Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




Дата канвертавання18.03.2016
Памер157.56 Kb.




Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 23 (385)

( 10 чэрвеня 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Перайменаваць вуліцу будзе прасьцей? 2

Круглы стол па канцэпцыі разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці 2

Прэс-тур “Інваліды ў Беларусі. Як ратаваць сябе самім?”  3

Летняя школа менеджэраў праектаў у галіне культуры 4

Сэмінар для жанчын у Гародні 4

Адукацыйны сэмінар “Навучаньне дэмакратыі ў штодзённасьці” 5

Трэнінг для прадстаўнікоў ВІЧ-сэрвісных арганізацый 6

Стажыроўкі Community Connections для спецыялістаў 6

Размова пра гісторыю – ключ да ўзаемаразуменьня 7

Вакансія ў міжнародным валянтэрскім летніку 8

Міжнародны моладзевы спабор валянтэрскіх праектаў – 2010 8

Aktywacja.pl – стажыроўкі па правах меньшасьцяў 8

Праект Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка 9




Падзеі:

 уверх


Перайменаваць вуліцу будзе прасьцей?


Цяпер пры перайменаваньні геаграфічных аб’ектаў трэба будзе абавязкова спытаць меркаваньня у беларускіх грамадзян.

Такая норма замацаваная ў законапраекце “Аб найменаваньні геаграфічных аб’ектаў”, які прыняты сёньня на паседжаньні чацьвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў.

 Дакумент прадугледжвае, што для прыняцьця рашэньня аб найменьні ці выбары іншай назвы для фізіка-геаграфічных аб’ектаў, адміністрацыйных адзінак, населеных пунктаў трэба абавязкова ўлічваць меркаваньне насельніцтва.

Інфармацыя аб прапанаванай назве павінна быць заранёў апублікавана ў мясцовых СМІ.

Калі людзі ня згодныя, яны могуць зьвяртацца да мясцовых улад, якія абавязаныя прыпыніць працэдуру прысваеньня назвы і выпрацаваць ўзгодненае рашэньне разам з мясцовымі жыхарамі.

Больш за тое, грамадзяне самыя маюць права выходзіць з ініцыятывай аб наданьні ці зьмене той ці іншай назвы геаграфічнага аб’екта.

Адпаведныя прапановы могуць быць унесеныя па рашэньні мясцовага савета ці па выніках мясцовага рэферэндума.

Усе назвы, згодна з законапраектам, надаюцца адначасова на беларускай і рускай мовах.

Гэты ж законапраект усталёўвае забарону на выкарыстаньне ў назвах геаграфічных аб’ектаў найменьняў, “несумяшчальных з гісторыяй і культурай Беларусі, грамадзкімі інтарэсамі, прынцыпамі гуманнасьці і маралі.”

Аднак гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч сумняецца ў эфектыўнасьці дадзенай нормы:

- Пакуль няма ніякага рэальнага механізму, як гэта мусіць адбывацца. Калі такі механізм ня будзе прапісаны, гэтая норма будзе насіць фармальны характар.

Нават больш, мне падаецца, яна будзе рабіць працэдуру вяртаньня гістарычных назваў больш складанай. Напрыклад, з’явіцца ініцыятыва наданьня нейкай гарадзенскай вуліцы гістарычнай назвы. А нейкі ветэран выступіць супраць, і гэта стане фармальным матывам адмовіць у перайменаваньні.

У траўні гэтага году гарадзенскія краязнаўцы атрымалі адмову ад гарадзкіх улад перайменаваць вуліцу Горкага ў вуліцу Карпюка. Зараз зьбіраюцца подпісы аб наданьні адной з гарадзенскіх вуліц імя ВасіляБыкава.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Круглы стол па канцэпцыі разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці


24-25 чэрвеня Асамблея НДА Беларусі праводзіць круглы стол па абмеркаваньні і распрацоўцы нацыянальнай Канцэпцыі разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці краіны.

Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца лідэры недзяржаўных арганізацыяў і зацікаўленыя экспэрты.

Удзельнікі круглага стала забясьпечваюцца пражываньнем і харчаваньнем.

Зацікаўленыя асобы і арганізацыі мусяць зьвязацца з арганізатарамі да 15 чэрвеня праз эл. пошту: ngo@belngo.info з пазнакай у тэме "Kancepcyja".



Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Абвесткі:


уверх

Прэс-тур “Інваліды ў Беларусі. Як ратаваць сябе самім?” 


Гарадзенскія  сябры БАЖ запрашаюць калегаў (журналістаў рэгіянальных ды цэнтральных выданьняў, блогераў) у Гародню 18 чэрвеня для ўдзелу ў прэс-туры па тэме: “Інваліды ў Беларусі. Як ратаваць сябе самім?”.

     У фокусе - унікальны досьвед самаарганізацыі інвалідаў, якія здолелі стварыць сістэму ўзаемнай дапамогі, больш эфектыўную, чым дзяржаўная сістэма сацыяльнага забеспячэньня. 

Мы  наведаем:

    1. Ваўкавыск. Арганізацыя “Памяць”. Яе касьцяк складаюць інваліды, у тым ліку інваліды-калясачнікі.

Гэта – адзіная  арганізацыя ў Беларусі якая займаецца  БЯСПЛАТНЫМ забесьпячэньнем інвалідаў, пенсіянераў спецыяльнай тэхнікай – хадункі, вазкі, крэслы, спецыяльныя ложкі і інш. Яны самі завязалі кантакты з замежнымі спонсарамі (галоўным чынам скандынаўскіх краінаў) і праз Дэпартамент гуманітарнай дапамогі ўвозяць у краіну гэтыя прыстасаваньні і пасьля без бюракратыі і валакіты іх раздаюць тым, хто ў патрэбе.

     Мы  зможам пазнаёміцца з інвалідамі – актывістамі арганізацыі. Сустрэнемся з тымі, кім арганізацыя апекуецца: дзецьмі-інвалідамі, маладымі людзьмі, якія сталі нерухомымі ў выніку аварый, пажылымі жыхарамі ваўкавыскіх вёсак. 

     2. Гародня. Калясачнікі, якія ладзяць акцыі, каб прыцягнуць увагу да таго, што жыцьцё ў Беларусі не прыстасаванае да патрэбаў інваліда. Сярод праблем, якія яны падымаюць – адсутнасьць пандусаў ды спец-ліфтаў, стаўленьне працадаўцаў ды чыноўнікаў да інвалідаў, дзяржаўныя працэдуры атрыманьня інваліднасьці ды размеркаваньня спецыяльнай тэхнікі.

     Мы  зможам пазнаёміцца з людзьмі, жыцьцё  якіх магчымае толькі з дапамогай  спецыяльнай тэхнікі, пабачым як выглядае звычайны дзень такога чалавека, чаго яму каштуюць штодзённыя чыны. А таксама пабачым, як інваліды дамагаюцца ад уладаў зьменаў. 

  Праграма прэс-тура:

9.00 – выезд з Гародні  ў Ваўкавыск

10.00 – 11.30 – арганізацыя  “Памяць”

11.30 – 13.00 –  адрасы  дапамогі  - сустрэчы  з інвалідамі Ваўкавыска, чалавечыя лёсы, гісторыі

13.00 – выезд з Ваўкавыску  ў Гародню

14.00 – 15.00 - абед

15.00 – 17.00 – “безбар’ернае  асароддзе” ў  Гародні – акцыя  інвалідаў-калясачнікаў, праезд па горадзе ў інвалідных вазках.

17.00 – 18.30 – адрасы дапамогі – сустрэчы з інвалідамі Гародні, чалавечыя лёсы, гісторыі. 

Колькасьць месцаў абмежаваная.

Заяўку  на ўдзел  дашліце па мэйле baj@grodno.net

Апошні тэрмін - да 12.00 16 чэрвеня.  

У заяўцы пазначце, калі ласка, якім маршрутам вы намераныя  прыехаць у Гародню і з Гародні (для  кампенсацыі выдаткаў транспарта), і ваш мабільны тэлефон. 

Арганізатары  забясьпечваюць кампенсацыю  праезда да Гародні, транспарт і харчаваньне падчас прэс-тура.

уверх

Летняя школа менеджэраў праектаў у галіне культуры


Прадстаўнікоў грамадзкіх і дзяржаўных арганізацый і установаў, зацікаўленых у разьвіцьці міжнароднага супрацоўніцтва ў межах Эўрарэгіёна “Нёман” (Гарадзенская вобл. Беларусі, Падлясскае ваяводства Польшчы, Вільнюсскі, Алітускі і Марьямпольскі ўезды Літвы, Калінінградская вобл. Расіі) запрашаем да ўдзелу ў Міжнароднай Летняй школе менеджэраў праектаў у галіне культуры і асьветы, якая адбудзецца 9-13 жніўня ў мястэчку Супрасьль пад Беластокам.

У Школе вы пазнаёміцеся з асновамі распрацоўкі праектаў, напісаньня заявак на атрыманьне фінансаваньня для рэалізацыі гэтых праектаў, сустрэнецеся з аўтарамі цікавых праектаў у галіне культуры і асьветы, абмяняецеся досьведам працы ў гэтай сфэры, знойдзеце партнэраў для рэалізацыі ўласных ідэй.

Арганізатары Школы – грамадзкае аб’яднаньне «Амікус» (Беласток, Польшча) і «Цэнтр «Трэці сэктар» (Гародня, Беларусь).

У якасьці экспертаў і трэнераў будуць працаваць дасьведчаныя беларускія і польскія спецыялісты. Працоўныя мовы – руская і польская.

Умовы ўдзелу:

Арганізатары забясьпечваюць удзельнікаў пражываньнем і харчаваньнем, кампенсуюць праезд да месца правядзеньня Школы. Адваротную дарогу ўдзельнікі аплочваюць самастойна.

У праграме Школы – візыты ў Беластоцкі цэнтр культуры, Цэнтр Анімацыі Культуры, Цэнтр імя Людвіка Заменгофа, музей ікон, сустрэча з прадстаўніком Фонда Памежжа. Удзельнікі даведаюцца пра магчымасьці фінансаваньня міжнародных праектаў: Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва, Праграму “Моладзь у Дзеяньні”, Праграму „Geschichtswerkstatt Europa”, папрацуюць у групах над канцэпныяй праектаў.

Удзельнікі з Беларусі і Расіі ў выпадку неабходнасьці атрымаюць запрашэньне на атрыманьне візы.

Для ўдзелу ў Школе неабходна запоўніць заяўку (у дадатку).

Апошні тэрмін падачы анкеты – да 30 чэрвеня.

Анкету высылайце на эл.адрас: manager.culture@gmail.com

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па эл. адрасе manager.culture@gmail.com.

У выпадку вялікай колькасьці заявак арганізатары пакідаюць за сабой права адбору.
уверх


Сэмінар для жанчын у Гародні


Запрашаем Вас на сустрэчу з сабой. З сваімі страхамі, надзеямі і схаванымі марамі. У нас будзе 7 гадзін каб наладзіць стасункі з сабой, адна з адной і сьветам. Праз рух, слова і гучаньне.

Сэмінары пройдуць 19 і 20 чэрвеня ў Гародні. Час сэмінара – з 13.00 да 19.00.

На сэмінары Вы здолееце:

- асэнсаваць праз казку, наколькі Вы любіце сваё цела,



- адчуць сваю душу і яе глыбіню

- патаньчыць, выпусьціць на волю свае эмоцыі і паназіраць за імі

- даведацца пра ступень сваёй адкрытасьці

- убачыць свае праблемныя зоны

- зазірнуць за межы звыклага ўспрыняцьця сябе

- зразумець, ці шчырыя Вы перад самімі сабой

Колькасьць удзельніц абмежаваная. Папярэдні запіс абавязковы.

Кошт удзелу – 40 тысяч рублёў. Зніжку ў 15% могуць атрымаць тыя, хто прывядзе з сабой аднаго чалавека.

Вядучыя:


Алена Вялічка (Вэлком +375296450612), трэнер сацыяльна-псіхалагічных трэнінгаў і сэмінараў, каардынатарка адукацыйных праграм для жанчын, вядучая жаночых груп. Выкарыстоўвае інтэрактыўныя метады навучаньня з прыцягненьнем спантаннага танца, аўтэнтычнага руху і перфоманса. Спецыялізуецца на стварэньні прасторы па раскрыцьці магчымасьцяў і на задаваньні патрэбных пытаньняў.

Натальля Гузель (МТС +375297-82-44-85), паэтка, вядучая сэмінара для жанчын “Як можа рэалізаваць сябе сучасная жанчына?”. Спецыялізуецца на раскрыцьці талентаў у жанчынах.



уверх


Адукацыйны сэмінар “Навучаньне дэмакратыі ў штодзённасьці”


Настаўнікі і выкладчыкі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ВНУ запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным адукацыйным сэмінары “Навучаньне дэмакратыі ў штодзённасьці”, які ладзіцца грамадзкім аб’яднаньнем Studieforbundet Vuxenskolan (Швецыя) пры падтрымцы грамадзкага аб’яднаньня “Адкрытае грамадзтва” (Менск, Беларусь).

Сэмінар ладзіцца ў Гародні 17-19 чэрвеня.

Дэмакратыя ў штодзённасьці – гэта прыхільнасьць людзей да каштоўнасьцей свабоды і адказнасьці, дыялога і ўзаемаразуменьня, сумоўя і супрацоўніцтва ў сваім штодзённым жыцьці.

Мэты і зьмест сэмінара:

- дасягненьне больш глыбокага разуменьня базавых дэмакратычных нормаў і каштоўнасьцяў і асаблівасьцяў іх праяўленьня ў штодзённым узаемадзеяньні,

-знаёмства з інавацыйнымі метадамі навучаньня моладзі культуры міра і дэмакратыі,

-знаёмства з сістэмай фармальнай і нефармальнай адукацыі ў Швецыі і метадамі навучаньня дэмакратыі на практыцы ў шведзкай школе.

Праграма сэмінара распрацаваная на базе аўтарскага курса “Дэмакратыя ў штодзённасьці”, зацьверджанага Мінадукацыі РБ у якасьці Праграмы факультатыўных заняткаў для 11 класа агульнаадукацыйных установаў.

Асаблівая ўвага будзе нададзеная такім якасьцям дэмакратычнай асобы, як вольналюбства, самастойнасьць, пачуцьцё privacy, крытычнае мысьленьне, прафесіяналізм, правасьвядомасьць, талерантнасьць, калектывізм, камунікабельнасьць, салідарнасьць, накіраванасьць на супрацоўніцтва.

Праграмай сэмінара прадугледжаны лекцыі-прэзентацыі, выкананьне практыкаваньняў, “мазгавыя штурмы”, аналіз праблемных сітуацый, дыскусіі, праца ў малых групах, гульнёвая форма навучаньня. Заняткі будуць праводзіць беларускія і шведзкія выкладчыкі, якія маюць шматгадовы досьвед працы ў галіне фармальнай і нефармальнай грамадзянскай адукацыі.

На сэмінары будзе праходзіць прэзентацыя электроннай версіі новага навучальнага дапаможніка “Навучаньне дэмакратыі ў штодзённасьці”, напісанага ў дапамогу настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства. Удзельнікам сэмінара прадставіцца ўнікальная магчымасьць выступіць у ролі экспертаў, якія змогуць на ўласнай практыцы апрабіраваць і ацаніць прапанаваныя методыкі навучаньня.

Пры фармаваньні групы ўдзельнікаў перавага будзе аддавацца настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства і сацыяльным педагогам.

Усе выдаткі, зьвязаныя з удзелам у сэмінары, бяруць на сябе арганізатары.

Апошні тэрмін падачы заявак –14 чэрвеня.

Заяўкі прымаюцца па тэлефоне альбо эл.пошце.

За падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Віктара Чарнова - тэл: (+375 29) 164 84 89, эл.пошта: vcharnou@gmail.com, infocenter@user.unibel.by альбо да Тацьцяны Ларынай тэл.: (+375 29) 782 18 33, эл. пошта tanlarina@yahoo.com



уверх

Трэнінг для прадстаўнікоў ВІЧ-сэрвісных арганізацый


Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне “АКТ” запрашае да ўдзелу ў трэнінгу “Асновы дзяржаўнай сацыяльнай замовы для ВІЧ-сэрвісных арганізацый”.

Трэнінг адбудзецца 19-20 чэрвеня ў Менску.

Мэта трэнінгу: сфармаваць ва ўдзельнікаў прадстаўленьне пра дзяржаўную сацыяльную замову, а таксама даць веды і ўменьні, неабходныя для апісаньня пасьпяховых практык і ВІЧ-сэрвісных паслуг, якія маглі б стаць прадметам сацыяльнай замовы.

Удзельнікі: прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных ВІЧ-сэрвісных арганізацый, а таксама тыя, чыя прафэсыйная дзейнасьць зьвязаная з тэмай дзяржаўнай замовы.

Аспэкты трэнінга:

-Сутнасьць і формы дзяржаўнай сацыяльнай замовы

-Прававыя асновы выкарыстаньня дзяржаўнай замовы ў Беларусі

-Досьвед эўрапейскіх краін

-Функцыі і ролі замоўніка і кліента ў сацыяльнай замове

-Фармулёўка ВІЧ-праблематыкі ў фармаце сацыяльнай замовы

-Прадмет сацыяльнай замовы: ВІЧ-сэрвісныя паслугі і праекты.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ВІЧ-сэрвісных арганізацый, праграм, праектаў, трэнеры, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету (у дадатку).

Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 чэрвеня.

Заяўкі прымаюцца на эл. адрас: act.trainings@gmail.com альбо па факсе (017) 222 71 29

Праезд удзельнікаў кампенсуецца на падставе дакументаў.

З пытаньнямі зьвяртайцеся: Надзея Левішчава тэл. +375 29 274-34-57, (017) 222-71-29, e-mail: act.trainings@gmail.com.

уверх

Стажыроўкі Community Connections для спецыялістаў


Агенцыя ЗША па міжнародным разьвіцьці абвяшчае спабор на ўдзел у праграме абмену для прафесіяналаў Community Connections

Тэмы праграм Community Connections на 2010 г:

1. Падтрыманьне здаровага ладу жыцьця ў беларускіх супольнасьцях

Даты праграмы – 15 верасьня – 7 кастрычніка.

Апошні тэрмін падачы анкеты – да 17.00 16 чэрвеня.

Праграма запрашае да ўдзелу прафесіяналаў, якія распрацоўваюць і праводзяць праграмы прапаганды здаровага ладу жыцьця і прафілактыкі ўжываньня псіхаактыўных рэчываў.

2. Разьвіцьцё арганізацый падтрымкі малога і сярэдняга бізнеса

Дата праграмы – 22 верасьня – 14 кастрычніка.

Апошні тэрмін падачы анкеты – да 17.00 22 чэрвеня.

3.Інклюзіўная адукацыя дзяцей з абмежаванымі магчымасьцямі

Даты праграмы – 29 верасьня – 21 кастрычніка.

Апошні тэрмін падачы анкеты – да 17.00 28 чэрвеня.

Праграма запрашае да ўдзелу кіраўнікоў і супрацоўнікаў агульнаадукацыйных школ і рэабілітацыйных цэнтраў, мясцовых адміністрацый, аддзелаў аховы здароўя і адукацыі, установаў сацыяльнай абароны, а таксама грамадзкіх аб’яднаньняў, якія займаюцца праблемамі інклюзіўнай адукацыі і сацыяльнай адаптацыі дзяцей з абмежаванымі магчымасьцямі.

4. Распаўсюджваньне бізнэс і эканамічнай адукацыі.

Даты праграмы – 13 кастрычніка – 4 лістапада.

Апошні тэрмін падачы анкеты – да 17.00 13 ліпеня.

Праграма запрашае да ўдзелу выкладчыкаў і менеджэраў вышэйшых навучальных установаў, іншых экспертаў і спецыялістаў, якія займаюцца распрацоўкай і ўвядзеньнем бізнэс- і эканамічных адукацыйных праграм у дзяржаўных і недзяржаўных установах.



5. Умацаваньне ўзаемадзеяньня паміж грамадзкімі аб’яднаньнямі і мясцовымі ўладамі па пытаньнях разьвіцьця супольнасьцяў.

Даты праграмы – 27 кастрычніка – 18 лістапада.

Апошні тэрмін падачы анкеты – да 17.00 28 ліпеня.

Праграма запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацый і мясцовых уладаў, якія займаюцца планаваньнем і распрацоўкай стратэгій разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў і практычным вырашэньнем праблем мясцовага ўзроўню: прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў, кіраўнікоў і супрацоўнікаў абласных, раённых і вясковых уладаў, СМІ, прафсаюзаў, бізнэс-асацыяцый і іншых арганізацый.

Для ўдзелу ў праграме неабходна запоўніць анкету (у дадатку).

За інфармацыяй зьвяртайцеся па тэл.: (017) 210-12-83, дадатковы нумар 4565, на эл. адрас. mskcomcon@state.gov .


уверх

Размова пра гісторыю – ключ да ўзаемаразуменьня


Грамадзкая арганізацыя "Дзедзіч", Эўрапейскі дом сустрэчаў і Фундацыя "Новы Стаў" запрашаюць студэнтаў-гісторыкаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй, да удзелу ў міжнародным моладзевым летніку на тэму "Размова пра гісторыю - ключ да ўзаемапаразуменьня" (Talking about history - a key to understanding), які адбудзецца 22-29 жніўня 2010 году ў Любліне (Польшча).

Да ўдзелу запрашаецца моладзь зь Беларусі, Нямеччыны, Польшчы і Украіны.

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд і візу.

Тэмы на летніку:


- правы человека, моладзі, меншасьцяў,
- разьвіцьцё інтэлектуальных здольнасьцяў і творчага патэнцыялу,
- цярпімасьць і культурная разнастайнасьць,
- грамадзкая праца ды інш.

Праграма летніку:


- крэатыўныя заняткі,
- праца ў каманьдзе,
- ролевыя гульні,
- вечаровыя мерапрыемствы.

Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца на вэб-пляцоўцы: www.kid.lv.

Апошні тэрмін – да 15 чэрвеня.

Дасылайце анкету на эл. адрас: leonid@kid.lv .

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +48 886 749 266, +371 29109794 і 29622457, а таксама праз эл. пошту: biuro@wroslaw.pl, leonid@kid.lv і на вэб-пляцоўках:
http://www.kid.lv; www.wroslaw.pl

Паводле рассылкі belngo.info

уверх





Не спазьніся!

уверх

Вакансія ў міжнародным валянтэрскім летніку


РГА "Беларуская Асацыяцыя клубаў  ЮНЭСКА" шукае творчую, адказную 
ідэйную асобу  на пасаду дырэктара па творчай частцы ў Міжнародны валянтэрскі  летнік "Спадчына Радзівілаў".

Летнік адбудзецца 5-19 ліпеня.

Каб падаць заяву неабходна: на скрыню olga.khabibulina@gmail.com даслаць свае рэзюмэ  і прыклад 1 культурнага мерапрыемства, якое вы бачыце  ў праграме Летніка.

Апошні тэрмін - 10 чэрвеня.

Кантактная асоба: Вольга Хабібуліна (+375296818609, +375297603025).
уверх

Міжнародны моладзевы спабор валянтэрскіх праектаў – 2010


Украінская моладзевая арганізацыя “Служэньне дзеля міру” абвясьціла міжнародны моладзевы спабор валянтэрскіх праектаў.

Апошні тэрмін падачы запоўненых анкетаў і праектаў - 22 кастрычніка.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце на вэб-пляцоўцы: www.sfp.org.ua

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Aktywacja.pl – стажыроўкі па правах меньшасьцяў


AKTYWACJA.pl – асьветніцкі праект, зладжаны Фондам Humanity in Action Польшча для будучых лідэраў у Беларусі, Літве, Украіне і Польшчы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня.

З пытаньнямі зьвяртайцеся да Юліі Гогаль (Humanity in Action) warsaw@humanityinaction.org

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://gurt.org.ua/news/competitions/6602/



Паводле рассылкі ГУРТ

уверх

Праект Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка


Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведзкі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць аб новым адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце „Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка”.

Апошні тэрмін падачы заяваў - да 20 чэрвеня.

Заявы дасланыя пасля 24:00 20 чэрвеня разглядацца не будуць.

Он-лайн заяву можна запоўніць на вэб-пляцоўцы праекта  http://eotp.info/by/application_form



уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка