Конкурс: Літургія Рыма-Каталіцкага Касцёла Частка ІІ




Дата канвертавання01.05.2016
Памер34.69 Kb.

Душпастырства Літургічнай Службы Алтара

Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі

ministrant.catholic.by


Конкурс: Літургія Рыма-Каталіцкага Касцёла

Частка ІІ (пытанні 11-20)

…………………………………………………………



Імя і прозвішча удзельніка

Парафія ……………………………………………………………………..



Пытанне 11

Літургічная кніга, у якой змешчаны неабходныя прадпісанні, якія датычаць цэлебрацыі Імшы; каляндар урачыстасцяў, святаў і ўспамінаў, якія Касцёл адзначае на працягу года; парадак св. Імшы – г.зн. нязменныя часткі, а таксама ўсе іншыя малітвы і тэксты, неабходныя для цэлебрацыі св. Імшы на працягу літургічнага года і ў розных патрэбах.

A. Лекцыянарый

B. Літургія Гадзінаў

C. Імшал


D. Літургічная агенда

Пытанне 12

Ці сапраўдны гэты выраз: “Літургічнае начынне належыць вырабляць з высакароднага металу, аднак могуць выкарыстоўвацца і тыя матэрыялы, якія згодна з сучаснымі поглядамі лічацца высакароднымі, а таксама з’яўляюцца нетрывалымі і нядобра стасуюцца да сакральнага ўжытку.

A. так


B. не

C. Гэта як з якога боку паглядзець!



Пытанне 13

Паводле літургічных прадпісанняў, падчас удзялення сакраманту хросту:

A. алеем хрызма намашчваецца чало новаахрышчанага

B. алеем хрызма намашчваецца правая рука бацькі хроснага

C. алеем хрызма намашчваюцца бацькі новаахрышчанага

D. алеем хрызма намашчваецца цемя новаахрышчанага

Пытанне 14

Традыцыйны музычны інструмент, гучанне якога надае велічнасць касцёльным цырымоніям і ўзносіць розумы вернікаў да Бога і нябесных спраў A. Арган

B. Гітара

C. Кантрабас

D. Дудка


Пытанне 15

Паводле прадпісанняў літургічнае адзенне павінна падкрэсліваць:

A. велічнасць удзельнікаў літургіі

B. прыгажосць самога літургічнага дзеяння

C. літургічнае адзенне нічога не падкрэслівае сабой

D. Наколькі гэта магчыма, павінна быць простым і сціплым.

Пытанне 16

Літургічны год заканчваецца:

A. урачыстасцю Багародзіцы Марыі

B. святам Навяртання св. Паўла

C. урачыстасцю Хрыста Валадара

D. святам Узвышэння Святога Крыжа

Пытанне 17

На колькі перыядаў дзеліцца літургічны год?

A. 5


B. 6

C. 7


D. 8

Пытанне 18

Уступная частка эўхарыстычнай малітвы ў св. Імшы, якая мае характар падзякі Богу:

A. Прэфацыя

B. Эпіклеза

C. Credo

D. Анамнэза

Пытанне 19

Ці сапраўдны гэты тэкст: “Мэта рэкалекцый – паглыбленне ўнутранага кантакту з Богам і аднаўленне духоўнага жыцця. Яны завяршаюцца споведдзю і прыняццем Камуніі. Рэкалекцыі бываюць адкрытыя (для ўсіх ахвотных) і закрытыя (у кляштарах і спецыяльных рэкалекцыйных цэнтрах, калі ўдзельнікі цалкам пакідаюць свае штодзённыя заняткі і ў маўчанні засяроджваюцца над малітваю і разважаннем). У перыяд Адвэнту і Вялікага посту Касцёл заахвочвае ўсіх вернікаў прыняць удзел, прынамсі, у адкрытых рэкалекцыях”

A. Гэта як з якога боку паглядзець!

B. не

C. так


Пытанне 20

Працяг апошняй просьбы Малітвы Панскай падчас Святой Імшы называецца:

A. Прэфацыя

B. Камунійны Эмбалізм

C. Credo



D. Анамнэза

Правілы удзелу:

  1. У конкурсе могуць удзельнічаць толькі асобы, якія прыналежаць да Літургічнай Службы Алтара Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.

  2. Тэма конкурсу: Літургія Рыма-Каталіцкага Касцёла

  3. Для удзелу ў конкурсе неабходна зарэгістравацца на нашым сайце ministrant.catholic.by

  4. Каб прыняць удзел у спаборніцтвах, трэба адказаць на ўсе пытанні, а пасля выслаць гатовыя адказы на нашую скрынку: ministrantyminsk@tut.by

  5. Падчас падвядзення вынікаў конкурса будзе улічвацца хуткасць адказу (выслання рэдакцыі сайта).

  6. Узнагароджаванне пераможцаў і прызёраў адбудзецца падчас адных з сустрэч Літургічнай Службы Алтара, арганізаваных у нашай архідыцэзіі.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка