Конкурс ( 2 тур) Заданне Устаўце прапушчаныя літары.




Дата канвертавання17.03.2016
Памер25.57 Kb.
8 клас Лінгвістычны конкурс ( 2 тур)

Заданне 1.

Устаўце прапушчаныя літары. ( 0,5 б. - слова, макс. - 7,56.)

Арт_рыя, б_л_тэнь, д_візія, бр_кер, ін_рцыя, кал_ндар, нацы_нальны, праж_кцёр, чэмпі_н, пр_тэндэнт, пац_фізм, ман_фестацыя, мет_арыт, фі_лка, парт_эт.



Заданне 2

Да іншамоўных слоў першага слупка падбярыце беларускамоўныя сінонімы з другога слупка.

(0,5 б. - пара слоў, макс. - 3,5 б.)

парытэт выраз

дэфіс успаміны

антракт раўнапраўе

вернісаж перапынак

мемуары выстава

дэкальтэ злучок



Заданне 3 Пастаўце ў словах націск. (0,5 б. - слова, макс. - 12 б.)

Абапал, аберуч, аб'інелы. аржаны, блукаць, блытаніна, выпадак, вусы, гарбар, дасыта, дэфіс, жалюзі, загадзя, індустрыя, камбала, маленькі, накрыўка, пасквіль, спіна, статуя, фартух, цяжар, шэсцьдзесят, як-небудзь.



Заданне 4 .Запішыце правільна словы. (0,5 б. - слова, макс- 5 б.)

(М,м)іхасёвы прыгоды, (Н,н)авагоднія падарункі, (П,п)анчанаўская манера пісьма, аповесць "(А,а)беліск", (К,к)упалаўскія чытанні, (М,м)агілёўшчына, (Р,р)ымская імперыя, плошча (Н,н)езалежнасці, (Д,д)амоклаў меч, (М,м)ележаўскія раманы.



Заданне 5.

Знайдзіце сказы, у якіх парушаны лексічныя і граматычныя

нормы беларускай мовы. Запішыце правільна сказы. (0,5 б. - сказ, макс. - 4,0 б.)

Мы з маці хутка прачыталі гэты цікаўны раман.Вялікая па тым часе плошча зіхацела ад пражэкцёраў, ліхтароў і рознакаляровых гірляндаў.

Зусім блізка да суседняй вёскі ўчора падабраліся мужныя ваўкі.

БДУ аб'явіла чарговы набор студэнтаў.

Гледзячы на ўраджайныя палі, сэрца радуецца.

Слухаўшы такую спакойную і меладычную музыку, мы, стомленыя за дзень, нечакана для сябе задрамалі.Злосны брэх вялікай сабакі перапалохаў хлапчукоў.

Румянае з марозу, нібы яблыка, малая дзяўчынка хутка ўбегла ў кухню.

Заданне 6

Перакладзіце словазлучэнні з рускай мовы на беларускую. (0,5 б. - словазл., макс. - 3,5 б.)

Подойти к столу, смеяться над самим собой, жениться на хорошей девушке, вернуться из поездки по деревням, живём в двадцати киламетрах от города, слышал своими ушами, дом в пять этажей.



Заданне 7

Падкрэсліце словы, якія маюць прыстаўкі. (0,5 б. - слова, макс. - 2,5 б.)

Адукацыя, адужаць, ажыць, ажыны, акідаць, акіян, акварыум, акенца, акоп, акула, акурат, асэнсоўваць.



Заданне 8

Запішыце лічбы словамі. (0,5 б. - словазл., макс. - 2 б.)

Каля 117 кг, звыш 1379 т, у 395 пакетах, у 1863 годзе, у 432 школах.



Заданне 9

Графічна абазначце, якім членам сказа з'яўляецца інфінітыў. (0,5 б. - слова, макс. - 2,5 б.)

Пераплыць возера было нялёгка.

Вучні пачалі весела смяяцца.

Дзеці любяць слухаць казкі.

Прывычка чытаць мне прывіта з дзяцінства.

Калгаснікі павезлі ў горад прадаваць садавіну.



Заданне 10. Запішыце словы праз транскрыпцыю. (0,5 б. -слова, макс. - 5 б.)

3 мяне, аб'ездчык, адчуваю, збяруся і пайду, па-суседску, аб'езджаны, не знаю, з кім-небудзь, з ёю, згінацца.



Заданне 11. Растлумачце, як вы разумееце значэнні лінгвістычных тэрмінаў. (0,5 б. -слова, макс. 6 б.)

Марфалогія, дзеепрыслоўны зварот, прыслоўе, сінтаксіс, фанетыка, спражэнне дзеясловаў, парадкавы лічэбнік, неалагізмы, інверсія.

Заданне 12. Напішыце, як называюцца двухскладовыя вершаваныя памеры. (0,5 б. -слова, макс .1б)

Заданне 13. Суаднясіце прозвішча аўтара з назвай твора. (0,5 б. -слова, макс .3,5 б.)

Янка Купала “Лебядзіны скіт”

Максім Танк “Курган”

Уладзімір Караткевіч “Трэба дома бываць часцей”

Янка Маўр “Насцечка”

Алена Васілевіч “Шчасце”



Кузьма Чорны “ Палескія рабінзоны”

Рыгор Барадулін “Сябры


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка