Комплекс мерапрыемстваў уа “Магілёўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №1”




Дата канвертавання15.03.2016
Памер87.9 Kb.
Комплекс мерапрыемстваў

УА “Магілёўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №1”

па папулярызацыі беларускай мовы на 2010-2013 гады


п/п

Назва мерапрыемства

Термін выканання

Адказныя выканаўцы

1

Распрацаваць і ажыццявіць комплекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на забяспячэнне арфаграфічнай аднастайнасці ў адпаведнасці з Законам (на пераходны перыяд).

Да 1 лютага

2010 года



Адміністрацыя, выкладчык беларускай мовы і літаратуры

2

Забяспечыць бібліятэку і кабінет беларускай мовы і літаратуры новай рэдакцыяй Правіл беларускай арфаграфіі і пункткацыі, Граматыкай беларускай мовы, арфаграфічнымі слоўнікамі і даведнікамі па беларускай мове (акадэмічныя выданні: “Новы арфаграфічны слоўнік беларускай мовы”, “Слоўнік беларускай мовы: разам, асобна, праз злучок”, “Слоўнік беларускай мовы: вялікая ці малая літара”)

Да 1 верасня

2010 года



Адміністрацыя

3

Аформіць у кабінеце беларускай мовы і літаратуры інфармацыйны стэнд па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

1 квартал

2010 года



Адміністрацыя, выкладчык беларускай мовы і літаратуры

4

Ажыццявіць камплектаванне бібліятэчнага фонду нарматыўнай прававой,вучэбна-метадычнай, даведачнай літаратуры ў дапамогу рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”

Штогод да 1 снежня

2010-2013 года



Адміністрацыя

5

Размясціць інфармацыю аб рэалізацыі асноўных палажэнняў Закона на сайце ліцэя

Да 1 верасня

2010 года



Адміністрацыя

6

Правядзенне ва ўстанове адукацыі педагагічнага савета, куратарскіх гадзін, выпуск тэматычных газет і інш. З мэтай азнаямлення педагогаў і навучэнцаў з новай рэдакцыяй Правіл

Штогод да 1 снежня

2010-2013 года



Адміністрацыя, выкладчык беларускай мовы і літаратуры

7

Выпуск інфармацыйнай газеты “Жыццё маёй рэспублікі” на беларускай мове ў навучальным корпусе і інтэрнаце

Не менш 4-х у год

Выхавальнікі інтэрната, кіраўнікі груп

8

Арганізацыя і правядзенне прапагандыскіх кампаній:

  • “Фарміраванне патрыятызма” (прапаганда дзяржаўнай сімволікі);

  • “Здаровая нацыя – моцная нацыя” (здаровы вобраз жыцця);

  • “Моцная сям’я – моцная дзяржава”;

  • “Ганарымся беларускім” (прапаганда передавых прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і арганізацый);

  • “Зберагчы вёску – зберагчы краіну”.

Па асобным плане

Адміністрацыя, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, выкладчык фізічнай культуры і здароўя

9

Куратарская гадзіна “6 верасня – Дзень беларускай пісьменнасці”

Верасень

2010-2013 гады



Кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, выкладчык гісторыі Беларусі, бібліятэкар

10

Святочны выпуск газеты да Дня беларускай пісьменнасці

Верасень

2010-2013 гады



Кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, выкладчык гісторыі Беларусі

11

Віктарына “Ці добра мы ведаем дзяржаўную сімволіку Радзімы” (для навучэнцаў першага курса)

Верасень-кастрычнік

2010-2013 гады



Кіраўнікі груп, выкладчык

беларускай мовы і літаратуры, выкладчык гісторыі Беларусі



12

Правядзенне адкрытага ўрока “Дзяржаўная сімволіка Беларусі: гісторыя і сучаснасць”

Лістапад

2010-2013 гады



Кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, выкладчык гісторыі Беларусі

13

Урокі “Пазнанне Бацькаўшчыны”:

  • “Песняры Зямлі Беларускай”;

  • “Еўфрасіння Полацкая”;

  • “У 2010 годзе спаўняецца 825 год з часу стварэння “СЛОВА АБ ПАЛКУ ІГАРАВЫМ”, помнік літаратуры Кіеўскай Русі XII ст. (канец 1185-1186)”;

  • “Сімяон Полацкі – 790 год з дня нараджэння”;

  • “540 год з дня нараджэння МІКОЛЫ ГУСОЎСКАГА (1470-1480 гг.), беларускага і польскага паэта-гуманіста, асветніка”;

  • “520 год з дня нараджэння ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ (Францішака; 1490, Полацк 1551), першадрукара, мысліцеля-асветніка, гуманіста, пісьменніка, мастака-графіка”;

  • “480 год з дня нараджэння СЫМОНА БУДНАГА (каля 1530, Беластоцкае ваяв. – 1593), дзеяча беларускай культуры, мысліцеля-гуманіста, філосафа, асветніка, рэлігійнага рэфарматара, філолага, паэта”;

  • “470 год з дня нараджэння ВАСІЛЯ МІКАЛАЕВІЧА ЦЯПІНСКАГА (Амельяновіча; 1530-я ці пач. 1540-х гг., Полаччына 1599 ці 1600), гуманіста- асветніка, пісьменніка, кнігавыдаўца”;

  • “180 год з часу напісання “ЭНЕІДЫ НАВЫВАРАТ”, парадыйна-сатырычнай паэмы, аднаго з першых буйных твораў беларускай літаратуры новага часу (пачатак 1830-х гг.)”

Штогод да 1 снежня

2010-2013 года



Выхавальнікі інтэрната, кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры, выкладчык гісторыі Беларусі

14

Афармленне выставы, прысвечанай Дню Перамогі “Гэтых дзён не змоўкне слава!”

Май

2010-2013 гады



Адміністрацыя, бібліятэкар, кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры

15

Правядзенне Урока Памяці, прысвечанага 11 красавіка – Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Красавік

2010-2013 гады



Адміністрацыя, бібліятэкар, кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры

16

Дыспут на беларускай мове “Быць патрыётам сёння – што гэта значыць”

Да 1 студзеня

2011 года



Кіраўнікі груп, выкладчык гісторыі Беларусі, выхавальнікі інтэрната

17

Афармленне кніжнай выставы “Край мой – гонар мой”

Люты 2011 года

Адміністрацыя, бібліятэкар, выкладчык беларускай мовы і літаратуры

18

Удзел у акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Штогод

2010-2013 г.г.



Адміністрацыя, бібліятэкар, кіраўнікі груп, выхавальнікі інтэрната

19

Вусны часопіс “Прырода Белавежскай пушчы вачыма дзяцей”

Красавік 2011 года

Бібліятэкар, кіраўнікі груп

20

Тэматычныя вечарыны ў інтэрнаце:

  • “Васіль Быкаў: праўда аб вайне”;

  • “Нашым каханым прысвячаецца”;

  • “Літаратура ў тваім жыцці”;

  • “22 сакавіка – 90 год з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ПЫСІНА”;

  • “24 сакавіка – 110 год з дня нараджэння КУЗЬМЫ ЧОРНАГА”;

  • “26 сакавіка – 80 год з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЯМЁНАВІЧА КАРАТКЕВІЧА”

Штогод

2010-2013 г.г.



Выхавальнікі інтэрната, кіраўнікі груп

21

Наведванне МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ БІБЛІЯТЭКІ імя У.І. ЛЕНІНА (1935) у сувязі з 75-годдзем з пачатку дзейнасці

2010-2013 гады

Кіраўнікі груп

22

Куратарская гадзіна: 22 сакавіка – 90 год з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ПЫСІНА (1920, Краснапольскі р-н – 1981), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы ў 1968 г.

Сакавік 2010 года

Кіраўнікі груп, выкладчык беларускай мовы і літаратуры

23

Кіналекторый

“17 студзеня – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО”



Штогод

2010-2013 г.г.



Адміністрацыя

24

Правядзенне ва ўстанове адукацыі ў межах Тыдня роднай мовы сустрэчы з распрацоўшчыкамі Закона

Штогод

2010-2013 г.г.



Адміністрацыя

25

Прааналізаваць нарматыўнае прававое забеспячэнне адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры з улікам Закону

Студзень-сакавік

2010 год


Адміністрацыя

26

Арганізацыя факультатыўных заняткаў па вывучэнні новай рэдакцыі Правіл (”Вывучаем беларускі правапіс” або “Практыкум па беларускай арфаграфіі”)

Пачынаючы з

верасня 2010 года



Выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры

27

Накіраваць на мэтавыя курсы павышення кваліфікацыі выкладчыка беларускай мовы і літаратуры па азнаямленні з новай рэдакцыяй Правіл

2011 год

Адміністацыя

28

Накіроўваць на мэтавыя кароткатэрміновыя курсы павышэння кваліфікацыі, семінары, інструктыўна-метадычныя нарады па пытаннях змен у правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі кіраўнікоў установы адукацыі, настаўніка беларускай мовы і літаратуры, настаўнікаў-прадметнікаў, справаводаў і іншыя катэгорыі кадраў

Штогод да

1 студзеня



Адміністацыя

29

Накіроўваць на вучобу метадыста на мэтавыя курсы павышэння кваліфікацыі па вывучэнні новай рэдакцыі Правіл

Штогод да

1 студзеня



Адміністацыя

30

Арганізацыя наведвання навучэнцамі краязнаўчых музеяў, беларускамоўных тэатраў

Штогод

Адміністрацыя, кіраўнікі груп

31

Арганізацыя чытацкіх канферэнцый, кніжных выстаў у бібліятэцы ўстановы адукацыі (“Пісьменнікі-юбіляры”, “Спеў пра Белую Русь”, “Радзіма белых буслоў”)

Штогод да

1 студзеня



Адміністрацыя, бібліятэкар

32

Публікацыя ў сродках масавай інфармацыі артыкулаў, матэрыялаў па пытаннях далучэння навучэнцаў і іх бацькоў да каштоўнасцей беларускай культуры

Штогод да

1 студзеня



Калектыў ліцэя


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка