Да ўвагі знаўцаў і прыхільнікаў беларускай філалогіі і культуры!
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі,
аддзел інтэлектуальнай творчасці,
сектар развіцця пазнаваўчых ініцыятыў
віншуе вас з новым навучальным годам!
Запрашаем Вас у 2014 – 2015 навучальным годзе прыняць удзел
у наступных гарадскіх мерапрыемствах па беларускай філалогіі:
па беларускай мове
Для вучняў 5-х класаў – “Скарбы мовы: моўныя загадкі” (комплексныя пытанні па беларускай мове за 3 – 4 класы).
Конкурс праводзіцца ў адзін вочны тур 16 кастрычніка 2014 г.
Прыём заявак для ўдзелу – з 25 верасня па 02 кастрычніка 2014 г.
па беларускай літаратуры
Для вучняў 6 – 11 класаў – Літаратурная гасцёўня «Думаць вершы: творы на прыродную і гарадскую тэматыку»
Удзельнікі загадзя рыхтуюць творы на тэматыку роднага горада (вёскі), прыроды, экалогіі, жывёльнага і расліннага свету, з якімі плануюць выступіць на гасцёўні: паэзія (1 – 3 вершы для выбару), проза і драматургія да 1,5 старонак фармату А4. Ухваляецца музычнае выступленне. Для мерапрыемства запланавана сустрэча з прафесійнымі творцамі.
Прыём заявак і твораў – з 03 па 10 лютага 2015 г.
Правядзенне мерапрыемства – 24 лютага 2015 г.
Для вучняў 10 – 11-х класаў – “Знак таленту”, прысвечаны 175-годдзю с дня нараджэння Францішка Багушэвіча
Конкурс праводзіцца ў два туры
Завочны тур (падрыхтоўка прэзентацый) – 1 па 30 сакавіка 2015 г.
Вочны тур – 28 красавіка 2015 г.
Прыём прэзентацый і заявак для ўдзелу – з 7 па 14 красавіка 2015 г.
Паважаныя настаўнікі і вучні!
Палажэнні аб конкурсах глядзіце на сайце.
Афіцыйны сайт МДПДіМ – www. mddm.org.
Даведкі па тэлефоне 233-80-90
Куратары: Шчасная Кацярына Дзмітрыеўна
Загадчык сектара развіцця пазнаваўчых ініцыятыў:
Яфрэмава Ірына Мікалаеўна |