Конкурс для кандыдатаў з Украіны, Беларусі, Расеі, Малдовы, Грузіі, Армэніі, Азэйрбайджану, Казастану й Кіргістану




Дата канвертавання15.03.2016
Памер70.05 Kb.


Польска-Амэрыканская Фундацыя Свабоды (фундатар Праграмы) разам з

Польска-Амэрыканскай Камісіяй Фулбрайта (адміністратар Праграмы)

абвяшчаюць адкрыты конкурс для кандыдатаў з



Украіны, Беларусі, Расеі, Малдовы, Грузіі, Армэніі, Азэйрбайджану, Казастану й Кіргістану

на атрыманьне стыпэндыяў імя Лэйна Кіркланда на 2010/2011 навучальны год.
Гэта праграма адрэсавана да маладых лідэраў, якія маюць вышэйшую адукацыю й зацікаўлены ў развіцьці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасьці ў сваіх краінах і ў рэгіёне. Рэалізацыя праграммы адбываецца ў межах двухсэмэстравага навучаньня ў польскіх ВНУ, спалучанага з дзьвюх- або чатырохтыднёвымі прафісійнымі стажыроўкамі ў прыватных альбо дзяржаўных установах.
СПЭЦЫЯЛЬНАСЬЦІ:


  • Эканоміка й кіраваньне;

  • Адміністрацыя/кіраваньне (бізнэс, няўрадавыя арганізацыі, культура, ахова навакольнага асяродзьдзя, служба здароўя);

  • Грамадзкая адміністрацыя (урадавая ды адміністрацыя самакіраваньня);

  • Права;

  • Грамадзкія навукі (грамадзкая псыхалёгія, сацыялёгія);

  • Палітычныя навукі й міжнародныя стасункі;

  • Палітыка разьвіцьця й гуманітарная дапамога.


ХТО МОЖА СКЛАДАЦЬ ЗАЯВЫ?
У 2010/2011 навучальным годзе Праграма Кіркланда адрасаваная адмыслоўцам з наступных дзядзінаў:

  • экспэрты, палітыкі, працаўнікі ўрадавых установаў ды установаў самакіраваньня;

  • прадпрымальнікі, мэнэджэры;

  • лідэры няўрадавых арганізацыяў, грамадзянскія й культурныя дзеячы;

  • выкладчыкі ВНУ;

  • журналісты.


ВЫМОГІ ДА КАНДЫДАТАЎ:


  • Грамадзянства й месца жыхарства ў адной з згаданых у абвестцы краінаў (уладальнікі карткі побыту ў Польшчы ня могуць браць удзелу ў конкурсе);

  • Поўная вышэйшая адукацыя (ступень магістра);

  • Узрост да 35 гадоў (у выключных, абгрунтаваных выпадках - да 40 гадоў);

  • Веды польскае мовы (на ўзроўні, дастатковым для ўдзелу ў лекцыях ды сэмінарах, а таксама для напісаньня дыплёмнае працы) або ангельскае мовы – у выпадку паданьня кандыдатам пэўнага курсу ва ўнівэрсытэце, што выкладаецца па-ангельску. У апошнім выпадку дапушчаецца пасіўны ўзровень валоданьня польскай;

  • Працоўны досьвед – прынамсі два гады.


ПЕРАВАГУ МЕЦЬМУЦЬ КАНДЫДАТЫ, ЯКІЯ:


  • актыўна працуюць у сваёй прафэсійнай дзядзіне,

  • маюць істотныя дасягненьні ў ёй,

  • ніколі раней не навучаліся ў Польшчы.


СЬПІС ВЫМАГАНЫХ ДАКУМЭНТАЎ:


  1. Запоўненая заява на ўдзел у праграме:

  • анкета;

  • матывацыйны ліст – абгрунтаваньне мэтаў удзелу ў Праграме, у тым ліку прапановы што да навучаньня ў Польшчы ды плянаў на будучыню (4000 – 6000 знакаў з прагаламі).

  1. Два рэкамэндацыйныя лісты з апісаньнем дасягненьняў і кваліфікацыі кандыдату, а таксама пэрспэктываў ягонага далейшага разьвіцьця й працы як адмыслоўца ў сваёй прафэсійнай або грамадзкай вобласці. Рэкамэндацыі, напісаныя па-польску, расейску ці ангельску, маюць быць дасланыя электроннай поштай.

  2. Копія дыплёму аб вышэйшай адукацыі (у выпадку наяўнасьці – таксама копія дыплёму кандыдату навук), дасланыя электроннай поштай.


НАБОР КАНДЫДАТАЎ:
Адбор 50 найлепшых кандыдатаў трывацьме ў тры этапы:
I этап – ацэнка адпаведнасьці дакумэнтаў фармальным крытэрам;

II этап – ацэнка ўласна заяваў;

III этап – асабістыя кваліфікацыйныя суразмовы.
Кандыдаты, запрошаныя да суразмовы, атрымаюць адпаведнае паведамленьне пра гэта электроннай поштай ці па тэлефоне напачатку красавіка 2010 году. Інфармацыя што да канчатковых вынікаў будзе дасланая звычайнай поштай напрыканцы траўня.
ПРАЦЭДУРА СКЛАДАНЬНЯ ЗАЯВАЎ:

Падрабязнае апісаньне Праграмы, фармуляры заяваў ды інструкцыю па іх запаўненьні можна знайсьці на старонках:



www.kirkland.edu.pl
або атрымаць па электронай пошце, даслаўшы адпаведнае запытаньне на kirkland2010@fulbright.edu.pl.
Фармуляр запаўняецца on-line. Пасьля запаўненьня належыць раздрукаваць згенэраваную сыстэмай старонку зь інфармацыяй, што пацьвярджае атрыманьне заявы, ды разам зь сьвежым фотаздымкам даслаць на паштовы адрас Камісіі Фулбрайта.
У выпадку праблемаў запаўнення фармуляру on-line, дапускаецца магчымасць – спампаваць фармуляр заявы з пададзеных вышэй старонак, запоўніць яго ды даслаць скан раздрукоўкі на адрас:
kirkland2010@fulbright.edu.pl

ТЭРМІН СКЛАДАНЬНЯ ЗАЯВАЎ:
Тэрмін складаньня заяваў на стыпэндыі Кіркланда выбягае:
15 сакавіка 2010
Заявы, атрыманыя пазьней за 15-га сакавіка, Камісіяй разглядацца ня будуць.

ФІНАНСАВЫЯ ЎМОВЫ:
Стыпэндыя складацьме 1750 PLN на месяц. Дадаткова пакрываюцца наступныя выдаткі: кошт навучаньня, пражываньне ў Польшчы, страхоўка, паездка ў два бакі, кошт візы, закупка матэрыялаў ды навуковых падручнікаў / дапаможнікаў.

Кампутары, што перадаюцца стыпэндыстам у часовае карыстаньне, могуць перайсьці ў іхную ўласнасьць па выкананьні ўсіх умоваў праграмы.


ПРАГРАМА СТЫПЭНДЫІ:


  • Урачыстае адкрыцьцё Праграмы (сярэдзіна верасьня 2010)

  • Падрыхтоўча-інфармацыйны курс (10 дзён)

  • Заняткі ў ВНУ (два семестры) у вядоўных польскіх навукова-акадэмічных цэнтрах (Варшава, Кракаў, Познань, Уроцлаў, Люблін)

  • Падрыхтоўка сэмэстральных ды дыплёмных працаў

  • Чатыры інтэграцыйныя спатканьні ўсіх стыпэндыстаў

  • Заняткі з вобласьці анімацыі лідэраў і індывідуальнага развіцьця

  • Прафэсійная стажыроўка (2-4 тыдні), зазвычай па заканчэньні навучальнае праграмы

  • ІV Канферэнцыя Выпускнікоў Праграму (чэрвень 2011)

  • Урачыстае заканчэньне праграмы ды цырымонія выданьня дыплёмаў (канец чэрвеня 2011 году ў Варшаве)

ПАТРОНАМ ПРАГРАМЫ зьяўляецца Лэйн Кіркланд (1922-1999) – шматгадовы кіраўнік амэрыканскіх прафзьвязаў (AFL-CIO), сябра Рады Дырэктараў Польска-Амерыканскае Фундацыі Прадпрымальніцтва, адзін з ініцыятараў стварэньня Польска-Амерыканскае Фундацыі Свабоды. У 80-я гады сваім удзелам ды аўтарытэтам падтрымліваў польскую “Салідарнасьць”, з разуменьнем ставіўся ды спрыяў памкненьням іншых народаў Цэнтральнае ды Ўсходняе Эўропы да волі й дэмакратыі. Ягоная дзейнасьць сталася адзначанай найвышэйшымі ўзнагародамі, між іншых амэрыканскім “Мэдалём Свабоды” ды польскім “Ордэнам Белага Арла”.




ПОЛЬСКА-АМЕРЫКАНСКАЯ ФУНДАЦЫЯ СВАБОДЫ (PAFW)фундатар Праграмы
Фундацыя распачала сваю дзейнасьць у 2000 годзе. Ейнай асноўнай мэтай зьяўляецца ўмацаваньне дэмакратыі ды грамадзянскае супольнасьці, гарантаваньне роўных магчымасьцяў для разьвіцьця грамадзкіх ды індывідуальных ініцыятываў, разьвіцьцё рынкавае эканомікі й азнаямленьне прадстаўнікоў краінаў Цэнтральнае ды Ўсходняе Эўропы з польскім досьведам трансфармацыі грамадзтва. Крыніцай фінансаваньня дзейнасьці Фундацыі зьяўляюцца сродкі Польска-Амэрыканскае Фундацыі Прадпрымальніцтва. Колькасьць сродкаў, пералічаных апошняй на рахункі Фундацыі Свабоды, складае на дадзены момант 250 млн. USD. Ад 2000 году Фундацыя прызначыла на свае праграмы звыш як 70 млн. USD.
Праграмы Фундацыі адмініструюцца рознымі польскімі няўрадавымі арганізацыямі, што дзеюць паводле ейных прынцыпаў ды працэдураў. Праграмы рэалізуюцца па наступных кірунках: адукацыя, разьвіцьцё мясцовых супольнасьцяў, грамадзяне ў дэмакратычнай прававой дзяржаве, распаўсюджаньне польскага досьведу рэформаў.
Стыпэндыяльная праграма імя Лэйна Кіркланда зьяўляецца доўгатэрміновым праектам PAFW, ініцыяваным ў 2000 годзе. Ад 2001 году ейным кіраваньнем займаецца Камісія Фулбрайта ў Варшаве.

Дадатковую інфармацыю пра Фундацыю ды яе праграмы можна знайсьці на старонцы



http://www.pafw.pl.
ПОЛЬСКА-АМЕРЫКАНСКАЯ ФУНДАЦЫЯ ФУЛБРАЙТА – адміністратар Праграмы

Камісія Фулбрайта дзее ў Польшчы на падставе пагадненьня, укладзенага між урадамі Рэспублікі Польшча ды Злучаных Штатаў Амэрыкі 10 сакавіка 2008 году (першае ж пагадненьне датуецца 22 сакавіка 1990). Польская Праграма Фулбрайта, што рэалізуецца Камісіяй, зьяўляецца ня толькі найвялікшай праграмай свайго кшталту ў Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропе, але й найболей прэстыжным польскім праектам навуковага абмену між ЗША ды Польшчаю. Галоўнай мэтай Камісіі зьяўляецца папулярызацыя міжнароднага ды культурніцкага абмену між дзьвюма краінамі. У рамах 16 стыпэндыяльных праграмаў Камісія падтрымлівае навучаньне, навуковыя дасьледаваньні й іншыя віды акадэмічнае й культурніцкае дзейнасьці. Камісія таксама ладзіць двухбаковыя абмены студэнтаў, практыкантаў, навуковых працаўнікоў ды выкладчыкаў, выконваючы такім чынам галоўную мэту Праграмы: спрыяць стварэньню магчымасьцяў для ўзаемнага спазнаньню ды ўсталяваньню ўзаемаразуменьню між людзьмі розных нацыяў праз абмен ідэямі, ведамі ды досьведам у рамах навуковага й культурніцкага абмену. Асноўнай крыніцай фінансаваньня стыпэндыяльных праграмаў Камісіі Фулбрайта ёсьць датацыі ўрадаў ЗША ды Польшчы. Цягам амаль 50 гадоў рэалізацыі Праграмы звыш як 1900 польскіх стыпэндыстаў мелі магчымасьць правесьці навуковыя дасьледаваньні на базе штатаўскіх ВНУ. У гэты самы час падобная колькасьць амэрыканцаў адведала Польшчу з лекцыямі або працягваючы свае дасьледаваньні ці навучаньне ў польскіх унівэрсытэтах.



Дадатковую інфармацыю Вы можаце знайсьці на бачыне http://www.fulbright.edu.pl.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка