Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”




Дата канвертавання15.03.2016
Памер148.29 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 17 (379)

( 29 красавіка 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:


Гарадзенскія фатографы самыя актыўныя 2

Экалагічны камітэт Гародні сустрэўся з грамадзянамі 2

Шукаем валянтэра ў Нармандыю на 1 год 3

Валянтэр на паўгады ў Аўстрыю 4

Рэгіянальная канфэрэнцыя па дыстанцыйным навучаньні 6

Стыпендыі на навучаньне ў Маскве 6

Моладзевы форум у Санкт-Пецярбурзе 7

Спабор для маладых журналістаў “Твой стыль” 8

“Новыя шляхі” для краязнаўцаў Гарадзеншчыны 8

МедыяБарКэмп 2010: чуць, бачыць, казаць 8

Спабор праектаў працы са старэйшымі школьнікамі 9

Спабор ад Адукацыя.інфо! 9




Падзеі:

 уверх


Гарадзенскія фатографы самыя актыўныя


Гарадзенскія фатографы сталі самымі актыўнымі падчас фотаспабору “Эўропа нашымі вачыма”. Выстава па выніках спабору адкрыецца 10 траўня ў Менску.

Амбасады краін Эўразьвязу ў Беларусі зыніцыянавалі правядзеньне фэсту “Тыдзень эўрапейскага кіно ў Беларусі”.

У межах мерапрыемства ад пачатку красавіка стартаваў спабор мастацкага фота “Эўропа нашымі вачыма”. Побач з эўрапейскімі амбасадамі арганізатарам спабору выступіла Беларускае грамадзкае аб’яднаньне “Фотамастацтва”.

10 траўня будзе зробленая фотавыстава лепшых прац спабору, якія на дадзены момант ужо адабраныя. Кожны наведнік фэсту кіно зможа прагаласаваць за ўпадабаны на выставе здымак.

Усяго было даслана 1648 фотаработ, зробленых у самых розных кутках Эўропы беларускімі фотамайстрамі. Самай актыўнай з абласных цэнтраў аказалася Гародня – сярод 10 з173 удзельнікаў - гарадзенцы. На выставу адабралі 60 здымкаў, галасаваньне наведнікаў “Фэстывалю эўрапейскага кіно” вызначыць уладальніка Гран-пры.

Спіс прац, якія трапілі на выставу, можна паглядзець тут. Адкрыцьцё выставы адбудзецца ў менскім кінатэатры “Перамога”.



Паводле http://t-styl.info
уверх

Экалагічны камітэт Гародні сустрэўся з грамадзянамі


Учора прайшла сустрэча гарадзкога экалагічнага камітэта з грамадзкасьцю па пытаньнях вырубкі дрэваў. Актыўна абмяркоўвалася і спілоўваньне акацыяў на тэрыторыі Новага замку.

На сустрэчы прысутнічалі 4 чыноўнікі, вёў яе начальнік гарадзенскай гарадзкой інспекцыі па ахове навакольнага асяроддзя Андрэй Лубін, а таксама 8 прадстаўнікоў грамадзкасьці – краязнаўца Ігар Лапеха, біёлагі і журналісты.

Паводле акту, “Зелянбуд” прызнаў 8 акацый і 2 елкі каля Новага замку аварыйнымі, якія падлягалі спілоўваньню. Што супрацоўнікі “Зелянбуду” і зрабілі, пакінуўшы толькі 1 акацыю і елкі. Чыноўнікі лічаць, што ўсё адбылося па законе – дрэвы спілавалі з-за іх нежыццяздольнасьці. Аднак інспекцыя, якая гэта вызначала на месцы, зрабіла заключэньне ў адзін момант, выключна па зьнешнім выглядзе, што нерэальна, даводзілі біёлагі.

На думку Ігара Лапехі, трэба сфармаваць экспертную камісію з прафэсыяналаў, людзей, якія не ўваходзяць у структуру “Зелянбуду” і пры ацэнцы будуць клапаціцца пра званьне прафэсыяналаў, а не пра кан’юнктурныя інтарэсы фірмы.

- Мы агучылі гэтую ідэю, чыноўнікі адказалі, што трэба, каб грамадзкасьць зьвярнулася да гарадскога савета. Пазіцыя чыноўнікаў пасіўная, яны кажуць пра тое, што маюць вузкую кампетэнцыю, і таму не могуць адказваць.

На мой погляд, чыноўнікі мусяць больш цікавіцца сваёй кампетэнцыяй. Наступная праблема ў тым, што ў горадзе ёсць шмат аб’ектаў, якія мусяць атрымаць статус помнікаў прыроды і ахоўвацца адпаведным чынам. Але зноў жа, чыноўнікі ў гэтым незацікаўленыя.

Яны кажуць, што, калі грамадзкасьць знойдзе грошы на даволі дарагую навуковую экспертызу, аформіць дакументы, то яны іх прымуць і зацьвердзяць або не.

Па закону, грамадзкасьць павінна папярэдне інфармавацца пра вырубку дрэваў, мусіць быць папярэдняе абмеркаваньне.

Чыноўнікі здымаюць з сябе гэтую кампетэнцыю – гэта павінны рабіць заказчыкі, то бок тыя ўстановы, якія замаўляюць таму ж “Зелянбуду” спілоўваць дрэвы - рабіць аб’явы, сходы і абмеркаваньні.

У выпадку з вырубкай дрэваў каля Новага замку закон якраз парушаны – дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея не праінфармаваў і не абмеркаваў вырубку акацыяў, тым больш у такім месцы.

Чыноўнікі пагадзіліся, што парушэньне было, але пакараньня па ўсім відаць ніякага ня будзе.

На пытаньне грамадзкасьці, чаму сустрэча па абмеркаваньні спілаваных акацыяў ладзіцца пасьля, а не папярэдне, чыноўнікі адказалі, што гэта не зьяўляецца магчымым.

Большасьць зададзеных грамадзкасьцю пытаньняў засталася без дакладных адказаў – чыноўнікі толькі прыводзілі артыкулы беларускага заканадаўства.

Паводле http://t-styl.info
уверх


Абвесткі:


уверх

Шукаем валянтэра ў Нармандыю на 1 год


Асацыяцыя AVRIL з горада St Pierre de Coutances (Францыя), якая займаецца адукацыйнымі праграмамі, што тычацца навакольнага асяроддзя і абароны прыродных сістэм, зпершага водных эка-сістэм і зон, шукае мэтанакіраванага\ую валянтэра з Беларусі тэрмінам на 1 год.

Валянтэр будзе працаваць разам з мясцовымі аніматарамі\адукатарамі ў адукацыйных экалагічных праграмах. На працягу праекта валянтэр зможа даведацца болей пра кантэкст і рэаліі мясцовасьці, сутнасьці дзейнасьці арганізацыі, атрымае пэўныя веды ў галіне экалагічнай навукі.

Валянтэр зможа працаваць з усімі прадстаўнікамі мясцовага грамадзтва (дзецьмі, моладдзю, дарослымі).

Цягам праекта валянтэр атрымае і ўзбагаціць свае веды пра навакольнае асяроддзе і зможа камунікаваць па гэтай тэме з рознымі прадстаўнікамі мясцовага грамадзтва і міжнароднымі партнэрамі асацыяцыі Avril.

Ролі і заданьні валянтэра падчас праекту ў датах 20.10.2010-20.10.2011:

1. Дапамога ў правядзеньні мясцовымі аніматарамі\адукатарамі адукацыйных экалагічных праграм у мясцовых навучальных установах. Арганізацыя экалагічных мерапрыемстваў у горадзе і на прыродзе (экалагічныя экскурсіі) - 40% працоўнага часу валянтэра.

2. Праца з кампутарам. Збор і распаўсюд інфармацыі пра мерапрыемствы асацыяцыі сярод лакальнага грамадзтва і міжнародных партнэраў - 10% працоўнага часу валянтэра.

3. Арганізацыя бібліятэкі арганізацыі - класіфікацыя кніг, абнаўленьне інвентару і кніжак, выдача кніг наведвальнікам - 10% працоўнага часу валянтэра.

4. Распаўсюд інфармацыі наконт Эўрапейскай валянтэрскай службы сярод мясцовай моладзі - 10% працоўнага часу валянтэра.

5. Стварэньне і аднаўленьне педагагічных метадаў, якія дапамогуць больш эфектыўнаму адукацыйнаму працэсу ў галіне экалагічнай асьветы - 10%.

6. Дапамога ў падрыхтоўцы і арганізацыі міжнародных моладзевых абменаў, анімацыя падчас абменаў - 10% працоўнага часу валянтэра.

7. Іншая праца зыходзячы з патрэбаў і ідэй валянтэра і праекта - 10% працоўнага часу валянтэра.

Перад пачаткам працы валянтэр будзе ўведзены ў курс справаў і навучаны асноўным рэчам, неабходным для пачатку працы. Валянтэр заўжды будзе атрымліваць падтрымку і парады з боку супрацоўнікаў асацыяцыі.

Патрабаваньні да валянтэра:


-Быць ва ўзросьце ад 20 да 26 год
-Валодаць ангельскай ці французскай мовай
-Быць гатовым\гатовай да незалежнага і аўтаномнага жыцьця (Валянтэр будзе жыць у 20 хвілінах на ровары ад месца працы у вёсцы з насельніцтвам 300 чалавек)
-Валянтэру не абавязкова мець адукацыю ці веды ў галіне экалогіі, але ён\яна павінны быць зацікаўленыя ў ахове навакольнага асяроддзя
-Жаданьне атрымаць новы жыцьцёвы, валянтэрскі досьвед
-Быць гатовым\ай працаваць ў праекце з 20.10.2010 да 20.10.2011

Умовы ўдзелу:

Праект фінансуецца за кошт праграмы Эўрапейскага Саюза "Моладзь у Дзеяньні". Акцыя 2 "EVS".

Валянтэру аплочваюцца выдаткі на пражываньне, харчаваньне, мясцовую страхоўку і візу. Акрамя таго штомесяц валантэру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы.

Праезд з Беларусі да Францыі будзе пакрыты арганізатарамі на 90% ад агульнага кошта квіткоў.

Падчас знаходжаньня на праекце валянтэру будзе выдадзены пэрсанальны электра-ровар.

Першыя 3 месяцы валянтэру будзе дана магчымасьць прайсьці бясплатныя курсы французскай мовы.

Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку і резюме ў вольнай форме на ангельскай ці французскай мове.

Апошні тэрмін - 10 траўня.

Узор заяўкі можна атрымаць, зьвярнуўшыся на эл.адрас evsbelarus.@gmail.com

 уверх

Валянтэр на паўгады ў Аўстрыю


Цэнтр Карытас з горада Leonding (Austria) шукае валянтэраў на тэрмін 6 месяцаў з 1.09.2010 да 1.03.2011.

Прынцып цэнтра Карытас - гэта "Падтрымка інтэграцыі" падчас працы з людзьмі са спецыяльнымі патрэбамі. Галоўная дзейнасьць цэнтра звязана з падтрымкай і суправаджэньнем людзей з абмежаванасьцямі ў працэсе іх інтэграцыі ў грамадзтва.

Цэнтр  дапамагае дзецям, моладзі і дарослым са спецыяльнымі патрэбамі ў атрыманьні адукацыі і таксама забясьпечывае працоўную інтэграцыю.

Заснавальнікам цэнтра зьяўляецца каталіцкая царква, але ў цэнтры знаходзяцца дзеці розных рэлігій і канфэсій.

Валянтэр зможа працаваць у двух дэпартаментах цэнтра Карытас. Адзін з іх - гэта стацыянар (дзе жывуць людзі з абмежаванасьцямі) і другі гэта інтэграцыйны дзіцячы садок разам з цэнтрам пазашкольнай актыўнасьці.

Цэнтр Карытас St. Isidor зьяўляецца невялікай вёскай са сваёй інфраструктурай, рознымі дэпартаментамі і будынкамі, такімі як амбулаторны цэнтр, 3 школы, жылыя будынкі, касьцёл і г.д.

Валянтэр зможа працаваць з рознымі групамі і персаналам розных будынкаў і такім чынам даведаецца болей пра дзяцей з ментальнымі і фізычнымі абмежаванасьцямі, і як можна з імі працаваць.

Дзейнасць валянтэра:


-Стацыянар, дзе жывуць дзеці
-Падтрымка і садзейнічаньне ў штодзённых мерапрыемствах
-Дапамога
 ў забеспячэньні гігіены 
-Дапамога пры прыняцьці ежы
-Арганізацыя забаўляльных мерапрыемстваў
-Падтрымка дзяцей ў іх самастойнасьці і дасягненьні персанальных мэтаў
-Кантакт
 з дактарамі і медыцынскімі супрацоўнікамі і дапамога ім (непрафэсыйная)
-Удзел ў сустрэчах персанала.

Дзіцячы садок і цэнтр пазашкольнай актыўнасьці:


-Падтрымка адукатараў і сацыяльных педагогаў у іх дзейнасьці
-Дапамога ў арганізацыі падачы ежы, спартыўных мерапрыемстваў, навучаньня
-Сачыць і забясьпечываць догляд за дзецьмі са складанасьцямі
-Дапамагаць у выкананьні заданняў
-Сачыць за выкарыстаньнем матэрыялаў

Патрабаваньні да валянтэра6


-Быць ва ўзросьце ад 18 да 30 год
-Валодаць нямецкай мовай (на размоўным узроўні)
-Валянтэр павінен быць упэўненым
 у сабе і гнуткім, адкрытым і вольным ад страхаў перад людзьмі з абмежаванасьцямі.
-Быць здаровым (фізычна і ментальна)
-Быць здольным працаваць у камандзе
-Жадаць разьвіваць камунікатыўныя навыкі, атрымоўваць валянтэрскі досьвед,
 разьвіваць свае сацыяльныя кампетэнцыі.

Больш інфармацыі пра дзейнасьць у праекце можна прачытаць тут


http://ec.europa.eu/youth/evs/aod/hei_form_en.cfm?EID=32000321803.

Праект фінансуецца за кошт праграмы Эўрапейскага Саюза "Моладзь у Дзеяньні". Акцыя 2 "EVS". Валянтэру аплочваюцца выдаткі на пражываньне, харчаваньне, мясцовую страхоўку і візы. Акрамя таго штомесяц валянтэру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы. Праезд з Беларусі да Францыі будзе пакрыты арганізатарамі на 90% ад агульнага кошта квіткоў. 

Першыя 3 месяца валянтэру будзе дана магчымасць прайсьці бясплатныя курсы нямецкай мовы.

Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку і рэзюмэ ў вольнай форме на ангельскай мове і даслаць на паштовую скрыню evsbelarus.@gmail.com

Апошні тэрмін - да 10 траўня.

Узор заяўкі можна атрымаць, зьвярнуўшыся на эл.адрас evsbelarus.@gmail.com



уверх

Рэгіянальная канфэрэнцыя па дыстанцыйным навучаньні


Першая рэгіянальная канфэрэнцыя “Анлайн-навучаньне ў сьвеце: галабальныя і лакальныя магчымасьці”, ладзіцць ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце 11-12 чэрвеня.

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі і студэнты ВНУ.

Секцыі:

Глабальнае анлайн навучаньне



-Перасячэньне культур анлайн

-Міжуніверсітэцкія сеткі

-Супольныя міжнародныя курсы

Пасьлядыпломная адукацыя анлайн



-Перападрыхтоўка спецыялістаў па новых спецыяльнасьцях

-Курсы павышэньня кваліфікацыі

ІТ-пісьменнасьць і лічбавыя тэхналогіі

-Падключэньне да Інтэрнэт: як зарганізаваць

-Аўтарскія правы

-Праграмнае забеспячэньне

Выкладаньне і навучаньне анлайн



-Курсы-канструктары

- Матывацыі студэнтаў

-Выкладаньне моваў анлайн

Студэнцкая секцыя: Дыстанцыйнае навучаньне вачыма студэнтаў



-Эфектыўнае анлайн-навучаньне

-Матывацыя і самаарганізацыя студэнтаў у анлайн-курсах

-Эфектыўная камунікацыя ў анлайн-курсах

Падчас канфэрэнцыі плануецца правядзеньне адукацыйных сэмінараў.

Працоўныя мовы – ангельская і руская. Пераклад забясьпечваецца.

Па выніках канфэрэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых работ.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: http://ehu-elearning-conference.ehu.lt/, http://ehu-elearning-conference.ehu.lt/registration

уверх

Стыпендыі на навучаньне ў Маскве


Маскоўская вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук (расійска-брытанскі постдыпломны ўніверсытэт) абвяшчае спабор на атрыманьне стыпендыі для навучаньня ў Маскоўскай Школе для грамадзян Беларусі з вышэйшай адукацыяй і веданьнем ангельскай мовы ў межах праграмы ВНУ.

Стыпендыі выдзяляюцца на гадавыя магістарскія праграмы: Правазнаўства, практычная псіхалогія, сацыялогія і паліталогія, кіраваньне сацыякультурнымі праектамі.

Стыпендыя цалкам пакрывае выдаткі на навучаньне, прадугледжвае пэўную суму на пражываньне і асабістыя патрэбы, праезд да Масквы і назад.

Па выніках навучання выпускнікі атрымаюць дыплом магістра Манчэстэрскага ўніверсітэту (Master of Arts in Sociology) і расейскі дзяржаўны дыплом аб прафесійнай перападрыхтоўцы.

Выкладанне вядзецца на рускай мове.

Апошні тэрмін падачы заявак на стыпендыю - 12 жніўня.

Уступныя іспыты па спецыяльнасьці і ангельскай мове для ўдзельнікаў спабору адбудуцца ў Менску 19-20 жніўня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы www.msses.ru



Паводле http://adukacyja.info/
уверх

Моладзевы форум у Санкт-Пецярбурзе


Санкт-Пецярбургскі Эканамічны Форум “Расейскі Давас” ладзіць 15-16 чэрвеня 2010 году Міжнародны Моладзевы Эканамічны Форум і запрашае да ўдзелу таленавітых маладых лідэраў.

Падчас Форуму будуць абмяркоўвацца наступныя тэмы:


1) Гарады будучыні.
2) Сацыяльна адказны бізнэс, які спрыяе разьвіцьцю грамадзтва.
3) Адукацыя будучыні.
4) Свабода творчасьці як чыньнік эканамічнае лібэралізацыі.

Будуць абраныя 200 удзельнікаў, якія здолеюць прапанаваць у межах гэтых тэмаў найцікавейшыя праекты ды ажыцьцявіць іх.

Для таго, каб падаць заяўку, трэба даслаць спасылку на вашую старонку ў якім-кольвечы сацыяльным сеціве (Фэйсбук ,г.д.), вашае рэзюмэ ды эсэ (можна прэзэнтацыю ці відэа), у якім вы адказваеце на 3 пытаньні:
- Як вы разьвіваецеся?
- Як вы ўплываеце на разьвіцьцё іншых?
- Як вы спрычыняецеся да разьвіцьця грамадзтва?

Апошні тэрмін падачы заявак - 5 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя ды форма заяўкі - на вэб-пляцоўцы http://en.mmef.ru

Паводле рассылкі belngo.info

уверх





Не спазьніся!

уверх

Спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”


Гарадзенскае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” і грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”(Менск) абвяшчаюць спабор для маладых журналістаў “Твой стыль”.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца аўтары-пачаткоўцы альбо маладыя журналісты (ва ўзросьце да 35 год) з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Пераможцы будуць вызначаныя па наступных жанравых намінацыях:

“Твой стыль” – найлепшае інтэрвію з цікавай асобай;

“Маё Пакаленьне” – найлепшы рэпартаж альбо артыкул, прысьвечаны жыцьцю моладзі;

“Сьвет вачыма маладых” – найлепшае фота.

Спецыяльнымі ўзнагародамі будуць адзначаныя таксама пераможцы ў наступных намінацыях:

-лепшы матэрыял, прысьвечаны асьвятленьню экалагічнай тэматыкі;

-лепшы матэрыял, прысьвечаны гісторыка-краязнаўчай тэматыцы.

Кожны ўдзельнік можа заявіць на разгляд журы максімум 3 матэрыялы. Гэта могуць быць як матэрыялы ў межах адной намінацыі, так і ў межах розных намінацый.

Апошні тэрмін - да 12 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу ў спаборы – на вэб-пляцоўцы http://t-styl.info/by/59/110/3125/



уверх

“Новыя шляхі” для краязнаўцаў Гарадзеншчыны


Інстытут прыкладной гісторыі, грамадзкае аб’яднаньне “Фонд імя Льва Сапегі” і Гарадзенская абласная арганізацыя "Таварыства Беларускай Мовы" супольна з Эўрапейскім унівэрсытэтам “Віядрына” (Германія), пры фінансавай падтрымцы “Праграмы падтрымкі Беларусі IBB” распачынаюць праект “Новыя шляхі”.

У праграме - правядзеньне двух адукацыйных сэмінараў па распрацоўцы турыстычных маршрутаў па памежным рэгіёне Гарадзеньшчыны і Беласточчыны.

За інфармацыяй зьвяртайцеся на эл.адрас6 belarushilm@gmail.con.

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 траўня.



уверх

МедыяБарКэмп 2010: чуць, бачыць, казаць


Трэці міжнародны МедыяБарКэмп, прысьвечаны праблемам выкарыстаньня новых медыя і разьвіцьцю медыя актывізму адбудзецца 3-6 чэрвеня ў Літве.

Ахвотным да ўдзелу неабходна зарэгістравацца і падрыхтаваць прэзэнтацыю ўласнага праекта.

Заяўкі тых, каму неабходна віза, мусяць быць пададзеныя да 1 траўня.

Апошні тэрмін рэгістрацыі новых удзельнікаў – 1 чэрвеня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы MediaBarCamp.

Паводле http://n-europe.eu/education

уверх

Спабор праектаў працы са старэйшымі школьнікамі


Асацыяцыя па міжнародных пытаньнях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў прыняць удзел у спаборы міні–праектаў.

Час рэалізацыі праектаў: 1 чэрвеня – 31 сьнежня 2010 г. 

Сума падтрымкі: aд 50$ да 500$

Тэрмін падачы заявак - да 15 траўня.

Пра вынікі будзе паведамлена да 1 чэрвеня. 

Запоўненую заяўку дасылайце на адрас: miniprojekty.cz@gmail.com



Паводле http://nastaunik.info/
уверх

Спабор ад Адукацыя.інфо!


17 красавіка ўся Эўропа сьвяткуе Эўрапейскі Дзень Моладзевай Інфармацыі!

З гэтай нагоды вэб-пляцоўка http://adukacyja.info/ абвяшчае спабор эсэ, артыкулаў, творчых працаў і ўспамінаў на тэмы: “Чаму нам (мне?) патрэбная міжнародная моладзевая інфармацыя”, “Міжнародная моладзевая інфармацыя – патрэбы і перспектывы развіцця”, і нават “Як я міжнародна правёў мінулае лета”.

Дасылайце вашы работы на эл. адрэсу adukacyja@gmail.com з пазнакай “EYID”.



Апошні тэрмін – да 3 траўня.

Паводле http://adukacyja.info/

уверх





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка