Конкурсаў Рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся"




Дата канвертавання16.03.2016
Памер166.75 Kb.

19.03.2015 №180
Аб правядзенні конкурсаў

Рэспубліканскай акцыі

навучэнскай моладзі

“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Я – грамадзянін Беларусі”(далей –Акцыя) на 2013-2015 гады і пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 02.03.2015 № 10-21/667/дс

ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць:

1.1. Палажэнні аб правядзенні:

конкурса юных экскурсаводаў “Мая радзіма   Беларусь”(дадатак 1);

краязнаўчай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” (дадатак 2);

1.2. Склад журы (дадатак 3).

2. Кіраўнікам аддзелаў адукацыі, спорту и турызму райвыканкамаў, Гомельскага гарвыканкама, адміністрацый раёнаў г.Гомеля арганізаваць правядзенне школьнага і раённага этапаў, забяспечыць удзел у абласных і заключных этапах конкурсаў у адпаведнасці з палажэннямі.

3. Адказнасць за арганізацыю і правядзенне абласных этапаў конкурсаў, прадстаўленне конкурсных матэрыялаў на рэспубліканскія этапы ў тэрміны згодна з палажэннямі ўскласці на дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі” Герасіменка А.Г.

4. Кантроль за выкананнем загада ўскласці на намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Ждановіч Ж.А.

Начальнік упраўлення С.І. Парошын

Намеснік начальніка

Ж.А.Ждановіч
Начальнік аддзела

І. Ю. Драбышэўская


Галоўны спецыяліст

Д.В.Усцюгаў

Мініч 481208





Дадатак 1

да загада ўпраўлення адукацыі

Гомельскага аблвыканкама

2015 г. №



ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні рэспубліканскага конкурса юных экскурсаводаў

“Мая радзіма   Беларусь” у рамках рэспубліанскай акцыі

навучэнскай моладзі “Жыву ў Бeлapyci i тым ганаруся”

1.АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“, зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 года № 65, планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2013-2015 гады, зацверджаным намеснікам Міністра Рэспублікі Беларусь ад 6 лютага 2013 года № 11-01-12/400/дс/2, праводзіцца конкурс юных экскурсаводаў “Мая радзіма   Беларусь” (далей – конкурс).

1.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

2. ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

2.1. Конкурс праводзіцца з 20 сакавіка па 1 чэрвеня 2015 года ў чатыры этапы з вызначэннем на кожным з іх пераможцаў i прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку i ва ўстановах адукацыі раеннага, гарадскога і абласнога падпарадкавання;

другі этап (адборачны) – раённы (праводзіцца да 8 мая 2015 года)

трэці этап (адборачны) – абласны (праводзіцца з 11 па 23 мая 2015 года ў два туры: папярэдні i выніковы):

папярэдні – з 11 па 15 мая 2015 года (разглядаюцца справаздачныя прэзентацыі і тэкставыя матэрыялы пераможцаў раённых этапаў конкурсу);

выніковы – 23 мая (творчая абарона навучэнцамі cвaix конкурсных работ);

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі (праводзіцца ў два туры: папярэдні i выніковы). На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў раённых этапаў конкурсаў, а на выніковым – творчая абарона навучэнцамі cвaix конкурсных работ.

3. АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ

3.2. Арганізацыйнае i метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсу ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі” (далей – Цэнтр турызму).

3.3.  Асноўнымі мэтамі i задачамі конкурсу з'яўляюцца:

пашырэнне краязнаўчага руху сярод навучэнскай моладзі, далучэнне да гісторыка-культурных каштоўнасцей краю;

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краю, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі дагісторыі свайго краю;

папулярызацыя асаблівасцей гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцей краю;

пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў праз экскурсійную дзейнасць;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў экскурсійную дзейнасць, прывіццё навыкаў экскурсавода;

садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню;

сацыялізацыя навучэнцаў, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да экскурсійнай дзейнасці;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных экскурсаводаў.

3.4. У конкурсе ўдзельнічаюць юныя экскурсаводы, якія прадстаўляюць віртуальную экскурсію па Беларусі. Тэматыка экскурсіі выбіраецца адвольна. Гэта можа быць экскурсія, якая звязана:

з важнейшымі гісторыка-культурнымі падзеямі на тэрыторыі краіны;

з вядомымі і маладаследаванымі аб’ектамі матэрыяльнай і духоўнай культуры;

з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і іншыхгадоў ваеннага ліхалецця;

са знакамітымі імёнамі Бацькаўшчыны, славутымі родамі Беларусі;

з аб’ектамі страчанай спадчыны;

з археалагічнымі і прыроднымі аб’ектамі;

з помнікамі, традыцыямі рэлігійнай культуры Беларусі, з жыццём і дзейнасцю кананізаваных праваслаўных святых зямлі беларускай;

з сацыяльна-эканамічнымі аб’ектамі і г.д.

Тематыка экскурсіі, ахоп тэрыторыі для правядзення экскурсіі і колькасць аб’ектаў на маршруце не абмяжоўваецца.

3.5. Удзельнікі конкурсу праводзяць папярэднюю работу: вызначаюць тэму, падбіраюць матэрыял для экскурсіі, даследуюць аб’екты, апрацоўваюць сабраны фактычны матэрыял, ствараюць “партфель юнага экскурсавода”, складаюць экскурсійны маршрут, працуюць над тэкстам і методыкай правядзення экскурсіі.

Удзельнікі конкурсу прэзентуюць экскурсію адпаведна выбранай тэме (да 15 хвілін). Юны экскурсавод павінен прэзентаваць тэматычную экскурсію і раскрыць адвольна выбраную тэму. Выявы аб’ектаў прадстаўляюцца мультымедыйна.

На конкурсе прадстаўляецца вочная прэзентацыя экскурсіі ўдзельнікам конкурсу (юным экскурсаводам), а таксама справаздачны матэрыял:

уводзіны, нітка маршрута і тэкставы варыянт распрацаванай экскурсіі з пазначэннем аўтара;

“партфель юнага экскурсавода” (фотаздымкі выбраных экскурсійных аб’ектаў з кароткай анатацыяй і іншы наглядны матэрыял, які можа дапоўніць патрэбныя звёны глядзельнага рада аб’ектаў, дапамагчы насыціць экскурсію бачнымі вобразамі, фотаздымкі людзей, карты, схемы, малюнкі, дакументы і інш.);

мультымедыйная прэзентацыя.

3.6. Асноўныя крытэрыі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення:

вытрыманасць тэматыкі экскурсіі;

змястоўнасць валодання інфармацыяй аб экскурсійных аб’ектах;

канкрэтнасць і даходлівасць;

лагічнасць пераходаў для аб’яднання матэрыяла экскурсіі ў адзінае цэлае;

спалучэнне паказу і расказу;

культура мовы, валоданне маўленчымі сродкамі;

валоданне аўдыторыяй;

займальнасць, крэатыўнасць, артыстызм;

прытрымліванне хранаметражу.

3.7. На другім і трэцім (адборачных) этапах конкурсу рэгіянальнымі саветамі Акцыі праводзіцца прагляд творчых справаздач і вызначаюцца 6 лепшых творчых работ, якія найбольш поўна і ярка адлюстроўваюць адметнасці малой радзімы.

3.8. Конкурсныя матэрыялы на папярэдні тур абласнога этапа конкурсу дасылаюцца да 11 мая 2015 года ў адрас Центра турызму (246029, г.Гомель, пр.Кастрычніка, 36а).

Конкурсныя работы прадстаўляюцца ў друкаваны варыянце і на электронным носьбіце, суправаджаюцца прэзентацыяй з тэкставым матэр’ялам, а таксама заяўкай, якая ўключае: назву працы, звесткі аб аўтары (ах) работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група , або назва калектыва, установы адукацыі) i аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

Конкурсныя матэрыялы (6 лепшых работ – пераможцаў абласнога этапу) удзельнічаюць у рэспубліканскім этапе конкурсу. Аўтары абараняюць свае работы ў краязнаўчым летніку, які адбудзецца ў чэрвені 2015 года ў г.Мінску.

4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ, ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

4.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе рэгіянальным i рэспубліканскім caветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў i прызёраў, а таксама вырашае пытанні ix заахвочвання.

4.2. Выніковы тур (абарона даследчых работ) абласнога этапа конкурсу адбудзецца 23 мая 2015 года па адрасе: 246029, г.Гомель, пр.Кастрычніка, 36а, дзяржаўная установа адукацыі “Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”, тэл. 8 (0232) 48-12-08.

4.3. Пераможцы і прызёры абласнога этапа конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені.








Дадатак 2

да загада ўпраўлення адукацыі

Гомельскага аблвыканкама

2015 г. №



ПАЛАЖЭННЕ

аб правядзенні краязнаўчай акцыі

“Збяры Беларусь у сваім сэрцы”

у рамках рэспубліанскай акцыі навучэнскай моладзі

“Жыву ў Бeлapyci i тым ганаруся”

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся, зацверджаным загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 года № 65, планам правядзення асноўных мерапрыемстваў на 2013-2015 гады, зацверджаным намеснікам Міністра Рэспублікі Беларусь ад 6 лютага 2013 года № 11-01-12/400/дс/2, праводзіцца краязнаўчая акцыя “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” (далей – акцыя ).

1.2. Удзельнікі акцыі – калектывы навучэнцаў сярэдніх і старэйшых класаў устаноў адукацыі, аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

2. ТЭРМІНЫ ПРАВЯДЗЕННЯ

2.1.Акцыя праводзіцца з лютага па снежань 2013-2015 гадоў ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў i прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку i ва ўстановах адукацыі раеннага, гарадскога і абласнога падпарадкавання;

другі этап (адборачны) – раённы;

трэці этап (адборачны) – абласны: праводзіцца з 1 па 24 кастрычніка 2015 года;

чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі.

Рэспубліканскі і абласны этапы праводзяцца ў два туры – папярэдні i выніковы. На папярэднім туры разглядаюцца справаздачныя матэрыялы пераможцаў раённых (абласнога) этапаў, на выніковым – творчая абарона навучэнцамі cвaix работ.

2.2. Рэгіянальныя саветы па правядзенні акцыі выбіраюць тэрміны правядзення адборачных этапаў краязнаўчай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”.

3. АСАБЛІВАСЦІ ПРАВЯДЗЕННЯ

3.1. Арганізацыйнае i метадычнае забеспячэнне правядзення краязнаўчай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі” (далей – Цэнтр турызму).

3.2. Асноўнымі мэтамі i задачамі з'яўляюцца:

фарміраванне ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўнай культуры, выхаванне павагі за дасягненні свайго народа, да яго багатай гісторыі і культуры;

вывучэнне гісторыка-культурных, сацыяльных і прыродных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь;

пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі і культуры краю;

папулярызацыя багатай гісторыі і культуры, славутых імёнаў Бацькаўшчыны сродкамі турыстычнай і экскурсійнай дзейнасці;

садзейнічанне развіццю ўнутранага турызму;

развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў.

3.3. Удзельнікам акцыі прапануюцца па 5 населеных пунктаў з кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь з найбольш значнымі гісторыка-культурнымі, сацыяльнымі і прыроднымі аб’ектамі для далейшага наведвання гэтых мясцін навучэнцамі (не менш 3 з прапанаваных населеных пунктаў).

У 2015 годзе ўдзельнікі акцыі наведваюць Гомельскую вобласць (Гомель, Мазыр, Ветка, Рэчыца, Жлобін) і Магілёўскую вобласць (Магілёў, Мсціслаў, Бабруйск, Шклоў, Горкі).

Акрамя прапанаваных населеных пунктаў для наведвання ў кожнай вобласці дапускаецца і асабісты выбар населеных пунктаў удзельнікамі акцыі, але іх павінна быць не менш 3-х.

Удзельнікам конкурсу, якія наведваюць населеныя пункты падчас паходаў (пешых, вела-, водных), рэкамендавана прыняць удзел у конкурсе «Пазнай Беларусь» у намінацыі на лепшы турысцкі спартыўны паход «Збяры Беларусь у сваім сэрцы» (дадзеная намінацыя прапануецца ў 2015 годзе).

Па мясцінах, якія наведваюцца ўдзельнікамі акцыі, ствараюцца відэафільмы хранаметражам да 15 хвілін, дзе змяшчаецца інфармацыя аб убачаных дастапомнасцях з уласнымі ўражаннямі. Аб’екты для даследавання ў населеных пунктах удзельнікамі акцыі выбіраюцца адвольна. Кожны год праводзіцца конкурс відэафільмаў па выніках наведвання населеных пунктаў адпаведных абласцей.

3.4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі відэафільмаў:

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу;

якасць відарыса;

ступень валодання інфармацыйнымі тэхналогіямі (фармат, спецэфекты);

лагічнасць і завершанасць;

магчымасць выкарыстання матэрыялу для папулярызацыі і прапаганды адметнасцей рэгіёнаў.

3.5. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на абласны этап да 20 верасня 2015 года па адрасе: 246029, г.Гомель, пр.Кастрычніка, 36 а, Цэнтр турызму, тэл. 8 (0232) 48-12-08.

3.6. Конкурсныя работы прадстаўляюцца на электронным носьбіце, суправаджаюцца тэкставым матэр’ялам (кароткае апісанне аб’ектаў), а таксама заяўкай, якая ўключае: назву працы, звесткі аб аўтары (ах) работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група або назва калектыва, установы адукацыі) i аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

4.ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ, ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

4.1. Для падвядзення вынікаў краязнаўчай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” на кожным этапе рэгіянальнымі i рэспубліканскім caветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў i прызёраў, а таксама вырашае пытанні ix заахвочвання.

4.2. Выніковыя туры (абарона даследчых работ) абласнога этапа краязнаўчай акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” адбудуцца 26 верасня 2015 года у Цэнтры турызму (246029, г.Гомель, пр.Кастрычніка, 36а).

4.3. Пераможцы і прызёры абласнога этапа ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені.

4.4. Пераможцы абласнога этапа ў снежні 2015 года ўдзельнічаюць у профільнай змене НААЦ “Зубронак”, дзе праводзяць творчую абарону сваіх работ.






Дадатак 3

да загада ўпраўлення адукацыі

Гомельскага аблвыканкама

2015 г. №



СКЛАД ЖУРЫ

конкурсаў рэспубліканскай акцыі

навучэнскай моладзі

“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

:

Ждановіч

Жанна Анатольеўна



-

намеснік начальніка упраўлення адукацыі аблвыканкама, старшыня журы


Драбышэўская Ірына Юр’еўна

-

начальнік аддзела выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама


Пісарэнка

Вольга Васільеўна



-

намеснік дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”


Мініч

Зоя Іосіфаўна






загадчык аддзела дзяржаўнай установы адукацыі “Гомельскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”


Барабанаў

Вадзім Ігаравіч



-

навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага аддзела дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” (па ўзгадненню)


Мішчанка

Канстанцін Сяргеевіч



-

намеснік дырэктара па навуковай рабоце дзяржаўнай установы “Гомельскі абласны музей ваеннай славы” (па ўзгадненню)


Ропат

Анастасія Яўгенаўна



-

галоўны захавальнік фондаў установы “Музей гісторыі горада” (па ўзгадненню)



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка