Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня




Дата канвертавання15.03.2016
Памер128.3 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 13 (375)

( 1 красавіка 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Фэст маладзёвай журналістыкі ў Гародні 2

Экспрэс-праграма для лідэраў і трэнераў беларускіх НГА 2

XX Усходняя летняя школа 3

Падтрымка жаночых грамадзкіх арганізацый 4

Фотаспабор па культурнай разнастайнасьці 4

Міжнародны спабор эсэ для моладзі 5

Спаборніцтва па кіраваньні банкам 6

Праграма падрыхтоўкі медыятараў 7

Спабор “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых” 7

Фотаспабор для студэнтаў 7

Сэмінар па падрыхтоўцы лідэраў гурткоў 7

Міжнародны спабор дзіцячага малюнку на тэму раўнапраўя 7

Чэскія валянтэры – у беларускія арганізацыі 8

Спабор для журналістаў “ЭЗ-Беларусь 2010” 8

Бясплатныя інтэрнэт- курсы 8



Падзеі:

 уверх

Фэст маладзёвай журналістыкі ў Гародні


Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” і Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзяць у Гародні Фэст маладзёвай журналістыкі “Твой стыль”.

Майстар-класы ў выкананьні лепшых беларускіх журналістаў, фотавыстава, разнастайныя прэзентацыі, цікавая культурная праграма, сустрэчы з цікавымі людзьмі - ўсё гэта чакае ўдзельнікаў імпрэзы, якая пройдзе ў Гародні 21-23 траўня.

У межах Фэстываля адбудзецца таксама ўзнагароджаньне пераможцаў спабору для маладых журналістаў.

Удзел у ім змогуць узяць маладыя аўтары з усёй Беларусі.

Спабор будзе адбывацца ў некалькіх намінацыях: лепшы фотаздымак, лепшыя рэпартаж альбо артыкул, прысьвечаны жыцьцю моладзі, лепшае інтэрвію.

Апроч таго, ганаровыя ўзнагароды атрымаюць аўтары лепшых матэрыялаў, прысьвечаных асьвятленьню экалагічнай, а таксама гісторыка-краязнаўчай тэматыкі.

Узяць удзел у фэстывалі можа кожны ахвотны.

Падрабязная праграма Фэсту, а таксама форма заяўкі для ўдзелу ў ім, будуць зьмешчаныя ў хуткім часе на вэб-пляцоўцы “Твой стыль”.

Першы Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль” адбыўся ў траўні 2007 г.

Удзел у ім брала больш за 150 чалавек.



Паводле http://t-styl.info
уверх



Абвесткі:


уверх

Экспрэс-праграма для лідэраў і трэнераў беларускіх НГА


Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб’яднаньне “АКТ” запрашае да ўдзелу ў навучальнай экспрэс-праграме “Мастацтва дыялогу як эфектыўны падыход да пабудовы стасункаў”.

Мэта праграмы – павысіць кваліфікацыю лідэраў і трэнераў беларускіх НГА праз знаёмства з мастацтвам дыялога як эфектыўным падыходам да вядзеньня працэсаў пабудовы кансэнсуса і прыняцьця рашэньняў праз супрацоўніцтва.

Эксперты праграмы: Раман Коваль, Прэзідэнт Украінскага Цэнтра Згоды (Кіеў), сэртыфікаваны медыятар і трэнер з міжнародным досьведам, і Алёна Гаравая, спецыяльст Украінскага Цэнтра Згоды (Кіеў). Больш падрабязна праз дзейнасьць экспэртаў - www.commonground.org.ua.

Метадалогія праграмы прадугледжвае выкарыстаньне мадэлі далучанага навучаньня дарослых, дзе асаблівае значэньне надаецца досьведу ўдзельнікаў, узаемнаму навучаньню і навучаньню праз практыку. Цягам усёй праграмы удзельнікам прадстаўляецца магчымасьць дзяліцца адно з адным вопытам паводзінаў і развязаньня канфліктных сітуацый, вядзеньня перамоваў, фасілітацыі групавых абмеркаваньняў, аналізаваць свой досьвед і на практыцы прымяняць новыя практыкі і методыкі.

Экспрэс-праграма складаецца з двух навучальных трэнінгаў у Менску 14-15 красавіка і 24-25 траўня і выкананьня практычных заданьняў.

Да ўдзелу ў праграму запрашаюцца лідэры і трэнеры НГА, зацікаўленыя ў павышэньні кваліфікацыі ў галіне вырашэньня канфліктаў, вядзеньня перамоваў, фасілітацыі.

Папярэдні досьвед працы ў якасьці трэнера, фасілітатара, медыятара вельмі пажаданы.

Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку ў адвольнай форме з указаньнем наступных зьвестак:



1.Прозьвішча, імя

2.Назва арганізацыі і пасада

3.Кантактная інфармацыя (тэлефон, эл.пошта)

4.Досьвед працы ў якасьці трэнера, фасілітатара, медыятара (стаж і сфера дзейнасьці)

Заяўкі на ўдзел прымаюцца па эл. адрасе prACTyka@gmail.com .

Апошні тэрмін – 8 красавіка.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Юнэлі Сальнікавай: e-mail: prACTyka@gmail.com , skype: junelas.



уверх

XX Усходняя летняя школа


Варшаўскі ўнівэрсітэт ладзіць чарговую летнюю школу, удзельнікі якой змогуць наведаць лекцыі і сэмінары, якія тычацца гісторыі і культуры.

Удзельнікамі могуць стаць кандыдаты з краін былога СССР, Цэнтральнай Эўропы і іншых краін, якія атрымалі вышэйшую адукацыю, вядуць уласныя навуковыя дасьледваньні і якія не старэйшыя за 35 гадоў.

Працоўныя мовы – польская і ангельская, таму валоданьне імі абавязковае.

Кандыдаты з Усходняй Эўропы могуць спрабаваць атрымаць стыпендыі, якія пакрыюць кошт удзелу ў навучаньні.

Кандыдаты мусяць прадставіць наступныя дакументы:


  • запоўнены бланк Школы

  • суправаджальны ліст, які будзе ўтрымліваць апісаньне навуковых работ і навуковых інтарэсаў

  • резюмэ з фотаграфіяй

  • сьпіс навуковых публікацый

  • дзьве рэкамендацыі ад дасьледчыкаў праблематыкі, якой кандыдат займаецца

  • копія дыплома, які падцьвярджае вышэйшую адукацыю

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:



http://www.studium.uw.edu.pl/?id=main

уверх

Падтрымка жаночых грамадзкіх арганізацый


Украінскі жаночы фонд абвяшчае спабор грантаў для жаночых грамадзкіх арганізацый Украіны, Малдовы, Беларусі.

У межах спабору будуць падтрымлівацца праекты па наступных прыярытэтных накірунках:



1. Жанчыны зьмяняюць сябе і свае супольнасьці.

Падтрымка праектаў, накіраваных на актывізацыю дзейнасьці жанчын і жаночых арганізацый у працэсе вырашэньня актуальных праблем супольнасьцяў (як тэрытарыяльных, так і па накірунках дзейнасьці.

Прыярытэтнымі зьяўляюцца праекты, якія прадугледжваюць укараненьне ў жыцьцё практычнай, канкрэтнай ідэі з мэтай зьмяніць сітуацыю ў грамадзтве, пазітыўна паўплываць на яе разьвіцьцё. Тэматыка не абмяжоўваецца.

Апошні тэрмін падачы праектаў – 26 красавіка.

Максімальны памер гранта – 5000 долараў ЗША.

Тэрмін рэалізацыі – 4-6 месяцаў.



2. Стабільнае разьвіцьцё жаночых НГА.

Падтрымка праектаў, накіраваных на разьвіцьцё і ўмацаваньне жаночых арганізацый з маленькіх гарадкоў і пасёлкаў альбо нядаўна створаных, павышэньне іх прафесіцнага ўзроўню і прадстаўленьне ім магчымасьці самаўдасканальвацца.

Праект мусіць утрымліваць План разьвіцьця арганізацыі, які мусіць прадугледжваць навучальныя праграмы, наладжваньне супрацоўніцтва з дасьведчанай жаночай арганізацыяй з мэтай набыцьця практычнага досьведу, абмен досьведам і г.д.

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 красавіка.

Максімальны памер гранта – 2000 доллараў.

Тэрмін рэалізацыі – 6 месяцаў.



3. Жанчыны ў палітыцы – шлях да зьменаў.

Праекты, накіраваныя на прасоўваньне ўдзелу жанчын у грамадзкім і палітычным жыцьці, павелічэньне прадстаўніцтва жанчын у органах заканадаўчай і выканаўчай улады, узмацненьне патэнцыяла жанчын, якія працуюць у ворганах улады, а таксама жанчын, якія гатовыя ўдзельнічаць у палітычным жыцьці і прыняцьці рашэньняў.

Праекты таксама могуць быць накіраваныя на зьмену грамадзкай думкі і стэрэатыпаў адносна ролі жанчын.

Дзейнасьць па праекце можа прадугледжваць кампаніі па абароне правоў і лабіраваньні інтарэсаў жанчын, інфармацыйныя кампаніі, адукацыйныя праграмы, навучальныя курсы, арганізацыю дыскусійных клубаў і публічных мерапрыемстваў.

Апошні тэрмін падачы праектаў – 26 красавіка.

Максімальны памер гранта – 5000 долараў ЗША.

Тэрмін рэалізацыі – 4-6 месяцаў.

Перавага будзе аддавацца праектам з дадатковымі крыніцамі фінансаваньня

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.uwf.kiev.ua/konkurs.htm, інфармацыйны кансультант Ірына Страцій: эл.пошта info@uwf.kiev.ua, тэл. (044) 568 53 89.
уверх

Фотаспабор па культурнай разнастайнасьці


Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) ва Ўкраіне абвяшчае фотаспабор па культурнай разнастайнасьці “Грамадзянін сьвету”!

Мэта фотаспабору: “ажывіць” героеў жыцьця ў разнастайнасьці і культурным дыялогу праз фотаграфіі.

Хто ён – Грамадзянін сьвету? Ён – цалкам адкрыты да зьменаў і стасункаў, бачыць разнастайнасьць сьвету, адчувае ўзаемасувязь з рознымі культурамі.

Для яго разнастайнасьць – проста стыль жыцьця. Гэта – ягоныя думкі і дзеяньні. Ён не падзяляе сьвет на асобныя краіны, у ім – еднасьць усяго жывога на планеце.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе грамадзяне сьвету незалежна ад узросту, нацыянальнасьці або рэлігіі.

Абмежаваньняў адносна выяваў таксама няма. Тваё фота можа быць зроблена ў парку, школе, універсітэце, на падворку. Яно можа выражаць твае ўласныя думкі, досьвед, перажываньні на тэму разнастайнасьці.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 1 лютага 2011 году.

Памер фота не павінны перавышаць 5 МБ.

Пераможцы абіраюцца ў двух катэгорыях:

1.“Народны выбар” шляхам ан-лайн галасаваньня.

Каб падаць заяўку на гэтую намінацыю неабходна выставіць ня больш за 5 фота на Facebook http://www.facebook.com/group.php?gid=112443798769327.

2. Кампетэнтным журы. Пераможца ў намінацыі “Лепшы здымак” атрымае прыз – фотакамеру.

Каб патрапіць на гэтую намінацыю неабходна даслаць ня больш за 5 фота на эл.адрас kiev.diversity@iom.int з пазнакай “Грамадзянін сьвету”.

Работы пераможцаў будуць таксама разьмешчаныя ў раздзеле “Відэа-галерэя” на афіцыйнай вэб-пляцоўцы МАМ Украіны www.iom.org.ua. Астатнія фотаздымкі могуць быць разьмешчаныя на перасоўвых фотавыставах.

За інфармацыяй зьвяртайцеся да Сьвятланы Слабінськай (+380 50) 90 42 261, http://iom.org.ua/

Паводле рассылкі ГУРТ
уверх

Міжнародны спабор эсэ для моладзі


Цэнтар міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва абвясьціў чарговы Міжнародны спабор эсэ для моладзі з мэтай даць маладым людзям магчымасьць падзяліцца сваімі ідэямі пра тое, як стварыць умовы для ўмацаваньня дэмакратыі й прыватнага сэктару ў сваіх краінах.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ды маладыя прафэсіяналы ва ўзросьце 18-30 год.

Тэмы эсэ:
• Дэмакратыя, што спрыяе разьвіцьцю.
• Прадпрымальніцтва і грамадзтва.
• Удзел жанчынаў у прадпрымальніцтве.

Памер эсэ: 2000-3000 словаў.

Пераможцы (1-3 месцы) будуць узнагароджаныя грашовым прызам у памеры 1000$.
Апошні тэрмін падачы заявак - 18 чэрвеня.
Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на вэб-пляцоўцы www.cipe.org/essay

Паводле рассылкі belngo.info
 уверх

Спаборніцтва па кіраваньні банкам


Алімпіяда Banks Battle - гэта першае ў СНД адукацыйнае спаборніцтва, дзе тваёй камандзе трэба будзе кіраваць камерцыйным банкам ва ўмовах, максімальна набліжаных да рэальных.

Цябе чакаюць:

-бескампрамісная бітва банкаў за фінансавую перавагу;

-увага вядучых працадаўцаў фінансавага сектара;

-шырокая база ведаў аб фінансах, эканоміцы і банкаўскай справе;

-знаёмства з лепшымі студэнтамі СНД.

У якасьці канкурэнтаў на віртуальнай банкаўскім рынку выступяць лепшыя студэнцкія каманды з чатырох краін СНД.  Унікальнасьць алімпіяды ў тым, што яна будуецца на базе інавацыйнай адукацыйнай тэхналогіі - бізнес-сімуляцыя, якая дазваляе ў рэальным часе мадэляваць ключавыя працэсы банкаўскай дзейнасьці і справядліва ацэньваць якасьць кіраваньня віртуальным банкам.

Пераможцаў Алімпіяды чакаюць каштоўныя прызы і ўзнагароды ад генеральнага партнёра праекта - Збербанку Расіі.

Алімпіяда Banks Battle пройдзе ў 3 раўнды:

Адборачны раўнд (праз Інтэрнэт), удзел у якім возьмуць да 500 камандаў.  Да ўдзелу будуць дапушчаныя каманды ў складзе 3-4 чалавек, якія зарэгіструюцца на вэб-пляцоўцы да 16 красавіка. Першы раўнд будзе праходзіць з 21 красавіка па 6 траўня.

Вочныя паўфіналы (11 траўня - 31 траўня)

У ходзе паўфіналаў, якія адбудуцца ў пяці рэгіянальных цэнтрах Расіі, пройдуць 5 аднадзённых гульняў. У кожным паўфінале возьмуць удзел па 10 камандаў, якія пасьпяхова прайшлі адборачны Інтэрнэт-раунд.

Супер-фінал, у якім возьмуць удзел 10 лепшых камандаў, пройдзе ў чэрвені бягучага году.

Для ўдзелу ў Banks Battle трэба быць студэнтам 2-6 курсу ці асьпірантам і зарэгістраваць каманду з 3-4 чалавек на сайце алімпіяды.

Больш падрабязна аб спабоніцтве Banks Battle можна даведацца на афіцыйным сайце.



Паводле http://zebest.info

уверх





Не спазьніся!


уверх

Праграма падрыхтоўкі медыятараў


Грамадзкае аб’яднаньне “Адукацыйны Цэнтр “ПОСТ” пры падтрымцы Агенцыі па медыяцыі і камунікацыі (Берлін) і ў супрацы з Bund für Soziale Verteidigung e.V. (BSV, Мінден) запрашае прадстаўнікоў адукацыйных і сацыяльных установаў (настаўнікаў, выкладчыкаў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў) да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Медыяцыя: мастацтва дамаўляцца”.

Базавы трэнінг адбудзецца 23-25 красавіка.

Заяўку на ўдзел накіроўвайце на эл.адрас center_post@tut.by

Апошні тэрмін – да 10 красавіка.



уверх

Спабор “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”


Прадстаўніцтва таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Германія) у Рэспубліцы Беларусь абвяшчае спабор праектных прапановаў па тэме “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”.

Для ўдзелу ў спаборы неабходна з’вярнуцца на эл.адрас info@dvv-international.by, каб атрымаць і запоўніць заяўку-прапанову.

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 красавіка.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефоне: 8 017 207 98 35.


уверх

Фотаспабор для студэнтаў


Erasmus Student Network ладзіць сёмы спабор фотаздымкаў “Адкрый Эўропу”.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты з усіх эўрапейскіх краін.

Апошні тэрмін адпраўкі работ – да 31 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:



http://www.discovereurope.esn.pl/

Падрыхтавала Гося Марчык
уверх

Сэмінар па падрыхтоўцы лідэраў гурткоў


Рэсурсная праграма навучальных гурткоў запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў сэмінары па падрыхтоўцы лідэраў навучальных гурткоў.

Сэмінар ладзіцца 10-11 красавіка ў Менску.

Апошні тэрмін падачы анкеты ўдзельніка – 6 красавіка.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэл + 8 029 388 25 64 альбо па e-mail minsk.hurtki@mail.ru (Марына).



уверх

Міжнародны спабор дзіцячага малюнку на тэму раўнапраўя


Мэта спабору – павышэньне інфармаванасьці дзяцей і дарослых па актуальных пытаньняў роўных правоў і магчымасьцяў для мужчын і жанчын.

Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросьце 8-10 год.

Апошні тэрмін прыёму работ – да 14 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя на ангельскай мове – на вэб-пляцоўцы па адрасе : http://ec.europa.eu/europeaid/what/gender/drawing-competition-2010_en.htm



Паводле рассылкі Беларускай Асацыяцыі сацыяльных работнікаў

уверх

Чэскія валянтэры – у беларускія арганізацыі


Чэская арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” прапануе супрацу беларускім
НГА, якія зацікаўленыя ў абмене валянтэрамі.

Сфэра дзейнасьці арганізацыяў — любая.

Зацікаўленыя ў супрацы беларускія НГА могуць зьвяртацца на электронны адрас: international@belngo.info

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Спабор для журналістаў “ЭЗ-Беларусь 2010”


Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі абвясьціла спабор для журналістаў на тэму зносінаў ЭЗ з Беларусьсю ў 2010 годзе.

Прымаюцца журналісцкія працы на беларускай альбо расейскай мовах, якія зьявіліся ў СМІ з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2010 году ўключна.

Апошні тэрмін – 15 кастрычніка (па паштовым штэмпелі).

Працы дасылайце па пошце заказным лістом з пазнакай "Конкурс журналістаў" на адрас: Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, вул. Энгельса 34А, будынак 2, Менск, 220030, Беларусь.



Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Бясплатныя інтэрнэт- курсы


Міжнародны Інстытут Разьвіцьця “ЭкаПро” і адукацыйны партал “Мой універсітэт” запрашаюць да ўдзелу ў бясплатных электронных курсах “Актыўныя метады навучаньня” і “Тэхналогія інтэрактыўнага навучаньня”.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:



http://www.moi-universitet.ru/list/e-courses/lists/ 
уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка