Конкурса для вучняў 9 класаў " калі нараджалася класіка" Тэма конкуса "




Дата канвертавання27.03.2016
Памер62.04 Kb.
ПАЛАЖЭННЕ

адкрытага літаратуразнаўчага Інтэрнэт конкурса

для вучняў 9 класаў

КАЛІ НАРАДЖАЛАСЯ КЛАСІКА”



Тэма конкуса

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – пачынальнік беларускага тэатра”



Арганізатары: Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці і сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў МДПДіМ.
Мэты: стварэнне ўмоваў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і падлеткаў, выяўленне адораных навучэнцаў.
Задачы:

- развіваць цікавасць да вывучэння літаратуры;

- развіваць творчыя і даследчыя здольнасці дзяцей;

- фарміраваць пазнавальную актыўнасць;

- фарміраваць навыкі работы з камп’ютэрнымі сродкамі і Інтэрнэт;

- выхоўваць этыку партнёрства і ўменне працаваць у камандзе;

- выхоўваць патрыятызм вучняў.
Умовы правядзення:

Конкурс разлічаны на вучняў 9 класаў школ, гімназій г.Мінска і Рэспублікі Беларусь, навучэнцаў пазашкольных устаноў, сябраў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый.

Конкурс прадугледжвае як індывідуальны ўдзел, так і ўдзел каманд па 3 чалавекі і праводзіцца завочна праз Інтэрнэт.

Удзельнікі могуць мець навуковага кіраўніка альбо кансультанта, у ролі якога выступае настаўнік, кіраўнік клуба, гуртка альбо супрацоўнік навуковай установы ці ВНУ.



Рэгістрацыя:

Рэгістрацыя на конкурс праводзіцца з 20 снежня 2007 г. па 15 студзеня 2008 г.. Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца на адрас электроннай пошты арганізатараў nasha.klasika@gmail.com.

Форма заяўкі змешчана ў дадатку да палажэння.
Конкурс праводзіцца ў два этапы:

1 этап (падрыхтоўчы) – лістапад-снежань 2007 г. – правядзенне індывідуальных інструктыўна-метадычных нарад для педагогаў, рэгістрацыя ўдзельнікаў.

2 этап (асноўны) – студзень-красавік 2008 г., складаецца з 2 тураў.

1 тур – адборачны. Праводзіцца з 21 студзеня па 21 лютага 2008 г. Удзельнікі працуюць з заданнямі конкурса, змешчанымі на сайце Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (www.mddm.org), і да 21 лютага дасылаюць пісьмовыя адказы на адрас эл.пошты nasha.klasika@gmail.com альбо падаюць іх у сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ (вул. Старавіленскі тракт, 41, п. 308) на электронным носбіце.

1 тур складаецца з наступных заданняў:

І. Красамоўнікі. Патлумачыць сэнс прыказак і прымавак, якія ўжывае Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у сваіх творах.

ІІ. Ваш каментар. “Расшыфраваць” фрагменты твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, звязаныя з культурна-гістарычнымі рэаліямі і асаблівасцямі матэрыяльнай культуры 2-й трэці 19 стагоддзя.

ІІІ. Партрэт класіка. Прапаноўваецца пазнаць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча на падабраных фатаграфіях і партрэтах.

ІV. Кніжнікі і кніжніцы. Знайсці прапушчаныя фрагменты літаратурнага твора і назваць сам твор.

V. “Гаспадар Люцынкі”. Праявіць абазнанасць у веданні радавода, сям’і, псіхалогіі і асабістых матываў творцы.

АЦЭНКА.


Заданні І, III, IV, ацэньваюцца ў 10 балаў.

Заданне II, V – у 15 балаў.

КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ.

У 1-м туры конкурса ацэньваюцца даследчыцкія здольнасці навучэнцаў:

- факталагічная правільнасць, абгрунтаванасць, паўната адказу;

- глыбіня валодання тэмай;

- уменне працаваць з крыніцамі;

- разуменне ролі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў стварэнні нацыянальнай літаратуры і развіцці тэатра;

- валоданне літаратурнай мовай;

- адсутнасць граматычных і сінтаксічных памылак.


ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ АДКАЗАЎ.

Адказы на заданні конкурса набіраюцца ў праграме Word, шрыфтам Times New Roman памерам 14 пунктаў. Работа з адказамі павінна мець тытульны ліст і спіс літаратуры альбо Інтэрнэт рэсурсаў.

Файл з адказамі прымацоўваецца да электроннага ліста.
2 тур – фінальны. Праводзіцца з 25 лютага 2008 г. па 25 сакавіка 2008 г. Прымаюцца ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у 1-м туры.

З мэтай папулярызацыі творчасці класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ўдзельнікі распрацоўваюць маршрут міні-экскурсіі па мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю В. Дуніна-Марцінкевіча.

Аб’ём работы – 3-5 старонак друкаванага тэкста на аркушы А4.

Па жаданню каманда можа выкарыстаць у рабоце фатаграфіі.

Маршрут дасылаецца на адрас эл.пошты nasha.klasika@gmail.com альбо падаецца ў сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ (Мінск, вул.Старавіленскі тракт, 41, пакой 308) на любым носбіце да 25 сакавіка 2008 г.
КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ.

У 2-м туры конкурса ацэньваюцца даследчыцкія і творчыя здольнасці навучэнцаў:

- адпаведнасць тэме конкурса;

- факталагічная правільнасць;

- арыгінальнасць у выкладанні матэрыялу;

- глыбіня валодання тэмай;

- уменне працаваць з крыніцамі;

- валоданне літаратурнай мовай;

- адсутнасць граматычных і сінтаксічных памыла;

- эстэтычнасць афармлення работы.


ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ МАРШРУТА.

Маршрут міні-экскурсіі павінен быць набраны ў праграме Word, шрыфтам Times New Roman памерам 14 пунктаў, мець тытульны ліст, спіс літаратуры альбо Інтэрнэт рэсурсаў.


Майстар-клас

З мэтай абмеркавання вынікаў конкурса, практычнага разгляду актуальных праблем гісторыі беларускай літаратуры фіналісты і іх навуковыя кіраўнікі запрашаюцца на майстар-клас.

У майстар-класе ўдзельнічаюць даследчыкі беларускай літаратуры і творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, выкладчыкі ВНУ, журналісты, журы.

Форму майстар-класа (гутарка, круглы стол, гульня) арганізатары і журы конкурса вызначаюць пасля падвядзення вынікаў 2-га тура і абвяшчэння фіналістаў.


Узнагароджанне пераможцаў

Узнагароджанне пераможцаў адбываецца на майстар-класе.

Лепшыя маршруты фіналістаў будуць прапанаваны для друка ў “Краязнаўчую газету”.

Усе каманды-фіналісты адзначаюцца дыпломамі лаўрэатаў конкурса.

Заўвагі і прапановы прымаюцца ў дзень правядзення майстар-класа.
Аргкамітэт


  • зацвярджае склад журы;

  • вызначае тэрміны правядзення адборачных тураў конкурса;

  • мае права змяняць тэрмін правядзення адборачнага і фінальнага тураў;

  • узнагароджвае пераможцаў.

Аргкамітэт складаецца з супрацоўнікаў сектара развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ.
Журы

  • ацэньвае 1-ы і 2-гі тур конкурса;

  • удзельнічае ў правядзенні майстар-класа.

Журы складаецца з навукоўцаў, выкладчыкаў ВНУ г.Мінска, журналістаў.

Куратар

Куратар конкурса – культарганізатар аддзела інтэлектуальнай творчасці Сідаровіч Ала Рамуальдаўна.


Кантакты:

тэлефон: 233-80-90;

адрас: Мінск, вул.Старавіленскі тракт, 41 (пакой 308).

Праезд трамваямі№ 3, 4, 5, 10 да прыпынку “Палац дзяцей і моладзі”.


эл. пошта: nasha.klasika@gmail.com

ДАДАТАК
Заяўка

на ўдзел у адкрытым літаратуразнаўчым Інтэрнэт конкурсе
Калі нараджалася класіка:

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – пачынальнік беларускага тэатра”

для вучняў 9 класаў


Удзельнікі:

  1. прозвішча, імя;

клас і літара класа, школа;

назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі



  1. прозвішча, імя;

клас і літара класа, школа;

назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі



  1. прозвішча, імя;

клас і літара класа, школа;

назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі


Навуковы кіраўнік:

прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы, пасада.


Зваротныя кантакты:

тэлефон (хатні, мабільны) капітана каманды,

тэлефон (працоўны, хатні, мабільны) і навуковага кіраўніка;
электонны адрас капітана каманды,

электронны адрас навуковага кіраўніка.







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка