Кодэкс рэспублікі беларусь




старонка7/14
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   14
ГЛАВА 16

УВОЗ і (або) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

  1. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей

1. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам, іншым заканадаўствам аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамічнай дзейнасці, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб мытным рэгуляванні, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь.

2. Вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, уключаных у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца забароны або абмежаванні на ўвоз або вываз дзяржавамі – членамі Мытнага саюза ў рамках Еўразійскага эканамічнага супольніцтва ў гандлі з трэцімі краінамі, які зацвярджаецца міжнародна-прававым актам, што з’яўляецца абавязковым для Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца пры наяўнасці ліцэнзіі, калі іншае не прадугледжана ў частцы другой гэтага пункта. У Рэспубліцы Беларусь выдача ліцэнзій ажыццяўляецца Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь.

У выпадках, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь, вываз з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, указаных у частцы першай гэтага пункта, ажыццяўляецца на падставе заключэння (дазвольнага дакумента). У Рэспубліцы Беларусь выдача заключэнняў (дазвольных дакументаў) ажыццяўляецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з указанымі актамі ў парадку і на ўмовах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

3. Вываз з Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю дзяржавы – члена Еўразійскага эканамічнага саюза культурных каштоўнасцей, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, ажыццяўляецца на падставе заключэння (дазвольнага дакумента), якое выдаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь, у выпадках, парадку і на ўмовах, устаноўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

4. Увоз і (або) вываз культурных каштоўнасцей, указаных у пунктах 2 і 3 гэтага артыкула, якія знаходзяцца ў вышуку, забараняюцца.


  1. Вяртанне культурных каштоўнасцей

Культурныя каштоўнасці, вывезеныя з Рэспублікі Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства, міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, якія дзейнічалі ў Рэспубліцы Беларусь на момант іх вывазу, і іншых норм міжнароднага права, а таксама часова вывезеныя з Рэспублікі Беларусь у эвакуацыю ў час узброеных канфліктаў або на іншай падставе і не вернутыя ў Рэспубліку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставін і месца вывазу.

  1. Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь

1. У мэтах арганізацыі дзейнасці па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь дзейнічае Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь.

2. Камісія па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам.

3. Асноўнымi задачамi Камiсii па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, з’яўляюцца:

вызначэнне прыярытэтных для Рэспублiкi Беларусь напрамкаў дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей;

выпрацоўка прапаноў, рэкамендацый па комплексе пытанняў выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей.

4. Камiсiя па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, выконвае наступныя функцыi:

забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, грамадскiх аб’яднанняў, у тым лiку камiсii «Вяртанне» пры грамадскiм аб’яднаннi «Беларускi фонд культуры», юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якiя дзейнiчаюць у мэтах выяўлення, захавання i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь;

супрацоўнiчае з нацыянальнымi i мiжнароднымi органамi i арганiзацыямi, дзейнасць якiх звязана з вяртаннем культурных каштоўнасцей;

спрыяе ажыццяўленню мерапрыемстваў па вяртанні культурных каштоўнасцей;

ажыццяўляе кантроль за працэсам вяртання культурных каштоўнасцей;

абмяркоўвае праекты нарматыўных прававых актаў, iншых дакументаў, якiя адносяцца да выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, дае па iх рэкамендацыi;

уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб фiнансаваннi дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей.

5. Камiсiя па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, мае права:

уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб асноўных напрамках i формах дзейнасцi па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні i ўвядзенні ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей;

звяртацца да дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб па пытаннях падрыхтоўкi прапаноў у адпаведнасцi з яе кампетэнцыяй;

заслухоўваць на сваiх пасяджэннях паведамленнi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых юрыдычных асоб аб пытаннях, якiя адносяцца да яе дзейнасцi;

атрымлiваць ад рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых юрыдычных асоб неабходную iнфармацыю i матэрыялы па пытаннях, якiя ўваходзяць у яе кампетэнцыю;

далучаць ва ўстаноўленым парадку да яе дзейнасці работнiкаў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання.

6. Склад Камісіі па выяўленні, вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўвядзенні ў навуковы і культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Рэспублікі Беларусь, зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 17

АРХЕАЛАГІЧНАЯ СПАДЧЫНА І ЯЕ АХОВА


  1. Археалагічная спадчына

1. Археалагічная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, у тым ліку помнікаў археалогіі. 

Археалагiчныя аб’екты – нерухомыя матэрыяльныя аб’екты або iх комплексы, якiя ўзнiклi ў вынiку дзейнасцi чалавека ў мінулы час i захавалiся ў культурным пласце або на дне прыродных i штучных вадаёмаў.

Археалагічныя артэфакты – рухомыя матэрыяльныя аб’екты, якія ўзнiклi ў вынiку дзейнасцi чалавека ў мінулы час, захавалiся ў культурным пласце або на дне прыродных i штучных вадаёмаў, маюць гістарычнае, мастацкае, навуковае або іншае культурнае значэнне, могуць адпавядаць крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, вызначаным артыкулам 88 гэтага Кодэкса, і на момант іх выяўлення не маюць уласніка.

Культурны пласт – пласт у зямлi або пад вадой, якi ўтварыўся ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека і ўтрымлівае сляды існавання чалавека.

2. Да археалагічных аб’ектаў адносяцца:

рэшткi ўмацаваных пасяленняў (старажытных гарадоў, гарадзiшчаў, замкаў), неўмацаваных пасяленняў (старажытных стаянак, паселiшчаў, асобнага жылля), капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), iншых аб’ектаў (свяцiлiшчаў, месцаў спраўляння абрадаў, манастыроў, храмаў);

крыжы, культавыя камянi, статуi, абелiскi;

курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя пахаваннi, некропалi, маўзалеi i iншыя пахаваннi;

iнфраструктура сухапутных, водных i водна-волакавых шляхоў.


  1. Ахова археалагічнай спадчыны

1. Ахова археалагічнай спадчыны – напрамак культурнай дзейнасці, якая ўключае сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на выяўленне археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, іх вывучэнне, улiк археалагічных аб’ектаў, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, што ажыццяўляюцца ў мэтах захавання археалагічнай спадчыны.

2. Прафесійна і выпадкова выяўленыя археалагічныя артэфакты падлягаюць перадачы ў дзяржаўную ўласнасць у парадку, вызначаным гэтым Кодэксам.

3. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняюцца набыццё, продаж, дарэнне, мена, залог і перасылка археалагічных артэфактаў, за выключэннем набыцця, продажу, дарэння, мены археалагічных артэфактаў дзяржаўнымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць навукова-даследчую і музейную дзейнасць, у мэтах вывучэння археалагічных артэфактаў і камплектавання музейных фондаў. 

4. Археалагічныя аб’екты падлягаюць ахове, як i матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi без катэгорыi.



  1. Рэестр археалагічных аб’ектаў

1. У Рэспубліцы Беларусь вядзецца рэестр археалагічных аб’ектаў, які ўтрымлівае інфармацыю аб археалагічных аб’ектах і іх тэрыторыях.

Тэрыторыя археалагiчнага аб’екта – участак зямлi або вадаёма, заняты археалагiчным аб’ектам i звязаны з iм гiстарычна i функцыянальна.

2. Рэестр археалагічных аб’ектаў вядзецца ў мэтах:

арганізацыі ўліку археалагічных аб’ектаў;

стварэння адзінай базы даных аб археалагічных аб’ектах і іх тэрыторыях;

прадстаўлення звестак, якiя ў iм змяшчаюцца.

3. Вядзенне рэестра археалагічных аб’ектаў прадстаўляе сабой збор звестак аб археалагічных аб’ектах і іх тэрыторыях, iх сiстэматызацыю i актуалiзацыю.

4. Фармiраванне i вядзенне рэестра археалагічных аб’ектаў ажыццяўляюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. 

5. Доступ да дадзеных рэестра археалагічных аб’ектаў забяспечваецца шляхам:

знаёмства з зямельна-кадастравай картай (або планам) адпаведнага раёна;

давядзення інфармацыі мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі да землекарыстальнікаў, на зямельных участках якіх размешчаны археалагічныя аб’екты;

публікацыі навукова-папулярных і навуковых звестак аб правядзенні археалагічных даследаванняў і іх выніках. 

6. Звесткі рэестра археалагічных аб’ектаў выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы горадабудаўнічых праектаў і землеўпарадкавальнай дакументацыі.


  1. Археалагічныя даследаванні і парадак іх правядзення

1. Археалагічныя даследаванні – комплекс мерапрыемстваў па пошуку і вывучэнні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, правядзенні археалагічнага нагляду.

Пошук археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў –мэтанакіраваныя дзеянні па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.

Парадак правядзення археалагічных даследаванняў вызначаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

2. Археалагічныя даследаванні ажыццяўляюцца навуковымі арганізацыямі або музеямі на падставе дазволу (адкрытага ліста) на права правядзення археалагічных даследаванняў, які выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі грамадзянам, якія працуюць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) ці грамадзянска-прававога дагавора ў навуковай арганізацыі або музеі і адначасова адпавядаюць наступным крытэрыям:

маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «Археалогія», «Гісторыя (Археалогія)»;

валодаюць навуковымі практычнымі ведамі, неабходнымі для правядзення археалагічных даследаванняў і падрыхтоўкі навуковай справаздачы аб выкананых археалагічных палявых работах;

маюць практыку ўдзелу ў археалагічных даследаваннях на працягу не менш двух гадоў незалежна ад тэрмінаў перапынку.

3. Выдача дазволу (адкрытага ліста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

Форма дазволу (адкрытага ліста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў устанаўліваецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

4. Выкарыстанне металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для пошуку археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў магчыма выключна на падставе дазволу (адкрытага ліста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў асобамі, якія ўказаны ў пункце 2 гэтага артыкула.

5. Археалагічныя даследаванні ажыццяўляюцца ў форме археалагічных палявых і камеральных работ. 

6. Да археалагічных палявых работ адносяцца даследаванні зямных нетраў, вадаёмаў, культурнага пласта, тэрыторый археалагічных аб’ектаў, археалагічных аб’ектаў на мясцовасці ў асяроддзі іх натуральнага бытавання. 

7. Да археалагічных палявых работ адносяцца археалагічныя даследаванні ў выглядзе археалагічных раскопак, археалагічных разведак і археалагічнага нагляду.

Археалагічныя раскопкі – від археалагічнага даследавання на археалагічным аб’екце, які ажыццяўляецца з прымяненнем раскопачных работ у мэтах вывучэння культурнага пласта, архітэктурных і іншых матэрыяльных рэшткаў.

Археалагічныя разведкі – від археалагічнага даследавання, які не звязаны з разбурэннем культурнага пласта археалагічнага аб’екта і які ажыццяўляецца ў мэтах выяўлення, картаграфавання, лакалізацыі, інтэрпрэтацыі, інспекцыі археалагічнага аб’екта, а таксама атрымання сучасных звестак аб раней выяўленым археалагічным аб’екце.

Пры археалагічнай разведцы дапускаецца выкананне асобных шурфоў з мэтай удакладнення дадзеных пра археалагічны аб’ект.

Археалагічны нагляд – від археалагічнага даследавання, які ажыццяўляецца пры выкананнi земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на пашкоджаных участках тэрыторыi археалагiчнага аб’екта ў мэтах выяўлення археалагічных артэфактаў, культурнага пласта, канструкцыйных складаючых археалагічнага аб’екта.

8. Да археалагічных камеральных работ адносіцца комплекс мерапрыемстваў па ачыстцы, кансервацыі, рэстаўрацыі і вывучэнні археалагічных артэфактаў.

9. Асноўным дакументам, які прадстаўляе вынікі археалагічных палявых работ згодна з дазволам (адкрытым лістом) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў, з’яўляецца навуковая справаздача аб выкананых археалагічных палявых работах, якая зацвярджаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. 

У навуковай справаздачы аб выкананых археалагічных палявых работах згодна з дазволам (адкрытым лістом) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў у тэкставым, графічным, фатаграфічным і іншых відах павінны быць прадстаўлены поўныя даныя аб выяўленых і (або) даследаваных археалагічных аб’ектах, археалагічных артэфактах. 



  1. Ахова археалагічных аб’ектаў пры выкананні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў

1. Выкананне земляных i будаўнiчых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў (далей – выкананне работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў) дазваляецца толькi пасля распрацоўкi i ажыццяўлення мер па ахове гэтых аб’ектаў.

2. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на археалагічных аб’ектах, за выключэннем помнікаў археалогіі, узгадняецца з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi ў адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці на помнiках археалогii ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

3. Звесткі аб археалагiчных аб’ектах уключаюцца ў генеральныя планы гарадоў і іншых населеных пунктаў, горадабудаўнічыя праекты дэтальнага планавання і іншыя горадабудаўнічыя праекты.

Горадабудаўнічыя праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб археалагiчных аб’ектах (за выключэннем помнікаў археалогіі), падлягаюць узгадненню з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi, а горадабудаўнічыя праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб помніках археалогіі, падлягаюць узгадненню з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.



  1. Меры па ахове археалагічных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў

1. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў павiнны прадугледжвацца на ўсiх этапах выканання гэтых работ. 

Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў уключаюцца ў навукова-праектную дакументацыю на ўзвядзенне, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, капітальны рамонт, добраўпарадкаванне аб’екта будаўніцтва.

2. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў прадугледжваюць:

забарону ўсiх работ i вiдаў дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў без узгаднення з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi на падставе заключэння Нацыянальнай акадэміі навук Беларусi i дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, выдадзенага Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у дачыненнi да помнiкаў археалогii;

фiксацыю ўжо вядомых археалагiчных аб’ектаў;

абследаванне зоны выканання работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў у мэтах выяўлення няўлiчаных археалагiчных аб’ектаў, iх фiксацыю i пры неабходнасцi археалагічнае даследаванне;

стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб’ектаў;

навуковае даследаванне археалагiчных аб’ектаў на падставе дазволу (адкрытага лiста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў;

поўнае навуковае даследаванне археалагiчных аб’ектаў;

археалагічны нагляд пры правядзеннi работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў;

кансервацыю археалагiчных аб’ектаў у складзе будаўнiчага комплексу;

забарону правядзення пошуку археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў, ажыццяўлення iншых дзеянняў на археалагiчных аб’ектах з выкарыстаннем металашукальнікаў, геарадараў і іншых тэхнічных сродкаў і інструментаў для выяўлення археалагічных аб’ектаў без дазволу (адкрытага лiста) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў;

iншыя меры ў адпаведнасцi з заканадаўствам, накiраваныя на захаванне, вывучэнне, забарону пашкоджання або знiшчэння археалагiчных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.

3. Меры па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў распрацоўваюцца грамадзянамі, якiм выдадзены дазвол (адкрыты ліст) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 124 гэтага Кодэкса.

4. Фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб’ектаў пры выкананні работ на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў ажыццяўляецца юрыдычнымi асобамi, грамадзянамі, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з’яўляюцца заказчыкамi гэтых работ.


  1. Інфармацыя аб археалагічных аб’ектах

1. Iнфармацыя аб археалагiчных аб’ектах, якая атрымана ў ходзе правядзення работ на тэрыторыi археалагiчных аб’ектаў, не пазней за
14 каляндарных дзён з дня заканчэння работ прадстаўляецца ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі асобамі, якім выдадзены дазвол (адкрыты ліст) Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў. 

Такая iнфармацыя складаецца з апiсання археалагiчнага аб’екта, яго месцазнаходжання, копіі часткі зямельна-кадастравага плана з нанясеннем гэтага аб’екта i яго фотафiксацыi, выкананай з усходняга, паўночнага, заходняга i паўднёвага бакоў.

2. Інфармацыя аб археалагічных аб’ектах у кожным раёне не пазней за 30 каляндарных дзён з дня атрымання наносіцца арганізацыямі па землеўпарадкаванні, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, іх даччынымі прадпрыемствамі на зямельна-кадастравую карту (або план) раёна на падставе адпаведных звестак Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія прадстаўляюцца ў тэкставым і графічным відах раённым, гарадскім (гарадоў абласнога падпарадкавання) выканаўчым камітэтам не пазней за сем каляндарных дзён з дня атрымання ад асоб, якім выдадзены дазвол (адкрыты ліст) Нацыянальнай акадэміі навк Беларусі на права правядзення археалагічных даследаванняў. 

РАЗДЗЕЛ IV


КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ


ГЛАВА 18
агульныя палажэнні аб культурнай дзейнасці


  1. Напрамкі культурнай дзейнасці

1. Культурная дзейнасць ажыццяўляецца ў наступных напрамках:

ахова гісторыка-культурнай спадчыны;

ахова археалагічнай спадчыны;

творчая дзейнасць;

бібліятэчная справа;

музейная справа;

народныя мастацкія рамёствы;

кінематаграфічная дзейнасць;

правядзенне культурных мерапрыемстваў;

дзейнасць прафесійных калектываў мастацкай творчасці;

дзейнасць непрафесійных (аматарскіх) і аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасці;

арганізацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

2. Ахова гісторыка-культурнай спадчыны і ахова археалагічнай спадчыны рэгулююцца главамі 14, 15 і 17 гэтага Кодэкса.


  1. Ажыццяўленне творчай дзейнасцi. Свабода творчай дзейнасці

1. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як на прафесiйнай, так i на непрафесiйнай (аматарскай) аснове.

2. Творчая дзейнасць ажыццяўляецца як iндывiдуальна, так i на калектыўнай аснове.

3. Свабода творчай дзейнасці складаецца з права выбару сфер, напрамкаў (школ), форм, прыёмаў i метадаў мастацкай творчасці, самастойнага вызначэння формы i зместу, жанру, рэпертуарнай палітыкі, манеры, мовы, стылю, вартасці i прызначэння твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, якія ствараюцца, выконваюцца, распаўсюджваюцца і папулярызуюцца.

4. Умяшанне дзяржаўных органаў, iх службовых асоб, іншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, у працэс стварэння i (або) выканання аўтарамі і выканаўцамі твораў мастацкай літаратуры і мастацтва з мэтай вызначыць змест творчай дзейнасцi i (або) уздзейнiчаць на яе вынiкi не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, пералічаных у артыкуле 130 гэтага Кодэкса. 

5. Умяшанне ў працэс творчай дзейнасці можа быць абскарджана ў вышэйстаячы орган і (або) у суд у адпаведнасцi з заканадаўствам.


  1. Забарона, абмежаванне і прыпыненне культурнай дзейнасці

1. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена, калi:

яна накiравана супраць суверэнiтэту Рэспублiкi Беларусь, заклiкае да гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады або змянення канстытуцыйнага ладу;

пры яе ажыццяўленні распаўсюджваюцца паведамленнi, што знеслаўляюць гонар i годнасць Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў дзяржаўных органаў, статус якiх устаноўлены Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь;

яна прадстаўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку;

яна прапагандуе вайну, экстрэмісцкую дзейнасць, насілле i жорсткасць, сацыяльную, нацыянальную, рэлiгiйную, расавую выключнасць, нецярпiмасць або варожасць, парнаграфiю, падбухторвае да ўчынення злачынстваў;

яна можа прычынiць шкоду здароўю i маральнасцi чалавека, пагражаць правам і свабодам грамадзян.

2. Культурная дзейнасць можа быць забаронена, абмежавана або прыпынена у iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

3. Забарона, абмежаванне або прыпыненне культурнай дзейнасці можа ажыццяўляцца па рашэнні мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

Пры неабходнасці заключэнне аб неабходнасці забароны, абмежавання або прыпынення культурнай дзейнасці можа быць дадзена Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi або абласной (Мінскай гарадской) камiсiяй па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi. 

Палажэнне аб Рэспублiканскай экспертнай камiсiі па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi зацвярджаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, палажэнні аб абласных (Мінскай гарадской) экспертных камісіях па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці зацвярджаюцца абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі па ўзгадненні з Рэспублiканскай экспертнай камiсiяй па прадухiленні прапаганды парнаграфii, насiлля i жорсткасцi.

Рашэнні мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў аб забароне, абмежаванні або прыпыненні культурнай дзейнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячы орган і (або) у суд у адпаведнасцi з заканадаўствам.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка