Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня




Дата канвертавання15.03.2016
Памер125.62 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 30 (392)

( 19 жніўня 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Над выпускам працавала Кінга Дышэровіч



Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Школа маладога журналіста распачынае новы набор! 2

Новы праект па разьвіцьці міжнароднай супрацы 2

Тэлефонная лінія для збору ахвяраваньняў для дзіцячага хоспісу 2

Праграма для дактарантаў у галіне палітычнай філязофіі 3

Запрашаем у летнік Юны бёдуотчар-IV 4

Стыпэндыя на навучаньне ў Бухарэсьце 5

Сустрэча для маладых і актыўных 5

Канфэрэнцыя Свабодная прэса свабоднай краіны 5

Сусьветная канфэрэнцыя па выхаваньні і адукацыі дзяцей 6

Шукаем вобраз Беларусі 7

Трэнінг ад Эўрапейскай Камісіі 7

Спабор для маладых фатографаў з Беларусі 7

Сэмінар на тэму інструмэнтаў камунікацыі 8

Грантавы спабор Эўракамісіі 8





Падзеі:

 уверх

Школа маладога журналіста распачынае новы набор!


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста -14.

Марыш паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы? Прыходзь у Школу маладога журналіста -14! Тут ты атрымаеш веды і ўменьні ад прафэсыйных выкладчыкаў, пазнаёмішся з цікавымі людзьмі і па-новаму зірнеш на жыцьцё!

ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысьвечаная асновам журналістыкі ("Уводзіны ў журналістыку", "Прававыя і этычныя асьпекты працы журналіста", "Жанры журналістыкі", "Асаблівасьці газетнай, радыё  і інтэрнэт журналістыкі" і многія іншыя ).

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё “Твой стыль“, а таксама ў відэарэдакцыі.

Выкладчыкі і трэнеры ў ШМЖ практыкуючыя прафэсійныя журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама псіхолагі, юрысты, філолагі.

Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997 года. За 13 год ШМЖ прайшло больш за 270 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёньня ў газетах "Вечерний Гродно", "Гродзенская праўда", "Перспектива","Наша Ніва", "Белорусы и Рынок", на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.

Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -14“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.

Заявы на ўдзел прымаюцца з 16 жніўня да 15 верасьня па адрасе: Гародня, вул. Будзёнага, 48а -11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72;

8 (029) 7 830 845.



уверх

Новы праект па разьвіцьці міжнароднай супрацы


Стартаваў пілотны праект па разьвіцьці супрацы паміж грамадзкімі арганізацыямі Беларусі, Украіны, Польшчы, Нямеччыны “tri-net+”.

Беларускі бок у праекце прадстаўляе гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар”.

Праект, які працягнецца да канца лістапада, прадугледжвае выпуск штотыднёвай рассылкі з інфармацыяй пра падзеі грамадзкага жыцьця, магчымасьці супрацы, конкурсы і стажыроўкі ў краінах-удзельніцах праекта.

Першыя выпускі рассылкі атрымаюць усе падпісаныя на “Кроніку”. Каб атрымліваць рассылку “tri-net+” стала, неабходна будзе падпісацца на яе на старонцы http://www.tri.net.pl , беларуская версія якой з’явіца днямі.

На гэтай пляцоўцы будзе створаная база зьвестак, дзе могуць пакінуць інфармацыю пра сябе беларускія грамадзкія арганізацыі, якія шукаюць партнэраў у Польшчы, Украіне ці Нямеччыне.

Першы выпуск інфармацыйнай рассылкі чакайце ўжо заўтра.



уверх

Тэлефонная лінія для збору ахвяраваньняў для дзіцячага хоспісу


Беларускі дзіцячы хоспіс адкрыў сталую тэлефонную лінію для збору ахвяраваньняў для цяжка хворых дзяцей, якімі апякуецца ўстанова.

Для ўдзелу ў дабрачыннай акцыі неабходна набраць з гарадзкога тэлефону нумар 8-902-101-0000.

Такім чынам вы ахвяруеце 5700 рублёў, якія ўвойдуць у рахунак за карыстаньне тэлефонам. Першыя 12 секунд пасля тэлефанаваньня, пакуль аператар тлумачыць умовы праекта, бясплатныя. Каб тэлефанаваньне стала дабрачынным, неабходна дачакацца словаў падзякі.

Ахвяраваньні пойдуць на падтрыманьне асноўных праграм хоспіса.



уверх



Абвесткі:


уверх


Праграма для дактарантаў у галіне палітычнай філязофіі


Каталіцкі Ўнівэрсытэт Лювэна ў межах дасьледніцкай праграмы “Глябальнае кіраваньне і Дэмакратычны ўрад” запрашае дактарантаў. Мэтай праграмы з’яўляецца стварэньне новай парадыгмы для глябальнага дэмакратычнага кіраваньня. Дактарант будзе мець статус супрацоўніка ад года да чатырох гадоў.

Унівэрсытэт запрашае дактарантаў працаваць над адной з двух тэм:

1.Палітычная Філязофія - Дэмакратычнае прадстаўніцтва

Дактаранты атрымаюць магчымасьці:

- быць часткай групы, якая дасьледуе тэму глябальнага кіраваньня і дэмакратычнага ўраду,

- працаваць над сваім дактаратам у галіне палітычнай філязофіі,

- магчымасьць спэцыялізавацца ў палітычнай філязофіі з націскам на тэорыю дэмакратыі,

- публікацыі на тэму філязофіі дэмакратычнага прадстаўніцтва,

- цягам чатырох гадоў магчымасьць завяршыць работу і абараніць яе.

2. Палітычная Філязофія- Глябальная Справядлівасьць і Глябальная Дэмакратыя

Дактарант атрымае магчымасьці:

- быць часткай групы, якая дасьледвае гэтую тэму,



- працаваць над сваім дактаратам у галіне палітычнай філязофіі,

- магчымасьць спэцыялізавацца ў нарматыўнай палітычнай філязофіі з націскам на аналіз ідэалаў глябальнай справядлівасьці і дэмакратыі,

- публікацыі на тэму міжнароднай палітычнай тэорыі,

- цягам чатырох гадоў завяршыць работу і абараніць яе.

Базавыя ўмовы ўдзелу ў праграме:

- спецыяліст па філязофіі,

- высокі ўзровень валоданьня ангельскай мовай,

- чырвоны дыплом па сканчэньні ўнівэрсытэту.

Апошні тэрмін падачы дакумэнтаў – 31 жніўня.

Падрабязныя зьвесткі і анкеты на вэб-пляцоўках http://www.ghum.kuleuven.be/ggs/nieuw/vacancies/doctoralresearcher_democratic_representation.pdf і http://www.ghum.kuleuven.be/ggs/nieuw/vacancies/doctoralresearcher_global_justice_and_global_democracy.pdf .

Паводле вэб-пляцоўкі www.belintellectuals.eu

уверх

Запрашаем у летнік Юны бёдуотчар-IV


Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленьне АПБ сардэчна запрашае сябраў АПБ вучняў старэйшых класаў і студэнтаў 1-3 курсаў (у якасьці кіраўнікоў груп і гідаў) узяць удзел у традыцыйным «Летніку юных бёрдуотчaраў» у ваколіцах Страдзецкага возера (20 км ад Брэста) 23 – 27 жніўня .

Удзельнікі будуць жыць у намётах і самастойна (пад наглядам старэйшых) гатаваць ежу.

Арганізатары пры падтрымцы Шведзкага арніталагічнага таварыства SOF забясьпечваюць здаровае харчаваньне, цікавую праграму па назіраньнях за птушкамі і ў «вольны час» ды вяртаюць кошты праезду да Брэста. Ад Брэста да месца правядзеньня летніку будзе арганізаваны супольны праезд. Дахаты ўдзельнікі вяртаюцца ўласным коштам.

У праграме летніка – навучаньне методыкам палявога назіраньня за рознымі групамі птушак ды знаёмства з прыроднымі асаблівасьцямі Міжнароднага біясфернага рэзэрвату «Прыбужскае Палесьсе».

Мерапрыемства адбудзецца на беразе Страдзецкага возера – аднаго з найпрыгажэйшых ды найчысьцейшых на тэрыторыі рэзэрвату.

У апошні дзень летніка адбудуцца камандныя спаборніцтвы па палявым вызначэньні птушак (міні-бёдрэйс), на пераможцаў чакаюць прызы.

Пры сабе патрэбна мець усё, што неабходна ва ўмовах экспедыцыі: пазітыўны настрой, 2-3 зьмены палявой вопраткі ды абутку (у тым ліку цёплыя і адпорныя на вільгаць рэчы), плаўкі ці купальны касцюм, паходны посуд (кубак, лыжка, міска, легальны ножык), ліхтарык, у разе патрэбы – індывідуальныя спецыфічныя лекі.

Вельмі пажадана мець бінокль, але пры неабходнасьці ён можа быць выдадзены на час летніка. Смокінгі, сукенкі для кактэйляў, высокія абцасы, упрыгожваньні ды іншыя каштоўныя рэчы арганізатары пераканаўча раюць пакінуць у хаце.

УВАГА: непаўналетнія ўдзельнікі павінны прывезьці з сабою пісьмовы дазвол хаця б аднаго з бацькоў на ўдзел у летніку.

Арганізатары ўсяляк заахвочваюць групавы праезд удзельнікаў да Брэста ў суправаджэньні дарослай асобы (праезд для яе ў адзін бок аплочваецца, палатка-месца пры жаданьні забясьпечваецца).

Заяўкі на ўдзел у летніку з указаньнем прозьвішча, імя, узросту, месца вучобы, з якога году ў АПБ, кантактнай інфармацыі (тэлефон, e-mail), заяўку на бінокль на час летніку, а таксама пытаньні просім кіраваць на электронны адрас letnik_stradac_2010@mail.ru або на маб. тэлефон +375 294600174, +375 294600174 (Сьвятаслаў Валасюк).

Апошні тэрмін разгляду заявак – 20 жніўня.

Арганізатары пакідаюць за сабой права на правядзеньне конкурснага адбору заявак. Маюць перавагу ўдзельнікі, якія даслалі заяўкі раней.

Паводле http://ptushki.org

уверх

Стыпэндыя на навучаньне ў Бухарэсьце


Каледж Новая Эўропа прызнае штомесячную стыпэндыю на навучаньне ў 2011-2012 акадэміцкім годзе (год альбо семестр).

Стыпэндыя складае 600 эўра, стыпендыяту аплочваецца месца ў студэнцкім доме і транспарт. Яна прызначаная маладым дасьледчыкам - дактарантам у галіне гуманітарных, сацыяльных і эканамічных навук.

Працоўныя мовы – ангельская, французская і нямецкая.

Абраныя (да пачатку сакавіка) кандадаты будуць запрошаныя на суразмову ў Бухарэсьце.

Заявы толькі ў электронным фармаце дасылаць на адрас – applications@nec.ro

Апошні тэрмін – 15 лістапада.

Падрабязныя інфармацыі на вэб – пляцоўцы http://www.nec.ro/fundatia/nec/nec_intl_2011.htm
уверх

Сустрэча для маладых і актыўных


Запрашаем актыўных маладых людзей з Беларусі, якія ведаюць польскую мову, прыняць удзел у сустрэчы моладзі пад назвай «Маладыя і актыўныя», якую 3 – 13 верасьня ладзіць фундацыя «Новы Стаў" (Люблін, Польшча) па просьбe канцылярыі Сената Рэспублікі Польшча.

Сустрэча пройдзе ў Любліне і Новым Сончы.

Збяруцца 36 моладзевых лідэраў польскіх асяродкаў з Літвы, Беларусі і Украіны, якія прадстаўляюць польскія ўстановы, няўрадавыя арганізацыі (найперш моладзевыя) і школы.

Сустрэча будзе праходзіць у форме практычных заняткаў на атрыманьне лідэрскіх навыкаў. Сустрэча таксама будзе выдатнай магчымасьцю для ўсталяваньня кантактаў з маладымі людзьмі з Польшчы і Эўропы.

Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце знайсьці тут:
Праграма сустрэчы 
Інфармацыя пра сустрэчу 
Інфармацыя пра Эканамічны форум маладых лідэраў 
Анкета на ўдзел у сустрэчы 

Праект скіраваны на маладых людзей ва ўзросьце 18–30 гадоў, пасяджэньні будуць праходзіць на польскай і ангельскай мовах.

 Шанец патрапіць на 11 дзён у эўрапейскі моладзевы асяродак ёсць у кожнага.

Калі вы зацікаўленыя паўдзельнічаць у сустрэчы, неабходна даслаць анкету на адрас: j.lis@eds-fundacja.pl .

Адзіным і выключным крытэрам адбору ўдзельнікаў з Беларусі будзе чарговасьць атрыманьня запоўненых анкет.

Паводле http://nastaunik.info
уверх

Канфэрэнцыя Свабодная прэса свабоднай краіны


Польскі Кафэрэнцыйны і Прэс-цэнтр у Літве ладзіць міжнародную канфэрэнцыю “Свабодная прэса ў свабоднай краіне” і запрашае да ўдзелу беларускіх журналістаў.

У плане канфэрэнцыі прадугледжаны даклады літоўскіх і польскіх спецыялістаў па СМІ, сустрэчы беларускіх журналістаў з калегамі з Літвы, знаёмства з працай вядучых рэдакцыяў, у тым ліку інтэрнэт-СМІ.

Удзельнікі змогуць кантактаваць (у тым ліку неафіцыйна) з прадстаўнікамі літоўскага ўраду, дэпутатамі Сойму, а таксама польскімі і літоўскімі бізнесоўцамі.

У праграме - экскурсія па гістарычных месцах Вільні і Трокаў.

Мовы канфэрэнцыі: літоўская, расейская, ангельская.

Арганізатары могуць, у выпадку неабходнасьці, аплаціць расходы- транспарт, візы, страхоўка, харчаваньне.

Для ўдзелу ў канфэрэнцыі трэба запоўніць анкету на вэб пляцоўцы http://n-europe.eu/education/2010/08/13/konferentsiya_svobodnaya_pressa_svobodnoi_strany і адказаць на некалькі пастаўленых у ёй пытаньняў.

Тэрмін для тых, каму не патрэбная віза – 31 жніўня.

За інфармацыяй зьвяртайцеся на эл.адрас infopollt@gmail.com альбо на тэлефоны: +370 686 87200, +370 686 87200.

Паводле www.n-europe.eu
уверх

Сусьветная канфэрэнцыя па выхаваньні і адукацыі дзяцей


27-29 верасьня ў Маскве пры ўдзеле ЮНЭСКА ладзіцца канфэрэнцыя па выхаваньні і адукацыі дзяцей малодшага ўзросту, удзел у якой возьмуць 1000 прадстаўнікоў 193 дзяржаваў – сябраў ЮНЭСКА (адказныя за палітыку, дасьледчыкі, спецыялісты, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый, НГА, арганізацый грамадзянскай супольнасьці, донараў і ўстановаў ААН).

Працоўныя мовы – ангельская, французская, руская (іншыя – калі дазволіць фінансаваньне).

Агульная тэма – выхаваньне і адукацыя дзяцей малодшага ўзросту як першы і асноватворчы крок да стварэньня багацьця нацый.

Больш падрабязная інфармацыя пра канфэрэнцыю – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.unesco.org/new/en/world-conference-on-ecce/ альбо па эл. пошце: wcec@unesco.org ці факсе: (33.1) 45 68 56 44.

Падрабязнасьці на рускай мовы – па спасылцы http://unesdoc.unesco.org/images/0018/001873/187376r.pdf

Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў


уверх




Не спазьніся!

уверх


Шукаем вобраз Беларусі


Якой мы бачым Беларусь, што паказваем на сувенірах і ў турыстычных буклетах?
З якімі вобразамі і сімваламі зараз асацыюецца нашая краіна, а якія элементы культуры непапраўна забытыя і не знаходзяць мейсца ў сёньняшнім жыцьці?

Калі ты малады, крэатыўны, любіш сваю Радзіму і маеш што адказаць на гэтыя пытаньні - далучайся да праекту "Беларусь гэта....".

Прапановы можна выкладаць ўкантакце (http://vkontakte.ru/club19072840) ці дасылаць на скрыню lubluganarus@gmail.com.

уверх

Трэнінг ад Эўрапейскай Камісіі


Эўракамісія ў супрацы з AHA Moments запрашае на трэнінг “Autobiography of Intercultural Encounters”. Ён адрасуецца да адукатараў, зацікаўленых міжкультурным дыялёгам, а таксама для настаўнікаў, якія займаюцца мэтодыкай навучаньня.

Курс адбудзецца ў Баўгарыі (Софія) з 18 па 20 кастрычніка.

Мова трэнінгу – ангельская

Анкета-заяўка знаходзіцца па адрасе www.ahamoments.eu

Апошні тэрмін падачы анкеты - 9 верасьня.

Больш падрабязная інфармацыя па тэл. ++359 898 60 46 41; ++ 359 2 967 1063; ++359 899 96 36 23, і па электронным адрасам leah.@ahamoments.eu , yananoel@gmail.com



уверх

Спабор для маладых фатографаў з Беларусі


Дэпутат Эўрапарламенту, доктар Marek Migalski, ладзіць фотаспабор пад назвай «Беларусь — краіна розных культур» для вучняў сярэдніх школ і студэнтаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі.

Апошні тэрмін адпраўкі фота – да 31 жніўня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе http://baj.by/m-p-viewpub-tid-19-pid-121.html

уверх

Сэмінар на тэму інструмэнтаў камунікацыі


Цэнтр Дасьледваньняў Усходняй Эўропы запрашае на сэмінар для беларускіх аналітыкаў і навуковых супрацоўнікаў. Тэма – Інструмэнты камунікацыі ў сфэры аналітычных дасьледваньняў і лоббінг эўрапейскіх установаў.

Каб зарэгістравацца, трэба даслаць на электронны адрас justinas.pimpe@eesc.lt імя, прозьвішча, назву арганізацыі, якую прадстаўляеце а таксама назваць сфэру вашых зацікаўленьняў і тры пытаньні,на якія вы хацелі б у час сэмінару атрымаць адказ.

Апошні тэрмін рэгістрацыі – 27 жніўня

Падрабязныя інфармацыі і праграма сэмінару на вэб-пляцоўцы па адрасе www.eesc.lt


уверх

Грантавы спабор Эўракамісіі


Эўракамісія абвясьціла пра грантавы спабор у межах праграмы Інвэставаньне ў людзей, мэтай якой з’яўляецца павышэньне якасьці жыцьця ў краінах-партнэрах Эўразьвязу. Тэма спабору - “Барацьба супраць дзіцячай працы”.

Памер гранту - ад 25 000 эўра да 1 000 000 эўра.

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 верасьня.

Анкету, якая знаходзіцца па спасылцы- https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?ADSSChck=1278424996879&do=publi.detPUB&searchtype=QS&orderby=upd&orderbyad=Desc&nbPubliList=15&page=2&aoref=129339 (Grant Application Form) дасылаць на эл.адрас- http://us.mc528.mail.yahoo.com/mc/compose?to=EuropeAid-ChildLabour@ec.europa.eu



уверх




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка