Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”




Дата канвертавання17.03.2016
Памер83.66 Kb.




Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 28 (390)

( 22 ліпеня 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Над выпускам працавала Кінга Дышэровіч



Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Шаноўныя чытачы, наступны выпуск “Кронікі” чакайце 12 жніўня. 2

Памятны знак у гарадзенскім касьцёле 2

Спабор на Асноўнага Атрымальніка гранта Глабальнага фонда 2

Праграма для маладых журналістаў 3

Стыпендыі на навучаньне ў Маскве 4

Аўстрыйскае радыё шукае валантэра на год 4

Грантавы спабор Эўракамісіі 5

Паслядыплёмнае навучаньне ў Нямеччыне 5

Стыпендыя фонду Генрыха Бёля (Heinrich Boell foundation). 5

Валантэрскі летнік на Браслаўшчыне 5

Летнік «Паўночны вецер» 6




Падзеі:

 уверх

Шаноўныя чытачы, наступны выпуск “Кронікі” чакайце 12 жніўня.


уверх

Памятны знак у гарадзенскім касьцёле


Дошка, прысьвечаная бітве пад Грунвальдам, была адкрыта ў гарадзенскім Бернардынскім касьцёле 18 ліпеня.

Аўтарам шыльды з’яўляецца сябра незарэгістраванага Саюза Палякаў на Беларусі Тадэвуш Малевіч.

На дошцы зроблены надпіс на польскай мове “На памяць аб перамозе польска-літоўскіх войскаў над Крыжацкім Ордэнам на палях Грунвальда”.

Больш інфармацыі пра новы памятны знак чытай у найбліжэйшым выпуску штотыднёвіка “Твой Стыль”.



Паводле http://t-styl.info


Абвесткі:


уверх


Спабор на Асноўнага Атрымальніка гранта Глабальнага фонда


Каардынацыйны камітэт РБ па ўзаемадзеяньні з глабальным фондам для барацьбы з СНІДАМ, сухотамі і малярыяй запрашае арганізацыі і ўстановы Беларусі да ўдзелу ў спаборы на Асноўнага Атрымальніка гранта па кампаненце “ВІЧ/СНІД – правядзеньне мерапрыемстваў сярод груп павышанай рызыкі, у прыватнасьці, сярод ужывальнікаў ін’екцыйных наркотыкаў (УІН).

Грант будзе рэалізоўвацца ў наступных прыярытэтных накірунках:



- Прафілактыка ВІЧ сярод УІН: комплексная праграма зьніжэньня шкоды

- Умацаваньне сістэм супольнасьцяў, якія дзейнічаюць сярод УІН

- Зьніжэньне сьмяротнасьці сярод УІН за кошт забеспячэньня належнага ўзроўня лячэньня УІН

- Правядзеньне лячэньня і прафілактычных праграм сярод жанчын-УІН рэпрадуктыўнага ўзросту.

Асноўныя патрабаваньні пры выбары Асноўнага Атрымальніка:



-Наяўнасьць разьвітай сістэмы кіраваньня фінансавай дзейнасьцю

-Высокі ўзровень арганізацыйнага і праграмнага менеджмэнту

-Ня меньш за 5 гадоў досьведу ў галіне рэалізацыі праектаў у сфэры аховы здароўя (ВІЧ/СНІД), а таксама ў іншых (фінансы, забесьпячэньне, юрыспрудэнцыя, маніторынг і ацэнка)

-Наяўнасьць эфектыўнай сістэмы ўпраўлення закупкамі і пастаўкамі тавараў і паслуг

-Здатнасьць рабіць эфектыўныя маніторынг і ацэнку рэалізацыі праграм у галіне ВІЧ/СНІД.

Заяўкі прэтэндэнтаў прымаюцца ў папяровай і электроннай форме (дыск) па адрасе: г.Менск, вул. Ульянаўская, 3.

Апошні тэрмін – 6 жніўня (да 18.00).

Больш падрабязная інфармацыя і рэгістрацыйная форма – на вэб-пляцоўцы па адрасе http://belaids.net/news/2010/91


уверх

Праграма для маладых журналістаў


2-10 кастрычніка ў в. Крыжовай, каля Уроцлава ладзіцца спатканьне для маладых журналістаў (узрост 16-20 гадоў) з Германіі, Польшчы і Беларусі. Гэта будзе першая з трох сустрэч з сэрыі "Spotlight on Human Rights - Young Journalists on Tour".

У міжнародных групах, удзельнікі будуць рабіць інтэрвію з маладымі людзьмі з Германіі, Польшчы і Беларусі, якія з пункту гледжаньня правоў чалавека належаць да адной з найбольш уразьлівых сацыяльных груп.

Удзельнікі будуць мець магчымасьць падзяліцца сваім досьведам праз Twitter, змогуць стварыць блог і дадаваць фатаздымкі да дакладаў.

У канцы візыту ў кожнай краіне, удзельнікі напішуць артыкулы на роднай мове. Артыкулы і фатаграфіі з тура будуць апублікаваны на спецыяльнай пляцоўцы. Потым на падставе справаздач і фатаграфій, арганізатары створаць газэту "Spotlight" і арганізуюць выставу.

Дасьледчыя туры і навучаньне будуць адбывацца ў рамах праграмы сэмінараў па метадам журналістыкі, фатаграфіі і правоў чалавека.

У праграме таксама лекцыі экспертаў ("Рэпарцёры без межаў", Amnesty International), дыскусіі і інтэграцыйныя гульні. У выпадку непаўнагадовых удзельнікаў, арганізатары могуць падчас падарожжа гарантаваць ім апеку дарослага трэнера.

Акрамя таго, падчас дасьледваньняў, удзельнік будзе атрымліваць дапамогу ад выкладчыкаў. Рабочай мовай з'яўляецца ангельская.

Праект накіраваны на прадастаўленьне розных сьветапоглядаў маладых людзей з Германіі, Беларусі і Польшчы.

Удзельнікі:

-Па 6 удзельнікаў з Германіі, Польшчы і Беларусі ва ўзросьце ад 16 да 20 гадоў, у якіх ужо ёсьць першы вопыт у журналістыцы, і якія цікавяцца новымі ведамі, любяць фатаграфаваць і маюць жаданьне падарожнічаць.

Другая частка праекта будзе праходзіць у Беларусі (дата будзе вызначаная па ўзгадненьні з удзельнікамі), а трэцяя - 15-21 сакавіка ў Польшчы.

Плата за ўдзел у першым сэмінары (праграма, пражываньне, поўны пансіён) складае 50 эўра за польскага ўдзельнікаў, 80 эўра для ўдзельнікаў з Германіі, 30 эўра для ўдзельнікаў з Беларусі. Кошты падарожжа да в. Крыжовай, будуць часткова пакрытыя.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 31 ліпеня.

Бланк заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы www.kreisau.de//projekte/journalisten.html

Дадатковая інфармацыя: Ніна Людерс, lueders@kreisau.de , тэл.: +49-30-53836362.

уверх

Стыпендыі на навучаньне ў Маскве


Факультэт сацыялёгіі й паліталёгіі Маскоўскай вышэйшай школы сацыяльных і эканамічных навук (Шанінкі) абвесьціў XIII спабор сярод грамадзянаў Беларусі на атраманьне стыпэндыі для навучаньня ў 2010/2011 навучальным годзе па наступных спэцыяльнасьцях:

- фундамэнтальная сацыялёгія,

- палітычная сацыялёгія й палітычныя дасьледваньні.

Тэрмін навучаньня - адзін год. Працоўная мова - расейская.

Выпускнікі факультэта па выніках пасьпяховага навучаньня атрымаюць:
- ступэнь і дыплём магістра Манчэсьцерскага ўнівэрсытэту (MA in Sociology или MA in Political Sciences),
- расейскі дзяржаўны дыплём аб прафэсійнай прападрыхтоўцы.

Стыпэндыя Маскоўскай Школы цалкам пакрывае выдаткі на навучаньне, праезд, а таксама часткова пакрывае пражываньне ў Маскве ў пэрыяд навучаньня.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі, якія маюць вышэйшую адукацыю (ступэнь бакаляўра альбо дыплём спэцыяліста) ды валодаюць ангельскай мовай.

Уступныя экзамэны адбудуцца ў Менску 19-20 жніўня.

Месца будзе паведамлена дадаткова на вэб-пляцоўцы Маскоўскай Школы: www.msses.ru

Дакумэнты на ўступ прымаюцца па пошце заказным лістом на адрас: пр. Вернадзкага, 82-2, Масква, РФ, Маскоўская вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук.

Дата адпраўленьня ліста - не пазьней за 6 жніўня 2010 году.

Апошні тэрмін падачы заявак - 16 жніўня.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас: applic@universitas.ru альбо праз тэл.прыемнай камісіі: +7-495-564-8582.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх





Не спазьніся!

уверх

Аўстрыйскае радыё шукае валантэра на год


Грамадзкае радыё ў Зальцбургу (Аўстрыя) запрашае маладых людзей на доўгатэрміновае валантэрства ў межах EVS.

Апошні тэрмін падачы заявак - 5 жніўня.

Праект пачнецца ў сьнежні 2010 года і будзе трываць 1 год.

Больш падрабязнаую інфармацыю можна атрымаць па эл. адрасе: international@akzente.net, альбо на вэб-пляцоўцы  www.evs4u.ro.



уверх


Грантавы спабор Эўракамісіі


Эўракамісія абвясьціла пра грантавы спабор у межах праграмы Інвэставаньне ў людзей, мэтай якой з’яўляецца павышэньне якасьці жыцьця ў краінах-партнэрах Эўразьвязу. Тэма спабору - “Барацьба супраць дзіцячай працы”.

Памер гранту - ад 25 000 эўра да 1 000 000 эўра.

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 верасьня.

Анкету, якая знаходзіцца па спасылцы- https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?ADSSChck=1278424996879&do=publi.detPUB&searchtype=QS&orderby=upd&orderbyad=Desc&nbPubliList=15&page=2&aoref=129339 (Grant Application Form) дасылаць на эл.адрас- http://us.mc528.mail.yahoo.com/mc/compose?to=EuropeAid-ChildLabour@ec.europa.eu



уверх


Паслядыплёмнае навучаньне ў Нямеччыне


DAAD (Deutscher Akademischer Austausch Dienst) дае выпускнікам бакалаўрскіх праграм з развіваючыхся краін магчымасьць працягнуць вучобу ў нямецкіх ўнівэрсытэтах у 2011/2012 навучальным годзе.

Апошні тэрмін падачы заявак - 31 ліпеня (штогадова).

Падрабазна пра падачу заяваў: http://www.daad.de/entwicklung/studierende_und_alumni/bildung_postgradual/ast/08164.en.html

Анкета-заяўка: http://www.daad.de/imperia/md/content/en/deutschland/formulare/forschungsstipendium_en.pdf



Паводле http://www.daad.de

уверх

Стыпендыя фонду Генрыха Бёля (Heinrich Boell foundation).


Фонд прапануе стыпендыі для студэнтаў (асабліва грамадзян усходнеэўрапейскіх краін і маладых жанчын) у Нямеччыне, Швэйцарыі ды іншых краінах Эўразьвязу.

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 верасьня.

Кантакт:

Heinrich Boell Stiftung

Studienwerk

Schumannstr. 810117, Berlin

e-mail: studienwerk@boell.de

Паводле www.modes.of.by

уверх

Валантэрскі летнік на Браслаўшчыне


Рымска-каталіцкая парафія Божага Провіду ў Слабодцы (Браслаўскі раён) запрашае прыняць удзел у валантэрскім летніку.

Валантэрам прапануецца праца на рэканструкцыі касьцёла.

Далучыцца да працы летніка можна ў любы час да канца жніўня

Больш інфармацыі можна атрымаць па тэлефоне МТС (29) 715-36-68



Паводле www.nn.by

уверх

Летнік «Паўночны вецер»


Намётавы танцавальна-музычны летнік «Паўночны Вецер» пройдзе 10–18 жніўня ў Браслаўскім раёне.

Арганізатары Летніка – Сярэдневечны Вулічны Тэатр “DiGrease's Buffoon Theatre” ў супрацоўніцтве з Менскай Школай Народных Танцаў Сьвету.



Задаць пытаньні пра арганізацію ці далучыцца да летніка вы можаце па тэлефонах: (029) 5076263, Аляксей, (029) 6850374, Ганна.

Паводле http://www.nastaunik.info

уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка