Кодэкс рэспублікі беларусь




старонка6/14
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14
ГЛАВА 15

ЗАХАВАННЕ І ВЫКАРЫСТАННЕ

ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

  1. Меры па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей

1. Захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцей уключае ў сябе сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на недапушчэнне знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванага змянення, пагаршэння ўмоў успрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя i зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей).

2. Дзейнасць, якая можа аказваць уздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, павiнна ажыццяўляцца з улiкам неабходнасцi безумоўнага захавання адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей.



  1. Забеспячэнне захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i іх навакольнага асяроддзя перамяшчэнне гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, знiшчэнне або стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i іх навакольнага асяроддзя, прычыненне iм шкоды або стварэнне пагрозы яе прычынення, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i іх навакольнага асяроддзя забараняюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктамі 2 і 3 гэтага артыкула.

2. Перамяшчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi дапускаецца пры немагчымасцi яе захавання на месцы i наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гэтай культурнай каштоўнасцi з мэтай яе аднаўлення ва ўмовах, прыдатных для забеспячэння захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, пасля атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Немагчымасць захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы пацвярджаецца заключэннем Рады.

3. Стварэнне пагрозы знiшчэння нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, прычынення шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану або стварэнне пагрозы яго пагаршэння, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне i пагаршэнне ўмоў успрымання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя дапускаюцца толькi па рашэнні Міністэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, калi iх неабходнасць выклiкана правядзеннем мерапрыемстваў па лiквiдацыi вынiкаў стыхiйных бедстваў, катастроф, ваенных дзеянняў.

4. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўстанаўлiваецца ахоўная дошка, на якой змяшчаюцца iнфармацыя аб прыналежнасцi гэтай нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да гiсторыка-культурнай спадчыны, назва i датаванне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, указанне на адказнасць за пашкоджанне або знішчэнне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

На комплексе нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца ўстаноўка некалькiх аднолькавых ахоўных дошак, размяшчэнне якiх ажыццяўляецца на асноўных шляхах наведвання тэрыторыi гэтага комплексу.

Ахоўныя дошкi на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем помнікаў археалогіі і пахаванняў, устанаўлiваюцца на галоўным фасадзе, як правiла, на адным з вуглоў нiжэй аншлагаў з назвай вулiцы i нумарам дома. Ахоўныя дошкі на помніках археалогіі і пахаваннях устанаўліваюцца на адлегласці да пяці метраў ад іх тэрыторыі з боку найлепшага ўспрымання гэтага помніка археалогіі або пахавання.

Ахоўныя дошкi вырабляюцца, устанаўлiваюцца i захоўваюцца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Форма ахоўнай дошкі ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

5. На нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь можа ўстанаўлiвацца распазнавальны знак.



  1. Зоны аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i iх навакольнага асяроддзя ўстанаўлiваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i адна або некалькі з наступных зон аховы гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей:

ахоўная зона;

зона рэгулявання забудовы;

зона аховы ландшафту;

зона аховы культурнага слоя.

2. Для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або ўваходзяць у склад комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, могуць устанаўлiвацца агульныя зоны аховы.

Межы ахоўных зон помнікаў археалогіі ўстанаўліваюцца на адлегласцi не менш за 50 метраў ад межаў тэрыторыi помнікаў археалогіі. 

3. Межы тэрыторый і зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, iх рэжымы ўтрымання i выкарыстання вызначаюцца праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якi зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

4. Рэжымамi ўтрымання i выкарыстання зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прадугледжваюцца абмежаванне або поўная забарона дзейнасцi, якая стварае пагрозу захаванню гэтай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (яе навакольнаму асяроддзю) i ўмовам яе ўтрымання i выкарыстання.

5. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi распрацоўваецца за кошт сродкаў уласнiка (карыстальніка) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

6. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.

7. Усе вiды работ у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей выконваюцца ў межах патрабаванняў рэжымаў утрымання i выкарыстання гэтых зон аховы, калі іншае не вызначана гэтым Кодэксам.



  1. Забеспячэнне захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей забараняюцца:

знiшчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнiчнага стану, а таксама навукова не абгрунтаванае змяненне рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

разукамплектаванне калекцыі рухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. У выпадку, калi адна i тая ж рухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць належыць i да камплекта, i да калекцыi, перавага аддаецца калекцыi. Пры неабходнасцi ў прызначаны (сабраны) для канкрэтных мэт камплект уключаецца копiя рухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.



  1. Забеспячэнне захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Для забеспячэння захавання нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы прымаюць меры для захавання i аднаўлення ўмоў iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам традыцый або народных мастацкіх рамёстваў, асаблiвасцей ладу жыцця, характэрных толькi для культуры народа Беларусi, фактараў фармiравання нацыянальнага менталiтэту, а таксама заахвочваюць (у тым лiку матэрыяльна) iх носьбiтаў у захаваннi, развiццi i перадачы нашчадкам зместу гэтых каштоўнасцей.

2. Стварэнне перашкод iснаванню, развiццю i перадачы нашчадкам нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама iстотнае змяненне ўмоў iх iснавання, развiцця i перадачы нашчадкам забараняюцца.



  1. Прадухiленне пагрозы захаванню матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. У нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (iх навакольным асяроддзi i зонах аховы), а таксама ў памяшканнях, дзе знаходзяцца рухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, вытворчасць, размяшчэнне, захоўванне, утрыманне машын, механiзмаў, рэчываў, ажыццяўленне iншай дзейнасцi, якая стварае дынамiчныя i вiбрацыйныя ўздзеяннi, неспрыяльны тэмпературна-вiльготнасны рэжым, хiмiчнае, радыяцыйнае, механiчнае забруджанне, выбуховую i пажаранебяспечную пагрозу, iншыя пагрозы захаванню гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, забараняюцца, за выключэннем, калі такая дзейнасць ажыццяўляецца згодна з гістарычным функцыянальным прызначэннем нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

2. У выпадку пагрозы захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання рамонтна-рэстаўрацыйных работ заказчык абавязаны прыпынiць усе работы i паведамiць аб гэтым у Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 

3. Пры праектаваннi i выкананнi земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых відаў работ, якія могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ажыццяўляюцца наступныя мерапрыемствы: папярэдняе даследаванне гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх фiксацыя, археалагiчныя даследаваннi, пры неабходнасцi – iх перамяшчэнне, а таксама мерапрыемствы па забеспячэнні ўмоў, неабходных для захавання гэтых нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

4. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, меліярацыйных і іншых відаў работ, якія могуць стварыць пагрозу захаванню нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, павiнна змяшчаць асобны раздзел аб мерапрыемствах па даследаванні i захаванні гiсторыка-культурных каштоўнасцей.



  1. Змяненне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Пры ажыццяўленнi дзейнасцi, якая можа аказваць уздзеянне на матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, змяненне гiсторыка-культурных каштоўнасцей дапускаецца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пры ўмове навуковай абгрунтаванасцi гэтага змянення i з улiкам катэгорый гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Заключэнне аб прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным прымаецца Радай на падставе навукова-даследчых матэрыялаў.



  1. Вiды работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

У мэтах забеспячэння захавання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца навукова-даследчыя, праектныя, рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам.

  1. Навукова-даследчыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да навукова-даследчых работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

археалагiчныя даследаваннi – комплекс навуковых мерапрыемстваў па вывучэнні помнікаў археалогіі, правядзенні археалагічнага нагляду;

архiўна-бiблiяграфiчныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па вывучэнні архiўных дакументаў, бiблiяграфiчных, навуковых i iншых матэрыялаў, якiя адносяцца да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

натурныя даследаваннi – комплекс мерапрыемстваў па высвятленні i ўдакладненні адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы выкананне архітэктурна-археалагічных абмераў, зандажу, закладку шурфаў, інжынернае даследаванне будаўнічых канструкцый, правядзенне хiмiка-фiзiчных даследаванняў уласцiвасцей будаўнiчых матэрыялаў, элементаў мастацкага аздаблення i iншых даследаванняў.

2. Матэрыялы навукова-даследчых работ уключаюцца ў склад навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.


  1. Праектныя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да праектных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносiцца комплекс работ па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ.



  1. Рамонтна-рэстаўрацыйныя і іншыя работы, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да рамонтна-рэстаўрацыйных работ, якiя выконваюцца на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, адносяцца:

аднаўленчыя работы – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накiраваных на навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае стварэнне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (для нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей – абавязкова на месцы iх ранейшага знаходжання);

дапаўненне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па стварэнні дапаўненняў да матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку па завяршэнні ў свой час не рэалiзаваных аўтарскiх задум, а таксама па ўзвядзенні ў месцах страты на тэрыторыі комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) i iншых аб’ектаў паводле спецыяльна распрацаваных праектаў рэгенерацыi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей з захаваннем аб’ёмна-прасторавай структуры;

кансервацыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па часовым або доўгатэрмiновым забеспячэнні захаванасцi тэхнiчнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, у тым лiку супрацьаварыйныя работы, з прымяненнем адпаведных метадаў, якiя дазваляюць прадухiлiць яго далейшае пагаршэнне i ствараюць умовы для экспанавання закансерваваных матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

прыстасаванне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па адаптацыi матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей да патрэбнасцей i асаблiвасцей сучаснага тэхнiчнага ўтрымання без дапушчэння страты iмi адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

перамяшчэнне – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па перамяшчэнні матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей і іх аднаўленні на новым месцы;

рамонт – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні страчаных у працэсе эксплуатацыі і (або) паляпшэнні канструкцыйных, інжынерных, тэхнічных, эстэтычных якасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку па ліквідацыі яе дробных пашкоджанняў і няспраўнасцей, а таксама папярэджанні яе зносу, якія не адносяцца да рэканструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

раскрыццё – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па пазбаўленні гiсторыка-культурных каштоўнасцей ад пазнейшых дысануючых напластаванняў;

рэгенерацыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні цэласнасцi i агульнага кампазiцыйнага вырашэння матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (у асноўным комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей) i (або) гiстарычнага характару тэрыторыi зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

рэканструкцыя – сукупнасць работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) звязаных са змяненнем яе асноўных тэхніка-эканамічных паказчыкаў і параметраў, у тым ліку з павышэннем спажывецкіх якасцей, якія вызначаюцца тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, змяненнем колькасці і плошчы памяшканняў, будаўнічага аб’ёму і (або) агульнай плошчы гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненнем умяшчальнасці, прапускной здольнасці, напрамку і (або) месца распалажэння інжынерных, транспартных камунікацый (замена іх участкаў) і збудаванняў на іх;

рэстаўрацыя (рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы) – сукупнасць работ і мерапрыемстваў па аднаўленні парушанага першапачатковага аблічча нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаючы капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), іх комплексы, часткі, якія выконваюцца на аснове спецыяльных даследаванняў іх гістарычнай верагоднасці і архітэктурна-мастацкай каштоўнасці, а таксама навукова-праектнай дакументацыі.

2. На матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца іншыя работы, накіраваныя на забеспячэнне належнага ўтрымання і выкарыстання матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія не парушаюць іх цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага вырашэння, гістарычнага характару размяшчэння гэтых каштоўнасцей і навакольнага асяроддзя.



  1. Выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Навукова-даследчыя, праектныя і рамонтна-рэстаўрацыйныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях могуць выконвацца толькi пасля атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 2 гэтага артыкула. 

2. Работы па забеспячэнні належнага тэхнiчнага i санiтарнага стану матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (акрамя работ на фасадах), у тым лiку работы па iх рамонце ў межах ахоўнага абавязацельства, а таксама работы па пераўладкаванні i (або) перапланiроўцы жылых памяшканняў, размешчаных у капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), якiя з’яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямі (акрамя работ па пераўладкаванні i (або) перапланiроўцы жылых памяшканняў, якiя з’яўляюцца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi, i работ па замене запаўненняў дзвярных i аконных праёмаў, па зашкленні лоджый i балконаў), могуць выконвацца на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях штодзённа або з iншай перыядычнасцю без атрымання дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

3. Пасля заканчэння ўсiх работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключэннем работ, указаных у пункце 2 гэтага артыкула, заказчык прадстаўляе ў Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь навукова-рэстаўрацыйную справаздачу аб выкананых работах, складзеную галоўным архітэктарам праекта, на падставе якой у выпадку адпаведнасці выкананых работ узгодненай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь не пазней за 14 каляндарных дзён з дня атрымання навукова-рэстаўрацыйнай справаздачы выдае заключэнне аб адпаведнасці прымаемай у эксплуатацыю гісторыка-культурнай каштоўнасці гэтай навукова-праектнай дакументацыі.


  1. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь для выканання навукова-даследчых, праектных і рамонтна-рэстаўрацыйных работ юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

2. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, які прадугледжвае правядзенне археалагiчных даследаванняў, выдаецца пры наяўнасці дазволу (адкрытага ліста) на права правядзення археалагiчных даследаванняў, які выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусi. 

3. Дазвол на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi афармлення дакументаў у iншых дзяржаўных органах на выкананне такiх работ у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

4. Форма дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.



  1. Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якiя дапускаюцца да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рамонтна-рэстаўрацыйных работ, дапускаюцца грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якiя маюць пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 2 гэтага артыкула. 

2. Да кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях без катэгорыi, у тым лiку да правядзення аўтарскага нагляду за выкананнем указаных рамонтна-рэстаўрацыйных работ, могуць быць дапушчаны грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якiя не маюць пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, пры ўмове наяўнасцi ў iх адпаведнай квалiфiкацыi і вопыту работы па распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях не менш за два гады.



  1. Парадак атрымання пасведчання на кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях

1. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца па выніках праходжання атэстацыі на права атрымання такога пасведчання.

2. Атэстацыя на права атрымання пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях (далей атэстацыя) праводзіцца з мэтай пацвярджэння прафесійных ведаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прэтэндуюць на права атрымання такога пасведчання (далей, калі не вызначана іншае, – прэтэндэнт), і ўмення прымяняць іх пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі. 

Да атэстацыі дапускаюцца прэтэндэнты, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і маюць вышэйшую адукацыю ў галіне архітэктуры і будаўніцтва.

3. Атэстацыя праводзіцца атэстацыйнай камісіяй, склад якой зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

4. Для правядзення атэстацыі праектная або навуковая арганізацыя, у якой працуе грамадзянін, або індывідуальны прадпрымальнік звяртаюцца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь з заявай аб правядзенні атэстацыі, да якой дадаюцца копія дыплома аб вышэйшай адукацыі прэтэндэнта, выпіска з працоўнай кніжкі прэтэндэнта і копія дыплома аб перападрыхтоўцы на ўзроўні вышэйшай адукацыі ці пасведчання аб павышэнні кваліфікацыі (пры іх наяўнасці) (далей – дакументы аб правядзенні атэстацыі).

5. Атэстацыя праводзіцца не пазней за 30 каляндарных дзён з дня атрымання Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь заявы аб яе правядзенні.

6. Заява аб правядзенні атэстацыі прэтэндэнта, якая не адпавядае патрабаванням, вызначаным пунктам 4 гэтага артыкула, не разглядаецца і вяртаецца праектнай або навуковай арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія яе прадставілі.

7. Дата, час і месца правядзення атэстацыі вызначаюцца старшынёй атэстацыйнай камісіі.

8. Атэстацыя ажыццяўляецца ў форме вуснага экзамену, пытанні да якога зацвярджаюцца старшынёй атэстацыйнай камісіі.

Члены атэстацыйнай камісіі заслухоўваюць адказ прэтэндэнта, якому могуць задавацца дадатковыя пытанні па тэме экзамену. Веды прэтэндэнта ацэньваюцца зыходзячы з паўнаты і дакладнасці дадзеных ім адказаў на пытанні.

Атэстацыйная камісія прымае рашэнне аб праходжанні або непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі, якое афармляецца пратаколам пасяджэння гэтай камісіі. 

У выпадку прыняцця атэстацыйнай камісіяй рашэння аб праходжанні прэтэндэнтам атэстацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця такога рашэння накіроўвае ў праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

Пры непраходжанні прэтэндэнтам атэстацыі выпіска з пратакола атэстацыйнай камісіі, якая ўтрымлівае адпаведнае рашэнне, накіроўваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у праектную або навуковую арганізацыю, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, у тэрмін, вызначаны ў частцы чацвёртай гэтага пункта.

9. Пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выдаецца на бланку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь бясплатна на пяць гадоў.

Форма пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях устанаўліваецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

10. У выпадках невыканання абавязкаў, ускладзеных на грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, дзейнасць такога пасведчання рашэннем атэстацыйнай камісіі можа быць прыпынена на тэрмін да трох месяцаў ці анулявана.

Факт адступлення ад патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях пацвярджаецца заключэннем Рады.

11.  Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якому прыпыняецца тэрмін дзеяння пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ці такое пасведчанне анулюецца, запрашаецца на пасяджэнне атэстацыйнай камісіі.

Атэстацыйная камісія заслухоўвае тлумачэнні грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, па пытанні аб невыкананні ім сваіх абавязкаў і прымае рашэнне аб прыпыненні дзейнасці пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ці яго ануляванні.

12. Рашэнне аб прыпыненні тэрміну дзеяння такога пасведчання ці яго ануляванні накіроўваецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця такога рашэння праектнай або навуковай арганізацыі, індывідуальнаму прадпрымальніку, якія прадставілі дакументы аб правядзенні
атэстацыі.

Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, не пазней за тры каляндарныя дні з дня атрымання праектнай або навуковай арганізацыяй, індывідуальным прадпрымальнікам, якія прадставілі дакументы аб правядзенні атэстацыі, рашэння аб прыпыненні дзейнасці пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях ці яго ануляванні абавязаны вярнуць такое пасведчанне ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 



  1. Абавязкi грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, які мае пасведчанне на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, абавязаны:

забяспечваць узаемадзеянне юрыдычных асоб і іх структурных падраздзяленняў, якiя задзейнiчаны ў распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыi;

прымаць удзел у падрыхтоўцы рэстаўрацыйнага задання;

вызначаць заданне на правядзенне навукова-даследчых работ;

забяспечваць дакладнасць i паўнату вынiкаў навукова-даследчых работ;

ажыццяўляць навукова-метадычнае кіраўніцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi;

забяспечваць навуковую абгрунтаванасць i адпаведнасць прымаемых праектных рашэнняў умовам зберажэння адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

забяспечваць своечасовае вырашэнне пытанняў па праектна-каштарыснай дакументацыi, што ўзнiкаюць у працэсе правядзення работ на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

прымаць удзел пры ўзгадненнi i абароне праектных прапаноў i распрацаванай навукова-праектнай дакументацыi;

ажыццяўляць навукова-метадычнае кіраўніцтва пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем работ, указаных у пункце 2 артыкула 110 гэтага Кодэкса, у тым ліку аўтарскі нагляд пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ у адпаведнасці з навукова-праектнай дакументацыяй;

забяспечваць навуковую фiксацыю гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў працэсе выканання работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, іх фотафiксацыю да пачатку, у працэсе, а таксама пасля заканчэння такіх работ;

прадугледжваць меры па захаванні гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, звязаныя з непасрэдным уздзеяннем на яе, у працэсе правядзення навукова-даследчых работ i пасля iх заканчэння;

выконваць іншыя абавязкі пры распрацоўцы навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.


  1. Узгадненне навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях

1. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях узгадняецца з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у парадку, вызначаным заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах.

2. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1», «2», якiя могуць прывесцi да iстотнага змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх знiшчэння, страты або знiкнення, змянення ўмоў іх успрымання, ландшафту, іншых асаблівасцей навакольнага асяроддзя, папярэдне разглядаецца на пасяджэннi Рады. Навукова-праектная дакументацыя на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1», «2», якая не адобрана Радай, узгадненню не падлягае.

3. Неабходнасць разгляду Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, не ўказаных у пункце 2 гэтага артыкула, вызначаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

4. Выдаткi, звязаныя з разглядам Радай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, кампенсуюцца заказчыкамi навукова-праектнай дакументацыi.

5. У працэсе падрыхтоўкi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, а таксама пры яе ўзгадненнi прызнаецца прыярытэт аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

6. Узгадненне з Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях не вызваляе ад неабходнасцi яе ўзгаднення з iншымi дзяржаўнымi органамi ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.



  1. Ахоўныя абавязацельствы

1. Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі для матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей могуць вызначацца iндывiдуальныя ўмовы iх утрымання i выкарыстання, устанаўлiвацца парадак выканання работ на гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцях, патрабаваннi па забеспячэнні iх захавання, у тым лiку ў выпадках надзвычайных сiтуацый або ў перыяд узброеных канфлiктаў, а таксама iншыя абмежаваннi дзейнасцi iх уласнiкаў (карыстальнiкаў), суб’ектаў прыватызацыі жылых памяшканняў, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, або жылых памяшканняў у жылых дамах, іншых капітальных пабудовах (будынках, збудаваннях), кватэрах, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікаў, на зямельных участках якiх размешчаны гісторыка-культурныя каштоўнасці. Гэтыя патрабаваннi фiксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, i падлягаюць выкананню ўсiмi юрыдычнымi асобамі, грамадзянамі, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi.

Ахоўнае абавязацельства запаўняецца ў трох экзэмплярах асобамі, якія вызначаны мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

2. Ахоўнае абавязацельства падпiсваецца ўласнiкам (карыстальнікам) гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, суб’ектам прыватызацыі жылога памяшкання, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, або жылога памяшкання ў жылым доме, іншай капітальнай пабудове (будынку, збудаванні), кватэры, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, у тэрміны, прадугледжаныя пунктамі 2 і 3 артыкула 77 гэтага Кодэкса.


  1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) павiнна ажыццяўляцца згодна з заканадаўствам, iндывiдуальнымi ўмовамi iх утрымання i выкарыстання, вызначанымi мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, з улiкам неабходнасцi забеспячэння захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

2. Асаблiвасцi выкарыстання матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, уключаных у культурна-гістарычны фонд Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваюцца заканадаўствам у сферы дзейнасцi з каштоўнымi металамi i каштоўнымi камянямi.

3. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) у мэтах, звязаных з дзейнасцю Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь i iншых воiнскiх фармiраванняў, якiя ствараюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам у мiрны i ваенны час, а таксама знаходжанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi, занятай такiмi воiнскiмi фармiраваннямi, забараняюцца.

4. Выкарыстанне матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы) у выпадку ўзброенага канфлiкту, калi гэта стварае пагрозу захаванню гэтых каштоўнасцей (навакольнаму асяроддзю нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зонам iх аховы), а таксама ўчыненне iншага акта, накiраванага супраць гэтых каштоўнасцей (навакольнага асяроддзя нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i зон iх аховы), забараняюцца, за выключэннем неабходнасцi вырашэння выключных дзяржаўных задач у ваенны час.



1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка