1831г. сейм прыняў акт аб пазбаўленні Мікалая І і яго сям’ю правоў на польскі трон.
Для кіраўніцтва паўстаннем у Беларусі і Літве ў пачатку 1831 г. быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Аднак ён не змог забяспечыць адначасовае выступлення паўстанцкіх сіл у паветах і іх узаемадзеянне.

У сакавіку — красавіку 1831г. паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю Беларусь (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у Гродзенскай губерні яно пачалося ў маі, на поўдні Мінскай губерні — толькі ў чэрвені — ліпені.

На дапамогу паўстанцкаму руху ў Літве-Беларусі польскі нацыянальны ўрад у другой палове мая 1831 г. паслаў 12-тысячны корпус генерала А. Гелгуда і атрад генерала Д. Хлапоўскага.

Аднак 19 чэрвеня аб'яднаныя сілы польскага войска былі разбіты недалёка ад Вільні. На пачатку жніўня 1831 г. на ўсёй тэрыторыі Веларусі паўстанне было падаўлена. Неўзабаве расійская армія пад камандаваннем фельдмаршала I. Ф. Паскевіча авалодала Варшавай.

У ходзе і пасля падаўлення паўстання быў узяты курс на ўсямернае аслабленне пазіцый шляхты, каталіцкага касцёла і ліквідацыю уніяцкай царквы.

Наступствы:

1. Маёнткі памешчыкаў, што ўдзельнічалі ў паўстанні, канфіскоўваліся і перадаваліся ў казну. Канфіскаваныя ва ўдзельнікаў паўстання маёнткі раздаваліся «прыродным расійскім памешчыкам» у арэнду на сто гадоў, а фактычна — у якасці спадчынных вотчын, якія заба-ранялася дзяліць і прадаваць. Тое ж рабілі і з казённымі маёнткамі. Былі прыняты захады для заахвочвання перасялення рускіх сялян у Беларусь. 3 казённых зямель ім выдзя-лялі па 8 дзесяцін на кожную мужчынскую душу, бясплатны будаўнічы лес і дровы, вызвалялі на 5 гадоў ад усіх падаткаў і павіннасцей, скасоўвалі ўсе нядоімкі, давалі 100 руб. на кожны двор і іншыя льготы.


2. Закрываліся каталіцкія і уніяцкія храмы і ма-настыры, служыцелі якіх мелі дачыненне да паўстання.

3. Па ўказу ад 19 кастрычніка 1831 г. узмацніўся «разбор шляхты», пачаты пры Кацярыне II

4. Ад удзелу ў выбарах на дваранскія саслоўныя, адміністрацыйныя і судовыя пасады былі адхілены шматлі-кія дробныя і сярэднія памешчыкі, якія мелі менш чым 150 дзесяцін зямлі.

5. 1832г. – зачынены Віленскі ўніверсітэт.

6. 1831г. – адменена дзеянне ІІІ статута ВКЛ у Віцебскай іМагілёўскай губерніі, з 1840г. – у Гродзенскай, Мінскай, Віленскай губ.

7. 1832г. – Быў утвораны “Камітэт па справах заходніх губерній”

8. На ўсе адказныя пасады ў губернях і паветах прызначаліся выхадцы з Цэнтральнай Расіі. Справаводства ў дзяржаўных установах і навучанне ў школах было пераведзена на рускую мову. Чыноўнікі і настаўнікі, якія слаба валодалі ёю, звальняліся са службы і замяняліся расійцамі. Закрываліся ўсе школы, што дзейнічалі пры каталіцкіх і уніяцкіх манастырах.

9. Ліквідацыя ўніяцтва.

2 лютага 1839 г. вышэйшае уніяцкае духавенства на чале I. Сямашкам на Саборы ў Полацку падпісала падрыхтаварыя ў Пецярбургу акт аб «уз'яднанні» з праваслаўнай царквой. Тым не менш і пасля Сабора значная частка уніяцкіх святароў (па Беларускай епархіі — 52 %, па Літоўскай — каля 20 %) не далі падпіскі аб далучэнні да праваслаўя.

У 30—50-я гг. сярод моладзі Літвы-Беларусі працягвалася дзейнасць тайных таварыстваў і гурткоў, звязаных, як правіла, з польскім вызваленчым рухам.

У 1836—1839 гг. у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі дзейнічала «Дэмакратычнае таварыства» на чале з Францам Савічам. Яно выступала за ўстанаўленне роўнасці паміж людзьмі, вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёю, з, перадачу ўлады народу.

Ф. Савіч усведамляў шляхецкую абмежаванасць праграмы кіраўнікоў паўстання 1830—1831 гг., якія «не прызналі роўнасці мужыкоў». Ён востра асуджаў прыгоннае права, прыгнечанне і рабаванне сялян, здзекі памешчыкаў над імі. Заяўляў, што «ўсе людзі павінны быць роўныя, кіраванне павінна быць у руках простага народа як першага дабрачынца і карміцеля». Выказваў ён і ідэю аб роўнасці і брацтве ўсіх народаў. Пісаў вершы на беларускай мове.

У 1837 г. Ф. Савіч наладжвае сувязі з Пінскай і Слуцкай ячэйкамі тайнага таварыства «Садружцасць польскага народа, якое ўзначальваў польскі рэвалюцыянер-дэмакрат Ш. Канарскі.

У «Прынцыпах дэмакратызму» (статут «Дэмакратычнага таварыства») былі абвешчаны ідэі сацыяльнай роўнасці, вызвалення сялян з зямлёй ад прыгоннай залежнасці, права кожнага народа на нацыянальную самастойнасць.


У пачатку 40-х гг. у дзейнасці тайных студэнцкіх гурткоў у Вільні ўдзельнічаў

Юльян Бакшанскі, за што быў высланы ў Казанскую губерню. У 1846 г. ён вярнуўся на радзіму. Пад уплывам сялянскага паўстання ў Галіцыі спрабаваў стварыць у Ашмянскім павеце сялянскую арганізацыю. Напісаў і распаўсюджваў лістоўку, у якой заклікаў дзейнічаць па прыкладу галіцыйскіх сялян.
У другой палове 40-х гг. у Літве-Беларусі дзейнічаў тайны «Саюз свабодных братоў» Мэтай яго з'яўлялася падрыхтоўка паўстання дзеля вызвалення Полыпчы. Частка членаў «Саюза» падзяляла погляды шляхецкіх рэвалюцыянераў, але і былі і такія, хто кіраваўся ідэяй аб неабходнасці разгортвання шырокага сялянскага руху, прыцягнення да паўстання вайскоўцаў.

У час рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе беларускія губерні былі перапоўнены войскамі. Частка з іх прызначалася для падаўлення рэвалюцыйнага рухуВенгрыі. Група вайскоўцаў на чале з капітанам А Гусевым вяла агітацыю ў адной з часцей у Мінску з мэтай дамагчыся ад яе адмовы ад удзелу ў карнай экспедыцыі. У жніўні 1849 г. Гусеў і шэсць яго бліжэйшых таварышаў былі пакараны смерцю.
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   24


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка