Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр




Дата канвертавання30.03.2016
Памер111.8 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр

Трэці сектар”


а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www: sektar.cjb.net

Выпуск 191

(5 кастрычніка 2005г.)



Сёньня ў выпуску:


Па досьвед у Летуву

Гарадзенец – адзіны кандыдат ад апазыцыі



Былога кіраўніка Саюза палякаў у Беларусі не пусьцілі ў Польшчу
Навучальныя гурткі у Беларусі
ШМЖ – 9, альбо Чарговы набор!
Навучальны курс для адукатараў

Для развіцьця беларускіх НГА



Кірмаш адбудзецца ў сьнежні
Зьберажыце рэсурсы і атрымайце грошы

Над выпускам працавалі:

Алеся Бяленік (рэдактар выпуска);

Волька Астроўская, Вітаўт Руднік

















Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Падзеі:


Па досьвед у Летуву


Група прадстаўнікоў беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый з 30 верасьня па 2 кастрычніка наведала Летуву.

Мэтай візіту было знаёмства з мэтадамі і формамі працы летувіскіх арганізацыяў з мясцовай супольнасьцю. Арганізатарамі візыту былі ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, Беларусь і фонд “Летувіска-амэрыканскія ініцыятывы”, Летува.

У Друскеніках беларуская група наведала Цэнтар занятасьці моладзі, Дзённы цэнтар, а таксама Абшчыну поўнага дому ў вёсцы Панара. Апошняя ўяўляе цікавы прыклад працы па рэабілітацыі людзей, якія ўжывалі наркотыкі і алкаголь. Абшчына ўяўляе сабой пасяленьне з 14 чалавек – былых нарказалежных, алкаголікаў і вязьняў. Разам з імі жывуць два манахі, сацыяльны работнік і ксёндз, які зьяўляецца заснавальнікам і кіраўніком гэтай абшчыны. На працягу дня пасельнікі працуюць, чытаюць малітвы, удзельнічаюць у вечаровай службе, да іх прыязджаюць псыхолягі, сацыёлягі, якія праводзяць розныя заняткі. Абшчына жыве за кошт уласнай гаспадаркі і дабрачынных ахвяраваньняў насельніцтва.

У Алітусе беларускія дзеячы пазнаёміліся зь дзейнасьцю Крызісны цэнтар для жанчын і грамадзкага прадпрыемства “Версло ангелас.” Апошняе працуе як своеасаблівы клюб, які наведваюць каля 180 хлопцаў і дзяўчат. Тут моладзь навучаецца, як рабіць свой бізнэс. У выніку сябры клюба заснавалі ўжо дзьве ўласныя кампаніі, якія прыстойна канкурыруюць з іншымі прадпрыемствамі горада. Зараз вучні распрацоўваюць ідэю новага прадпрыемства. Падчас размовы з заснавальнікам і галоўным настаўнікам прадпрыемства Вацлавасам Гаштаўтасам узьнікла ідэя запрасіць яго ў Беларусь для правядзеньня сэмінару, як распачаць сваю справу.

Гэтаксама ў межах праграмы беларуская група наведала Цэнтар інфармацыі і занятасьці жанчын Коўна, Цэнтар моладзі Каўнаскага арцыбіскупства Actio Catolika Patria і фонд “ Летувіска-амэрыканскіх ініцыятываў ”, офіс якога знаходзіцца ў Вільні.

Падчас паездкі нарадзілася некалькі ідэяў супольных беларуска-летувіскіх праектаў, якія зараз распрацоўваюцца.

Візіт быў арганізаваны ў межах праекту “Open Community School – Адкрытая школа мясцовай супольнасьці”, які рэалізуецца грамадзкім аб’яднаньнем “Цэнтр “Трэці сектар” пры дапамозе польскіх і летувіскіх партнэрамі.

Алеся БЯЛЕНІК








Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Падзеі:


Гарадзенец – адзіны кандыдат ад апазыцыі


Вядомы гарадзенскі грамадзкі дзеяч Аляксандар Мілінкевіч абраны адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў на будучых прэзыдэнцкіх выбарах.

Такое рашэньне прынялі дэлегаты Кангрэса дэмакратычных сілаў, які адбыўся 1-2 кастрычніка ў Менску.

Кандыдатуру сп-ра Мілінкевіча падтрымалі ў рашаючым туры галасаваньня больш як 49% дэлегатаў (усяго ў галасаваньні бралі ўдзел 809 чалавек).

Аляксандар Мілінкевіч вядомы ў Гародні па сваёй працы ў Гарадзенскім унівэрсытэце, а таксама на пасадзе намесьніка старшыні гарадзенскага гарвыканкама. З сярэдзіны 90-х гг. мінулага стагоддзя браў актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці рэгіёна – узначальваў грамадзкае аб’яднаньне “Ратуша”, зьяўляўся адным зь лідараў кааліцыі дэмакратычных сілаў Гарадзеншчыны “Гарадзенская ініцыятыва”.


Віктар ЛЮДВІКОВІЧ










Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Падзеі:


Былога кіраўніка Саюза палякаў у Беларусі не пусьцілі ў Польшчу


Польскія памежнікі скасавалі 4 кастрычніка польскую візу Тадэвуша Кручкоўскага, які да сакавіка 2005 г. узначальваў грамадзкае аб’яднаньне “Саюз палякаў у Беларусі” (СПБ).

Як паведамляе польская Gazeta Wyborcza, сп-ру Кручкоўскаму таксама выпісалі дакумант, зь якога вынікае, што яго асоба ўяўляе небясьпеку для абароны і грамадзкага парадку Польшчы.

Рашэньне польскіх уладаў зьвязана з удзелам Кручкоўскага ў падрыхтоўцы і правядзеньні жнівеньскага зьезду СПБ, які быў праведзены па патрабаваньні Міністэрства юстыцыі Беларусі пасьля таго, як беларускія ўлады прызналі незаконным сакавіцкі зьезд арганізацыі, на якім кіраўніком Саюза была абрана Анжаліка Борыс.

Польскія ўлады, у сваю чаргу, прызнаюць сакавіцкі зьезд і абранае на ім кіраўніцтва арганізацыі законным.


Вітаўт РУДНІК













Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Падзеі:

Навучальныя гурткі у Беларусі


Прэзентацыя праграмы “Навучальных гурткоў у Беларусі ў межах Арганізацыяў грамадзянскай адукацыі” адбылася 29 верасьня ў Гародні.

Сустрэча была арганізавана Гарадзенскім абласным грамадскім аб’яднаньнем маладых навукоўцаў “Віт”.

Арганізацыі грамадзянскай адукацыі (АГА) існуюць больш за чатыры гады. Мэтай праграмы з’яўляецца падтрымка створаных на базе АГА навучальных гурткоў і папулярызацыі ідэі сярод НГА, якія не належаць да АГА, а таксама сярод неангажаванага насельніцтва.

Больш падрабязную інфармацыю, а таксама электронны варыянт метадычнага дапаможніка “Навучальны гурток: ад тэорыі да практыкі”можна знайсці на вэб-пляцоўцы www.ace.ngo.by/hurtki

Асобы, зацікаўленыя ў знаёмстве з арганізацыяй працы ў гуртках, могуць узяць удзел у сэмінары, які сетка Арганізацыі грамадскай адукацыі (АГА) і яе прадстаўнік на Гарадзеншчыне – ГА “ВІТ”, ладзяць у Горадні 5-7 лістапада.

У дадатку Вы знойдзеце анкету-заяўку на ўдзелу ў гэтым сэмінары.

Тэрмін падачы заявак – да 14 кастрычніка.

Волька АСТРОЎСКАЯ









Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:

ШМЖ – 9, альбо Чарговы набор!


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сектар” працягвае набор удзельнікаў праекта “ШКОЛУ МАЛАДОГА ЖУРНАЛІСТА-9”!

У межах праекту Вас чакаюць сустрэчы з журналістамі, знаёмства з працай рэдакцыяў гарадзенскіх сродкаў масавай інфармацыі і асновамі журналістыкі.

Умовы набору:

- узрост ад 16 да 25 гадоў;

- пражываньне ў Гародні;

- цікавасьць і жаданьне працаваць у галіне журналістыкі.

Заяўку можна запоўніць па адрасе:

вул. Будзёнага, 48а-11, з 17:00 да 18:00 кожны дзень, акрамя суботы і нядзелі.

Заяўкі прымаюцца да 21 кастрычніка.

Сардэчна запрашаем!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (015) 75 - 71-72 альбо (029) 58 – 94 – 230.

Каардынатарка праекта - Волька АСТРОЎСКАЯ.










Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:


Навучальны курс для адукатараў


Нефармальная сетка грамадзкіх аб’яднаньняў – Арганізацыі грамадзянскай адукацыі (АГА) абвяшчае спабор на ўдзел у навучальным курсе “Разьвіцьцё грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі”.

Спабор абвешчаны ў межах праекту “Разьвіцьцё скаардынаванай сыстэмы праграм і паслуг у сфэры грамадзянскай адукацыі ў Беларусі”, які рэалізоўваецца АГА сумесна з Institut fur Internationale Zusammenarbeit des Deutschen Volkshochschul-Verbandes e.V, Нямеччына.

У спаборы могуць удзельнічаць лідары, трэнэры грамадзкіх арганізацый і інцыятыў, якія маюць досьвед адукацыйнай дзейнасьці ў трэцім сэктары і рэалізоўваюць праграмы і праекты ў сфэры грамадзянскай адукацыі для сваіх мэтавых групаў.

Умовы ўдзелу ў спаборы:

- удзел пераважна двух чалавек ад арганізацыі

- адбор ўдзельнікаў на аснове запоўненых анкет

- абавязковы ўдзел ад пачатку да канца курса

- курс праводзіцца ў Беларусі

- арганізатары аплочваюць выдаткі, зьвязаныя з пражываньнем, харчаваньнем і праездам удзельнікаў

- удзельнікі робяць арганізацыйны ўнёсак у памеры10 000 бел. рублёў.

Для ўдзелу ў спаборы неабходна даслаць запоўненую анкету па эл. пошце на адрас: civic_education@tut.by, альбо на паштовую скрыню: г. Мінск, 220028, а\с 63, альбо па факсе: (017) 298-16-59.

Апошні тэрмін падачы анкеты – 12 кастрычніка а 18 гадзіне.



Форму анкеты можна атрымаць, зьвярнуўшыся па эл. пошце:

i.sukhy@tut.by, ці па тэл. (029) 7778111, кантактная асоба – Ірына Сухій, а таксама u.vialichka@tut.by, ці (029) 6120973- Улад Вялічка.

Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК

(паводле рассылкі Асамблеі НДА)








Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:


Для развіцьця беларускіх НГА


Швэдзкі цэнтар разьвіцьця міжнароднага супрацоўніцтва “Форум Сюд” запрашае беларускія грамадзкія аб’яднаньні прыняць удзел у спэцыяльнай праграме “Арганізацыйнае разьвіцьцё”.

Мэта праграмы – дапамагчы беларускім НГА ў разьвіцьці іх арганізайнага патэнцыялу і павышэньні эфектыўнасьці дзейнасьці.

У межах гэтай праграмы арганізацыі-ўдзельніцы атрымаюць магчымасьць пакарыстацца рознага кшталту дапамогай кваліфікаваных кансультантаў па арганізацыйным разьвіцьці.

Зацікаўленыя арганізацыі павінны запоўніць анкету, якая прымацаваная ў дадатку да “Кронікі”, і адправіць яе па эл. пошце на адрас: u.vialichka@tut.by.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 10 кастрычніка.

Дадатковую інфармацыю па праграме можна атрымаць па тэл.: (029) 612-09-73 альбо па эл. пошце: u.vialichka@tut.by. Кантактная асоба – Улад Вялічка.



Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК









Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:


Кірмаш адбудзецца ў сьнежні


Кірмаш сацыяльных праектаў і паслуг, а таксама Форум сацыяльных арганізацыяў адбудуцца 8-9 сьнежня 2005 году ў Менску.

Да ўдзелу ў Кірмашы запрашаюцца беларускія і замежныя дзяржаўныя установы, грамадзкія аб’яднаньні, рэлігійныя і камэрцыйныя арганізацыі, якія працуюць у сфэры прадстаўленьня сацыяльных паслуг для розных груп насельніцтва.

Для ўдзелу неабходна даслаць на адрас Аргкамітэту анкеты арганізацыяў, праектаў, індывідуальных удзельнікаў і формы гадавых справаздач (апошняе па жаданьні) альбо запоўніць іх on-line на вэб-пляцоўцы www.basw-ngo-by.net.

Апошні тэрмін падачы анкет для публікацыі інфармацыі ў Каталёгу Кірмашу – 20 лістапада.

30 кастрычніка і 15 лістапада для ўдзельнікаў Кірмаша будуць арганізаваныя інфармацыйныя сустрэчы «Як прэзентаваць на Кірмашы гадавую справаздачу і сацыяльны праект».

Дадатковую інфармацыю пра Кірмаш і Форум можна знайсьці на вэб-пляцоўцы www.basw-ngo-by.net.



Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК

(паводле інфармацыі ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў”)







Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:



Зьберажыце рэсурсы і атрымайце грошы


Сусьветны банк абвяшчае Глябальны спабор грантаў Рынку ідэяў разьвіцьця-2006.

У межах праекту плянуецца выдаткаваць каля 4 млн. даляраў ЗША на падтрымку інавацыйных праектаў у галіне водазабесьпячэньня, водаадвядзеньня і энергазьберажэньня. Удзел у спаборы могуць браць і беларускія няўрадавыя арганізацыі.



Больш падрабязную інфармацыю пра спабор можна атрымаць на рускай мове на вэб-пляцоўцы: http://web.worldbank.org/wbsite/external/opportunities/grants/devmarketplace/0,,contentmdk:20654774~pagepk:180691~pipk:174492~thesitepk:205098,00.html.

Падрыхтавала Алеся Бяленік





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка