Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




Дата канвертавання17.03.2016
Памер142.8 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 31 (350)

( 1 кастрычніка 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:


“Школа маладога журналіста-13” акрылася 2

Паназіраем за птушкамі разам з усёй Эўропай 2

Сяргей Дубавец у Гародні 3

Гарадзенскія гісторыкі зьвярнуліся да міністра культуры 3

Трэнінг па арганізацыі міжкультурных праектаў 4

Адукацыйны візыт у Брусэль 5

Стыпендыі на кароткатэрміновыя дасьледаваньні ў Мічыгане 5

Моладзевы навучальны візыт у Польшчу 6

Даведнік для беларускіх студэнтаў зьявіўся ў сеціве 6

Як пісаць пра эканоміку? 7

Беларускі Настаўнік 2009 года 7

Спабор эмблем праекта “Чатыры стыхіі” 8

Арганізацыя шукае беларускіх партнэраў 8

Спабор прафэсыйнага майстэрства для настаўнікаў з СНД 8

Сэмінар па правах пацыентаў 8



Падзеі:

уверх

“Школа маладога журналіста-13” акрылася


26 гарадзенскіх хлопцаў і дзяўчат сталі ўдзельнікамі трынаццатага набора Школы маладога журналіста, якую ладзіць грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар”.

Роўна столькі чалавек з 53 жадаючых вытрымалі сёлета спабор на навучаньне ў ШМЖ.

У святочным адкрыцьці Школы Маладога Журналіста прынялі ўдзел выкладчыкі, карэспандэнты розных беларускіх СМІ. Майстар-класы далі вядомыя журналісты Севярын Квяткоўскі і Паўлюк Быкоўскі.

Паводле традыцыі, выпускнікі папярэдніх набораў ШМЖ павязваюць “новенькім” дзіцячыя фартушкі, маўляў, каб “не цяклі слюні”.

Рытуал завяршаецца ўрачыстым абяцаньнем быць годным журналістам і сумесным паяданьнем торціка.

уверх

Паназіраем за птушкамі разам з усёй Эўропай


У суботу-нядзелю ў больш чым 30 краінах пройдуць Пан-Эўрапейскія назіраньні птушак. Сябры Гарадзенскага абласнога аддзяленьня АПБ гэтымі днямі ладзяць шэраг акцый, якія дапамогуць гарадзенцам бліжэй пазнаёміцца з дзікімі птушкамі.

У суботу 3 кастрычніка, з 12.00 да 15.00 ў парку імя Жана Эмануэля Жылібэра ў самым цэнтры Гародні пры любым надвор’і будзе працаваць адмысловая пляцоўка для назіраньняў за птушкамі.

Сябры АПБ дапамогуць наведвальнікам любога ўзросту - ад самых маленькіх да самых старэйшых – убачыць мясцовых птушак праз зрокавыя трубы з павелічэньнем ад 20 да 50 разоў.

Тут жа, каля скульптуры русалкі на беразе рэчкі Гараднічанкі, можна будзе самастойна паспрабаваць вызначыць убачаных птушак з дапамогай беларускага вызначальніка “Птушкі Эўропы” або вялікага плаката “Птушкі за вакном”, задаць любыя пытаньні пра жыцьцё і ахову дзікіх птушак, зрабіць самастойна ці замовіць у электронным выглядзе здымкі з біноклямі і трубамі – бёдуотчарскім рыштункам, запісацца ў шэрагі сябраў ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

У нядзелю на аўтобусе можна будзе разам з дзеткамі наведаць адно з найлепшых для назіраньняў птушак у ваколіцах Гародні – ачышчальныя сажалкі ВА “Азот” каля в.Беражаны, дзе цяпер адпачываюць перад міграцыяй дзесяткі шэрых і вялікіх белых чапляў, малых коўраў, некалькі відаў качак, драпежных і вераб’іных птушак.

Ад’езд ад прыпынку каля будынку Абласной філармоніі ў 9.30, вяртаньне ў Гародню – а 15.00.

Пасьля назіраньняў, прыкладна з 13.30 на маляўнічым беразе Нёмана адбудзецца вогнішча і абед са смажаньнем каўбасак.

Кошт удзелу ў паездцы – 10 тысяч рублёў з адной асобы, для сем’яў з дзеткамі прадугледжаны зьніжкі.

Свой удзел неабходна пацьвердзіць Дзьмітрыю Вінчэўскаму на маб.тэл. +375 336887589 (мтс) да 15.00 суботы.

На час назіраньняў могуць быць выдадзеныя біноклі. На жаль, іх колькасьць, як і колькасьць месцаў у аўтобусе – абмежаваныя. Таму дамаўляйцеся загадзя. Выезд адбудзецца пры любым надвор’і!


    У гэтыя ж дні пляцоўкі для назіраньняў за птушкамі будуць адкрыты для наведваньня ў парках Слоніма і Наваградка.

Больш інфармацыі пра час і месца іх працы можна даведацца ў Сьвятланы Пракоф’евай (Слонім) (мтс +375 292 663436 ) і Аксаны Цвырко (Наваградак) (велком +375 299416890) – Старшыняў Саветаў адпаведных раённых аддзяленьняў АПБ.



Дзьмітры Вінчэўскі, Гарадзенскае абласное аддязленане АПБ

уверх

Сяргей Дубавец у Гародні


Сустрэча з легендай беларускай журналістыкі Сяргеем Дубаўцом адбудзецца сёньня ў Гародні.

Нагодай для імпрэзы стала выдадзеная ім у серыі “Бібліятэка Свабоды” кніга эсэ “Як?”.

У ёй журналіст і літаратар разважае пра мадэлі этыкі сучасных беларусаў і дае свае варыянты адказаў на пытаньні, як збудаваць сваё жыцьцё шчасьлівым.

Гэта эсэ на кожную літару алфавіта: “А” – “Як адбываецца”, “Б” – “Як бараніцца” і г.д.

“ЯК?” – сямнаццатая кніга з сэрыі “Бібліятэка Свабоды”.

У яе ўвайшлі эсэ Сяргея Дубаўца, што гучалі на хвалях Радыё Свабода.

Прэзэнтацыя адбудзецца па адрасе: вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканьне Таварыства Беларускай Школы).

Пачатак у 18.30.



уверх

Гарадзенскія гісторыкі зьвярнуліся да міністра культуры


Андрэй Вашкевіч, Андрэй Чарнякевіч, Юры Гардзееў, Ігар Лапеха і Алесь Смалянчук занепакоеныя лёсам палацава-паркавага комплекса ў Сьвяцку.

У адкрытым лісьце на імя Паўла Латушкі гісторыкі зазначаюць:

“Палацава-паркавы комплекс у Свяцку, пабудаваны для магнатаў Валовічаў італьянскім архітэктарам Дж. Сака, з’яўляецца ўнікальным помнікам свецкай архітэктуры барока ў маштабах усёй нашай краіны. Гэта бадай што адзіны твор Дж. Сака, які дайшоў да нас фактычна ў нязменным выглядзе.

Большасць узведзеных ім будынкаў або загінулі, або былі вельмі моцна перабудаваны (Гродзенскі Новы Замак, будынкі Гарадніцы ў Гродне і інш).

Унутры палаца захаваліся ўнікальныя інтэр’еры, аналагічных якім у Беларусі не існуе.

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў у будынках палаца размяшчаўся туберкулёзны санаторый. Яго кіраўніцтва падтрымлівала палац у здавальняючым стане, праводзячы ўсе неабходныя цякучыя рамонты.

Тры гады таму туберкулёзны санаторый выселіўся з палаца, а яго будынкі былі перададзены на баланс упраўлення адукацыі Гродзенскага раёна.

За мінулы час у палаца амаль поўнасцю разбурылася зліўная сістэма. Усё гэта прывяло да надзвычай імклівага разбурэння сцен палаца. Звонку па іх сцякае вада, а знутры сцены пакрыліся тоўстым слоем плесені і моху.

Існуе пагроза для захаванасці інтэр’ераў.

Падобнае стаўленне да каштоўнейшага помніка архітэктуры можна патлумачыць элементарнай халатнасцю і безадказнасцю.

Тое, што ўчора можна было аднавіць за некалькі мільёнаў беларускіх рублёў (аднаўленне зліўной сістэмы), сёння абыдзецца дзяржаве ў сотні тысяч даляраў (прасушка і рэстаўрацыя часткова разбураных сцен).”

Аўтары адкрытага ліста просяць Паўла Латушку ўзяць лёс палаца ў Сьвяцку пад асабісты кантроль, паспрыяць аднаўленьню зьліўной сістэмы і хаця б элементарнай кансервацыі разбураных сьценаў.

Андрэй Вашкевіч распавёў карэспандэнту “Твайго стылю”:

“Напісалі ліст, бо вельмі крыўдна назіраць, калі парушаюцца элементарныя нормы ў дачыненьні да помніка архітэктуры. Праблема Сьвяцку ня ў тым, што стаяць руіны, якія трэба аднаўляць. Нармальны будынак проста развальваецца з кожным месяцам.



Гэта пры тым, што Сьвяцкі палац – самы важны аб’ект, які ёсць на Аўгустоўскім канале. Турыстычныя групы, якія наведваюць Аўгустоўскі канал, на свае вочы бачаць катастрафічнае разбурэньне гэтага помніка, якое можа стаць незваротным.

Хроніка разбурэньня Свяцкага палацу зафіксавана на вэб-пляцоўцы http://harodnia.com/a184.php

Паводле http://t-styl.info/
уверх


Абвесткі:

Трэнінг па арганізацыі міжкультурных праектаў


Чэшская нацыянальная агенцыя 18-21 лістапада ладзіць у Празе трэнінг “Як арганізаваць міжкультурны праект”.

Галоўная мэта – дапамагчы маладым лідарам атрымаць навыкі падрыхтоўкі, рэалізацыі і разьвіцьця праектаў па тэме міжкультурных стасункаў у межах праграмы “Моладзь у дзеяньні”.

На трэнінгу будуць разгледжаныя наступныя пытаньні:

-што такое міжкультурнае навучаньне



-асноўная лексіка
і правілы складаньня аплікацый

-як пазьбегнуць стварэньня стэрэятыпаў і забабонаў

-як зладзіць праект такім чынам, каб атрымаць найбольшую карысьць ад стасункаў з прадстаўнікамі іншых культур.

Працоўная мова – ангельская.

Агенцыя аплочвае выдаткі на праезд і харчаваньне, а таксама на атрыманьне візаў удзельнікам з Усходняй Эўропы.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 8 кастрычніка.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся: Petr Syruchek petrs@mladezvaki.cz, www.salto-youth.net/find-a-training/1619.html

уверх

Адукацыйны візыт у Брусэль


«Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Бельгія) у партнэрстве з Фондам разьвіцьця прававых тэхналогій (Україна), Беларускім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў (Літва) пры патрымцы Шведзкай агенцыі па міжнародным супрацоўніцтве і разьвіцьці ладзіць 23 -26 лістапада адукацыйны візыт у Брусэль па тэме “Палітыка Эўразьвязу ў галіне навукі і адукацыі”.

Мэта візыту – стварэньне больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытутамі Эўрапейскага Зьвязу, а таксама паляпшэньне разуменьня механізмаў функцыянаваньня Эўрапейскай камісіі, Рады ЭЗС і Эўрапарламента прадстаўнікамі дзяржаўных


устаноў, незалежных і камерцыйных арганізацый Беларусі. Акрамя агульнага азнаямленьня са структурамі ЭЗ, адукацыйная праграма таксама адкрые перспектывы больш глыбокага вывучэньня магчымасьцяў супрацоўніцтва паміж Брусэлем і Беларусьсю ва ўзгаданай сфэры.

Арганізатары зацікаўлены ва ўдзеле прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі РБ, навукоўцаў і дасьледчыкаў, парламентарыяў і прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацый краіны.

Усе выдаткі па паездцы арганізатары праграмы бяруць на сябе.

Па выніках спабору да ўдзелу ў паездцы будуць запрошаныя 5 беларускіх спецыялістаў.

Спабор складаецца з двух этапаў: адбор анкет і інтэрвію з кандыдатамі. Прыярытэт у часе адбору будзе надавацца наяўнасьці досьведу працы ў галіне навукі і адукацыі з улікам матывацыі да ўдзелу ў праекце.

Анкету неабходна запоўніць і адаслаць па эл. адрасе minsk.brussels@gmail.com


Апошні тэрмін падачы анкет – 20 кастрычніка.

Па ўсіх пытаньнях зьвяртацца да Зьміцера Дабравольскага, адміністратара праграмы ў Беларусі па тэлефоне ў Мінску: +375 44 510 62 81.


уверх


Стыпендыі на кароткатэрміновыя дасьледаваньні ў Мічыгане


Узнагароды Рональда і Элен Вэйслер “Прафэсыйнае разьвіцьцё” для навучаньня і правядзеньня дасьледаваньняў ва ўнівэрсітэце Мічыгана ў 2010 годзе.

Могуць быць падтрыманыя кароткатэрміновыя (2-4 тыдні) дасьледаваньні для прадстаўнікоў беларускіх ВНУ.

Праекты мусяць тычыцца тэмы, зьвязанай з галіной дасьледаваньня, альбо навучаньня сумесна з факультэтам-партнэрам унівэрсітэта Мічыгана.

10 пераможцаў атрымаюць магчымасьць папрацаваць ва ўнівэрсітэтах Мічыгана ў перыяд студзень-красавік альбо верасень-кастрычнік 2010 года. Стыпендыя пакрывае выдаткі на праезд, пражываньне, страхоўку, кішэнныя расходы.

Валоданьне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай абавязковае.

Неабходныя дакументы:



  • запоўненая аплікацыя

  • рэзюмэ

  • ксеракопія дыплома

  • ксеракопія старонкі пашпарта з фота

  • ліст з указаньнем плана праекта, матывацыі ўдзельніка, апісаньнем карысьці ад удзелу ў праекце для ВНУ ўдзельніка

  • запрашэньне ад Мічыганскага ўнівэрсітэта альбо факультэта-партнэра, дзе адбудзецца дасьледаваньне.

  • Рэкамендацыя ад дэкана кандыдата

Дакументы падаюцца ў электронным выглядзе.

Апошні тэрмін падачы дакументаў – да 30 кастрычніка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.umich.edu , http://www.fulbright.edu.pl/programy/inne_programy/2059612410.html , па e-mail: weiser@fulbright.edu.pl

уверх

Моладзевы навучальны візыт у Польшчу


Польская грамадзкая арганізацыя Цэнтр Супрацоўніцтва моладзі ў Гдыні, якая працуе з моладдзю, у супрацы з Гарадзкой Радай Гдыні ў сьнежні ладзіць праект “Навучальныя візыты і стажыроўкі для разьвіцьця” у межах якога будзе арганізаваны навучальны візыт для моладзі – студэнтаў і прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацый Малдовы, Грузіі, Украіны і Беларусі.

Патрабаваньні да ўдзельнікаў:



-        актыўныя студэнты альбо прадстаўнікі НГА ва ўзросьце 18-25 год

- наяўнасьць замежнага пашпарта

- вольнае валоданьне рускай мовай

  Навучальныя візыты дапамогуць пазнаёміцца з Польшчай, даведацца пра адміністратыўную і адукацыйную сістэмы, пра ўрад, бізнэс, СМІ, грамадзкія арганізацыі, культуру, гісторыю.

Інфармацыю ўдзельнікі атрымаюць падчас нефармальных сустрэч з людзьмі, якія працуюць у розных сфэрах і дасягнулі посьпехаў.

У межах праграмы ладзяцца сэмінары, майстаркласы, лекцыі, экскурсіі па гарадах паўночнай Польшчы.

Кандыдаты на ўдзел мусяць даслаць анкету на эл.адрас civic.cwm@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 11 кастрычніка.

Адабраныя кандыдаты атрымаюць падрабязную інфармацыю і запрашэньне на ўдзел па эл.пошце.

Больш падрабязна пра праект можна даведацца, зьвярнуўшыся на вэб-старонку www.cwm.org.pl 



уверх

Даведнік для беларускіх студэнтаў зьявіўся ў сеціве


Даведнік па адукацыйных стыпендыях Эўразьвязу для студэнтаў з Беларусі ўтрымлівае ўсю інфармацыю пра магчымасьці навучаньня грамадзян Беларусі ў краінах ЭЗ.

Мэта выданьня – пашырыць магчымасьці беларускіх студэнтаў атрымліваць адукацыю за мяжой. Упершыню ў адным выданьні сабраная ўся інфармацыя па ўсіх краінах-партнэрках ЭЗ.

Даведнік на беларускай мове можна спампаваць на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.delblr.ec.europa.eu/page2583.html

Паводле http://www.ngo.by
уверх





Не спазьніся!

уверх

Як пісаць пра эканоміку?


Беларускі эканамічны дасьледча-адукацыйны цэнтр запрашае журналістаў, якія пішуць на эканамічную тэматыку, да ўдзелу ў трэнінгу аўтарытэтнага амерыканскага выкладчыка і журналіста Лоу Урэнека (Lou Urenek).

 Трэнінг адбудзецца 12-13 кастрычніка ў Міжнародным адукацыйным цэнтры (ІВВ). Удзел у трэнінгу бясплатны. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

 Больш падрабязную інфармацыю пра трэнінг і яго праграму глядзіце на сайце ГА “БАЖ”:

http://baj.by/m-p-viewpub-tid-1-pid-7367.html альбо

http://baj.by/m-p-viewpub-tid-19-pid-51.html

Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

уверх

Беларускі Настаўнік 2009 года


Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства беларускай школы” (ТБШ) абвяшчае спабор “Беларускі Настаўнік года”.

Да ўдзелу запрашаюцца педагогі ўсіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых устаноў (ад дашкольных да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы ня меньш за тры гады.

Анкета кандыдата дасылаецца на адрасы: tbskoly@tut.by або паштовы, які можна атрымаць па тэлефоне 8029–7520821.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 12 сьнежня.



Паводле http://nastaunik.info/

уверх

Спабор эмблем праекта “Чатыры стыхіі”


Спабор эмблем – першая акцыя праграмы «Непратаптаны Шлях», якая пачынае гадавы цыкл праекта «Чатыры стыхіі". Гэта вялікі цыкл творчых імпрэз, галоўнае месца ў якіх займаюць людзі з асаблівасьцямі разьвіцьця.

Апошні тэрмін – да 5 кастрычніка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па e-mail: BELSHLYAH@gmail.com.

Паводле http://nastaunik.info/

уверх

Арганізацыя шукае беларускіх партнэраў


Некамерцыйная арганізацыя “Цэнтр падтрымкі і разьвіцьця грамадзянскіх ініцыятываў “Тэрыторыя разьвіцьця” шукае партнэраў у Беларусі, Польшчы, Украіне для рэалізацыі праектаў і праграм Эўразьвязу.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся ў Цэнтр падтрымкі і разьвіцьця грамадзянскіх ініцыятываў “Тэрыторыя разьвіцьця”: Расія, Рэспубліка Марый Эл, г. Йошкар-Ола, ул. Строителей 19, 48, terradevel@mail.ru



Паводле рассылкі ГА “БАСР”

уверх

Спабор прафэсыйнага майстэрства для настаўнікаў з СНД


Спабор “Мой лепшы ўрок - 2010” запрашае да ўдзелу выкладчыкаў агульнаадукацыйных установаў усіх тыпаў без абмежаваньняў па ўзросьце і стажу працы.

Больш падрабязную інфармацыю і анкету-заяўку можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.mendeleev.upeg.net/mylesson/rules/rules.htm



Паводле рассылкі ГА “БАСР”

уверх

Сэмінар па правах пацыентаў


Грамадзкая арганізацыя "Цэнтар сацыяльных інавацыяў" запрашае да ўдзелу ў сэмінарах "Правы пацыентаў у Беларусі: пытаньні гарантыяў і абароны".

Сэмінары ладзяцца ў Вільні з 23 па 25 кастрычніка (першая група ўдзельнікаў) і з 11 па 13 сьнежня (другая група ўдзельнікаў).



З пытаньнямі зьвяртайцеся да каардынатара сэмінараў Тацяны Кавалёвай па маб.тэлефоне (029) 684 07 09 (пн.-пт., з 10:00 да 18:00), тэл./факс (017) 245-41-18.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка