Конкурсу юных экскурсаводаў «Мая радзіма Беларусь»




Дата канвертавання01.05.2016
Памер43.9 Kb.
Проект
РАШЭННЕ

рэспубліканскага журы па падвядзенні

вынікаў конкурсу юных экскурсаводаў

«Мая радзіма – Беларусь»

рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»

у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі

«Я – грамадзянін Беларусі»
У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – Акцыя) (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.02.2013 г. № 11-01-12/4000/дс/2) і палажэннем аб правядзенні конкурсаў Акцыі ў рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі» (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.03.2013 г. № 11-01-07/39) былі разгледжаны конкурсныя работы пераможцаў абласнога і Мінскага гарадскога этапаў конкурсу юных экскурсаводаў «Мая радзіма – Беларусь».

На разгляд рэспубліканскага журы былі прадстаўлены 44 справаздачы з усіх рэгіёнаў краіны з тэкставым апісаннем экскурсіі, а самі юныя экскурсаводы (прадстаўнікі з усіх рэгіёнаў) паказалі журы творчыя прэзентацыі завочных экскурсій па Беларусі падчас правядзення рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў – патрыётаў актыўных удзельнікаў Акцыі ў рамках рэспубліканскага профільнага аздараўленчага лагера на базе Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Тэматыка экскурсіі навучэнцамі выбіралась адвольна. Па ўмовах конкурсу тэма экскурсіі павінна была быць звязана з важнейшымі гісторыка-культурнымі падзеямі на тэрыторыі краіны; з вядомымі і маладаследаванымі аб’ектамі матэрыяльнай і духоўнай культуры; з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і іншых гадоў ваеннага ліхалецця; са знакамітымі імёнамі Бацькаўшчыны, славутымі родамі Беларусі; з аб’ектамі страчанай спадчыны; з археалагічнымі і прыроднымі аб’ектамі; з помнікамі, традыцыямі рэлігійнай культуры Беларусі, з жыццём і дзейнасцю кананізаваных праваслаўных святых зямлі беларускай; з сацыяльна-эканамічнымі аб’ектамі і г.д. Таксама навучэнцы самастойна выбіралі тэрытарыяльную частку Беларусі, колькасць экскурсійных аб’ектаў, патрабаваных для правядзення экскурсіі.

Кожная экскурсійная прэзентацыя падавалася з выкарыстаннем розных мастацкіх і тэхнічных сродкаў. Пры гэтым навучэнцы паказалі здольнасць і ўменне працаваць з аўдыторыяй, адказваць на дадатковыя пытанні, звязаныя з выбранай тэмай экскурсіі. Канкурсанты прадэманстравалі лепшыя якасці сапраўднага экскурсавода.

Выступленні юных экскурсаводаў былі выкананы на высокім узроўні і засведчылі грунтоўную папярэднюю працу навучэнцаў. Члены рэспубліканскага журы адзначылі не толькі высокі ўзровень ведаў матэрыялу экскурсіі навучэнцамі, але і іх артыстызм і добры ўзровень дыкцыі. Конкурс дапамог выявіць экскурсійныя здольнасці навучэнцаў, садзейнічаў развіццю творчых якасцей, уменняў навукова асэнсоўваць і ацэньваць сабраны матэрыял, а таксама дапамог набыць камунікатыўныя навыкі юным краязнаўцам.

Разледзеўшы экскурсійныя прадстаўленні і справаздачныя матэрыялы на іх адпаведнасць асноўным мэтам і ўмовам конкурсу, рэспубліканскае журы прыняло рашэнне ўзнагародзіць пераможцаў, прызёраў і лаўрэатаў конкурсу.


    1. Узнагародзіць дыпломам I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Адамцэвіч Ангеліну, навучэнку ДУА «Гімназія № 9 г. Мінска» (кіраўнік Бязкішкая Г.А.);

Жукавец Валерыю, навучэнку ДУА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна» Мінскай вобласці (кіраўнік Жыгалка С.Т.);

Смолік Сяргея, члена гуртка «Юныя экскурсаводы» на базе ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа Смаргонскага раёна» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Міхалькевіч М.А.).


    1. Узнагародзіць дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Вайгеніцу Таццяну, навучэнку ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Пятрова Л.Г.);

Касцюкова Мікалая, навучэнца ДУА «Гімназія г. Быхава» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Краснаперава А.М.);

Кукса Юлію, навучэнку ДУА «Хатлянская сярэдняя школа Узденскага раёна» Мінскай вобласці (кіраўнік Мяцілка А.Л);

Кушнер Алесю, навучэнку ДУА «Сярэдняя школа № 87 г. Мінска» (кіраўнікі Рацько Т.А., Чалая Г.У.);

Мацэль Ксенію, навучэнку ДУА «Сярэдняя школа г.п. Мір Карэліцкага раёна» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Брант В.І.).


    1. Узнагародзіць дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Асвейчук Валерыю, навучэнку ДУА «Астроміцкая сярэдняя школа» Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці (кіраўнікі Тунчык Т.А., Абрамчук У.М.);

Багом’ю Юлію, навучэнку аб’яднання па інтарэсах «Сцяжынка» в. Падзамша Глускага раёна» Магілёўскай вобласці (кіраўнік Кірдун Т.У.);

Булдаву Лізавету, навучэнку ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Мінска» (кіраўнік Вячорка І.П.);

Ільюхіну Дар’ю, навучэнку ДУА «Сярэдняя школа № 5 г. Наваполацка» Віцебскай вобласці (кіраўнік Сугакова Г.Ч.);

Краўчанка Лізавету, навучэнку ДУА «Сярэдняя школа № 61 г. Гомеля» (кіраўнік Сласціён С.А.);

Новік Аляксандру, навучэнку ДУА «Ждановіцкая сярэдняя школа» Мінскага раёна (кіраўнікі Чашун Р.Г., Камарова Г.А.);

Палетаеву Кацярыну, навучэнку ДУА «Прылукская сярэдняя школа» Мінскай вобласці (кіраўнікі Зубрыцкая С.А., Карпейка В.Я.);

Харак Марыну, навучэнку ДУА «Ушацкая сярэдняя школа» Віцебскай вобласці (кіраўнік Спірчонак В.В.).



    1. Узнагародзіць лаўрэатаў конкурсу дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўным падарункам:

Бардзіян Кірыла, навучэнца ДУА «Сярэдняя школа № 33 г. Брэста» (кіраўнікі Строкач А.П., Пяшко О.С.);

Веракса Анастасію, навучэнку ДУА «Буйніцкая сярэдняя школа Магілёўскага раёна» (кіраўнік Алтынава Л.В.);

Лысевіч Мікіту, навучэнца ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа Свіслацкага раёна» Гродзенскай вобласці (кіраўнік Лысевіч В.А);

Русаковіч Аліну, навучэнку ДУА «Гімназія № 25 г. Мінска» (кіраўнік Пахвалёная А.К.);



Цішкевіч Ганну, навучэнку ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Полацк» Віцебскай вобласці (кіраўнік Драздова Я.В.).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка