Конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі гімна




Дата канвертавання20.03.2016
Памер23.43 Kb.
ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта

"_9_"_ноября_2010 г. № 1704
ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні другога тура

конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі гімна

горада Віцебска


1. Арганізатары другога тура конкурсу - Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт.

2. Мэта і прадмет другога тура конкурсу:

2.1. другі тур адкрытага конкурсу па стварэнні тэксту і музыкі гімна горада Віцебску абвешчаны Віцебскім гарадскім выканаўчым камітэтам;

2.2. мэта конкурсу - дэмакратычны адбор мастацкіх твораў, якія адпавядаюць статусу горада Віцебску, як самастойнай адміністрацыйнай адзінкі Віцебскай вобласці, якая мае сваю індывідуальнасць і гісторыка-культурную каштоўнасць;

2.3. вынікам конкурсу стане выбар лепшай прапановы тэксту і музыкі гімна горада Віцебска.

3. Тэкст i музыка гімна павiнны мець высокі мастацкі узровень, iнтанацыйна-меладычную яснасць, патрыятычнасць, запамiнальнасць, урачыстасць і рытм шэсця, сцвярджаць ідэю дзяржаўнасці, пераемнасці пакаленняў, адлюстроўваць індывідуальнасць і гісторыка-культурную адметнасць Віцебска ў кантэксце развіцця Рэспублікі Беларусь.

4. Кожны з удзельнiкаў конкурсу мае права прадставiць на разгляд камiсii адзiн твор (музыка або тэкст, музыка i тэкст).

5. Творы прадстаўляюцца да 15 студзеня 2011 г. на адрас: г.Віцебск, праспект Фрунзе, 11, аддзел культуры Віцебскага гарвыканкама, з паметкай на канверце “конкурс”.

У канверце павiнен быць тэкст на беларускай мове (не больш чатырох строф, адна з якіх прыпеў) i (або) ноты гiмна ў двух друкаваных экзэмплярах; звесткi аб аўтары (аўтарах): iмя, iмя па бацьку, адрас, тэлефон у асобным канверце, пазначаныя тым жа дэвiзам. Без дэвiза маюць права быць прадстаўленымi толькі вядомыя творы.

Творы, прадстаўленыя пасля прызначанага тэрміна, да удзела ў конкурсе не дапускаюцца. Дата прадстаўлення матэрыялаў, якія дасылаюцца па пошце, вызначаецца па паштоваму штэмпелю.

6. Варыянты гiмна разглядае камiсiя па правядзенню конкурсу на стварэнне тэксту i музыкi гімна горада Віцебска (далей – камiсiя).
7. Месца, час і формы правядзення пасяджэнняў вызначаецца старшынёй камісіі. Удзел у рабоце маюць права прымаць выключна члены камісіі. Пасяджэнне камісіі лічыцца правамочным, калі на ім прысутнічаюць не менш 2/3 колькасці яе членаў.

Удзельнікі конкурса не маюць права з’яўляцца членамі камісіі.

8. Камiсiя па вынiках абмеркаванняў і на падставе большасцi галасоў выносiць рашэнне тайным галасаваннем. Камiсiя вызначае адзін лепшы твор адпаведна тэксту i музыкі. Калi ў прадстаўленым творы аднаго аўтара (аўтараў) тэкст або музыка будуць прызнаны лепшымi, камiсiя мае права вылучыць яго асобна.

9. Тэрмiн падвядзення вынiкаў конкурсу – да 15 лютага 2011 г.



10. Аддзел культуры Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта на падставе пратакола пасяджэння камісіі рыхтуе праект рашэння Віцебскага гарадского Савета дэпутатаў аб зацвярджэнні тэксту i музыкi гімна горада Віцебска.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка