ПАЛАЖЭННЕ
аб конкурсе «Адкрый для сябе Беларусь!"
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.1. Дадзенае Палажэнне аб конкурсе «Адкрый для сябе Беларусь!» (далей - конкурс) вызначае парадак арганізацыі і правядзення творчага конкурсу, тэрміны яго правядзення, умовы ўдзелу і вызначэння яго пераможцаў.
1.2. Арганізатары конкурсу: галоўная дырэкцыя замежнага вяшчання (далей - радыёстанцыя «Беларусь») Беларускага радыё і ГА «Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі» (далей - «Беларускае таварыства дружбы»).
1.3. Конкурс праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі да святкавання 50-годдзя замежнага вяшчання Беларускага радыё.
1.4. Мэты і задачы конкурсу:
- папулярызацыя ведаў аб Рэспубліцы Беларусь за мяжой;
- прыцягненне ўвагі замежных слухачоў да праграм радыёстанцыі «Беларусь».
2. ТЭРМІНЫ І УМОВЫ КОНКУРСУ
2.1. Тэрміны правядзення конкурсу: май 2011 года - май 2012 года.
2.2. Конкурс праводзіцца па наступных тэмах:
- гісторыя;
- грамадска-палітычны лад;
- сацыяльна-эканамічнае развіццё;
- культура і мастацтва;
- спорт і турызм.
2.3. Удзел у конкурсе могуць прыняць замежныя грамадзяне без абмежавання ўзросту і сацыяльнага статусу.
3. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
3.1. Конкурс праводзіцца на працягу года, складаецца з чатырох тураў (першыя тры туры доўжацца 3 месяцы, заключны чацвёрты - два месяцы). Вынікі кожнага тура вызначаюцца па колькасці набраных балаў: 1-е месца - 3 балы, 2-е месца - 2 балы, 3-е месца - 1 бал.
3.2. Тэрміны правядзення тураў:
1-і тур - чэрвень 2011 года-жнівень 2011 года (тэрмін заканчэння прыёму адказаў на пытанні 2011/08/15);
2-і тур - верасень 2011 года-лістапад 2011 г. (тэрмін заканчэння прыёму адказаў на пытанні 2011/11/15);
3-і тур - снежань 2011 года-люты 2012 (тэрмін заканчэння прыёму адказаў на пытанні 2012/02/13);
4-й тур - сакавік 2012 года-красавік 2012 (тэрмін заканчэння прыёму адказаў на пытанні 2012/04/15).
3.3. Пераможцамі конкурсу становяцца ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках 4-х тураў. Вынікі конкурсу падводзяцца ў красавіку 2012 года, узнагароджанне пераможцаў - у маі 2012 года.
3.4. Парадак правядзення конкурсу размяшчаецца на сайтах: радыёстанцыі «Беларусь», «Беларускага таварыства дружбы», Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
3.5. Арганізатары конкурсу не нясуць адказнасці за страту дакументаў пры перасылцы, магчымыя перабоі і памылкі ў працы электроннай пошты.
3.6. Дасланыя матэрыялы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Падрабязная інфармацыя, навіны конкурсу, яго вынікі размяшчаюцца на сайтах: радыёстанцыі «Беларусь», «Беларускага таварыства дружбы», Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, а таксама асвятляюцца ў рамках аднайменнага праекта радыёстанцыі «Беларусь».
4. ЖУРЫ КОНКУРСУ І КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ ЎДЗЕЛЬНІКАЎ
4.1. У склад журы конкурсу ўваходзяць члены творчай групы па правядзенні конкурсу з ліку супрацоўнікаў радыёстанцыі «Беларусь», «Беларускага таварыства дружбы».
4.2. Адказ можа быць прадастаўлены ў аўдыё- і відэафармаце (хронаметраж - не больш за 5 хвілін), а таксама на папяровым носьбіце (не больш за 2 старонкі, Times New Roman, 14-м кеглем), па звычайнай ці электроннай пошце.
4.3. Крытэрыі ацэнкі (пры роўных умовах):
- правільнасць і паўната адказу;
- мастацкі густ і арыгінальнасць;
- дата паступлення адказу (фіксуецца з моманту адпраўкі).
4.4. Арганізатары конкурсу маюць права ўносіць змены ў тэрміны прыёму і апрацоўкі дасланых матэрыялаў.
5. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне
5.1. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
|