Палаженне
аб правядзеннi рэспублiканскага конкурсу творчых праектаў
«Мае землякi – мой гонар» у рамках рэспублiканскай акцыi
навучэнскай моладзi «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся»*
1. Агульныя палажэнні
1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» (далей – акцыя), зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. № 65 і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках акцыі на 2013-2015 гады, зацверджаным Намеснікам Міністра Рэспублікі Беларусь ад 6.02.2013 г. № 11-01-12/400/дс/2, у рамках акцыі праводзяцца:
-
конкурс юных экскурсаводаў «Мая радзіма – Беларусь»;
-
краязнаўчая акцыя «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»;
-
аграбіялагічны конкурс «Юны натураліст»;
-
конкурс творчых работ «Наш падарунак Перамозе»;
-
конкурс творчых праектаў «Мае землякі – мой гонар»;
-
конкурс відэафільмаў «Мая чароўная Беларусь».
1.2. Заснавальнікам конкурсаў акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Па даручэнні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсаў акцыі ажыццяўляюць: установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства», установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі», установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці», рэдакцыя газеты «Пераходны ўзрост».
2. Тэрміны правядзення конкурсаў
2.1. Конкурсы праводзяцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:
першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога (Мінскага гарадскога) і рэспубліканскага падпарадкавання;
другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне; гарадскі (акрамя г. Мінска);
трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;
чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі. Рэспубліканскі этап праводзіцца ў два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў абласных этапаў конкурсаў, а на выніковым – творчая абарона навучэнцамі сваіх конкурсных работ.
2.2. Рэгіянальныя саветы па правядзенні акцыі ўстанаўліваюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў.
3. Асаблівасці правядзення конкурсаў акцыі
Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд акцыі (2006-2015 гг.).
4. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ «Мае землякі – мой гонар» з’яўляецца установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».
5. Конкурс праводзіцца з сакавіка па снежань 2015 года.
6. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.
7. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:
-
фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю;
-
равіццё творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, далучэннне іх да пошукавай дзейнасці, накіраванай на даследаванне жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;
-
папулярызацыя імёнаў славутых землякоў сродкамі даследчай і мастацкай дзейнасці;
-
выкарыстанне сямейнага патэнцыялу навучэнцаў у даследаванні і прапагандзе творчасці знакамітых людзей Бацькаўшчыны.
8. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
-
«Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны» (калектыўная);
-
«Творцы сучаснай гісторыі» (індывідуальная).
У намінацыі «Гонар і слава маёй Бацькаўшчыны» на конкурс прадстаўляюцца даследчыя матэрыялы аб жыццёвым, працоўным шляху, творчай дзейнасці славутага земляка-сучасніка, у якія ўваходзяць:
-
звесткі аб малой радзіме (мясцовасці, дзе нарадзіўся аўтар), аб гістарычных і культурных асаблівасцях краю;
-
матэрыял аб жыццёвым і працоўным шляху славутага земляка-сучасніка (пісьменнік, паэт, кампазітар, майстар народнай творчасці, дзеяч навукі, мастацтва, палітычны ці дзяржаўны дзеяч, перадавік сельскай гаспадаркі, прамысловасці і інш.);
-
апісанне творчай дзейнасці, поспехаў і дасягненняў земляка;
-
выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі, матэрыялы, размешчаныя ў сродках масавай інфармацыі і г.д.;
-
матэрыялы, якія пацвярджаюць папулярызацыю імя і дзейнасці славутага земляка;
-
прапановы аўтара работы па выкарыстанні звестак, атрыманых у ходзе даследавання, з мэтай прапаганды дасягненняў земляка, яго дзейнасці і творчасці.
У намінацыі «Творцы сучаснай гісторыі» на конкурс прадстаўляюцца:
-
відэаматэрыял (інтэрв’ю, відэасюжэт) аб дзейнасці земляка-сучасніка;
-
тэкставая анатацыя, якая змяшчае кароткія звесткі аб аўтары работы і славутым земляку.
Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар выступае ў ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або карэспандэнта.
Патрабаванні да відэаматэрыялу: працягласць – да 5 хвілін у фармаце avi, mpg, wmv.
9. Конкурсныя работы павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы; інфармацыяй аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/гурток) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
Конкурсныя матэрыялы, у тым ліку на электронным носьбіце (па 6 лепшых работ у кожнай намінацыі – пераможцаў абласнога, Мінскага гарадскога этапаў конкурсу, пратаколы пасяджэння журы), дасылаюцца на рэспубліканскі этап да 31 кастрычніка 2015 года на адрас: 220030, г. Мінск, вул. Кірава, 16, установа адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі».
Тэлефон: (017) 327 31 38, e-mail: nchtdm@mail.ru.
Па выніках конкурсу будзе выдадзены зборнік лепшых работ.
Конкурсныя работы акцыі прадстаўляюцца ў друкаваным выглядзе і абавязкова на электронным носьбіце, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю аб аўтары работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
10. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў
Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе рэгіянальнымі і рэспубліканскім саветамі па правядзенні акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.
Выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсаў акцыі, канчатковае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў адбудзецца на выніковым зборы актыву акцыі ва установе адукацыі «Нацыянальны адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубронак» у лістападзе-снежні 2015 года.
Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі.
*Вытрымка з ПАЛАЖЭННЯ аб правядзенні конкурсаў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Я – грамадзянін Беларусі» |