-
Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад грамадзкага аб’яднаньня
“Цэнтр “Трэці сектар”
а/с 54, Гародня, 230009,
тэл./факс (0-152) 75-71-72,
e-mail: trecisektar@yahoo.com
www:ts.adukatar.net
Выпуск 23 (342) ( 11 чэрвеня 2009 г.)
Рэдактар выпуска: Кася Крот
Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая
|
-
Новы Сьвет у цэнтры ўвагі 2
Анджэя Пачобута зноў папярэдзілі 2
У Беларусі ўтварыўся “Клуб любящих отцов” 2
Канфэрэнцыя па візавай палітыцы 3
Міжнародная Школа маладых лідараў 3
Сэмінары для настаўнікаў 4
Міжнародная праграма “Грамадзянская адукцыя” 5
Сэмінар па арганізацыі кампаніяў 5
Моладзевы спабор творчых работ 6
Сэмінар па арганізацыі вэб-кампаніяў 6
Хто паедзе ў Літву? 7
Навучальныя візыты ў Польшчу 7
Замежныя стыпендыі і стажыроўкі для беларусаў 7
Стыпендыя імя Кастуся Каліноўскага 8
Магістарская праграма 8
Летнія ўнівэрсытэты 8
-
уверх
Новы Сьвет у цэнтры ўвагі
Прэзентацыя кнігі, прысьвечанай унікальнаму раёну Гародні – Новаму Сьвету, ладзіцца сёньня.
Аўтары кнігі “Новый Свет и его окрестности» - гісторыкі Андрэй Чарнякевіч і Ігар Трусаў. Яе героі – сямья Багдановічаў, польскі генерал Зьдзіслаў Цыпельт і рускі манархіст Георгій Маісееў, беларускі гісторык Вацлаў Пануцэвіч і рускі пісьменнік Юрый Алеша…- шматлікія знакамітасьці, лёс якіх быў зьвязаны з гарадзенскім Новым Сьветам.
Але галоўныя героі кнігі – беларусы, палякі, яўрэі, украінцы, немцы, рускія, татары, усе, для каго Новы Сьвет стаў тым месцам, адкуль яны крочылі ў дарослае жыцьцё.
У кнізе вы знойдзеце ня толькі шэраг выключна цікавых фактаў з гісторыі нашага горада, але зможаце таксама прагледзець вялікую колькасць ілюстрацый (старых і сучасных фотаздымкаў, мапаў, планаў і малюнкаў).
Прэзентацыя адбудзецца ў 18.30 у памяшканьні Таварыства беларускай школы (вул. Будзёнага 48а-44).
Паводле http://www.harodnia.com
уверх
Анджэя Пачобута зноў папярэдзілі
Гарадзенскі журналіст і дзеяч нерпызнаванага ўладамі “Саюза палякаў на Беларусі” пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс атрымаў афіцыйнае папярэджаньне аб тым, што ён ня мае права прадстаўляцца старшынём Галоўнай Рады “СПБ” і карыстацца сімволікай арганізацыі.
Папярэджаньне журналісту ў панядзелак зачытаў намесьнік начальніка аддзела абласной пракуратуры. Копію дакумента А.Пачобуту ня выдалі, спаслаўшыся на закон.
Папярэджаньне вынесена ў адказ на ліст, накіраваны ў Генеральную пракуратуру ад імя непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі, які ў якасьці старшыні Галоўнай Рады падпісаў А.Пачобут.
Ліст тычыўся сюжэта, падрыхтаванага Першым нацыянальным каналам з нагоды правядзеньня 15 сакавіка ў Гародні VII зьезду Саюза палякаў на Беларусі.
уверх
уверх
У Беларусі ўтварыўся “Клуб любящих отцов”
У Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне ўваходзяць 50 мужчын, якія
прадстаўляюць усе рэгіёны Беларусі, акрамя Гомельшчыны.
Мэта дзейнасьці клюбу – аказаньне сацыяльнай, псыхалягічнай, кансультатыўнай і іншай дапамогі айцам, якія маюць праблемы ў выхаваньні і стасунках з дзецьмі. Акрамя таго арганізацыя зьбіраецца займацца выдавецкай, інфармацыйнай, дабрачыннай дзейнасьцю, ладзіць сустрэчы, сэмінары, масавыя мерапрыемствы.
Паводле рассылкі БАСР
уверх
Канфэрэнцыя па візавай палітыцы
Канфэрэнцыя “Візавая палітыка ў кантэксьце дачыненьняў ЭЗ і Беларусі: актуальная сітуацыя і перспектывы” ладзіцца ў Менску 22 чэрвеня.
На канфэрэнцыі будзе прадстаўлена справаздача па маніторынгу і параўнальным аналізе візавай палітыкі ЭЗ і выдачы візаў ва Ўкраіне, Малдове, Расіі, Беларусі, які ладзіўся на працягу кастрычніка-лістапада 2008 года. На абмеркаваньне выносяцца пытаньні канкрэтных формаў і варыянтаў магчымых рашэньняў па лібералізацыі візавага рэжыму для Беларусі.
Да ўдзелу запрашаюцца супрацоўнікі візавых службаў, эксперты ў галіне зьнешняй палітыкі і міжнароддных дачыненьняў, журналісты, тураператары.
Мерапрыемства адбудзецца ў канферэнц-зале Crowne Plaza Minsk па адрасе: Менск, вул. Кірава, 13. Пачатак у 10 гадзін.
Падцьверджаньне ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць на эл. адрас belarus-europe@tut.by.
Апошні тэрмін – да 20 чэрвеня.
За больш падрабязнай інфармацяй зьвяртайцеся на эл. пошту: belarus-europe@tut.by, тэл./факс (017) 2454118; тэл. (029) 6840709 (пан.-птн., з 10:00 да 18:00).
уверх
 Абвесткі:
| Міжнародная Школа маладых лідараў
Школу маладых лідараў СНД ладзіць Фонд разьвіцьця дэмакратыі пад эгідай і з падтрымкі Міждзяржаўнага фонда гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД з 5 да 12 ліпеня ў Маскоўскай вобласьці.
Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і лідары моладзевых аб’яднаньняў СНД ва ўзросьце 20-30 год.
Мэты школы – судзеяньне разьвіцьцю міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва на прасторы СНД і ўзмацненьне ўзаемадзеяньня паміж моладзевымі арганізацыямі дзяржаў-удзельніц СНД.
Удзельнікі школы пройдуць навучаньне ў межах трэнінгаў па кіраваньні некамерцыйнымі арганізацыямі, прынцыпам утварэньня каманды, сацыяльным праектаваньні, сувязям з грамадзкасьцю, узаемадзеяньню з ворганамі дзяржаўнай улады і пытаньням разьвіцьця міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.
Аргкамітэт забясьпечвае ўдзельнікам бясплатнае пражываньне, трохразовае харчаваньне і кава-паўзы. Транспартныя выдаткі – за кошт асабістых сродкаў удзельнікаў, альбо іх арганізацый.
Кандыдаты на ўдзел мусяць накіраваць анкету-заяўку на эл.адрас info@ffdd.ru з паметкай “Школа-2009”.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 чэрвеня.
Узор заяўкі і больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://ffdd.ru.
уверх
Сэмінары для настаўнікаў
Настаўнікі сярэдніх школ, а таксама тыя, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды і падзяліцца ўласным досьведам, запрашаюцца да ўдзелу ў дзвух цыклах сэмінараў-практыкумаў.
Кожны цыкл будзе складацца з сэмінараў па наступных тэмах:
Тэма І - Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі
Азнаямленьне з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца». У шматлікіх краінах гэты метад лічыцца адным з найбольш перспектыўных і эфектыўных для паляпшэньня вынікаў навучаньня, матываваньня агульнай цікаўнасьці да жыцьця.
Тэма ІІ - Найноўшыя метады навучаньня па тэмах актыўнага супрацоўніцтва на мясцовым узроўні
- Навучаньне прынцыпам супрацоўніцтва і роля каштоўнасьцяў у навучаньні;
- Праца над праектамі, скіраванымі на пабудову мясцовай грамадзянскай тоеснасьці;
- Падрыхтоўка свойго ўласнага сцэнара заняткаў па тэме мясцовага супрацоўніцтва.
Тэма ІІІ - Сацыяльныя навыкі вучня
- Метады разьвіцьця здольнасьцяў да аналізу і рашэньня праблемаў;
- Навучаньне крытычнаму мысьленьню (на прыкладзе працы з аўдыёвізуальнымі матэрыяламі);
- Тэхнікі творчага мысьленьня як сродак для стымуляваньня пазнавальнага разьвіцьця навучэнца.
У кожным з двух цыклаў прымуць удзел да дваццаці слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны удзел у азнаямленчай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.
Праграма вандроўкі прадугледжвае:
- Азнаямленьне ўдзельнікаў з польскай сістэмай адукацыі
- Наведваньне адукацыйных установаў, сустрэчы з настаўнікамі польскіх школ,
эўрапейскімі экспертамі па пытаньнях рэформы сістэм адукацыі
- Азнаямленьне з мэтамі і метадамі грамадзянскай адукацыі, досьведам ажыцьцяўленьня навучальных праектаў.
Арганізатары забясьпечваюць:
-Сэртыфікат аб заканчэньні курсу
-Пакрыцьцё выдаткаў на праезд, пражываньне і харчаваньне ўдзельнікаў.
Даты сэмінараў:
Першы цыкл: 4-5 ліпеня,11-12 ліпеня,18-19 ліпеня, азнаямленчая вандроўка - кастрычнік.
Другі цыкл: 1 – 2 жніўня, 8 - 9 жніўня, 15 -16 жніўня, азнаямленчая вандроўка - лістапад.
Калі Вы можаце правесьці майстар-кляс ці падзяліцца досьведам - пазначце, калі ласка, тэму, матэрыялы і час, якія Вам для гэтага спратрэбяцца.
Для ўдзелу неабходна даслаць анкету па адрасе metodyka2009@gmail.com.
Апошні тэрмін – да 25 чэрвеня ўключна
Пытаньні анкеты:
-Прозьвішча, Імя, Імя па бацьку
-Вашая пасада, навучальная ўстанова ці арганізацыя
-Адукацыйны стаж
-Кароткі матывацыйны ліст (Чаму Вам цікава ўдзельнічаць у праграме, як вы зьбіраецеся выкарыстаць набыты досьвед …)
-Тэма, час Вашага майстар-кляса (па жаданьні)
-Як з Вамі зьвязацца (адрас, тэлефон, электронная пошта, скайп)
уверх
Міжнародная праграма “Грамадзянская адукцыя”
Абвешчаны спабор на ўдзел у міжнароднай праграме павышэньня кваліфікацыі спецыялістаў, якія працуюць у галіне нефармальнай грамадзянскай адукацыі дзяцей і моладзі “Грамадзянская адукацыя”.
Гэта ўнікальная міжнародная праграма, якая рэалізуецца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і ФРГ.
Тэрміны рэалізацыі праграмы: 20 жніўня 2009 – 10 верасьня 2010 года.
Патрабаваньні да ўдзельнікаў:
- узрост 18-35 год
-досьвед працы ў некамерцыйных арганізацыях і рэалізацыі ўласных праектаў у галіне нефармальнай грамадзянскай адукацыі
-імкненьне да асабістага і прафэсыйнага разьвіцьця
-зацікаўленасьць у рэалізацыі ўласнага рэгіянальнага адукацыйнага праекта.
Праграма прадугледжвае сэртыфіцыраванае павышэньне кваліфікацыі па двух накірунках: нефармальная грамадзянская адукацыя і мэнэджмэнт адукацыйных праграм.
Праграму вядуць дасьведчаныя трэнеры і эксперты з Германіі, Латвіі, Украіны і Расіі.
Фінансавая падтрымка праектаў – з грантавага фонду праграмы.
Заяўку на ўдзел накіроўвайце па эл. пошце gakd-konkurs@yandex.ru
Апошні тэрмін – да 25 чэрвеня.
Больш падрабязную інфармацыю і заяўку на ўдзел можна знайсьці на вэб-пляцоўках па адрасах: http://youthrussia.ru , www.dimsi.net , www.theodor-heuss-kolleg.de , www.orlyonok.ru .
Паводле рассылкі БАСР
уверх
Сэмінар па арганізацыі кампаніяў
Актыўныя сябры грамадзкіх арганізацыяў, якія прагнуць дзейнасьці, якім, аднак, бракуе навыкаў і досьведу, запрашаюцца да ўдзелу ў сэмінары па арганізацыі грамадзкіх і палітычных кампаніяў.
Сэмінар адбудзецца ў Вільні з 9 да 11 ліпеня. Арганізатары забясьпечваюць праезд, візы, пражываньне і харчаваньне ўдзельнікаў.
Каб прыняць удзел у сэмінары, неабходна даслаць анкету на адрас seminar.youthcampaigns@gmail.com
Апошні тэрмін падачы заявак - 16 чэрвеня.
З пытаньнямі зьвяртайцеся на тэл. +375 29 6616440.
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
Моладзевы спабор творчых работ
The Trust for Civil Society in Central and Eastern Europe абвяшчае спабор для студэнтаў, маладых журналістаў і актывістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (у тым ліку зь Беларусі) ад 18 да 30 год.
Творы, якія будуць прапанаваныя на спабор, мусяць утрымліваць наватарскае прадстаўленьне праблематыкі грамадзянскай супольнасьці і кіравацца ідэяй павышэньня грамадзянскага і грамадзкага актывізму.
Работы могуць быць у форме:
- эсэ (да 2 тыс. словаў),
- фотарэпартажа (1-5 фатаздымкаў),
- відэа (да 3 хв.).
Выбар тэмы залежыць ад творчай вынаходлівасьці аўтара. Важным зьяўляецца ўказаньне асабістага погляду на грамадзянскую супольнасьць. Працы могуць апісваць асабісты досьвед грамадзкай дзейнасьці, прадстаўляць самыя цяжкія грамадзкія праблемы альбо грамадзкія інтарэсы ў мясцовай супольнасьці.
Усе працы мусяць быць на ангельскай мове.
Тры пераможцы атрымаюць стыпэндыю ў памеры 2 тыс. даляраў, якую змогуць выкарыстаць для асабістага разьвіцьця (адукацыя, стажыроўка, асабісты дасьледніцкі праект) ды прымуць удзел у Міжнародным форуме, які адбудзецца ў Браціславе з 16 да 18 верасьня.
Апошні тэрмін падачы твораў – 12 ліпеня.
Вынікі будуць абвешчаныя ў жніўні.
Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы csf.ceetrust.org/article/contest-introduction/
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
Сэмінар па арганізацыі вэб-кампаніяў
Моладзевыя актывісты (НЕ IT-спецыялісты), якія жадаюць пазнаёміцца з сучаснымі сродкамі вэб-камунікацыі і пачаць выкарыстоўваць новыя магчымасьці ў сваёй штодзённая дейнасьці, запрашаюцца да ўдзелу ў сэмінары па арганізацыі вэб-кампаніяў.
Сэмінар ладзіцца ў Вільні з 13 па 15 ліпеня.
Арганізатары забясьпечваюць праезд, візы, пражываньне й харчаваньне ўдзельнікаў.
Каб прыняць удзел у сэмінары, неабходна даслаць анкету на адрас: seminar.webcampaigns@gmail.com
Апошні тэрмін падачы заявак - 21 чэрвеня.
З пытаньнямі зьвяртайцеся на тэл. +375 29 6616440.
Паводле рассылкі belngo.info
уверх
уверх
Хто паедзе ў Літву?
Віктарыну для замежнікаў ладзіць Міністэрства замежных справаў Літвы да тысячагоддзя краіны.
Апошні тэрмін – 15 ліпеня.
Пытаньні віктарыны і ўмовы ўдзелу разьмешчаны на вэб-пляцоўцы http://quiz.mfa.lt
уверх
Навучальныя візыты ў Польшчу
Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд „Барусiя”, Калегіўм Усходняй Эўропы імя Яна Новака-Язеранськага і Фонд «Асьвета для дэмакратыі» запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі на навучальныя візыты ў Польшчу.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 1 ліпеня.
Заяўкі дасылаць на эл.адрас nabor2009@studytours.pl .
Больш падрабязная інфармацыя разьмешчаная на вэб-пляцоўцы http://www.studytours.pl/
уверх
Замежныя стыпендыі і стажыроўкі для беларусаў
Славацкая арганізацыя Pontis Foundation традыцыйна прапануе інфармацыю пра навуковыя і адукацыйныя праграмы за мяжой, у якіх могуць удзельнічаць беларусы.
Бюлетэнь Фонда Понтыса на ангельскай мове зьмешчаны на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://arche.by/by/14/300/592/.
Паводле http://arche.by/
уверх
Стыпендыя імя Кастуся Каліноўскага
Кандыдатамі на навучаньне ў Польшчы могуць быць студэнты і асьпіранты вышэйшых навучальных установаў, адлічаныя па палітычных матывах, а таксама тыя, каму па палітычных прычынах не дазволілі распачаць ці працягваць вучобу ў Беларусі.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 чэрвеня.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па e-mail: bialorus.studium@uw.edu.pl , тэл.: 022 55 21 888, факс: 022 55 21 887.
Паводле www.adukacyja.info
уверх
Магістарская праграма
Магістарская праграма Эўрапейскага інстытуту вышэйшых міжнародных дасьледаваньняў у Ніццы супольна з Эўрапейскім інстытутам Стамбульскага ўнівэрсытэту распачала прыём заявак.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па электроннай пошце burcu.gorak@cife.eu, burcug@bilgi.edu.tr , на вэб-пляцоўцы http://www.iehei.org/
уверх
Летнія ўнівэрсытэты
Добрая магчымасьць для студэнтаў, асьпірантаў, маладых дасьледчыкаў, якія хочуць правесьці летнія вакацыі з карысьцю.
Летнія ўнівэрсытэты ў Турцыі, Славакіі, Малдове, Аўстрыі, Польшчы, Нямеччыне, Францыі.
За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на электронны адрас:
marie-france.perdigon@cife.eu
Дадатковая інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.cife.eu/indexUK.php?id_rub=1169138294&id_parent_rub=0&id_top=1169138294
уверх
|