III Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
«Моцныя верай»
Тэатр — святыня — спорт
Івянец, 23–26 жніўня 2012г.
Правілы ўдзелу ў паасобных конкурсах трыяды
«Тэатр — святыня — спорт»
СВЯТЫНЯ
Гэтая частка праграмы парафіяды ўзмацняе веру ўдзельнікаў.
У праграме парафіяднай «Святыні» важнае месца займаюць моманты супольнай або асабістай малітвы. Сустрэча з іншым чалавекам
у інтэлектуальным або спартыўным спаборніцтве ўпісана ў сустрэчу
з Богам.
Падчас парафіяды мы сустракаем Езуса ў слове і хлебе. Ёсць магчымасць слухаць і публічна чытаць Святое Пісанне. Усё гэта змяшчаецца ў Эўхарыстыі, якая з’яўляецца «крыніцай і вяршыняй» хрысціянскага жыцця, а ў парафіяднай рэчаіснасці — пачаткам і заданнем на гэты дзень.
-
актыўны ўдзел у ранішніх і вячэрніх малітвах
-
актыўны ўдзел у св. Імшы
-
індывідуальная малітва
-
актыўны ўдзел у спаборніцтвах
-
добры настрой
Конкурс біблійных ведаў
-
у спаборніцтве ўдзельнічаюць усе індывідуальна
-
у агульны залік ідзе лепшы вынік асобнага члена каманды
-
тэмы конкурсу: Евангелле паводле св. Марка (група А), Дзеі Апосталаў (група В), Пасланне да Рымлянаў (группа С)
-
праверка ведаў адбываецца пры дапамозе тэстаў (пры супадзенні вынікаў улічваецца час)
-
конкурс працягваецца 45 хвілін
ТЭАТР
Тэатр — гэта сінтэз усіх мастацтваў, бо складаецца з музыкі, архітэктуры, жывапісу, кінематографу, фатаграфіі і т. д.
Тэатральная пастаноўка
-
для ўдзелу ў конкурсе неабходна падрыхтаваць адну пастаноўку
-
тэма пастаноўкі свабодная (на рэлігійную тэматыку)
-
час прадстаўлення — 15 хв., падрыхтоўка і прыбіранне сцэны — 5хв.
-
апякун групы не ўдзельнічае, выступае толькі як інструктар
-
крытэрыя ацэнкі: гульня акцёраў (0–5), дэкарацыі (0–5), касцюмы (0–5), агульнае ўражанне (0–5)
Конкурс свецкай песні «Песня ў маім жыцці»
Конкурс рэлігійнай песні «Sacro Song»
-
у конкурсе ўдзельнічае прадстаўнік(і) альбо ўся каманда
-
на конкурс прадстаўляецца адна песня рэлігійнага зместу
-
апякун групы не ўдзельнічае, выступае толькі як інструктар
-
крытэрыя ацэнкі: выбар рэпертуару, харэаграфія, музыка, тэхніка выканання, касцюмы, агульная прэзэнтацыя спевака(оў).
Конкурс малюнка
-
тэма конкурсу «Моцныя верай»
-
у конкурсе ўдзельнічае прадстаўнік(і) альбо ўся каманда
-
час правядзення конкурсу — 1 гадзіна
-
на адваротным баку працы павіна быць напісана: назва парафіі, мясцовасць
-
ацэньваюцца толькі працы, намаляваныя ў прызначаны для гэтага час (у межах парафіяды)
-
крытэрыя ацэнкі: арыгінальнасць (0-5), адпаведнасць тэме (0-5), раскрыццё тэмы (0-5), прыгажосць працы (кампазіцыя, гама колераў, тэхніка выканання) (0-5).
СТАДЫЁН
Спартыўная актыўнасць належыць да сродкаў, якія вядуць да гарманічнага развіцця асобы і яе маральнага ўдасканалення. Спорт, які кіруецца этычным пачуццём, не толькі спрыяе здароваму ладу жыцця, але і становіцца школай паглыблення гуманістычных і хрысціянскіх каштоўнасцяў.
-
удзел у спаборніцтвах адбываецца паводле ўзроставых груп,
а таксама камандна
-
узроставыя групы:
-
група А — узрост 11-12.
-
група В — узрост 13-14
-
група С — узрост 15-16
Лёгкая атлетыка
-
бег 60/100, 300/600 (па групам)
-
эстафета 2/2 (каманда)
-
паласа перашкод 2/2 (каманда)
Настольны тэніс
-
каманда, 2 хлопцы і 1 дзяўчынка
Міні-футбол
-
алімпійская сістэма жэраб’ёўкі
-
склад каманды — 5 чалавек (4+1)
-
кожная гульня — 2 таймы па 7 хвілін
-
замены — па неабходнасці.
-
за ўжыванне непрыстойных слоў — дыскваліфікацыя да канца гульні
Валейбол
-
алімпійская сістэма жэраб’ёўкі.
-
склад каманды — 6 чалавек, не менш 2 дзяўчынак у камандзе
-
спаборніцтвы адбываюцца ў 3 таймы (да 15 ачкоў). Фінальная гульня — за І і ІІ месцы — 5 таймаў (да 25 ачкоў).
|