Конкурс па стварэнню тэксту і музыкі Гімна Беларусскага прафсаюза работнікаў культуры




Дата канвертавання18.03.2016
Памер20.56 Kb.
1 снежня 2008 года быў аб’яўлены конкурс па стварэнню тэксту і музыкі Гімна Беларусскага прафсаюза работнікаў культуры

ПАЛАЖЭННЕ

аб конкурсе па стварэнню тэксту і музыкі Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры

1. Конкурс па стварэнню тэксту і музыкі Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (далей - конкурс) праводзіцца ў мэтах дэмакратычнага адбору мастацкіх твораў, якія адпавядаюць статусу Беларускага прафсаюза работнікаў культуры як галіновага прафцэнтра.

2. Тэкст на беларускай мове і музыка Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры павінны мець інтанацыйна-меладычную якасць, запамінальнасць, урачыстасць, рытм шэсця.

3. Варыянты Гімна разглядае камісія па правядзенню конкурса на стварэнне тэксту і музыкі Гімна Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (далей - камісія), у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Цэнтральнага камітэта, абласных і Мінскага гарадскога камітэтаў, творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь, кампазітары, паэты, філолагі, вядомыя дзеячы беларускай культуры і мастацтва.

4. Конкурс з’яўляецца адкрытым, у ім могуць прыняць удзел як пэўныя асобы, так і творчыя калектывы. Творы прадстаўляюцца пад дэвізам у запячатаным канверце, пазначаным тым жа дэвізам. У канверце павінен быць тэкст і ноты Гімна, пазначаныя дэвізам. Дадаткова ў канверт укладаецца другі запячатаны канверт з дэвізам і са звесткамі аб аўтары (аўтарах): прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас і нумар тэлефонаў.

Канверты, у якіх знаходзяцца звесткі аб аўтары (аўтарах), распячатваюцца пасля падвядзення камісіяй вынікаў конкурса.



5. Кожны з удзельнікаў конкурса мае права прадставіць на разгляд камісіі адзін твор (музыка і словы).

6. Творы прадстаўляюцца да 1 сакавіка 2009 года ў Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (220126, г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 21, пак. 1506) з паметкай на канверце “Конкурс Гімна БПРК”.

7. Конкурс складаецца з адборачнага і фінальнага тураў.

У фінальны тур праходзяць тры лепшыя творы адпаведна тэксту і музыкі. Калі ў прадстаўленым творы аднаго аўтара (аўтараў) тэкст і музыка будуць прызнаны лепшымі, камісія мае права вылучыць яго асобна.



8. Камісія па выніках абмеркавання на падставе большасці галасоў выносіць рашэнне тайным галасаванне.

9. Тэрмін падвядзення вынікаў адборачнага тура конкурса – 4 красавіка 2009 года, фінальнага тура конкурса – 30 мая 2009 года.

10. Рашэнне камісіі аб канчатковых выніках конкурса выносіцца на разгляд Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.

11. Вынікі конкурса абвяшчаюцца ў сродках масавай інфармацыі, а зацвержаны Гімн Беларускага прафсаюза работнікаў культуры запісваецца на СD – дыскі.

12. Пераможца (пераможцы) конкурса ўзнагароджваецца грашовай прэміяй згодна з пастановай Прэзідыума Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка