Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны га "Цэнтр "Трэці сектар"




Дата канвертавання28.05.2016
Памер31.56 Kb.

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны














Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"





  • Цэнтру “Трэці сектар” – 18 год. Сябры і валанцёры арганізацыі адзначылі яе дзень народзінаў вандроўкай у ваколіцы Аўгустоўскага каналу. 
     

  • Выкладчыкі УЗВ рыхтуюцца да новага навучальнага года. Планаванню мэтаў і зместу курсаў для сталых людзей была прысвечаная сустрэча выкладчыкаў “Універсітэту Залатога Веку”, якая адбылася 5 верасня.
     

  • Па шляху да беларушчыны: слухачы УЗВ наведалі Полацк. Шлях пралягаў праз знакамітыя гісторыка-культурныя мясціны паўночна-заходняй Беларусі – Гальшаны, Крэва, Іўе, з якімі звязаны значныя падзеі ў гісторыі Беларускай дзяржавы. А дасведчаным экскурсаводам у вандроўцы быў шматгадовы выкладчык УЗВ Віктар Кірэеў, чалавек энцыклапедычных ведаў па гісторыі Беларусі.


Навіны партнёраў


  • 20 верасня чакаем усіх на гарадскім велапрабегу!  Запрашаем усіх жадаючых, у тым ліку журналістаў, прадстаўнікоў адміністрацыі горада, горадабудаўнікоў і супрацоўнікаў аўтаінспекцыі прыняць удзел у велапрабегу ў гонар Дня без аўтамабіля!
     

  • Прыярытэты грамадзянскай супольнасці Беларусі 2020: Pact прэзентуе новы стратэгічны дакумент.  На фоне стабільна неспрыяльнага прававога асяродку за апошнія пяць год грамадскі сектар Беларусі здолеў павялічыць сваю пазнавальнасць сярод насельніцтва, развіць новыя формы грамадзянскай актыўнасці і праводзіць паспяховыя публічныя мерапрыемствы – так сведчыць справаздача, падрыхтаваная Міжнароднай арганізацыяй Pact па выніках дыскусій з прадстаўнікамі арганізацый грамадзянскай супольнасці.
     

  • Вакансія АПБ: спецыяліст па захаванні відаў. Верасень у АПБ - гэта яшчэ адна вакансія! Запрашаем спецыяліста па захаванні відаў, які будзе працаваць у нашай камандзе на карысць дзікай прыроды Беларусі.
     

  • "Кардонны Гродна" - горад мары. 19 верасня ў Гродне адбудзецца забаўляльнае мерапрыемства для дарослых і дзяцей любога ўзросту, арганізаванае актывістамі суполкі «ВелоГродно» і мінскага установы «Цэнтр экалагічных рашэнняў» пры падтрымцы таварыства "Зялёная сетка".
     

Магчымасці


  • Пабудуем MOST з Еўразвязам.  У Беларусі стартуе новы праект Еўразвязу – MOST, накіраваны на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕЗ і Беларуссю. Праект прапануе беларусам магчымасці для стажыровак і абмену досведам у адной з абраных краін ЕЗ.
     

  • "Акадэмія студэнцкага лідарства" запрашае.  «Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» запрашае актыўных студэнтаў 1-3 курсаў далучыцца да адукацыйнай праграмы "Акадэмія студэнцкага лідарства". 
     

  • Міжнародны праект па развіцці культурнай спадчыны CHOICE стартуе ў Беларусі.  Асацыяцыя агенцый мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь” (Лiтва) абвяшчае пачатак партнёрскай праграмы “CHOICE” і заклікае ўсіх зацікаўленых да ўдзелу.
     

  • Стыпендыі для даследчыкаў у галіне медыя. Фонд Німана для журналістаў у Гарвардзе (Злучаныя Штаты) прапануе кароткатэрміновыя стыпендыі на даследчыя праекты, скіраваныя на павышэнне ўзроўню журналістыкі. Атрымаць стыпендыі могуць выкладчыкі і журналісты, выдаўцы, праграмісты, вэб-дызайнеры, медыяаналітыкі.
     

Урад Чэхіі прапануе стыпендыі для беларусаў. Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі адкрывае пяць стыпендый на навучанне ва ўніверсітэтах Чэхіі.
2015 NGO "Centre "The Third Sector"
Наш адрас:
NGO "Centre "The Third Sector"
Budzionaha 48a
Hrodna 230023
Belarus


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка