Конкурс "Памяць" Каманда "Штык" Падрыхтавала: педагог-арганізатар Савіцкая С. В. 2013/2014 вуч год "




Дата канвертавання17.03.2016
Памер106.4 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Сярэдняя школа № 1 г. Паставы”



Конкурс “Памяць”


Каманда “Штык”







Падрыхтавала:

педагог-арганізатар

Савіцкая С.В.




2013/2014 вуч. год
Абеліск на карце раёна”
Кожны народ імкнецца ведаць сваю гісторыю, свае гістарычныя карані, той шлях, якім прайшлі папярэднія пакаленні, што было вызначальным на розных этапах іх развіцця – стваральная праца, матэрыяльныя і духоўныя набыткі ці войны і разбурэнні. Гэта неабходна, каб адчуваць не толькі сувязь часоў, сваё дачыненне да нядаўніх і больш далёкіх падзей, да спраў сваіх прашчураў, але і каб выкарыстоўваць гістарычны вопыт: не паўтараць памылак, а браць з мінулага ўрокі.

Пастаўшчына – гэта куточак Беларусі, які надзвычай цікавы і багаты культавымі, архітэктурнымі пабудовамі і помнікамі ВАв. Кожны чалавек мае права і абавязак ведаць гісторыю свайго краю, тым больш ведаць гісторыю той мясцовасці, з якой паходзіць.



Нашу краіну справядліва называюць краінай мужнасці і баявой славы. Яе гісторыя надзвычай багата войнамі, але нішто не кранала сэрца нашага народа і нашай мясцовасці так, як Вялікая Айчынная вайна. Яе не баяліся, таму што не чакалі. А яна чорным ценем насунулася на белую зямлю і стала пагражаць людзям вялікім жахам, вялікім болем.Чатыры гады не было сонца для нашай краіны, усмешак на тварах дзяцей і кветак, што расцвітаюць ранняй вясной.

Яркая і трагічная старонка ў гісторыі нашага раёна - гады Вялікай Айчыннай вайны. У гады вайны ў горадзе і раёне дзейнічалі падпольныя камсамольска-маладзёжныя і антыфашысцкія арганізацыі і групы, падпольныя райкамы КПБ і ЛКСМБ, партызанскія брыгады імя Варашылава, імя Гастэлы, імя Ракасоўскага і іншыя. Велізарную шкоду нанесла раёну гэтая страшная вайна. За час акупацыі нямецка-фашысцкія захопнікі на тэрыторыі раёна знішчылі больш за пяць з паловай тысяч чалавек. Звыш двух тысяч маладых людзей былі сагнаныя ў Нямеччыну на прымусовыя работы. У студзені 1941 года былі праведзены масавыя расстрэлы жыхароў гета ў Паставах і Дунілавічах. Практычна пацярпела кожная сямья, якая жыла на тэрыторыі раёна. Падчас карных аперацый было спалена каля 80 вёсак, у тым ліку - Альцы, якая была спаленая разам з жыхарамі, зажыва згарэлі 93 жыхара, быў знішчаны агнём 21 двор. Пасля вайны вёска не адрадзілася.

5 ліпеня 1944 г. горад Паставы быў вызвалены воінамі 145 стралковай дывізіі генерал-маёра П. А. Діброва. Назаўсёды засталіся на пастаўскай зямлі воіны-вызваліцелі - гвардыі генерал-маёр Ігната Вікенцьевіча Кляро, гвардыі палкоўніка Дзмітрыя Васільевіча Харальскага.Аб жорсткіх баях за Пастаўшчыне сведчаць пахаванні воінаў на плошчы Леніна.

Сёння ў нас ёсць магчымасць прагуляцца па зялёных парках, квітнеючых вуліцах і шырокіх праспектах горада, якія быццам бы нічым не нагадваюць аб былых жахах вайны. Але гэта не так. Калі звярнуць увагу на назву вуліц, на якіх мы знаходзімся, то можна заўважыць, што яны носяць імя герояў, якія змагаліся за Пастаўшчыну.

Жыхары г. Паствы беражліва захоўваюць памяць пра воінаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у барацьбу за Айчыну і аддалі сваё жыццё ў імя перамогі над ворагамі.

У гонар людзей, якія змагаліся за мірнае неба над галавой, таксама уздвіжана шмат манументаў, скульптурных сааружэнняў, мемарыяльных ансамбляў, якія выконваюць важную ролю ў патрыятычным і эстэтыным выхаванні насельніцтва.        

Усе помнікі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Пастаўшчыны замацаваны за школамі. За нашай сярэдняй школай № 1 замацаван помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў, помнік героям пастаўшчыны – на пл. Леніна, стэла В.А. Сірарэнка па вул. Сідарэнка.



помнік воінам-вызваліцелям –

на пл. Леніна Стэла В.А. Сідарэнка

Брацкая магіла Савецкіх воінаў на пл. Леніна


Брацкая магіла Савецкіх воінаў на пл. Леніна. Пахаваны гвардыі генерал-маёр Ігнат Вікенцьевіч Кляра і гвардыі палкоўнік Дзмітрый Васільевіч Харольскі.




І.В. Кляра нарадзіўся 30 снежня 1896 г. ў Віцебску ў рабочай сям’і. У 1934 годзе скончыў ваенную акадэмію імя Фрунзе. З лістапада 1917 г. ў Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны. Камандзір узвода, роты, начальнік палкавой школы, камандзір батальёна. Памочнік ваенных акадэмій і курсаў “Выстрал”. У Вялікую Айчынную вайну на Заходнім, Калінінскім, Бранскім, Цэнтральным і 1-м Прыбалтыйскім франтах, начальнік штаба дывізіі, аператыўнага аддзела арміі, намеснік камандзіра, камандзір дывізіі, намеснік камандзіра 13-га гвардзейскага стралковага корпуса. Удзельнік вызвалення Беларусі. Генерал-маёр (1943г.). Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. Загінуў у баі 13.07.1944г.

Дз. В. Харольскі. Нарадзіўся ў 1907 г. Член КПСС. Скончыў Сумскае артылерыйскае вучылішча (1938 г.) У Вялікую Айчынную вайну гвардыі палкоўнік, намеснік камандзіра, начальнік артылерыі 145-й стралковай дывізіі. Удзельнік вызвалення Беларусі. Загінуў у баі 22.07.1944г.

Яшчэ адзін з помнікаў, які замацаваны за нашай школай – гэта помнік героям вызваліцелям. Гэты помнік таксама знаходзіцца на пл.Леніна. Помнік прысвечаны Маркаву Фёдару Рыгоравічу, Маслоўскай Ганне Іванаўне, Галубкову Аляксею Канстанцінавічу, Красільнікаву Мікалаю Пятровічу, Кірычуку Васілю Паўлавічу,

Сідарэнка Васілію Аляксеевічу.




Маркаў Фёдар Рыгоравіч, нарадзіўся 24 снежня 1913 г. у в. Качанішкі Пастаўскага раёна. Герой Савецкага Саюза. Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У 1936-1939 гг. быў зняволены ў Бярозе-Картузскі канцлагер, віленскую турму. У 1939-1941 гг. Старшыня Свянцянскага гарсавета, намеснік старшыні Вілейскага аблвыканкома. У партызанах з верасня 1941 г.: камандзір спецгруппы, з мая 1942 г. партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава, адначасова з красавіка начальнік ваенна-аператыўнага аддзела Вілейскага падпольнага абкома КП(б)Б. З 1944г. намеснік старшыні Вілейскага, Маладзечанскага аблвыканкомаў. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Памёр 10.01. 1958 г. Яго імем названы вуліцы ў Паставах і г.п. Лынтупы.
Маслоўская Ганна Іванаўна., нарадзілася 6 студзеня 1920 г. у в. Курсевічы Пастаўскага раёна. Герой Савецкага Саюза (1944). Да вайны працавала старшай піянер-важатай Лынтупскай школы Пастаўскага раёна. У чэрвене 1941 г. добраахвотна ўступіла ў Чырвоную Армію. Трапіла ў акружэнне, наладзіла сувязь з партызанамі. З мая 1943 г. намеснік камісара па камсамольскай рабоце партызанскай брыгады імя К.Я. Варашылава . З 24 снежня 1942 г. па 4 ліпеня 1944 г. член Пастаўскага падпольнага райкома ЛКСМБ.

Удзельнічала ў разгроме фашысцкіх гарнізонаў у Залессі, Лынтупах, Камаях, у падрывах варожых эшалонаў, чыгуначных рэек.

Пасля вайны стала прыёмнай маці 15 сірот, бацькі якіх загінулі ад рук фашыстаў. Памерла 11.11.1980г.

Подзвіг Ганны маслоўскай

Ганна Іванаўна Маслоўская да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працавала ў Лынтупскай школе. Як толькі фашысты з’явіліся ў вёсцы, яна адразу жа пераехала ў Паставы. Тут Ганна хутка знайшла аднадумцаў, стварыла падпольную камсамольскую арганізацыю і ўзначаліла яе.

У Паствах у гэты час ужо размясціўся буйны варожы гарнізон, звесткі аб якім тэрмінова патрэбны былі падпольшчыкам. Па заданні мясцовых камуністаў і камсамольцаў Ганна ўладкавалася ў швейную майстэрню, якая абслугоўвала фашыстаў. Праз сувязных партызанам, а адтуль – за лінію фронту пачалі паступаць неабходныя звесткі аб варожым гарнізоне ў Паставах.

Аднойчы ў майстэрню зайшоў начальнік гарнізона генерал фон Цуг. Яму патрэбна было пашыць новы мундзір. З дапамогай Ганны падпольшчыкі тут жа ў майстэрні забілі генерала. Пасля знікнення фон Цуга фашысты пачалі пошукі яго. Ганне прыйшлося ў маі 1943г. пакінуць Паставы і пайсці да партызан. У хуткім часе маладая партызанка, камісар маладзёжнага атрада імя А. Пархоменкі, пусцілі пад адхлон варожы эшалон, узарвала дзесяткі чыгуначных рэек, прыняла ўдзел у разгроме фашысцкіх гарнізонаў у Залессі, Камаях, Лынтупах, Мядзеле, у вызваленні мірных жыхароў Пастаў з лагера смерці.

Асабліва смелую вылазку ў фашысцкае логава зрабіла Ганна Маслоўская ў канцы 1943г. Пераапрануўшыся ў сялянскае адзенне, яна па заданні партызанскага камандзіра накіравалася ў в. Лынтупы для перагавораў з начальнікам фашысцкага гарнізона палкоўнікам Антанайцісам. Вясёлую і бойкую на язык маладую “сялянку” дзяжурны салдат прапусціў у будынак камендатуры. Як толькі аказалася адзін на адзін з начальнікам гарнізона, сказала, што прынесла загад, паводле якого ён павінен супрацоўнічаць з партызанамі, дапамагаць ім. Калі адмовіцца, будзе знішчаны.

Перагаворы завяршыліся паспяхова. Антанайціс даў згоду дапамагаць партызанам. А Ганна Маслоўская на наступны дзень прынесла партызанам з варожага гарнізона некалькі вінтовак і шмат патронаў.

Радзіма высока адзначыла заслугі маладой патрыёткі, мужнай падпольшчыцы-партызанкі з брыгады імя Варашылава. У 1944г. ёй было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Галубкоў Аляксей Канстанцінавіч. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945). Нарадзіўся 23 сакавіка 1912 г. у в. Міхайлаўская Судзіслаўскага раёна Кастрамской вобласці. Закончыў школу ФЗН у г. Кастрама, працаваў на заводзе “Рабочы металіст”. У Вялікую Айчынную вайну на фронце са жніўня 1942 г. Камандзір аддзялення сувязі сяржант А.К. Галубкоў вызначыўся ў ліпені 1944 г. пры в ызваленні г.п. Лынтуп і г.п. С вянцяны (Літва). У час бою за Лынтупы паранены, пад агнём праціўніка аднавіў пашкоджаную сувязь, што садзейнічала паспяховаму наступленню савецкіх войскаў. У Свянцянах гранатамі знішчыў варожую кулямётную кропку. Загінуў у баі 06.07.1944 г. Пахаваны ў г.п. Лынтупы, дзе яго імем названа адна з вуліц.




Красільнікаў Мікалай Пятровіч. Герой Савецкага Саюза 22.07.1944. Нарадзіўся 27 чэрвеня 1901 г. у г. Бійск Алтайскага краю. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з мая 1942г. Камандзір стралковага ўзвода 938-га стралковага палка 306-й стралковай дывізіі лейтэнант М.П. Красільнікаў вызначыўся 25 чэрвеня 1944г. каля в. Шарыпіна Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Група воінаў пад яго камандаваннем пераплыла Заходнюю Дзвіну, захапіла плацдарм і знішчыла 2 агнявыя кропкі ворага, што садзейнічала пераправе падраздзяленняў палка.

У пачатку ліпеня 1944 г. М.П. Красільнікаў у жорсткім баі з фашыстамі быў цяжка паранены каля г.п. Лынтупы. Памёр 8.07.1944 г. у ваенным шпіталі. Пахаваны ў г.п. Лынтупы, дзе яго імем названа адна з вуліц.


Кірычук Васіль Паўлавіч. Герой Савецкага Саюза (22.07.1944.) Нарадзіўся 16 студзеня 1924 г. у в. Славацічы Ківерцаўскага раёна валынскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну на фронце з сакавіка 1944 г. Вызначыўся 25 чэрвеня 1944г. на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна Віцебскай Вобласці. Наводчык процітанкавага ружжа радавы В.П. Кірычук адзін з першых пераправіўся цераз Заходнюю Дзвіну, агнём прыкрываў пераправу роты. Байцы фарсіравал і раку і замацаваліся на левым беразе. Фашысты накіравалі на іх танкі. У гэтым баі В.П. Кірычук быў цяжка паранены. Пасля лячэння зноў стаў у строй. Пры вызваленні Пастаў зноў быў цяжка паранены. Памёр ад ран 13.07.1944г. Пахаваны ў г. Паставы, дзе яго імем названа адна з вуліц.
Сідарэнка Васілій Аляксеевіч. Герой Савецкага Саюза (24.03.1945) Нарадзіўся 14 студзеня 1911 г. у в. Касторнае Курскай вобласці. Закончыў 4 курсы Днепрапятроўскага горнага інстытута. Працаваў на шахце, потым у г. Варонеж на заводзе “Электрасігнал”. У Чырвонай арміі з мая 1942г. У 1943г. пайшоў на фронт. У пачатку ліпеня 1944г. каля Пастаў разгарэўся жорсткі бой савецкіх воінаў з гітлераўцамі. Артылерыйскі ўзвод 45-міліметровых гармат, якім камандаваў малодшы лейтэнант В.А. Сідарэнка, з батальёнам пяхоты адрэзаў шляхі адступлення вялікай группе праціўніка, але і сам быў акружаны фашыстамі. Каля 500 гітлераўцаў 6 разоў пераходзілі ў контратакі. Бой праходзіў на блізкай адлегласці. Савецкія артылерысты часта

мянялі баявыя пазіцыі. Яны падпускалі ворага на 100 метраў і стралялі па ім асколачнымі снарадамі. У адной з контратак п’яныя фашысты, узняўшыся ва ўвест рост пад прыкрыццём самаходных гармат кінуліся на невялічкую группу савецкіх байцоў. Падпусціўшы іх на блізкую адлегласць, старшына Перанесенка з першага ж стрэлу падбіў варожую гармату. Але сілы былі няроўныя і фашысты ўварваліся на баявую пазіцыю. Пачаўся рукапашны бой, у якім загінулі камандзір гарматы старшы сяржант Валіеў, наводчык яфрэйтар Рабаў і іншыя баявыя таварышы.

У гэты крытычны момант за гармату стаў В.А. Сідарэнка. Ён ва ўпор расстрэльваў фашыстаў. За некалькі гадзін бою байцы адбілі ўсе контратакі, знішчылі каля 120 гітлераўцаў, 6 самаходных гармат, прарвалі кальцо акружэння і сумесна з падаспеўшымі чырвонаармейцамі пачалі гнаць ворага на захад.

Са снежня 1944г. старшы лейтэнант В.А. Сідарэнка ў запасе. Жыў у г. Курск. Працаваў старшынёй абкома прафсаюза работнікаў харчовай прамысловасці. Быў ганаровым грамадзянінам г. Паствы, дзе яго імем названа адна з выліц. Памёр 18.01.1978г.


Жыхары г. Паставы беражліва захоўваюць памяць пра воінаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у барацьбу за Айчыну і аддалі сваё жыццё ў імя перамогі над ворагамі.

Не бывае часовага патрыятызму. Яго альбо няма, альбо ён на ўсё жыццё. Вось у нашай школе вучні пастаянна пацвярджаюць сваю любоў да Радзімы. Юныя патрыёты заўжды выходзяць на ўборку помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Кожную вясну дзеці прыводзяць ў парадак тэрыторыю помніка і ачыстцы мемарыяльных дошак ад пылу. Школьнікі чысцяць газоны ад леташняй травы, прыбіраюць сухія лісця, ачышчаюць помнікі ад пылу, прыбіраюць тэрыторыю ад рознага смецця. Удзел у такім мерапрыемстве стала для дзяцей пазнавальным. Чытаючы надпісы на надмагільных плітах, дзеці даведаліся, каму прысвечаны гэтыя помнікі. Акуратны газон, прыгожыя кветкі, дагледжаныя пліты і пачуццё выкананага доўгу - тое, што будзе радаваць не толькі хлопчыкаў і дзяўчынак, але і ўсіх гараджан, гасцей г.Паставы. Патрыётамі не нараджаюцца, імі становяцца, здзяйсняючы высакародныя ўчынкі

У жорсткіх сутычках з ворагам амаль кожны трэці ўдзельнік гарадскога падполля аддаў сваё жыццё за Радзіму. Іх подзвіг бессмяротны. Яны паміралі ад пытак у турмах, на віселіцах з пятлёй на шыі ў імя таго, каб жыла і цвіла наша краіна, каб жылі радуючыся сонцу і міру сённяшняе і будучыя пакаленні, каб чыстае неба над нашай планетай ніколі не засцілалі хмары вайны і дым пажарышч. У іх гонар у нашым горадзе названы вуліцы, якія такім чынам не даюць выкрэсліць прозвішча нацыянальных герояў з людской памяці.        



Такі след пакінула ў нашым горадзе вайна, якая да сённяшняга дня нясцерпным болем адгукаецца ў сэрцы кожнага беларуса. Моладзь сёння – гэта унукі і праўнукі тых, хто са зброяй у руках абараняў нашу Радзіму. На шчасце, нам не давялося ўбачыць баявыя дзеянні, таму даведацца пра рэаліі тых часоў можна толькі праз падобныя помнікі гісторыі.

Пройдуць дзесяцігоддзі. Многае зменіцца, шмат здарэнняў забудзецца, але подзвіг герояў ніколі не пагасне. След Вялікай Айчыннай вайны назаўсёды застанецца ў нашым горадзе Паставы.                                            



Мы не забудзем. Ніводная падзея, ніводны салдат не будзе забыты, пакуль жыве людская памяць!                               






Матэрыял падрыхтаваны ў рамках конкурсу “Памяць” падчас правядзення ваенна-спартыўнай гульні “Зарніца”, прысвечанай 69-годдзю Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка