Конкурс: Літургія Рыма-Каталіцкага Касцёла Частка І (пытанні 1-10) імя І прозвішча удзельніка




Дата канвертавання18.06.2016
Памер27.37 Kb.

Душпастырства Літургічнай Службы Алтара

Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі

ministrant.catholic.by


Конкурс: Літургія Рыма-Каталіцкага Касцёла

Частка І (пытанні 1-10)

…………………………………………………………



Імя і прозвішча удзельніка

Парафія ……………………………………………………………………..



Пытанне 1

Напішы правільна на лацінскай мове назву IV Нядзелі Вялікага Посту:

…………….


Пытанне 2

Частка святой Імшы, у якой Касцёл, спаўняючы наказ, які атрымаў ад Хрыста Пана праз апосталаў, успамінае самога Хрыста, асабліва ўшаноўваючы Яго благаслаўлёную муку, хвалебнае змёртвыхпаўстанне і ўнебаўшэсце, называецца:

A. Анамнэза

B. Эпіклеза

C. Credo

D. Прэфацыя

Пытанне 3

Колькі ёсць форм прыняцця Святой Камуніі пад 2 постацямі:

A. 3


B. 2

C. 4


D. 1

Пытанне 4

Што такое Pentateuhon

A. Ноеў Каўчэг

B. Каўчэг Запавету?

C. Ружа Есэя

D. Пяцікніжжа Майсея

Пытанне 5

У які дзень літургічныя прадпісанні дазваляюць цэлебрацыю ватыўнай святой Імшы да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса?

A. Пятніца

B. Панядзелак

C. Серада

D. Чацвер

Пытанне 6

Якія формы перадачы знаку супакою вядомыя ў традыцыі Касцёла?

……………………………………………………………………………………….


……………………………………………………………………………………….

Пытанне 7

У якім моманце Эўхарыстыі святар працягвае рукі над дарамі хлеба і віна?

A. Анамнэза

B. Прэфацыя

C. Малітва Панская

D. Эпіклеза

Пытанне 8

Перамяненне матэрыі(хлеба і віна) у Цела і Кроў Езуса Хрыста называецца працэсам:

A. транспірацыі

B. духоўнай камуніі

C. ініцыяцыі

D. трансубстанцыяцыі

Пытанне 9

Згодна з літургічнымі прадпісаннямі, перыяд Божага Нараджэння заканчваецца:

A. Урачыстасцю Аб’яўлення Панскага

B. Звеставаннем НПМ

C. Нядзеляй Хросту Пана

D. Ахвяраваннем Панскім

Пытанне 10

Які момант святой Імшы можа быць прапушчаны:

A. Нічога нельга прапускаць!

B. Малітва вернікаў

C. І чытанне



D. Кансэкрацыя

Правілы удзелу:

  1. У конкурсе могуць удзельнічаць толькі асобы, якія прыналежаць да Літургічнай Службы Алтара Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.

  2. Тэма конкурсу: Літургія Рыма-Каталіцкага Касцёла

  3. Для удзелу ў конкурсе неабходна зарэгістравацца на нашым сайце ministrant.catholic.by

  4. Каб прыняць удзел у спаборніцтвах, трэба адказаць на ўсе пытанні, а пасля выслаць гатовыя адказы на нашую скрынку: ministrantyminsk@tut.by

  5. Падчас падвядзення вынікаў конкурса будзе улічвацца хуткасць адказу (выслання рэдакцыі сайта).

  6. Узнагароджаванне пераможцаў і прызёраў адбудзецца падчас адных з сустрэч Літургічнай Службы Алтара, арганізаваных у нашай архідыцэзіі.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка