Комплексная работа




Дата канвертавання07.05.2016
Памер108.23 Kb.
ДРУГІ (ВОЧНЫ) ЭТАП МІНСКАЙ ГАРАДСКОЙ АДКРЫТАЙ

ІНТЭРНЭТ-АЛІМПІЯДЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

I тур 2010 - 2011 навучальны год

Комплексная работа


8 клас

Заданне 1. “Прыгатуйце” мачанку, размясціўшы сказы ў неабходнай паслядоўнасці.

Максімальная колькасць балаў – 3

МАЧАНКА ПА-СЯЛЯНСКУ

1. Да мачанкі падаць бліны або вараную бульбу.

2. Кавалкі свініны і сырой сялянскай каўбасы абсмажыць.

3. Паставіць на 20-25 хвілін у духоўку.

4. Дадаць соль, лаўровы ліст, пакласці кавалачкі падскваранага разам з цыбуляй сала, а таксама свініну і каўбасу.



5. Пшанічную або ячную муку развесці халоднай вадой і ўліваць у кіпень, увесь час памешваючы, да ўтварэння рэдкай мучной падліўкі.

Заданне 2. Правільна запішыце словазлучэнні, знайшоўшы неадпаведнасці ў іх арганізацыі.

Максімальная колькасць балаў – 5.

1. анонс на канцэрт




2. датычыцца нам




3. зарука для плённага развіцця




4. пачцівы да старых




5. хвалявацца пра дзяцей




Заданне 3. У падборцы прыведзеных сказаў адзначце «лішні». Растлумачце свой выбар.

Максімальная колькасць балаў – 3.

  1. Якія знаёмыя назвы і словы! Якая цудоўная родная мова!

  2. “Марылька, якая ты прыгожая сёння! “- чуваць Косцеў голас. “Ці толькі сёння?” – пытае Марылька.

  3. Уставай, беларуская зямля, - чуеш, пачалося!

  4. А колькі ўсіх ў памяці вузлоў, што нас звязалі, родны край, з табой.

  5. І дзе на свеце ёсць такая, як Нёман, рэчачка другая?!

Заданне 4. Разбярыце сказы па членах сказа (графічна) і вызначце, якія з варыянтаў прыведзеных канструкцый адпавядаюць проціпастаўленню “сказ неразвіты–развіты”.

Максімальная колькасць балаў – 5

Неразвіты сказ


Варыянт развітага сказа

  1. Скончыўся лівень!..




Вось ужо і скончыўся лівень!..

  1. Конік застракатаў.




У ржышчы жытнёвым конік застракатаў.

3. На снезе след.


На непарушным снезе лёгкі заечы след.

4. Сонца.


Вясна і сонца.

5. Кружыць ліст.


Кружыць і не падае ліст.

Заданне 5. Устанавіце адпаведнасць паміж назвамі дрэў і тым, сімвалам чаго яны з’яўляюцца ў традыцыйнай культурнай спадчыне беларусаў. Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.

Максімальная колькасць балаў – 7.

А. Арэх

1. гэта маладзец, ператвораны ў дрэва праз праклён маці (часам бацькі) або па сваёй волі.

Б. Алешына

2. сімвал прытулку, дрэва якое ў беларусаў забараняецца ссякаць бо на ім сядзіць Божая Маці калі сыходзіць на зямлю.

В. Вярба

3. свяшчэннае дрэва у якое ніколі не б’е маланка.

Г. Груша

4. дрэва, галінкамі з лісцем якога параць гладышы каб ніхто не зачараваў малако.




5. гэта дзяўчына, якая каб уратавацца ад замужжа са старым, перакінулася ў дрэва.


Заданне 6. Падкрэсліце выказнікі ў сказах, вызначце і запішыце іх тып.

Максімальная колькасць балаў – 5.

Сказ

Тып выказніка


  1. На полі неба лес страхлівы стаіць зацяты, нерухлівы

(Якуб Колас)




  1. І штось незразумелае шуміць-пяе чарот... (У. Жылка)







  1. Ён можа працаваць (І.Шамякін).







  1. Уладзік зараз – шмыг у дзверы! (Якуб Колас)







  1. Сонца села ў цёмна-сінюю хмару – нябесную ладдзю...

(В.Іпатава)




Заданне 7. Аднавіце каардынацыю паміж дзейнікам і выказнікам, уставіўшы патрэбныя літары. Растлумачце свой выбар.

Максімальная колькасць балаў – 6.

  1. Вакол у розных мясцінах свяціл[__]ся ў цемры некалькі агнёў (І. Мележ).

  2. У мяне з’явіл[__]ся шмат запытанняў… (А. Мрый).

  3. Мінул[__] два тыдні (С. Давідовіч).

  4. Прайшл[__] гадзіны дзве ў гэтай бясконцай плыні думак (І. Шамякін).

Заданне 8. Калі Вы добра ведаеце беларускую нацыянальную фразеалогію, то лёгка адновіце «схаваныя» прыказкі.

Максімальная колькасць балаў – 5.

1) Што ‘немагчыма ўтаіць, што само сябе выдае’? –

2) Чым ліквідуюцца ‘непрыемныя вынікі якіх-небудзь дзеянняў ці стану’?

3) Якую аперацыю трэба правесці, ‘перш чым зрабіць нешта сур’ёзнае’? –

4) Калі ёсць надзея ‘пачуць у бліжэйшы час што-небудзь новае’? –

5) Чым міжволі выдае сябе той, хто ‘правінаваціўся ў чым-небудзь? –



Заданне 9. Пастаўце прапушчаныя знакі прыпынку.

Максімальная колькасць балаў – 3 .

***

І тады закахалася хмара...

У паплавы, ад расы прамяністыя,

І ва ўсю Беларусь маю чыстую,

Ў мары бору ў палёў абшары.
І заплакала ад кахання

І слязою чыстай абмыла

Ў се абшары зямлі маёй мілай

Ўсе калыскі яе і магілы

Ўсе змярканні яе і світанні.
І пад птушак зялёны гоман

Нарадзіліся для абшараў,-

Плод кахання бору і хмары,-

Мой Дняпро і Бяроза і Нёман.



Заданне 10. Запоўніце пустыя клеткі ў табліцы:

Максімальная колькасць балаў – 3 .

Тып мастацкага тэксту

Аўтар

Твор

Жанр

Спосабы і прыёмы раскрыцця зместу

Вершаваны

Якуб Колас

“Ручэй”

Верш

1)

2)


Празаічны




“Сірочы хлеб”

Апавяданне

1) партрэт

2) дыялог



Заданне 11. Падкрэсліце “лішні” элемент у пераліку і растлумачце свой выбар:

Максімальная колькасць балаў –3. Партрэт, паэма, пейзаж, дыялог, апісанне.

Заданне 12. Устаўце прапушчаныя словы:

Максімальная колькасць балаў – 3.

Па-над белым пухам вішняў,


Быццам сіні аганёк,
Б'ецца, ўецца ________, лёгкі
Сінякрылы матылёк.

Навакол усё паветра


Ў струнах сонца залатых,-
Ён дрыжачымі крыламі
Звоніць ________ чутна ў іх.

І ліецца хваляй песня –


Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не _______ напявае,
Навявае яго мне?
Заданне 13. Запішыце назву вышэй цытаванага твора і яго аўтара.

Максімальная колькасць балаў – 2.

Заданне 14. Вызначце назву твора, пра які ідзе гаворка, яго аўтара і галоўнага героя:

Максімальная колькасць балаў – 3.

Асуджэнне духоўнага адчужэння дарослых дзяцей ад бацькоўскага дома. Клопат маці пра дзяцей і душэўная чэрствасць, няўвага да яе з боку малодшага пакалення. Усведамленне сынам віны перад бацькамі, шчымлівае пачуццё жалю да маці. Майстэрства пісьменніка ў абмалёўцы вясковага побыту, выразная характарыстыка герояў праз іх паводзіны і ўчынкі, мастацкія дэталі: “Ён моўчкі глядзеў, як жанчыны таўклі ў багажнік вядро з мочанымі яблыкамі, а яно не ставілася, месца не хапала, нават слоікі не было як утачыць, а яшчэ на зямлі стаяла вядзёрная каструля з капустаю, ручніком абвязаная. Павымалі сумкі, пачалі ставіць нанава. Куткі нарэшце ўсяму пазнаходзілі, а зачыніць багажнік не маглі”.



ДРУГІ (ВОЧНЫ) ЭТАП МІНСКАЙ ГАРАДСКОЙ АДКРЫТАЙ

ІНТЭРНЭТ-АЛІМПІЯДЫ ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ І ЛІТАРАТУРЫ

I тур 2010 - 2011 навучальны год

Комплексная работа


8 клас

ДАВЕДКІ


Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

Усяго

Балы

3

5

3

5

7

5

6

5

3

3

3

3

2

3

56

Заданне 1.


ПАСЛЯДОЎНАСЦЬ СКАЗАЎ: 2, 5, 4, 3, 1.

КАМЕНТАРЫЙ: мінус 0, 5 бала за кожную памылку.

Заданне 2.

1. анонс на канцэрт

анонс аб канцэрце

2. датычыцца нам

датычыцца нас

3. зарука для плённага развіцця

зарука плённага развіцця

4. пачцівы да старых

пачцівы са старымі

5. хвалявацца пра дзяцей

хвалявацца за дзяцей

Заданне 3.

ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ: 3

Сказ 3 – клічны, пабуджальны. Сказы 1, 2, 4, 5 – клічныя.



Заданне 4.

КАМЕНТАРЫЙ: 3 балы за разбор, 1 бал за кожную правільна ўказаную пару, мінус 0,5 бала за кожную памылку,

ПРАВІЛЬНЫ АДКАЗ: пары 1, 2.

Неразвіты сказ


Варыянт развітага сказа

  1. Скончыўся лівень!..




Вось ужо і скончыўся лівень!..

  1. Конік застракатаў.




У ржышчы жытнёвым конік застракатаў.

3. На снезе след.


На непарушным снезе лёгкі заечы след.

4. Сонца.


Вясна і сонца.

5. Кружыць ліст.


Кружыць і не падае ліст.

Заданне 5.

АДПАВЕДНАСЦЬ: А3Б4В5Г2

КАМЕНТАРЫЙ: па 1 бале за кожную адпаведнасць, па 0, 5 бала за кожны правільна пастаўлены знак прыпынку, мінус 0, 25 бала за кожную пунктуацыйную памылку.

А3: Арэх, ляшчына свяшчэннае дрэва, у якое ніколі не б’е маланка.

Б4: Вольха, алешына дрэва, галінкамі з лісцем якога параць гладышы, каб ніхто не зачараваў малако.

В5: Вярба гэта дзяўчына, якая, каб уратавацца ад замужжа са старым, перакінулася ў дрэва.

Г2: Груша сімвал прытулку, дрэва, якое ў беларусаў забараняецца ссякаць, бо на ім сядзіць Божая Маці, калі сыходзіць на зямлю.

(Энцыклапедычны слоўнік «Беларуская міфалогія»)



Заданне 6.

1. На полі неба лес страхлівы стаіць зацяты, нерухлівы (Якуб Колас)

састаўны іменны

2. І штось незразумелае шуміць-пяе чарот... (У. Жылка)

просты дзеяслоўны (ускладнены)

3. Ён можа працаваць (І.Шамякін).

састаўны дзеяслоўны

4. Уладзік зараз – шмыг у дзверы! (Якуб Колас)

просты дзеяслоўны

5. Сонца села ў цёмна-сінюю хмару – нябесную ладдзю... (В.Іпатава)

просты дзеяслоўны

Заданне 7.

КАМЕНТАРЫЙ: па 0,5 бала за кожную правільна ўстаўленую літару, па 1 бале за правільнае тлумачэнне кожнага сказа.

    1. Вакол у розных мясцінах свяціл[а]ся ў цемры некалькі агнёў. (І. Мележ).

    2. У мяне з’явіл[а]ся шмат запытанняў… (А. Мрый).

    3. Мінул[а] два тыдні. (С. Давідовіч).

    4. Прайшл[о] гадзіны дзве ў гэтай бясконцай плыні думак. (І.Шамякін).

КАМЕНТАРЫЙ: 1, 2 сказы: спалучэнню назоўніка са словамі многа, мала, колькі, багата, некалькі, шмат адпавядае форма адзіночнага ліку выказніка

3, 4 сказы: форма адзіночнага ліку патрабуецца ад выказніка, калі дзейнік складаецца з колькаснага лічэбніка два і слова тыдзень, гадзіна (мінула два тыдні, прайшло гадзіны дзве). Да таго ж, у чацвёртым сказе перадаецца значэнне прыблізнай колькасці.

Заданне 8.

КАМЕНТАРЫЙ: мінус 0,25 бала за кожную моўную, арфаграфічную, граматычную памылку.

1) шыла (Шыла ў мяшку не схаваеш).

2) клінам (Клін клінам выбіваюць).

3) адмераць (Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж).

4) пераначаваўшы (Пераначуемболей пачуем).

5) шапкай (На злодзеі шапка гарыць).



Заданне 9.

КАМЕНТАРЫЙ: мінус 0, 25 бала за кожную пунктуацыйную памылку.

І тады закахалася хмара...

У паплавы, ад расы прамяністыя,

І ва ўсю Беларусь маю чыстую,

Ў мары бору, ў палёў абшары.
І заплакала ад кахання,

І слязою чыстай абмыла

Ўсе абшары зямлі маёй мілай,

Ўсе калыскі яе і магілы,

Ўсе змярканні яе і світанні.
І пад птушак зялёны гоман

Нарадзіліся для абшараў,-

Плод кахання бору і хмары,-

Мой Дняпро, і Бяроза, і Нёман.



Заданне 10.

Правільныя адказы: пейзаж, апісанне, Янка Брыль.

Заданне 11.

КАМЕНТАРЫЙ: за вызначэнне слова 1 бал, за тлумачэнне 2 балы.

Правільны адказ: паэма.

Жанр твор; іншыя словы абазначаюць спосабы і прыёмы раскрыцця мастацкага зместу.



Заданне 12.

Правільныя адказы: шпаркі, ледзьве, сэрца.

Заданне 13.

Правільныя адказы:“Маёвая песня”,Максім Багдановіч.

Заданне 14.

Правільныя адказы: апавяданне “Дзяльба кабанчыка”, Віктар Карамазаў, Сцяпан.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка