З успамiнаў Ганны Фiлiмонаўны Дубейка
Партызанам дапамагала ўся вёска. Хто ж яны, партызаны? Нашы мужы, браты, сыны, дочкi. Там былi i мае родныя, дачка i два браты. Кожны тыдзень у атрад вазiлi няхiтрыя харчы - бульбу, хлеб, сала, збiралi вопратку, абутак. Вазiлi ўсе па чарзе. Так паўтаралася неаднойчы. Усе ваенныя гады. Азвярэлыя ад нянавiсцi фашысты бачылi ў кожным савецкiм чалавеку партызана, цi то сямiдзесяцiгадовая бабуля, цi шасцiмесячнае дзiцё.
I бяда прыйшла. У адзiн са студзёных лютаўскiх дзён нас сабралi, усю вёску. Доўга трымалi на марозе, па адным выклiкаючы на допыт у хату. Не вытрымаў стары Канюшэўскi. Асуджай яго цi не асуджай - вельмi стары ён быў ужо тады.
- Цi ведаеш ты, дзе партызаны? Хто iм дапамагае?
- Ведаю! Усе iм дапамагаюць! I я, i ён, i той, i iншы.
Казалi, што ён называў i прозвiшчы.
...Людзi стаялi ў шарэнзе. I малыя, i старыя. Вакол мiтусiлiся з аўтаматамi немцы. Выклiкалi па спiсе. Адных направа, другiх налева. Злева аказалiся я i яшчэ некалькi жанчын-удоў, мужы якiх памерлi да вайны, справа - уся вёска. I Лук'ян Бабкоў з сям'ёй, i Фёдар Грыгор'еў з васьмярымi дзецьмi, i Савiтковы, Шпакоўскiя, Шумскiя, Канюшэўскiя... Нiна Кулькiна з двума малымi на левым баку, а мацi яе на правым. Загаласiла Нiна i кiнулася да мацi...
...Мы, хто застаўся ў жывых, пайшлi ў лес. Аглянулiся назад. Стаiць мёртвая вёска. Як могiльнiк.
Потым, калi вярнулiся, нiчога не знайшлi. Спалiлi. Усю датла...
БАБКОЎ Васiль Фёдаравiч, н. ў 1920, быў у партызанах, загiнуў 26.10.1943, пахаваны ў в. Дабрылавiчы Бялынiцкага р-на Магiлёўскай вобл.
БЯЛЯЕЎ Вiктар Якаўлевiч, н. ў 1921, камандзiр аддзялення брыгады “Няўлоўныя», загiнуў 10.6.1943.
КНЯЗЕВА Агафiя Сцяпанаўна, н. ў 1883, спалена ў 1943 у в. Клясцiцы.
КНЯЗЕЎ Лазар Рыгоравіч, н. ў 1882, спалены ў 1943 у в. Клясцiцы.
ХУХРАКОЎ Iван Iванавiч, н. ў 1904, партызан 3-й Калiнiнскай брыгады, загiнуў 8.3. 1944, пахаваны ў Расонах.
ВЁСКА ГАРАВАТКА
У лютым 1943 г. фашысцкiя карнiкi спалiлi ў будынку школы 4 сям'i (14 чалавек) бежанцаў з былога Сiроцiнскага раёна Вiцебскай вобласцi. Прозвiшчы загiнуўшых не ўстаноўлены.
ВЁСКА ГЛАТЫ
ДАНIЛОВIЧ Барыс Яўгенавiч, н. ў 1926, з 26.8.1942 кулямётчык Расонскай брыгады iмя Сталiна, загiнуў 11.11.1943, пахаваны ў в. Грышына.
ДЗЯМIДАЎ Антон Францавiч, н. ў 1860, расстраляны i спалены 21.11.1942.
КАРОБIНА Ганна Якiмаўна, н. ў 1884, спалена 21.11.1942.
ПРОХАРАЎ Пiлiп Мiронавiч, н. ў 1902, закатаваны 21.12.1943.
СЦЕПАНЕНКА Валянцiна Канстанцiнаўна, спалена ў 1943.
23 лiстапада 1942 г. камiсiя ў складзе камiсара партызанскага атрада 7-й брыгады Лежнiна Мiкалая Iванавiча, мясцовых партызан Старавойтава Валянцiна Ларыёнавiча i Iванова Аляксандра Рыгоравiча, старшынi калгаса iмя Будзённага Чарвiнскага Якава Сямёнавiча i калгаснiцы калгаса iмя Будзённага Данiловiч Марыi Iгнатаўны склала акт аб зверствах немцаў, якiя ўчынены ў в. Чарэпiта i в. Глаты.
Пасля абследавання камiсiя ўстанавiла:
21 лiстапада ў 12 гадзiн дня немцы ўварвалiся ў вёскi Чарэпiта i Глаты i поўнасцю спалiлi вёску Чарэпiта. Згарэлi 32 дамы калгаснiкаў разам з надворнымi пабудовамi, увесь хлеб i корм для жывёлы, адзiн вялiкi хлеў, малацiльны ток i складскiя памяшканнi, закатавана, забiта i жывымi спалена 16 чалавек, наступныя:
БОНДАРАЎ Кузьма Максiмавiч, 58 гадоў, расстраляны, яго дачка БОНДАРАВА Hiнa Кузьмiнiчна, 20 гадоў, пасля катаванняў расстраляна.
БОНДАРАВА Матрона Антонаўна, 30 гадоў, расстраляна.
БОНДАРАВА Матрона, 70 гадоў, спалена жывой.
IBAHOЎ Рыгор Фамiч, 53 гады, расстраляны.
КУРКОЎ Лука Iванавiч, 58 гадоў, яго жонка
КУРКОВА Ганна Пятроўна, расстраляны.
ЛАБКОЎСКI Яўстафiй Фiлiмонавiч, 75 гадоў, расстраляны.
Н. Я. Мацвеева.
ЛАБКОЎСКАЯ Малання Гаўрылаўна, 65 гадоў, спалена.
А. I. Чарвiнскi.
МIХАЙЛАЎ Цiхан Казiмiравiч, 75 гадоў,
МIХАЙЛАВА Iрына Фадзееўна, 60 гадоў,
МIХАЙЛАВА, 60 гадоў,
МIХАЙЛАЎ Леанiд Iванавiч. Уся сям'я зверскi закатавана i расстраляна ва ўпор.
ШАНТАРЭНКА Фёдар Фадзеевiч, 53 гады, расстраляны каля свайго дома.
ШАЎЧЭНКА Акулiна, 60 гадоў, цяжка паранена.
ШУТКЕВІЧ Андрэй Пятровiч, 40 гадоў, расстраляны ва ўпор.
У в. Глаты немцы cпaлiлi 5 дамоў калгаснiкаў разам з надворнымi пабудовамi, 3 хлявы, 5 калгасных хлявоў з хлебам i сенам, згарэлi 3 каровы калгаснiкаў i 2 cвiннi, забiты 1 конь, забiты i спалены калгаснiк Дзямiдаў Антон Францавiч, 80 гадоў. Па-зверску закатаваны i забiты Прохараў Пiлiп Мiронавiч, 40 гадоў.
Акт захоўваецца ў фондах Расонскага музея баявой садружнасцi.
ВЕСКА ГУЙДЫ
МАЦВЕЕВА Кацярына Фёдараўна, н. ў 1928, спалена 72.1943.
МАЦВЕЕВА Настасся Якiмаўна, н. ў 1889, спалена 7.2.1943.
НАВIЦКАЯ Аляксандра Мiхайлаўна, н. ў 1884, спалена 7.2.1943.
РУТКОЎСКАЯ Кацярына Iванаўна, н. ў 1932 у Ленiнградзе, закатавана у в. Фамiно.
РУТКОЎСКАЯ Фядосся Ларывонаўна, н. ў 1889, да вайны жыла ў Ленiнградзе, перад вайной прыехала да родных у в. Гуйды, захатавана 7.2.1943 у в. Фамiно.
РУТКОУСКI Георгiй Iванавiч, н. 7.2.1935 у Ленiнградзе, 7.2.1943 закатаваны ў в. Фамiно.
ЧАРВIНСКАЯ Ганна Герасiмаўна, н. ў 1884, спалена 7.2.1943.
ЧАРВIНСКАЯ Лiзавета Мiкалаеўна, н. ў 1911, спалена 7.2.1943.
ЧАРВIНСКАЯ Марфа Аляксандраўна, н. ў 1923, да вайны скончыла Полацкi педтэхнiкум, партызанская сувязная, закатавана i спалена 7.2.1943, пасмяротна ўзнагароджана медалём “За баявыя заслугi”.
ЧАРВIНСКАЯ Марыя Архiпаўна, н. ў 1908, спалена 7.2.1942.
ЧАРВIНСКАЯ Марыя Iосiфаўна, н. ў 1913, спалена 7.2.1943.
ЧАРВIНСКАЯ Мая Iванаўна, н. ў 1937, спалена 7.2.1943.
ЧАРВIНСКАЯ Наталля Сцяпанаўна, н. ў 1889, спалена 7.2.1943.
ЧАРВIНСКАЯ Нiна Iвaнaўнa, н. у 1930, спалена 7.2.1943.
ЧАРВIНСКАЯ Нiна Цярэнцьеўна, н. ў 1935, спалена 7.2.1943.
ЧАРВIНСКАЯ Таццяна Марцiнаўна, н. ў 1923, спалена 7.2.1943.
ЧАРВIНСКАЯ Фаiна Ягораўна, н. ў 1940, спалена 7.2.1943.
ЧАРВIНСКАЯ Хрысцiна Сяргееўна, н. ў 1909, спалена 7.2.1943.
ЧАРВIНСКАЯ Юлiя Аляксандраўна, н. ў 1922, да вайны скончыла з адзнакай Полацкi лесатэхнiкум, партызанская сувязная, закатавана i спалена 7.2.1943, пасмяротна ўзнагароджана медалём “За баявыя заслугi”.
ЧАРВIНСКI Аляксандр Iванавiч, н. ў 1885, спалены 7.2.1943.
ЧAPBIHCKI Аляксандр Цярэнцьевiч, н. ў 1939, спалены 7.2.1943.
ЧАРВIНСКI Iван Iванавiч, н. ў 1899, з 23.8.1942 партызан 1-й Калiнiнскай брыгады, загiнуў у студзенi 1944, пахаваны ў в. Дабраплёсы Верхнядзвiнскага р-на.
ЧАРВIНСКI Леанiд Iванавiч, н. ў 1931, спалены 7.2.1943.
ЧАРВIНСКI Mixaiл Iванавiч, н. ў 1932, спалены 7.2.1943.
ЧАРВIНСКI Mixaiл Цярэнцьевiч, н. ў 1937, спалены 7.2.1943.
ШЧАДРОВА Марыя Марцiнаўна, н. ў 1889, спалена 7.2.1943.
ШЧАДРОЎ, спалены 7.2.1943.
ШЧАДРОЎ Васiль Трафiмавiч, н. ў 1931, спалены 7.2.1943.
ШЧAДPOЎ Уладзiмiр Трафiмавiч, н. ў 1929, спалены 7.2.1943.
ЯБЛОНСКАЯ Настасся Ларывонаўна, н. ў 1852 у в. Шчалакі Гарадоцкага р-на Вiцебскай вобл., спалена 7.2.1943.
ЯБЛОНСКI Ягор Алянсандравiч, н. ў 1878, спалены 7.2.1943.
З успамiнаў В. Мацвеевай, былой партызанкi брыгады iмя Ракасоўскага
Гэтая жудасная трагедыя адбылася 7-8 лютага 1943 года. Фашысцкiя людаеды ўварвалiся ранiцай у вёскi Фамiно i Гуйды. Карнiкi падверглi самым жорсткiм катаванням жыхароў вёскi Гуйды. Збiвaлi старых, дзяцей i жанчын. Паўраспранутых, збiтых выганялi на моцны мароз, а самi капалiся ў хатах, шукалi i забipaлi каштоўныя рэчы.
Асаблiва жорсткiм здзекам падверглi кapнiкi былых студэнтак Полацкага ляснога i педагагiчнага тэхнiкумаў, камсамолак i сувязных партызанскага атрада iмя Шчорса, сясцёр Чарвiнскiх - Юлiю i Марфу, а таксама Феню Руткоўскую, якая да вайны прыехала з дзецьмi ў Гуйды з Ленiнграда.
Вечарам 7 лютага Феню Руткоўскую разам з дваiмi дзецьмi фашысты адвезлi з Гуйдаў у Фамiно i ў лазнi страшэнна здзеквалiся з яе. На вачах у мацi выкалалi вочы яе сыну Жоржыку, якому ў гэты дзень споўнiлася 8 гадоў. Самой Фенi пасля ўсялякiх здзекаў яшчэ жывой адсеклi pyкi i ногi, пасля чаго мучылi дачку Кацю. У той час Кацi было 9-10 гадоў.
Гадзiн у 6-7 вечара гiтлераўцы прывялi пад канвоем з Гуйдаў у Фамiно ўcix жыхароў, сагналi ix у хлеў i спалiлi жывымi. Камсамолак Юлiю i Марфу Чарвiнскiх, ix мацi падверглi жорсткiм здзекам. Фашысты выкручвалi iм рукi, рэзалi нажамi. У Наталлi выразалi на грудзях пяцiканцовую зорку, знялi з рук скуру, усю скалолi штыкамi i ледзь жывую кiнулi ў полымя. Яна крычала нечалавечым голасам, выпаўзла з полымя, а фашысцкiя людаеды пачалi дабiваць яе. Бiлi па галаве. Яе труп мы знайшлi каля згарэлага хлява з людзьмi.
У гэты момант у доме непадалёку ад страшэннага вiдовiшча п'яныя фашысцкiя вырадкi разам з палiцэйскiмi з Расон гралi на гармонiку i распявалi песнi.
Так кapнiкi расправiлiся з мiрнымi жыхарамi вёскi Гуйды. У той дзень загiнулi i мае родныя - мацi i 13-гадовая сястра Каця.
Назаўтра ранiцай фашысты caбpaлi ўcix жыхароў вёcкi Фамiно, паставiлi ў адну шарэнгу i пачалi выклiкаць партызанскiя сем'i. Выклiканых ставiлi асобна, потым зaпaлiлi блiжэйшы дом i на вачах людзей сталi ix расстрэльваць. Жудасныя крыкi, перадсмяротныя стогны, просьбы дзяцей i старых - нiшто не магло спынiць азвярэлых гiтлераўцаў. Яны расстрэльвалi ўcix, а малых дзяцей вырывалi з рук мацi i кiдалi жывымi ў полымя. У гэтай жудаснай трагедыi было забiта, закатавана i спалена больш як 70 жыхароў.
Фашысты здзеквалiся i мучылi не толькi людзей. Калi я з групай партызан пасля жудаснага гiтлераўскага пагрому прыйшла у сваю родную вёску, то ў хату было страшна заходзiць: усё пуста, дзверы расчынены, маёмасць пабiта, нават падушкi i тыя парэзаны. У кожным двары ляжалi галовы курэй. Пры ўваходзе ў дом Руткоўскай Фенi адразу каля дзвярэй на рэменi быў павешаны кот, а каля майго дома таксама забiты наш кот i сабака. На снезе ўсюды крывавыя плямы. Падлога ў доме Чарвiнскiх уся залiта крывёй.
Потым мы прыйшлi ў Фамiно на месца жудаснай расправы над мiрным насельнiцтвам. У адным i другiм месцы, дзе былi спалены дом i хлеў з жанчынамi, дзецьмi i старымi, ляжалi толькi кучы касцей, якiя пры першым дотыку рассыпаліся ў попел. Абпаленыя i знявечаныя ляжалi трупы Наталлi Чарвiнскай i Якаўлевай Любовi. Апошняя трымала на руках сваё маленькае грудное дзiця.
Такiм чынам фашысцкiя каты сцёрлi з твару зямлi вёску Гуйды i большую частку вёскi Фамiно.
ВЕСКА ДВОР ЧАРЭПIТА
АЛЕКСАНДРОВIЧ Аляксандр Фёдаравiч, н. ў 1937, спалены 9.2.1943 у в. Велле.
АЛЬШАННIКАВА Дар'я Ермалаеўна, н. ў 1871, спалена 11.2.1943.
ВЕЛЬСКI Казімiр Казiмiравiч, н. ў 1870, спалены 5.12.1943 у в. Клясцiцы.
БОНДАРАЎ Aнiciм Рыгоравiч, н. ў 1877, спалены 11.2.1943.
ВЯРЫГА Андрэй Станiслававiч, н. ў 1900, спалены 11.2.1943.
ВЯРЫГА Ганна Iociфaўнa, н. ў 1890, спалена 11.2.1943.
ВЯРЫГА Ганна Станiславаўна, н. ў 1903, спалена 11.2.1943.
ВЯРЫГА Герасiм Андрэевiч, н. ў 1935, спалены 11.2.1943.
ВЯРЫГА Iван Андрэевiч, н. ў 1933, спалены 11.2.1943.
ВЯРЫГА Фёкла Станiславаўна, н. ў 1912, спалена 11.2.1943.
ВЯРЫГА Эмiлiя Iосіфаўна, н. ў 1912, спалена 11.2.1943.
ВЯРЫГА Эмiлiя Станiславаўна, н. ў 1870, спалена 11.2.1943.
ГАЎРЫЛАВА Ганна Рыгораўна, н. ў 1901, спалена 11.2.1943.
ГАЎРЫЛАВА Зiнаiда Аляксандраўна, н. ў 1937, спалена 11.2.1943.
ГАЎРЫЛАВА Зоя Андраеўна, н. ў 1936, спалена 9.2.1943 у в. Велле.
ГАЎРЫЛАВА Кацярына Рыгораўна, н. ў 1879, спалена 11.2.1943.
ГАЎРЫЛАВА Марыя Рыгораўна, н. ў 1901, спалена 9.2.1943 у в. Велле.
ГАЎРЫЛАВА Надзея Андрэеўна, н. ў 1923, спалена 11.2.1943.
ГАЎРЫЛАВА Палiна Iociфaўна, н. ў 1936, спалена 11.2.1943.
ГАЎРЫЛАВА Paica Андрэеўна, н. ў 1931, спалена 11.2.1943.
ГАЎРЫЛАЎ Андрэй Рыгоравiч, н. ў 1895, спалены 9.2.1943 у в. Велле.
ГАЎРЫЛАЎ Ioсiф Пiлiпавiч, н. ў 1870, спалены 11.2.1943.
ГАЎРЫЛАЎ Мiкалай Андрэевiч, н. ў 1934, спалены 9.2.1943 у в. Велле.
ГАЎРЫЛАЎ Якаў Аляксандравiч, н. ў 1939, спалены 11.2.1943.
I. А. Марозаў.
ГРЫГОР'ЕВА Агафiя Сцяпанаўна, н. ў 1878, спалена 11.2.1943.
ГРЫГОР'ЕЎ Лазар Рыгоравiч, н. ў 1873, спалены 11.2.1943.
ДАМБРОЎСКАЯ Мальвiна Iociфaўнa, н. ў 1874, да вайны працавала санiтаркай у райбальнiцы, спалена 11.2.1943.
ДАНIЛОВIЧ Калiфаст Iociфaвiч, н. ў 1885, спалены 11.2.1943.
ЗАЛЕНСКАЯ Валянцiна Пятроўна, н. ў 1927, спалена 11.2.1943.
ЗАЛЕНСКАЯ Зiнаiда Пятроўна, н. ў 1931, спалена 11.2.1943.
ЗАЛЕНСКАЯ Марыя Iосiфаўна, н. ў 1906, спалена 11.2.1943.
ЗАЛЕССКАЯ Алена Сцяпанаўна, н. ў 1910, расстраляна ў лютым 1943.
ЗАЛЕССКАЯ Валянцiна Пiлiпаўна, н. ў 1941, загiнула ў 1944.
IВАНОВА Анiсся Сяргееўна, н. ў 1895, спалена 11.2.1943.
IВАНОВА Ганна Аляксееўна, н. ў 1939, спалена 11.2.1943.
IBAHOBA Кацярына Аляксееўна, н. ў 1938, спалена 11.2.1943.
IВАНОВА Лiдзiя Аляксееўна, н. ў 1918, загiнула ў 1943у час бамбёжкi вёскi фашысцкай авiяцыяй.
IBAHOBA Настасся Аляксееўна, н. ў 1911, спалена 9.2.1943 у в. Велле.
IВАНОЎ Аляксей Iванавiч, н. ў 1879, спалены 9.2.1943.
IСАКОВА Марыя Карпаўна, н. ў 1932, спалена 11.2.1943.
IСАКОЎ Ануфрый Якаўлевiч, н. ў 1887, спалены 9.2.1943 у в. Велле.
IСАКОЎ Вiктар Карпавiч, н. ў 1942, спалены 11.2.1943.
А. А. Марозава.
А. М. Марозаў.
К. Дз. Icaкoў.
IСАКОЎ Карп Дзмiтрыевiч, н. ў 1907, спалены 11.2.1943.
IСАКОЎ Леанiд Карпавiч, н. ў 1939, спалены 11.2.1943.
IСАКОЎ Mixaiл Карпавiч, н. ў 1939, спалены 11.2.1943.
IСАКОЎ Уладзiмiр Ануфрыевiч, н. ў 1929, спалены 9.2.1943 у в. Велле.
КАЗЛОЎСКАЯ Аляксандра Фёдараўна, н. ў 1883, спалена 11.2.1943.
КАЗЛОЎСКАЯ Галiна Аляксандраўна, н. ў 1941, спалена 11.2.1943.
КАЗЛОЎСКАЯ Hiнa Пятроўна, н. ў 1931, спалена 11.2.1943.
КАЗЛОЎСКАЯ Нiна Раманаўна, н. ў 1921, спалена 11.2.1943.
КАЗЛОЎСКАЯ Тамара Сцяпанаўна, н. ў 1916, спалена 11.2.1943.
КАЗЛОЎСКI Аляксандр Васiлевiч, н. ў 1942, спалены 11.2.1943.
КАЗЛОЎСКI Леанiд Iвaнaвiч, н. ў 1939, спалены 11.2.1943.
КАРЖАКОВА Агрыпiна Аляксандраўна, н. ў 1907, спалена 9.2.1943 у в. Велле.
КАРЖАКОВА Нiна Васiлеўна, н. ў 1938, спалена 9.2.1943 у в. Велле.
КАРНЕЕВА Ганна Кандратаўна, н. ў 1890, спалена 11.2.1943.
КАРНЕЕВА Дар'я Пiлiпаўна, н. ў 1882, спалена 11.2.1943.
КАРНЕЕВА Настасся Сiдараўна, н. ў 1923, да вайны працавала на торфазаводзе ў г. Смалявiчы Мiнскай вобл., спалена 11.2.1943.
КАРНЕЕВА Софiя Сiдараўна, н. ў 1927, спалена 11.2.1943.
КАРНЕЕЎ Васiль Максiмавiч, н. ў 1880, да вайны працаваў на торфазаводзе, спалены 11.2.1943.
КАРНЕЕЎ Мiкалай Максiмавiч, н. ў 1864, спалены 11.2.1943.
КАРНЕЕЎ Сiдар Максiмавiч, н. ў 1864, спалены 11.2.1943.
КОРАБАЎ Аляксандр Васiлевiч, н. ў 1915, спалены ў 1943 у в. Роўнае Поле.
КОРАБАЎ Iван Hecцepaвiч, н. ў 1904, спалены ў 1943 у в. Клясцiцы.
КОЦ Валянцiна Уладзiмiраўна, н. ў 1941, спалена 9.2.1943 у в. Велле.
КОД Таццяна Пятроўна, н. ў 1915, спалена 9.2.1943 у в. Велле.
КОЦ Уладзiмiр Уладзiмiравiч, н. ў 1938, спалены 9.2.1943 у в. Велле.
ЛАНЕЦ Васiль Iванавiч, н. ў 1888, забiты ў 1943 у лесе каля в. Чарэпiта.
ЛЕБЕДЗЕВА Эмiлiя Iосiфаўна, н. ў 1911, спалена 11.2.1943.
МАКУТАЎ Мiкалай Iгнатавiч, н. ў 1873, спалены ў 1943 у в. Клясцiцы.
МАЛЕЦКАЯ Ала Раманаўна, н. ў 1939, спалена 11.2.1943.
МАЛЕЦКАЯ Валянцiна Iосiфаўна, н. ў 1911, спалена 11.2.1943.
МАЛЕЦКАЯ Галiна Раманаўна, н. ў 1934, спалена 11.2.1943.
МАЛЕЦКАЯ Ганна Сцяпанаўна, н. ў 1880, спалена 11.2.1943.
МАЛЕЦКАЯ Эмiлiя Францаўна, н. ў 1905, спалена 11.2.1943.
МАЛЕЦКI Карп Раманавiч, н. ў 1939, спалены 11.2.1943.
МАЛЕЦКI Яўген Раманавiч, н. ў 1932, спалены 11.2.1943.
МАРОЗАВА Аляксандра Аляксандраўна, н. ў 1922, спалена ў лютым 1943 у в. Ушчалёпкi.
MAРОЗABA Валянцiна Mікaлaeўнa, н. ў 1940, спалена ў лютым 1943 у в. Ушчалёпкi.
МАРОЗАВА Зiнаiда Рыгораўна, н. ў 1896, спалена 9.2.1943 у в. Велле.
МАРОЗАВА Надзея Васiлеўна, н. ў 1927, спалена 9.2.1943 у в. Велле.
МАРОЗАВА Палiна Васiлеўна, н. ў 1929, спалена 9.2.1943 у в. Велле.
МАРОЗАЎ Apxiп Мікалаевiч, н. ў 1881, спалены 11.2.1943.
МАРОЗАЎ Васiль Мiкалаевiч, н. ў 1887, спалены 11.2.1943.
MAPОЗAЎ Iван Архiпавiч, н. ў 1918, спалены 11.2.1943.
МАРОЗАЎ Уладзiмiр Васiлевiч, н. ў 1940, спалены 9.2.1943 у в. Велле.
НОВIКАВА Настасся Андрэеўна, н. ў 1875, вывезена ў Германiю, далейшы лёс невядомы.
САЛАЎЁВА Валянцiна Сямёнаўна, н. ў 1934, спалена 11.2.1943.
САЛАЎЁВА Вера Аляксандраўна, н. ў 1911, спалена 11.2.1943.
САЛАЎЁВА Ефрасiння Пятроўна, н. ў 1873, спалена ў лютым 1943 у в. Клясцiцы.
САЛАЕВА Paica Сямёнаўна, н. ў 1936, спалена 11.2.1943.
САЛАЎЁЎ Васiль Фядотавіч, н. ў 1871, спалены ў лютым 1943 у в. Клясцiцы.
САПIН Максiм Сяргеевiч, н. ў 1890, спалены 11.2.1943.
СЦЕПАНЕНКА Надзея Васiлеўна, н. ў 1942, спалена 11.2.1943.
СЦЕПАНЕНКА Настасся Iванаўна, н. ў 1922, спалена 11.2.1943.
СЦЕПАНЕНКА Наталля Iванаўна, н. ў 1891, спалена 11.2.1943.
СЦЕПАНЕНКА Трафiм Сямёнавiч, н. ў 1924, з 25.8.1942 партызан 11-й Калiнiнскай брыгады, прапаў без вестак 20.12.1943 каля в. Мiлавiды.
СЦЕПАНЕНКА Ягор Сямёнавiч, н. ў 1937, спалены 11.2.1943.
ХАМЧАНОЎСКАЯ Вера Якаўлеўна, н. ў 1929, спалена 11.2.1943.
ХАМЧАНОЎСКАЯ Надзея Якаўлеўна, н. ў 1939, спалена 11.2.1943.
ХАМЧАНОЎСКАЯ Фёкла Харытонаўна, н. ў 1905, спалена 11.2.1943.
ЦЯПЕГIН Вiктар Васiлевiч, н. ў 1937, спалены 11.2.1943.
ЦЯПЕГIНА Лiдзiя Аляксееўна, н. ў 1915, спалена 112.1943.
ЦЯПЕГIНА Paica Васiлеўна, н. ў 1940, спалена 11.2.1943.
ШАДУРСКАЯ Ганна Бранiславаўна, н. ў 1861, бежанка з былога Сiроцiнскага р-на Вiцебскай вобл., спалена 11.2.1943.
ШЫДЛОЎСКАЯ Акцябрына Аляксееўна, н. ў 1940, спалена 11.2.1943.
ШЫДЛОЎСКАЯ Ларыса Аляксееўна, н. ў 1936, спалена 11.2.1943.
ШЫДЛОЎСКАЯ Настасся Цярэнцьеўна, н. ў 1885, спалена 11.2.1943.
ШЫДЛОЎ СКАЯ Праскоўя Несцераўна, н. ў 1904, спалена 11.2.1943.
ШЫДЛОЎСКI Астап Аляксеевiч, н. ў 1931, спалены 11.2.1943.
ШЫДЛОЎСКI Вiкенцiй Аляксандравiч, н. ў 1876, спалены 11.2.1943.
ШЫДЛОЎСКI Вiталь Аляксеевiч, н. ў 1939, спалены 11.2.1943.
ШЫДЛОЎСКI Якаў Аляксеевiч, н. ў 1931. спалены 11.2.1943.
ЮЗУФОВIЧ Браніслава Iосiфаўна, н. ў 1921, спалена 11.2.1943.
ЮЗУФОВIЧ Генадзь Мiхайлавiч, н. ў 1942, спалены 11.2.1943.
ЮЗУФОВIЧ Iдалiя Iосiфаўна, н. ў 1931, спалена 11.2.1943.
ЮЗУФОВIЧ Iociф Iосiфавiч, н. ў 1934, спалены 11.2.1943.
ЮЗУФОВIЧ Марыя Iociфaўна, н. ў 1883, спалена 11.2.1943.
ЮЗУФОВIЧ Нiна Мiхайлаўна, н. ў 1942, спалена 11.2.1943.
З успамiнаў У. П. Забалотнага, былога разведчыка 3-й Калiнiнскай брыгады
11 лютага атрад Чарнова першым уварваўся ў вёску Двор Чарэпiта. На краi вёскi партызаны ўбачылi забiтую дзяўчыну. Насупраць, цераз дарогу, каля хлява ляжалi трупы дванаццацi жанчын i дзяцей. У трох хлопчыкаў, гадоў пяцi-сямi, былi разбiты галовы. Напэўна, фашысты, схапiўшы дзяцей за ногi, з размаху бiлi галовамi аб вугал хлява. Кроў застыла на сценках i нават на заснежаным даху.
У цэнтры вёскi стаяў дом, у якiм часта збiралася моладзь. У iм фашысты зажыва спалiлi некальнi дзесяткаў людзей, жанчын i старых. На тым месцы засталася куча апаленых бярвён. Сюды нехта прывёў Фросю Яснову, якая ледзь стаяла на нагах.
- Карнiкi,- расказала яна,- урывалiся ў хаты i хапалi ўcix, хто трапляўся iм на вочы, затым вялi да афiцэра. Той указваў, каго куды дзець. Дом быў ужо поўны нашых вяскоўцаў, а немцы ўсё працягвалi запiхваць туды арыштаваных. А потым салдаты пачалi страляць з аўтаматаў. Я ўпала на падлогу памiж забiтымi. Хату абклалi саломай i падпалiлi. Многiя згарэлi. А я з трохгадовым сынам цудам уратавалася. Памятаю, разам са мной выпаўзаў з полымя i стары Карнееў...
Iван Чарноў са сваiм штабам звычайна размяшчаўся у хаце старога Карнеева. Ён з групай партызан пайшоў па крывавым следзе, якi вёў за вёску ў хмызняк. Хутка чарноўцы прынеслi на руках Карнеева ў вёску. Стары тут жа сканаў. Яго пахавалi ў адной магiле з yciмi аднавяскоўцамi, што па-зверску былi закатаваны фашыстамi.
ВЕСКА ЗMITPOBA
А. А. Казлоўская.
ВАШЧАНКА Данiла Пракопавiч, н. ў 1920, з 9.8.1942 партызан Расонскай брыгады iмя Сталiна, загiнуў 1.1.1943 пры падрыве чыгуначнага моста на лiнii Рыга - Вялiкiя Лукi ў Невельскiм р-не Пскоўскай вобл., пахаваны на могiлках у в. Краснаполле.
КАВАЛЕЎСКАЯ Настасся, н. ў 1908, памерла ў 1944 ад сыпнога тыфу, пахавана на могiлках у в. Горы.
КАВАЛЕЎСКI Mixaiл Пiлiпавiч, н. ў 1924, з 25.8.1942 разведчык 1-й Калiнiнскай брыгады, трапiў у палон 4.9.1943, закатаваны ў в. Iдрыца Невельскага р-на Пскоўскай вобл.
ВЕСКА ЗЯЛЁНАЯ РОШЧА
АНДРЭЕВА Эмiлiя М., спалена жывой 3.11.1943.
ДАРАНКОЎСКАЯ Еўдакiя Цiмафееўна, н. ў 1910, швачка Расонскай брыгады iмя Сталiна, спалена ў 1943 у в. Гальнiца.
ДАРАНКОЎСКАЯ К., спалена жывой 3.11.1943.
ДАРАНКОЎСКАЯ Марыя, забiта ў лiстападзе 1943 у в. Гальнiца, пахавана на могiлках у в. Касiлаўка.
ДАРАНКОЎСКАЯ Ядвiга Антонаўна, н. ў 1939, спалена ў 1943 у в. Гальнiца.
ДАРАНКОЎСКI Антон Лявонавiч, забiты ў лiстападзе 1943 у в. Гальнiца, пахаваны на могiлках у в. Касiлаўка.
ДАРАНКОЎСК1 Станiслаў Антонавiч, н. ў 1936, спалены ў 1943 у в. Гальнiца.
КУЗЬМЕНКА Любоў Сямёнаўна, н. 27.9.1941, памерла ад голаду 23.21943 у в. Латышы.
НIКАЛАЕВА, загiнула ў вераснi 1943 у час бамбёжкi, пахавана на могiлках у в. Альбрэхтава.
НIКАЛАЕВА Лiдзiя Цiмафееўна, н. ў 1928, спалена ў в. Гальнiца 3.11.1943, пахавана на могiлках у в. Гальнiца.
НIКАЛАЕЎ Цiмафей Фамiч, шавец Расонскай брыгады iмя Сталiна, загiнуў у вераснi 1943 у час бамбёжкi, пахаваны на могiлках у в. Альбрэхтава.
ПАРАДНЯ П., спалена жывой 3.11.1943.
СЕРНIЧЭНКА, н. у 1940, да вайны жыла ў Маскве, спалена жывой 3.11.1943.
СЕРНIЧЭНКА В. К., спалена жывой 3.11. 1943.
ВЕСКА IЗБIШЧА
АЛЬШАНIКАВА Аксіння Пятроўна, н. ў 1870, спалена ў 1943.
АЛЬШАНIКАВА Таццяна Аляксандраўна, н. ў 1936, памерла ад тыфу ў 1943.
АЛЬШАНIКАЎ Пётр Аляксандравiч, н. ў 1931, памёр ад тыфу ў 1943.
БАБРОВА Агафiя Емяльянаўна, н. ў 1911, сястра партызана, расстраляна 11.2.1943.
БАБРОВА Марыя Емяльянаўна, н. ў 1914, сястра партызана, расстраляна 11.2.1943.
БАБРОЎ Емяльян Арцёмавiч, н. ў 1880, бацька партызана, расстраляны 11.2.1943.
БРУЕВА Ганна Якiмаўна, н. ў 1916, расстраляна ў 1943.
ВАРАТЬIНСКАЯ Ганна Уладзiмiраўна, н. ў 1915, да вайны жыла ў в. Гарбачэва, загiнула ў 1944.
ВЯСНОЎ Леанiд Арцёмавiч, н. ў 1930, памёр ад сыпнога тыфу ў 1944, пахаваны на могiлках у в. Заазер'е.
ГАТОЎСКАЯ Наталля Улaдзiмiрaўнa, н. ў 1902, сястра партызана, расстраляна 11.2. 1943.
ДЗМIТРАЧЭНКА Baсiлica Мiхайлаўна, н. ў 1913, расстраляна ў 1943.
ЗЯЗЮЛЬКIН Васiль Барысавiч, н. ў 1920, да вайны працаваў трактарыстам Расонскай МТС, з 1.6.1942 партызан Расонскай брыгады iмя Сталiна, загiнуў у 1943.
ЗЯЗЮЛЬКIН Сцяпан Барысавiч, н. ў 1918, лейт., камандзiр узвода Расонскай брыгады iмя Сталiна, загiнуў 1.10.1943, пахаваны ў в. Заазер'е.
КIСЯЛЁЎ Сямён Рыгоравiч, н. ў 1858, спалены ў 1943.
КОНАНАВА Настасся Сямёнаўна, н. ў 1871, спалена ў 1943.
|