АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ ШЧУЧЫНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА
ЗАГАД
ад 20 лістапада 2007 года № 281 – з
Аб правядзенні раённага конкурсу
на лепшы ўласны твор, малюнак,
прасвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння
Янкі Купалы і Якуба Коласа
У сувязі са святкаваннем 125-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, згодна з планам работы аддзела адукацыі
ЗАГАДВАЮ:
-
Правесці ў лістападзе-снежні 2007 года раённы конкурс на лепшы твор, малюнак, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа /палажэнне прыкладваецца/.
-
Для падвядзення вынікаў конкурсу зацвердзіць журы ў наступным складзе:
Мікалайчык К.А, метадыст РВМК,
Мыслівец Я.М., метадыст РВМК,
Пасюта А.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры УА “Дзяржаўная гімназія г.Шчучына”,
Рудая В.З., настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №3 г.Шчучына,
Карповіч Т.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ракавіцкай СШ
-
Кіраўнікам устаноў адукацыі, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры забяспечыць удзел вучняў у конкурсе.
-
Кантроль за выкананнем загада ўскласці на метадыста РВМК Мікалайчык К.А.
Намеснік начальніка адукацыі І.В.Богдан
Зацверджана
загадам раа № 281 – з
ад 20.11.2007 г.
Палажэнне
аб правядзенні раённага конкурсу на лепшы твор, малюнак, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа
-
Мэта конкурсу:
-
папулярызацыя творчасці Я.Купалы і Я.Коласа, пашырэнне ведаў аб жыцці і дзейнасці паэтаў, стымуляванне вучэбна-пазнавальнай дзейнасці і творчых здольнасцей вучняў.
-
Умовы конкурсу:
Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях – “Лепшы малюнак” і “Лепшы твор”, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа.
У намінацыі “Лепшы малюнак” могуць прыняць удзел вучні 5-7 класаў устаноў адукацыі раёна.
У намінацыі “Лепшы твор” прымаюць удзел вучні 8-10 класаў. На конкурс прадстаўляюцца самастойныя творчыя работы, выкананыя ў розных жанрах (верш, эсэ, апавяданне, нарыс, рэпартаж, сачыненне, водгук і інш.).
Малюнкі, творчыя работы неабходна прадставіць да 10 снежня 2007 года ў РВМК (№38) аддзела адукацыі.
-
Падвядзенне вынікаў конкурсу:
Раённае журы ацэньвае работы. Пераможцы ўзнагароджваюцца граматамі, дыпломамі. Творчыя работы фіналістаў будуць рэкамендаваны ў часопіс “Беларуская мова і літаратура”, “Роднае слова”, раённую газету “Дзянніца”. |