Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня




Дата канвертавання15.03.2016
Памер96.97 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 26 (345)

( 23 ліпеня 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Фэст Be Free адбудзецца 22-23 жніўня ў Чарнігаве 2

У абарону дзеркача і вяртлявай чаротаўкі 2

Заняткі для педагогаў, студэнтаў і прадстаўнікоў НГА 3

Магістратура ЭГУ запрашае 4

Стыпендыі для дасьледчыкаў эўрапейскай гісторыі 4

Адукацыйная праграма для студэнтаў 4

Зьлёт маладых беларусаў 5

Спабор на атрыманьне кароткатэрміновых грантаў 5

Стыпендыі для студэнтаў-хрысьціянаў 6

Стажыроўка ў нямецкім парляменце 6

Сэмінар для маладых лідэраў у Бэрліне 6




Падзеі:

уверх

Фэст Be Free адбудзецца 22-23 жніўня ў Чарнігаве


Мясцовыя ўлады Чарнігава афіцыйна заявілі пра падтрымку фэстывалю Be Free, які ўжо трэці раз пройдзе на ўкраінскай тэрыторыі.

Сёлета фэст пройдзе на беразе Дзясны на пляцоўцы паміж Гарадзкім паркам культуры і адпачынку і гатэльным комплексам "Брянск". Менавіта там на працягу двух дзён, 22 і 23 жніўня, будзе стаяць сцэна фестывалю, а для публікі будзе зарганізаванае намётавае мястэчка.

Цэнтральная ідэя фэсту – ідэя свабоды як найвышэйшай каштоўнасьці. Свабода можа і павінна быць асновай для яднаньня памежных краінаў. Важнай часткай фэсту зьяўляецца прыцягненне ўвагі да культурнай сцэны Беларусі, дзе музыкі дагэтуль ня могуць свабодна выступаць і прэзэнтаваць сваю творчасьць на беларускай мове.

Разам з музычнай праграмай арганізатары плануюць шэраг акцыяў па прыцягненьні

ўвагі да сітуацыі з правамі асобы ў Беларусі.

На сёньня ў фэсце гатовыя прыняць удзел 10 маладых і вядомых гуртоў з Беларусі,

6 рок-гуртоў з Польшчы і Украіны.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел ад гуртоў – да 28 ліпеня.

Заяўкі дасылайце на эл.адрас fest.svabody@gmail.com .

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах +375 29 649 0888 (Віталь), +48 516 5 888 63 (Марыя), на вэб-пляцоўках www.festsvabody.org , www.myspace.com/fest_svabody, па эл.пошце fest.svabody@gmail.com.



уверх


У абарону дзеркача і вяртлявай чаротаўкі


У месцах пасяленьня зьнікаючых птушак на Гарадзеншчыне зьявяцца спецыяльныя засьцерагальныя інфастэнды.

Актывісты Гарадзенскага аддзяленьня арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” пазначаць месцы пасяленьня вяртлявай чаротаўкі і дзеркача. Па словах Дзьмітрыя Вінчэўскага, старшыні рады Гарадзенскай “АПБ”, у Беларусі жыве 60% сусьветнай папуляцыі чаротаўкі, і ад таго, як будуць яе ахоўваць у Беларусі, будзе залежаць захаваньне або зьнікненьне віду.

- Спецыяльны стэнд ўсталююць у арніталагічным заказьніку мясцовага значэньня “Сьвіслач”, які знаходзіцца на мяжы Гарадзенскага і Бераставіцкага раёнаў. Абазначым самую цікавую частку – балота Дзікое, якое ўключана ў частку Белавежскай пушчы, - паведаміў “Твайму Стылю” Дзьмітрый Вінчэўскі.- Тут якраз водзіцца вяртлявая чаротаўка. На інфастэндзе акрамя засьцерагальнага надпісу будзе міжнародны знак – Глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLifeInternational, які зразумелы ва ўсім сьвеце.

Інфастэнд пазначае ня толькі тэрыторыю, важную для птушак, але і гаворыць пра тое, што тут знаходзіцца куток дзікай прыроды. Там нельга пагаршаць гідралагічны рэжым – асушаць балоты, і мусіць быць асабліва пільнае назіраньне, каб не ўзнікала пажараў. Гэта таксама і пэўнае прыцягненьне для турыстаў, бо ўсё-ткі куткоў дзікай прыроды застаецца ўсё меньш.

Яшчэ ёсьць праблема – на іншай тэрыторыі, дзе таксама селіцца вяртлявая чаротаўка, шаша на Сьвіслач падзяліла балота на дзьве часткі. Адна з іх уваходзіць у Бераставіцкі раён і адносіцца да тэрыторыі заказніка, а частка па Гарадзенскім раёне ў заказнік не ўвайшла і таму не знаходзіцца пад якой-кольвек аховай.

У Беларусі з восені 2008 года рэалізуецца сумесны праект “Аховы птушак Бацькаўшчыны” і Шведскага арніталагічнага таварыства па стварэньні ў Беларусі “сеткі ахоўнікаў тэрыторый, важных для птушак”. Праектам прадугледжаны выраб і ўсталяваньне спецыяльных аншлагаў – інфармацыйных стэндаў у месцах пасяленьня птушак, якія адносяцца да віду, які без дапамогі людзей ужо выжыць ня зможа.

На сёньня ў Беларусі каля 50 тэрыторый, важных для птушак.

Паводле http://t-styl.info

уверх


Абвесткі:

уверх

Заняткі для педагогаў, студэнтаў і прадстаўнікоў НГА


Заняткі па гісторыі Другой сусьветнай вайны для педагогаў, студэнтаў і прадстаўнікоў NGOs ладзяцца ў Віцебску і Катыні з 8 да 10 жніўня.

Няўрадавыя арганізацыі Віцебска (Беларусь) і Гданьска (Польшча) запрашаюць педагогаў, студэнтаў і дзеячаў NGO’s на трохдзённае навучаньне пра польскі ўдзел у Другой сусьветнай вайне. Цыкл заняткаў пройдзе ў Віцебску (РБ) і Катыні (РФ).

Заняткі будуць праводзіць беларускія і замежныя трэнеры ды эксперты.
Удзельнічаць у навучаньні могуць педагагічныя работнікі пачатковых, базавых і сярэдніх школ, сярэднеспецыяльных вучэбных установаў, выхаваўчых асяродкаў для дзяцей і моладзі, навучальных цэнтраў для непаўналетніх інвалідаў, аддзелаў адукацыі розных узроўняў, студэнты педагагічных каледжаў і ВНУ, прадстаўнікі/прадстаўніцы НГА, кіраўнікі/кіраўнічкі і актывісты/актывісткі асьветніцкіх і краязнаўчых гурткоў, суполак, клубаў ды сетак.

Удзел у трэнінгу бясплатны. Арганізатары кампенсуюць іншагароднім навучэнцам кошт праезду і пражываньня. Усе ўдзельнікі забясьпечваюцца трохразовым харчаваньнем. Навучэнцы атрымаюць вучэбныя ды іншыя матэрыялы.

Заняткі будуць адбывацца ў межах міжнароднага праекта “Пераадольваючы бар’ер стэрэатыпаў: маладым беларусам пра польскі ўдзел у Другой сусьветнай вайне/Pokonując barierę stereotypów: do młodych Białorusinów o polskim udziale w II wojnie światowej”. Ягоная дзейнасьць галоўным чынам адрасавана да педагогаў, бо менавіта гэтая прафэсыйная група штодзённа займаецца адукацыяй і выхаваньнем дзяцей і моладзі ды фармуе перакананьні юнацтва.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 5 жніўня.

Ахвотныя да ўдзелу могуць запісацца на заняткі па электронным адрасе: <schoolgender@gmail.com> ці па тэлефонах: +375 29 666 37 54 (Velcom) і +375 29 892 82 84 (МТС).

уверх

Магістратура ЭГУ запрашае


Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт працягвае прыём дакументаў на магістарскую праграму “параўнальная гісторыя”.

Праграма распрацаваная ў супрацоўніцтве з каледжам Содерторнс Унівэрсытэту Паўднёвага Стакгольму (Швэцыя).

Змест праграмы разьмешчаны на вэб-пляцоўцы па адрасе:

http://www.ehu.lt/studies/master/programs/fields/0004469/

Апошні тэрмін падачы дакументаў – да 5 верасьня.

З правіламі прыёма можна азнаёміцца на вэб-пляцоўцы: http://www.ehu.lt/studies/master/admission/.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас admission.m.history@ehu.lt.

уверх

Стыпендыі для дасьледчыкаў эўрапейскай гісторыі


Інстытут эўрапейскай гісторыі (Institute of European History, Майнц, Нямеччына) прапануе доктарскія і постдоктарскія стыпендыі маладым навукоўцам, якія дасьледуюць гісторыю Эўропы, гістарычныя зьмены канцэптаў “Эўропа” і “Эўрапейскасьць” у перыяд ад 1450 да 1950 года, а таксама інтэлектуальныя, рэлігійныя і філасофскія накірункі гісторыі Эўропы гэтага перыяду.

Дасьледніцкая праграма дае стыпендыятам магчымасьць спалучаць дасьледніцкую дзейнасьць з групавым навучаньнем і міжнародным супрацоўніцтвам.

Працоўныя мовы інстытута – нямецкая і ангельская. Для паспяховага навучаньня неабходна актыўнае валоданьне адной і як мінімум пасіўнае валоданьне другой з моваў.

Стыпендыі надаюцца на тэрмін ад 6 месяцаў да 2 год.

Доктарскія стыпендыі 1000 эўра штомесяц надаюцца маладым навукоўцам да 32 год, якія маюць ступень магістра гісторыі альбо тэалогіі і працуюць над дысертацыйным дасьледаваньнем.

Пост-доктарскія стыпендыі ў памеры 1600 эўра штомесяц надаюцца навукоўцам, якія ўжо абаранілі дысертацыі і хочуць распачаць новае дасьледаваньне.

Інстытут асабліва заахвочвае замежных навукоўцаў падаваць дакументы на атрыманьне стыпендый.

Апошні тэрмін падачы дакументаў – да 15 жніўня.

Больш падрабязная інфармацыя на ангельскай мове – на вэб-пляцоўцы па адрасе:

http://www.ieg-mainz.de/likecms/likecms.php?site=site.htm&nav=64&siteid=300

Паводле рассылкі ГУРТ
уверх

Адукацыйная праграма для студэнтаў


Моладзевая прафсаюзная група “Студэнцкая Рада” запрашае да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Студэнт у дзеяньні!”.

Праграма складаецца з 2 трэнінгаў і ставіць за мэту фармаваньне актыўнай грамадзянскай пазыцыі ў студэнтаў.

Першы аднадзённы трэнінг адбудзецца ў канцы ліпеня, другі – ў пачатку жніўня.

Да ўдзелю запрашаюцца студэнты менскіх ВНУ і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў.

Навучаньне складаецца з наступных тэмаў:

-Гісторыя з’яўленьня і разьвіцьця ўнівэрсытэтаў і студэнцтва



-Сучасныя праблемы студэнцтва

-Канцэпцыя Правоў Чалавека

-Права студэнтаў

-Механізмы абароны правоў студэнтаў.

Для ўдзелу ў навучаньні неабходна накіраваць анкету ўдзельніка на эл.адрас students.rada@gmail.com .

Апошні тэрмін – 25 ліпеня.

За больш падрабязнай інфармацыяй і фармуляра анкеты зьвяртайцеся на эл. адрас students.rada@gmail.com.


уверх



Не спазьніся!

уверх

Зьлёт маладых беларусаў


Цэнтар Усходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў (літоўская НГА) з 30 верасьня да 4 кастрычніка ладзіць зьлёт для маладых беларусаў з усяго сьвету.

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія студэнты ад 18 да 35 год, якія навучаюцца на Беларусі ці за мяжой.

Усе выдаткі будуць кампэнсаваныя арганізатарамі.

Каб зарэгістравацца для ўдзелу ў Ралі-2009, запоўніце рэгістрацыйную форму ў Сеціве: http://www.eesc.lt/en/Activities/USBregistration

Апошні тэрмін рэгістрацыі – 24 жніўня.

Апісаньне папярэдніх зьлётаў вы можаце знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.eesc.lt/en/Activities/Events.



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Спабор на атрыманьне кароткатэрміновых грантаў


Амерыканская Рада Навуковых Супольнасьцяў абвяшчае спабор на атрыманьне кароткатэрміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у 2009-2010 навучальным годзе.

Бланк заяўкі будзе разьмешчаны ў верасьні на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.acls.org/programs/hp.

Памер індывідуальнага гранта папярэдне складае каля 4000 долараў ЗША.

Апошні тэрмін атрыманьня заяўкі фондам – да 17 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя пра праграму – на вэб-пляцоўцы па адрасе http://www.acls.org/programs/hp.

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Стыпендыі для студэнтаў-хрысьціянаў


Каталіцкі фонд акадэмічных абменаў KAAD прапануе стыпендыі на вучобу і дасьледніцкую дзейнасьць у Германіі для студэнтаў-хрысціянаў (пасля 6-га семестра), выпускнікоў ВНУ і маладых навукоўцаў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл.пошце Radwanski@kaad.de, фармуляры – па пошце ў Боне. Адрэса: KAAD / Osteuropa-Programm, Hausdorffstr. 151, D-53129 Bonn, тэл.: (81049) 228 91758-33, факс: (81049) 228 9175858.

Апошні тэрмін падачы заяваў на веснавы разгляд – да 15-га студзеня.

Паводле вэб-пляцоўкі Нямецкай амбасады

уверх

Стажыроўка ў нямецкім парляменце


Нямецкі Бундэстаг фінансуе Міжнародныя парламенцкія стыпендыі (МПС) на 2010 год выпускнікам ВНУ Беларусі.

Апошні тэрмін падачы заяваў у Амбасадзе Германii ў Мiнску – да 31 ліпеня.

Сярод абавязковых патрабаванняў да кандыдатаў: закончаная вышэйшая адукацыя i вельмi добрае валоданне нямецкай мовай.

Падрабязная iнфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.bundestag.de/internat/internat_austausch/ips/info/belarus.html і Амбасады Германii ў Менску.



Паводле http://adukacyja.info/

уверх

Сэмінар для маладых лідэраў у Бэрліне


23-29 лістапада ў Бэрліне ладзіцца сэмінар для маладых лідэраў “Валянтэры для міжкультурнага навучаньня”.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 жніўня.



Падрабязную інфармацыю чытайце на вэб-пляцоўцы: http://ptpe.org/programs

Паводле adukacyja.info
уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка