ПАЛАЖЭННЕ
адкрытага літаратуразнаўчага Інтэрнэт конкурса
для вучняў 10-11 класаў
“КАЛІ НАРАДЖАЛАСЯ КЛАСІКА”
Тэма конкуса
“Янка Купала і яго час”
Арганізатары: Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, аддзел інтэлектуальнай творчасці і сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў МДПДіМ.
Мэты: стварэнне ўмоваў для рэалізацыі творчага патэнцыялу дзяцей і падлеткаў, выяўленне адораных навучэнцаў.
Задачы:
- развіваць цікавасць да вывучэння літаратуры;
- развіваць творчыя і даследчыя здольнасці навучэнцаў;
- фарміраваць пазнавальную актыўнасць;
- фарміраваць навыкі работы з камп’ютэрнымі сродкамі і Інтэрнэт;
- выхоўваць нацыянальную самасвядомасць вучняў.
Умовы правядзення
У конкурсе ўдзельнічаюць вучні 10-11 класаў школ, гімназій, ліцэяў, навучэнцы гурткоў, клубаў устаноў пазашкольнай работы г. Мінска і Рэспублікі Беларусь, сябры дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый.
Конкурс прадугледжвае індывідуальную працу навучэнцаў і праводзіцца завочна праз Інтэрнэт.
Удзельнікі могуць мець навуковага кіраўніка/ кансультанта, у ролі якога выступае настаўнік, кіраўнік клуба, гуртка альбо супрацоўнік навуковай установы ці ВНУ.
Рэгістрацыя
Рэгістрацыя на конкурс праводзіцца з 10 кастрычніка па 10 лістапада. Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца на адрас электроннай пошты арганізатараў nasha.klasika@gmail.com.
Форма заяўкі змешчана ў дадатку да палажэння.
Конкурс праводзіцца ў два этапы:
1 этап (падрыхтоўчы) – кастрычнік-лістапад 2007 г. – правядзенне індывідуальных інструктыўна-метадычных нарад для педагогаў, рэгістрацыя ўдзельнікаў.
2 этап (асноўны) – лістапад 2007 г. – студзень 2008 г. – складаецца з 2 тураў, якія праходзяць у завочным рэжыме праз Інтэрнэт, і завяршаецца майстар-класам .
1 тур – адборачны. Праводзіцца з 15 лістапада па 15 снежня 2007 г.
Удзельнікі працуюць з заданнямі конкурса, змешчанымі на сайце Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі (www.mddm.org), і да 15 снежня дасылаюць пісьмовыя адказы на адрас эл.пошты nasha.klasika@gmail.com альбо падаюць іх у сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ (вул. Старавіленскі тракт, 41, п. 308) на электронным носбіце.
1 тур складаецца з наступных заданняў:
I. Красамоўнікі. Патлумачыць сэнс прыказак і прымавак, якія ўжывае Янка Купала ў сваіх творах.
II. Ваш каментар. “Расшыфраваць” фрагменты твораў Купалы, звязаныя з культурна-гістарычнымі рэаліямі і асаблівасцямі матэрыяльнай культуры 1-й трэці 20 стагоддзя.
ІІІ. Партрэт класіка. Пазнаць Янку Купалу на прапанаваных фатаграфіях і партрэтах.
IV. Хранатоп. Знайсці адказ на пытанні, што датычацца гісторыі мясцінаў, з якімі звязана жыццё і творчасць класіка (Мінск, Вільня, Пецярбург; Вязынка, Акопы, Ляўкі і інш.).
V. Кніжнікі і кніжніцы. Знайсці прапушчаныя фрагменты літаратурнага твора і назваць сам твор.
VІ. Літаратуразнаўчая майстэрня. Адказаць на пытанні на разуменне сувязі творчасці Янкі Купалы з тэндэнцыямі ў сусветнай літаратуры ў 1-й трэці 20 ст.
VII. “Як агонь, як вада…” Праявіць абазнанасць у веданні радавода, сям’і, псіхалогіі і асабістых матываў творцы..
АЦЭНКА
Заданні І, III, V, VII ацэньваюцца ў 10 балаў.
Заданні II, IV, VI – у 15 балаў.
КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ
У 1-м туры конкурса ацэньваюцца даследчыцкія здольнасці навучэнцаў:
- факталагічная правільнасць, абгрунтаванасць адказу;
- глыбіня валодання тэмай;
- уменне працаваць з крыніцамі;
- разуменне ролі Янкі Купалы ў стварэнні нацыянальнай літаратуры;
- валоданне літаратурнай мовай;
- адсутнасць граматычных і сінтаксічных памылак.
ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ АДКАЗАЎ
Адказы на заданні конкурса павінны быць набраныя ў праграме Word, шрыфтам Times New Roman памерам 14 пунктаў. Работа з адказамі павінна мець тытульны ліст і спіс літаратуры альбо Інтэрнэт рэсурсаў.
Файл з адказамі прымацоўваецца да электроннага ліста.
2 тур – фінальны. Праводзіцца з 20 снежня 2007 г. па 20 студзеня
2008 г. Прымаюцца ўдзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у 1 туры. Фіналісты конкурса пішуць эсэ па творчасці Янкі Купалы.
Тэмы для эсэ вызначаюцца арганізатарамі напярэдадні правядзення 2 тура. Аб’ём эсэ не большы за тры старонкі друкаванага тэкста на аркушы А4.
Эсэ дасылаецца на эл.адрас nasha.klasika@gmail.com альбо падаецца ў сектар развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ (вул. Старавіленскі тракт, 41, п. 308) на электронным носбіце.
КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ.
У 2-м туры конкурса ацэньваюцца творчыя здольнасці ўдзельнікаў:
- адпаведнасць тэме конкурса;
- глыбіня валодання тэмай;
- арыгінальнасць і абгрунтаванасць выказванняў;
- раскрыццё тэмы;
- валоданне літаратурнай мовай;
- адсутнасць граматычных і сінтаксічных памылак.
ПРАВІЛЫ АФАРМЛЕННЯ ЭСЭ
Эсэ павінна быць набранае ў праграме Word, шрыфтам Times New Roman памерам 14 пунктаў і мець тытульны ліст.
Файл з эсэ прымацоўваецца да электроннага ліста.
Майстар-клас
З мэтай абмеркавання вынікаў конкурса, практычнага разгляду актуальных праблем літаратуразнаўства і гісторыі беларускай літаратуры фіналісты і іх навуковыя кіраўнікі запрашаюцца на майстар-клас.
У майстар-класе ўдзельнічаюць даследчыкі беларускай літаратуры і творчасці Янкі Купалы, выкладчыкі ВНУ, журналісты, журы.
Форму майстар-класа (гутарка, круглы стол, гульня) і дату яго правядзення арганізатары і журы конкурса вызначаюць пасля падвядзення вынікаў 2-га тура і абвяшчэння фіналістаў.
Узнагароджанне пераможцаў
Узнагароджанне пераможцаў адбываецца на майстар-класе.
Лепшыя эсэ фіналістаў будуць прапанаваныя для друку ў часопіс “Бярозка” і газету “Раніца”.
Усе фіналісты адзначаюцца дыпломамі лаўрэатаў.
Заўвагі і прапановы прымаюцца ў дзень правядзення майстар-класа.
Аргкамітэт
-
зацвярджае склад журы;
-
вызначае тэрміны правядзення адборачных тураў конкурса;
-
мае права змяняць тэрмін правядзення адборачнага і фінальнага тураў;
-
узнагароджвае пераможцаў.
Аргкамітэт складаецца з супрацоўнікаў сектара развіцця пазнавальных ініцыятыў аддзела інтэлектуальнай творчасці МДПДіМ.
Журы
-
ацэньвае 1-ы і 2-гі тур конкурса;
-
удзельнічае ў правядзенні майстар-класа.
Журы складаецца з навукоўцаў, настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ г.Мінска, журналістаў.
Куратар
-
распрацоўвае заданні і палажэнне конкурса;
-
запрашае журы;
-
ацэньвае 1-ы і 2-гі тур конкурса;
-
праводзіць майстар-клас.
Куратар конкурса – культарганізатар аддзела інтэлектуальнай творчасці Сідаровіч Ала Рамуальдаўна.
Кантакты
тэлефон: 233-80-90;
адрас: Мінск, вул.Старавіленскі тракт, 41 (пакой 308). Праезд трамваямі № 3, 4, 5, 10 да прыпынку “Палац дзяцей і моладзі”.
эл. пошта: nasha.klasika@gmail.com
ДАДАТАК
Заяўка
на ўдзел у адкрытым літаратуразнаўчым Інтэрнэт конкурсе
для вучняў 10-11 класаў
“Калі нараджалася класіка: Янка Купала і яго час”
Удзельнік:
прозвішча, імя;
клас і літара класа, школа;
назва гуртка (клуба)/ грамадскай арганізацыі.
Навуковы кіраўнік (альбо кансультант):
прозвішча, імя, імя па бацьку;
месца працы, пасада.
Зваротныя кантакты:
тэлефон (хатні, мабільны) удзельніка;
тэлефон (працоўны, хатні, мабільны) навуковага кіраўніка.
электронны адрас удзельніка;
электронны адрас навуковага кіраўніка.
ТЫТУЛЬНЫ ЛІСТ
Назва ўстановы адукацыі/ грамадскай арганізацыі
Адказы
на гарадскі літаратуразнаўчы конкурс
“Калі нараджалася класіка: Янка Купала і яго час”
Выкана(-ў/-ла) вуча(-нь/-ніца)
клас, школа
імя і прозвішча
Кіраўнік работы
імя і прозвішча
месца працы і пасада
Мінск 2007
|