Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”




Дата канвертавання16.03.2016
Памер88.93 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 36 (355)

( 4 лістапада 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:


Дні Губерта ў Гародні 2

Сустрэча для тых, хто хоча стаць валантэрам 2

“Твой стыль” у Францыі 3

Падарункі для дзяцей-інвалідаў 3

Спабор дыдактычных матэрыялаў 4

Спабор грантаў “Праваслаўнай ініцыятывы” 4

Спабор праектаў сацыяльнага фонда “Шчырасьць” 5

Трэнінг ад SALTO 5

Магістратура і дактарантура ў Будапешце 6




Падзеі:

уверх

Дні Губерта ў Гародні


Учора з ініцыятывы гарадзенскага Руху “За свабоду” у Гародні распачаліся Дні сьвятога Губерта.

Грамадзкія Дні Гародні маюць насычаную праграму і працягнуцца да 11 лістапада.

Першым мерапрыемствам Дзён стала прэзэнтацыя кнігі гісторыка Алеся Краўцэвіча “Рыцары і дойлілы Гародні”, якая ўчора адбылася ў Троннай зале Старога Замка.

Сёньня адбудзецца творчая сустрэча з бардам Віктарам Шалкевічам з нагоды яго кніжнага дэбюту: вершы і песьні, што сталі хітамі ўкладзены у зборнік «Блюз Вясна», што выйшаў у бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў”.

Пачатак у 18.30 у памяшканьні Таварыства Беларускай Школы.

7 лістапада з 9.30 там жа пройдзе ІІ Міжнародная навуковая канфэрэнцыя “Гарадзенскі палімпсест. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыцьцё Гародні ХV – XX стст.”

У канфэрэнцыі возьмуць удзел дасьледчыкі гарадзенскай даўніны з Гародні, Менску, Аполе, Варшавы: Алесь Смалянчук, Натальля Сьліж, Аляксей Шаланда, Ганна Паўлоўская, Андрэй Радаман, Зьміцер Яцкевіч, Вадзім Урублеўскі, Віталь Галубовіч, Зьміцер Віцько, Іна Соркіна, Сяргей Токць, Вольга Сабалеўская, Сяргей Жумар ды інш.

Канфэрэнцыя падрыхтавана супольна Гарадзенскім Рухам “За Свабоду”, Інстытутам гістарычных дасьледаваньняў Беларусі (ЭГУ), Акадэмічнай сеткай дасьледчыкаў Вялікага Княства Літоўскага, Гарадзенскім абласным аб’яднаньнем маладых навукоўцаў “ВІТ”.

Праграму канфэрэнцыі можна пабачыць на http://ruh-u-hrodna.livejournal.com/15706.html#cutid1 .

8 лістапада з 11.00-13.00 у памяшканьні ТБШ адбудзецца Круглы стол “Гарадзенскі “Новы Сьвет”. Перспектывы рэнавацыі і захаваньня”. Тут жа будзе прэзэнтаваны мультымедыйны дыск "Фотаплэнэр Адкрый Новы Сьвет".

З 9 па 11 лістапада пройдзе фэстываль дакументальных фільмаў “Свабоднае кіно”.

У яго праграме: 9 лістапада – першы ў Беларусі паказ трылогіі “Беларусь пад нямецкай акупацыяй”;

10 лістапада – фільмы міжнароднага фэстываля праваабарончых фільмаў “Адзін сьвет” – “Моц бяссільных”. Гэта шчырая, без таямніц тая частка гісторыі чэшскага народа, калі Чэхія была пад камуністычным рэжымам.

11 лістапада – працяг паказу фільмаў міжнароднага фэстываля праваабарончых фільмаў “Адзін сьвет” – “Пагроза”.

Гэта фільм пра прэзыдэнта Венэсуэлы Уга Чавеса і штодзённае жыццё звычайных людзей гэтай краіны…

Паказы ладзяцца ў памяшканьні ТБШ.

Пачатак – 19.00, уваход вольны.

Усе фільмы суправаджаюцца беларускамоўнымі тытрамі.



уверх

Сустрэча для тых, хто хоча стаць валантэрам


Сэмінар для тых, хто мае жаданьне далучыцца да валантэрскай групы для дапамогі дзецям-сіротам і дзецям з абмежаванымі магчымасьцямі, ладзіць гарадзенская грэка-каталіцкая парафія 13-14 лістапада.

Хочаш дапамагаць іншым, але ня ведаеш, як гэта рабіць? Шукаеш аднадумцаў? Ведаеш, каму патрэбна нашая дапамога? Маеш цікавыя ідэі? Тады гэтая сустрэча для цябе.

Першай справай валантэрскай групы стане падрыхтоўка і правядзеньне калядных сьвяточных імпрэз для дзяцей сірот і дзяцей з абмежаванымі магчымасьцямі.

На сустрэчы гаворка пойдзе пра:

- Хрысьціянскае служэньне міласэрнасьці – духоўныя асновы валантэрскага руху.

- Досьвед удзельнікаў хрысьціянскага валантэрскага руху.

- Формы, метады і асаблівасьці працы з дзецьмі з абмежаванымі магчымасьцямі.

- Планаваньне дзейнасьці валантэрскай групы.

Час правядзеньня сэмінара: 13 лістапада з 18 да 20.30, 14 лістапада – з 10.00 да 14.00.

Сустрэчу будуць весьці арганізатары хрысьціянскага валантэрскага руху Сьвятога Мікалая ў Віцебску а.Аляксандр і Людміла Шыбекі.

Ахвотных да ўдзелу просім зьвяртацца да душпастара грэка-каталіцкай парафіі а.Андрэя Крата па тэл. (029) 773 79 68 альбо эл.пошце ankrot@gmail.com



уверх

“Твой стыль” у Францыі


Прадстаўнікі інтэрнэт-праекта гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сэктар” прынялі ўдзел у форуме моладзевых ініцыятыў Nantes Creative Generations, які адбыўся 29-30 кастрычніка ў французскім горадзе Нант.

Двухдзённы форум ужо другі год запар ладзіла Нантская Метраполія.

У форуме ўдзельнічала некалькі дзясяткаў чалавек, якія прадстаўлялі каля 20 праектаў, грамадзкіх арганізацый ды ініцыятываў з розных краін. Сярод удзельнікаў – моладзь з Францыі, Нямеччыны, Швэцыі, Беларусі, Македоніі, Грузіі, Бельгіі, Турцыі, Гішпаніі ды іншых краін. Актыўна бралі ўдзел таксама прадстаўнікі ўлад Нанта і запрошаныя госьці: сацыёлаг Крыстоф Моро і журналіст Алекс Тэйлар, якога французскія СМІ клічуць “Місье Эўропа”.

Падчас форума ўдзельнікі прадставілі свае праекты, падзяліліся досьведам, абмеркавалі праблемы і складанасьці, зь якімі сутыкаюцца ў сваёй дзейнасьці ды проста наладзілі кантакты паміж сабой. Асобная працоўная група, у склад якой уваходзілі, між іншым, журналісты “Твайго Стылю”, усяго за 24 гадзіны стварыла спецвыпуск часопіса “Еўропа”, прысьвечаны “Новым межам Эўропы”.

У заключэньне форума адбылося наўпроставае ўключэньне ў эфіры Eur@dioNantes, дзе былі падведзеныя вынікі сустрэчы.

уверх

Падарункі для дзяцей-інвалідаў


Акцыю ў падтрымку Смаргонскай арганізацыі дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў “Агеньчык надзеі” абвясьціў дабрачынны праект http://www.help-me.by/.

На вэб-пляцоўцы праекта разьмешчаны сьпіс з імёнамі, дыягназамі хворых смаргонскіх дзетак і маладых інвалідаў, а таксама пералік рэчаў, якія яны хочуць атрымаць у падарунак.

Вельмі часта ім не хапае самага неабходнага: пасьцельнай бялізны і пральнага парашку.

Нехта марыць пра цёплую коўдру і ляльку, а нехта ня можа абысьціся без памперсаў.

Сем’і, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, маюць вельмі абмежаваныя фінансавыя магчымасьці, таму радыя любой падтрымцы.

Арганізатары акцыі зьвяртаюцца па дапамогу да кожнага, хто ў стане перадаць дзецям у патрэбе новыя альбо ўжываныя (у добрым стане) рэчы.

Даведацца пра персанальныя патрэбы кожнага з дзяцей і зьвязацца з арганізатарамі можна праз спасылку http://www.help-me.by/ru/actions/present/

уверх


Абвесткі:



Спабор дыдактычных матэрыялаў


Фонд Адукацыя для дэмакратыі запрашае настаўнікаў і прадстаўнікоў НГА з Польшчы, Усходняй Эўропы, Каўказу і Сярэдняй Азіі да ўдзелу ў спаборы сцэнараў дыдактычных заняткаў.

Мэта спабора – стварэньне і распаўсюд новых дыдактычных матэрыялаў (на рускай, польскай, украінскай мовах), якія дазволяць моладзі бліжэй пазнаёміцца з умовамі жыцьця бліжэйшых суседзяў, з іх гісторыяй і традыцыямі, і будуць папулярызаваць ідэю супрацоўніцтва паміж суседнімі краінамі, міжкультурны дыялог, развіваць пачуцьцё адказнасьці за культурнае асяроддзе.

Прымаюцца сцэнары, якія маюць дачыненьне да адной з наступных тэм:

-Давайце бліжэй пазнаёмімся з нашымі суседзямі



-Давайце размаўляць пра цяжкае гістарычнае мінулае нашых краін

-Нацыянальныя меньшасьці ў нашай краіне

-Раўнамернае разьвіцьцё – давайце берагчы родную прыроду і прыродныя рэсурсы.

Удзельнікі прадстаўляюць Фонду права на публікацыю і выкарыстаньне сцэнараў у бясплатных выданьнях.

Сцэнары з заяўкай на ўдзел у спаборы, а таксама пытаньні накіроўвайце на эл.адрас martyna.michalik@edudemo.org.pl

Апошні тэрмін – да 31 сьнежня.

Усе аўтары атрымаюць дыпломы, аўтары найбольш цікавых сцэнараў – узнагароды.

Больш падрабязная інфармацыя пра спабор – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://rita.edudemo.org.pl/przydatne-pliki/cat_view/37-konkursy-programu-rita-niegrantowe.html



уверх


Спабор грантаў “Праваслаўнай ініцыятывы”


Дабрачынны фонд Сэрафіма Сароўскага прымае заяўкі ў межах спабора
"Праваслаўная ініцыятыва".

Мэта спабору - праз адрасную падтрымку  грамадзянскіх ініцыятываў спрыяць рознабаковаму супрацоўніцтву паміж  праваслаўнай царквой, бізнэсам і дзяржавай.

Вітаюцца праекты, скіраваныя на прыцягненьне  моладзі і падлеткаў да вырашэньня задачаў сацыяльна-культурнай  скіраванасьці на падставе традыцыйных праваслаўных каштоўнасьцяў, а таксама  праекты, скіраваныя на працу зь сям'ёй.

Першачарговую падтрымку атрымаюць  праекты, якія рэалізуюцца сіламі моладзі.

Спабор ладзіцца па наступных  напрамках: адукацыя і духоўнае станаўленьне асобы; сацыяльнае служэньне; адвучныя каштоўнасьці ў люстры мэдыяў; распаўсюд досьведу.

Да ўдзелу запрашаюцца праваслаўныя рэлігійныя арганізацыі,  некамэрцыйныя грамадзкія арганізацыі, сродкі масавай інфармацыі і інш. 

Заяўнік мусіць быць зарэгістраваны ў якасьці юрыдычнай асобы, але ў  якасьці выключэньня да ўдзелу дапускаюцца шматдзетныя сем'і.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 лістапада.

Падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:
http://www.bfss.ru/documents/pravinc/poloz/, http://www.bfss.ru/programs/konkurs_1/
Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Спабор праектаў сацыяльнага фонда “Шчырасьць”


Сацыяльны фонд "Шчырасьць", створаны па выніках ІІІ Сацыяльнага форуму  (14-15 сакавіка, Магілёў), абвяшчае спабор праектаў у сацыяльнай 
сфэры.

Мэта спабору - аказаньне фінансавай падтрымкі праектам, скіраваным на дапамогу сацыяльна неабароненым групам насельніцтва, якія пацярпелі ад  наступстваў сусьветнага эканамічнага крызісу.

Да ўдзелу запрашаюцца  мясцовыя і рэгіянальныя няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы, якія  працуюць у сацыяльнай сфэры. Прымаюцца заяўкі ад незарэгістраваных  арганізацыяў.

Працягласьць праектаў не абмежаваная, аднак вітаюцца  кароткатэрміновыя і пілотныя праекты.

Заяўкі аб'ёмам ня больш за 5 старонак прымаюцца на э-мэйл  rassylka@socfond.com.

Апошні тэрмін - да 9 лістапада.

Падрабязная інфармацыя і патрабаваньні да зьместу заявак  даступныя на вэб-пляцоўцы http://socfond.com/fond/news/1/129.html 

Паводле рассылкі belngo.info




Не спазьніся!

уверх

Трэнінг ад SALTO


SALTO ладзіць трэнінг для кіраўнікоў праектаў і моладзевых лідэраў.

Трэнінг “Эўрапейскае грамадзянства – курсы ў Францыі” адбудзецца 12 -18 красавіка 2010 года.

Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лютага 2010 года.

Больш падрабязная інфармацыя па адрасе: http://www.european-citizenship.org/courses/, e-mail: eeca@salto-youth.net



уверх


Магістратура і дактарантура ў Будапешце


Цэнтральна-эўрапэйскі ўнівэрсытэт (Будапэшт) абвяшчае спабор на права навучаньня ў магістратуры і дактарантуры на 2010-2011 н.г.

Апошні тэрмін падачы аплікацый - 25 студзеня 2010 года.



Больш падрабязная інфармацыя зьмешчаная на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.ceu.hu/

Паводле рассылкі БАСР

уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка