Кодэкс рэспублікі беларусь




старонка5/14
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14
ГЛАВА 14
Гісторыка-культурная спадчына


  1. Гiсторыка-культурная спадчына і яе ахова

1. Гiсторыка-культурная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць найбольш адметных вынiкаў i сведчанняў гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi, увасобленых у гiсторыка-культурных каштоўнасцях.

2. Ахова гiсторыка-культурнай спадчыны – напрамак культурнай дзейнасці, які ўключае сiстэму арганiзацыйных, прававых, эканамiчных, матэрыяльна-тэхнiчных, навуковых, iнфармацыйных i (або) iншых мер, накiраваных на выяўленне культурных каштоўнасцей для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наданне культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, улiк, захаванне, аднаўленне, утрыманне i выкарыстанне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах захавання, выкарыстання для патрэб грамадства і стварэння ўмоў для перадачы ад пакалення да пакалення гiсторыка-культурнай спадчыны.



  1. Віды матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

Да матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей адносяцца:

дакументальныя помнiкi – акты дзяржаўных органаў, iншыя пiсьмовыя i графiчныя дакументы, кiна-, фотадакументы i гуказапiсы, старажытныя i iншыя рукапiсы, архiўныя дакументы, рэдкiя друкаваныя выданнi;

запаведныя мясцiны – тапаграфiчна акрэсленыя зоны або ландшафты, створаныя чалавекам цi чалавекам i прыродай;

помнiкi археалогii – археалагічныя аб’екты і археалагічныя артэфакты;

помнiкi архiтэктуры – капітальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi) асобныя цi аб’яднаныя ў комплексы i ансамблi (разам з навакольным асяроддзем), аб’екты народнага дойлiдства, у склад якіх могуць уваходзіць звязаныя з указанымi аб’ектамi творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва;

помнiкi гiсторыi – капітальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi) i iншыя аб’екты (у тым лiку тэрыторыi), звязаныя з важнейшымi гiстарычнымi падзеямi, развiццём грамадства i дзяржавы, мiжнароднымi адносiнамi, развiццём навукi i тэхнiкi, культуры i быту, палiтычнымі, дзяржаўнымі, ваеннымі дзеячамі, дзеячамі навукi, лiтаратуры, культуры i мастацтва;

помнiкi горадабудаўнiцтва – забудова, планiровачная структура забудовы або фрагменты планіровачнай структуры забудовы населеных пунктаў (разам з прыродным асяроддзем, у тым лiку культурным слоем). Помнiкi горадабудаўнiцтва, як правiла, з’яўляюцца комплексамі гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

помнiкi мастацтва – творы выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога i iншых вiдаў мастацтва.



  1. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь

1. Беларуская рэспублiканская навукова-метадычная рада па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь (далей – Рада) з’яўляецца навукова-метадычным органам па пытаннях улiку, захавання, аднаўлення, утрымання i выкарыстання гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ажыццяўляюцца ў мэтах захавання, выкарыстання для патрэб грамадства і стварэння ўмоў для перадачы ад пакалення да пакалення гiсторыка-культурнай спадчыны.

2. Асноўнымi задачамi Рады з’яўляюцца:

навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

выпрацоўка прапаноў, рэкамендацый па пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

3. Рада:

3.1. прымае рашэннi аб:

неабходнасцi надання культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання iм такога статусу;

тым, што культурная каштоўнасць мае значнасць для рэгіёна, дзе яна знаходзіцца, і рэкамендаванні абласному (Мінскаму гарадскому) выканаўчаму камітэту надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi або аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi;

немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурнай каштоўнасці;

магчымасці ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях катэгорый «0», «1», «2», якiя могуць прывесцi да iстотнага змянення гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей, iх знiшчэння, страты цi знiкнення;

3.2. выдае заключэннi аб:

поўным вывучэннi помнiкаў археалогii і аб немагчымасці захавання нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на месцы яе стварэння (існавання);

факце адступлення ад патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

прызнаннi змянення матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей навукова абгрунтаваным або навукова не абгрунтаваным;

3.3. ажыццяўляе навукова-метадычнае забеспячэнне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны;

3.4. выконвае iншыя функцыi ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам.

4. У склад Рады ўваходзяць прадстаўнiкi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, юрыдычных асоб, якiя ў межах сваёй кампетэнцыі ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў аховы гiсторыка-культурнай спадчыны.

5. Склад Рады зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

6. Рада дзейнічае на падставе зацверджанага ёю рэгламента.



  1. Вылучэнне культурных каштоўнасцей для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

Культурныя каштоўнасці вылучаюцца для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:

з культурных каштоўнасцей, якiя рэальна iснуюць, выкарыстоўваюцца ў дзейнасцi чалавека незалежна ад месца iх знаходжання;

з культурных каштоўнасцей, якія прафесійна або выпадкова выяўлены і звесткi аб iснаваннi якiх да моманту iх выяўлення адсутнiчалi, а ўласнiк якiх невядомы, адмовiўся ад права ўласнасцi на iх або страцiў права ўласнасцi на iх па iншых падставах, прадугледжаных заканадаўствам;

з культурных каштоўнасцей, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.



  1. Выяўленне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, могуць быць выяўлены прафесiйна або выпадкова. 

2. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якiм можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, могуць быць выяўлены прафесiйна, у тым лiку носьбiтамi гэтых каштоўнасцей.



  1. Прафесійнае выяўленне культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Прафесiйнае выяўленне культурных каштоўнасцей, якiм можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ажыццяўляецца ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi.

2. Юрыдычная асоба або грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, што ў час прафесiйнай навукова-даследчай дзейнасцi выявiлі культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, абавязаны:

правесцi яе фiксацыю, навуковую апрацоўку i мастацкую ацэнку ў парадку, устаноўленым артыкулам 87 гэтага Кодэкса;

прыняць меры па яе захаванні;

не пазней за сем каляндарных дзён з дня выяўлення паведамiць аб выяўлені культурнай каштоўнасці ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган і перадаць яму рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць (за выключэннем выпадку, прадугледжанага пунктам 3 гэтага артыкула). 

3. Прафесійна выяўленая дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі рухомая матэрыяльная культурная каштоўнасць не перадаецца мясцоваму выканаўчаму і распарадчаму органу, а ўключаецца ў музейны фонд музея або калекцыйны фонд навуковай арганізацыі. 

4. Паведамленне аб выяўленні культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, павiнна ўключаць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), месца жыхарства грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, або назву і адрас месцазнаходжання юрыдычнай асобы, што выявiлі культурную каштоўнасць. 
Да паведамлення дадаюцца:

матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурнай каштоўнасці;

абгрунтаванне неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.


  1. Выпадковае выяўленне матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, што выпадкова выявiлі матэрыяльную культурную каштоўнасць, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, абавязаны:

прыняць меры па яе захаванні;

безадкладна прыпынiць работы або iншую дзейнасць, якiя могуць аказваць уздзеянне на нерухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць (археалагiчны аб’ект, элемент дэкору, мастацкага аздаблення, рэшткi роспiсу i іншыя);

не пазней за два каляндарныя дні з дня выяўлення паведамiць аб выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган і перадаць яму рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць. 

2. Паведамленне аб выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, павiнна ўключаць:

прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), месца жыхарства грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, або назву і адрас месцазнаходжання юрыдычнай асобы, што выявiлі матэрыяльную культурную каштоўнасць;

звесткi аб месцазнаходжаннi нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці.


  1. Дзеянні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў пры прафесійным або выпадковым выяўленні культурных каштоўнасцей, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, што атрымаў паведамленне аб выяўленні матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, не пазней за тры каляндарныя дні з дня атрымання такога паведамлення інфармуе Нацыянальную акадэмію навук Беларусі аб культурнай каштоўнасці, якая прафесійна або выпадкова выяўлена. 

2. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган прымае рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць, якая прафесійна або выпадкова выяўлена (за выключэннем рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якая выяўлена дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі), ад асобы, якая яе выявіла, па акце прыёму-перадачы, адзін экзэмпляр якога перадаецца гэтай асобе.

Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган не прымае рухомую матэрыяльную культурную каштоўнасць, за выключэннем археалагічнага артэфакта, якая прафесійна або выпадкова выяўлена, у выпадку відавочнай адсутнасці ў рухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.

Пры відавочнай адсутнасці ў выяўленай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей мясцовы выканаўчы і распарадчы орган складае акт аб адсутнасцi ў выяўленай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей. 

Для пацвярджэння наяўнасці або адсутнасці ў культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей прыцягваюцца спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых арганізацый, музеяў, якія не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня звароту даюць заключэнне аб наяўнасці або адсутнасці ў выяўленай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей.

3. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган не пазней за два каляндарныя дні з дня атрымання паведамлення аб прафесійным або выпадковым выяўленні нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, ажыццяўляе яе агляд і складае акт агляду выяўленай нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці.

Для ажыццяўлення агляду нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, прыцягваюцца спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых навуковых арганізацый, музеяў, якія даюць заключэнне аб наяўнасці або адсутнасці ў выяўленай нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей і прапановы па часоваму рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Рашэннем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа вызначаюцца часовы рэжым утрымання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, з указаннем тэрмiну яго дзеяння і ў выпадку прыпынення работ або іншай дзейнасці ў сувязі з выпадковым выяўленнем нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, перыяд часу, на які такія работы або іншая дзейнасць прыпынены. 

Тэрмiн дзеяння часовага рэжыму ўтрымання нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці, якой можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, можа быць скарочаны або прадоўжаны мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.

4. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган арганізуе падрыхтоўку матэрыялаў для надання выпадкова або прафесійна выяўленым культурным каштоўнасцям, за выключэннем культурных каштоўнасцей, прафесійна выяўленых дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. 



  1. Парадак унясення прапаноў аб наданні культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

1. Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, якія прафесійна выяўлены дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, уносяцца гэтымі дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі. 

Прапановы аб наданні культурным каштоўнасцям, якія прафесійна або выпадкова выяўлены іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, на тэрыторыі якога выяўлены гэтыя культурныя каштоўнасці.

Прапановы аб наданні такога статусу культурным каштоўнасцям, прадугледжаным абзацамі другім і чацвёртым артыкула 81 гэтага Кодэкса, уносяцца любымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

2. Прапановы аб наданні нематэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца ў пісьмовай форме ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Прапановы аб наданні матэрыяльным культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ўносяцца ў пісьмовай форме ў абласныя (Мінскі гарадскі) выканаўчыя камітэты. 

3. Да прапановы аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаюцца:

матэрыялы фіксацыі, навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі культурнай каштоўнасці;

абгрунтаванне неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.



  1. Фіксацыя, навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей

1. Культурныя каштоўнасці, якія прапануюцца для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, падлягаюць фiксацыi, навуковай апрацоўцы i мастацкай ацэнцы.

2. Фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку культурных каштоўнасцей, за выключэннем выпадку, адзначанага ў пункце 3 гэтага артыкула, забяспечваюць юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія ўносяць прапановы аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У такім выпадку фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку культурных каштоўнасцей ажыццяўляюць праектныя арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, навуковыя арганізацыі і музеі, у штаце якіх працуюць спецыялісты з вопытам работы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны не менш за два гады.

3. Фіксацыю, навуковую апрацоўку і мастацкую ацэнку прафесійна выяўленых культурных каштоўнасцей ажыццяўляюць юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія ў час прафесійнай навукова-даследчай дзейнасці выявілі гэтыя культурныя каштоўнасці.

4. Фiксацыя культурных каштоўнасцей выконваецца спосабамі тэкставага апiсання, фатаграфавання і графічнага адлюстравання. У залежнасці ад віду культурнай каштоўнасці можа выкарыстоўвацца вiдэа- і аўдыязапiс, якія ажыццяўляюцца любымі тэхнічнымі сродкамі.

5. Тэкставае апісанне культурных каштоўнасцей ажыццяўляецца шляхам апiсання іх вiдавочных адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей і ўтрымлівае звесткі аб носьбіце нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.

6. Пры фатаграфаваннi матэрыяльных культурных каштоўнасцей неабходна забяспечыць перадачу iх аб’ёмна-прасторавага рашэння, наяўнасць найбольш значных дэкаратыўных i канструктыўных дэталей i элементаў, размяшчэння гэтых культурных каштоўнасцей у навакольным асяроддзi.

Фатаграфаванне нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей ажыццяўляецца такім чынам, каб былі прадстаўлены адначасова яго галоўны і адзін з бакавых фасадаў, тыльны і другі бакавы фасад. Фатаграфаванне археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў ажыццяўляецца з некалькіх ракурсаў, якія дазваляюць найбольш поўна перадаць асаблівасці гэтых культурных каштоўнасцей.

На фотаздымках нематэрыяльных культурных каштоўнасцей павінны быць адлюстраваны найбольш характэрныя рысы гэтых культурных каштоўнасцей, якiя перадаюць іх асноўныя пастановачныя, выканальнiцкiя прыкметы, асаблiвасцi мастацкага афармлення, вопраткi i ўпрыгажэнняў носьбітаў, выканаўцаў i (або) удзельнiкаў, традыцыйнай атрыбутыкi.

Фотаздымкi павінны быць каляровымi памерам не менш за 10 x 15 см, пры неабходнасці найбольш поўна, у дэталях прадставіць культурную каштоўнасць – памерам 18 x 24 см.

На фотаздымках павiнны якасна ўспрымацца як цэлыя культурныя каштоўнасці, так i асобныя iх элементы, дэталi, колеры, iншыя характэрныя рысы. 

7. Графічнае адлюстраванне ажыццяўляецца шляхам пазначэння на картаграфiчным матэрыяле ў маштабе 1:10 000 (для населеных пунктаў у маштабе не больш за 1:20 000) месцазнаходжання матэрыяльных культурных каштоўнасцей або ў маштабе 1:200 000 – арэалу бытавання нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.

8. Навуковая апрацоўка культурных каштоўнасцей праводзiцца для адлюстравання гістарычных звестак аб іх, прадстаўлення гэтых культурных каштоўнасцей у iх прычынна-вынiковай залежнасцi ў сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) i выяўлення асноўных заканамернасцей iх развiцця.

9. Пры аналiзе прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей у сiстэме падобных культурных каштоўнасцей (аналагаў) забяспечваецца:

суаднясенне iх з пэўнымi вiдамi i (або) тыпамi аналагаў;

характарыстыка асноўных кампанентаў, элементаў, структурных прыкмет i iншых уласцiвых рыс, па якiх культурныя каштоўнасці, адносяцца да пэўных вiдаў i (або) тыпаў;

выяўленне спецыфiчных рысаў культурных каштоўнасцей, калi такiя могуць быць выяўлены i прадстаўлены;

раскрыццё iншых асаблiвасцей i ўзаемасувязей.

10. Аналiз асноўных заканамернасцей развiцця культурных каштоўнасцей выконваецца шляхам параўнання гэтых культурных каштоўнасцей з аналагiчнымi для выяўлення iх значнасцi.

11. Навуковая апрацоўка змяшчае гістарычныя звесткі аб характары, абліччы культурнай каштоўнасці, яе ўплыве на развіццё краіны або пэўнага рэгіёна, звесткі аб аўтары або прыналежнасці знакамітай асобе, аб перыядзе стварэння гэтай культурнай каштоўнасці і іншыя гістарычныя звесткі i вывады, у якiх даецца заключэнне па прычынна-вынiковай залежнасцi культурных каштоўнасцей i асноўных заканамернасцях іх развiцця.

12. Мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей утрымлівае iх аналiз па асноўных стылістычна-жанравых i марфалагiчных прыкметах, вызначае іх суаднясенне з пэўнай стадыяй або стадыямi развiцця нацыянальнага i сусветнага мастацтва.

Пры мастацкай ацэнцы матэрыяльных культурных каштоўнасцей праводзiцца аднясенне iх да пэўных вiдаў i (або) тыпаў, апiсанне стылявых асаблiвасцей, структуры i асаблiвасцей забудовы, элементаў i дэталей, iншых характэрных рысаў, аддзелкi, колеру, характару i вiду матэрыялаў i іншае.

Мастацкая ацэнка нематэрыяльных культурных каштоўнасцей складаецца з iнфармацыі аб стылявых або жанравых асаблiвасцях гэтых культурных каштоўнасцей, iх храналогii ўзнiкнення i развiцця, элементах i дэталях, колеры i iншых адметных вартасцях, арэале бытавання і другіх характэрных рысах.

13. Навуковая апрацоўка і мастацкая ацэнка культурных каштоўнасцей афармляюцца ў выглядзе тэксту, да якога ў выпадку неабходнасцi больш поўнага прадстаўлення адметных вартасцей гэтых культурных каштоўнасцей дадаюцца iлюстрацыi.



  1. Крытэрыі для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці надаецца культурным каштоўнасцям, якія маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасці і адпавядаюць аднаму з наступных крытэрыяў:

маюць значнасць з пункту гледжання гісторыі, археалогіі, архітэктуры, горадабудаўніцтва, мастацтва, навукі і тэхнікі, эстэтыкі, этналогіі або антрапалогіі, культуры і аказалі значны ўплыў на развіццё Беларусі або пэўнага рэгіёна;

непасрэдна звязаны з жыццём і дзейнасцю выдатных людзей, гістарычнымі падзеямі, традыцыямі, вераваннямі або ідэямі і перакананнямі, якія аказалі значны ўплыў на ход гістарычнага, культурнага і (або) духоўнага развіцця народа Беларусі;

з’яўляюцца аўтэнтычнымі з улікам аўтарскай задумы і яе рэалізацыі, выкарыстаных пры стварэнні матэрыялаў, захаванасці навакольнага асяроддзя або найбольш значных яго элементаў;

уяўляюць сабой выдатны прыклад фарміравання ландшафту, у якім адлюстроўваюцца традыцыі пэўнага перыяду гісторыі Беларусі;

з’яўляюцца выдатным мастацкім узорам (шэдэўрам), створаным або пераўтвораным на тэрыторыі Беларусі.

2. У дачыненні да нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці рашэнне аб неабходнасцi надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць прынята толькi ў адносiнах да аўтэнтычнай цi рэстаўрыраванай у адпаведнасцi з навукова-праектнай дакументацыяй нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці. Пры гэтым з часу першапачатковага стварэння нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці павiнна прайсцi не менш за сорак гадоў i яна павiнна быць поўнасцю або не менш чым на 90 працэнтаў адноўлена на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў на ранейшым месцы.

3. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi можа быць нададзены культурным каштоўнасцям, якія афiцыйна лiчацца гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi ў iншых краiнах, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi, страце цi знiкненнi гэтых культурных каштоўнасцей.

4. Статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi надаецца археалагічным аб’ектам, у адносінах да якіх маюцца матэрыялы навуковых даследаванняў, якія сведчаць аб фарміраванні адпаведных археалагічных культур, развіцця матэрыяльнай культуры на тэрыторыі Беларусі ў пэўны гістарычны перыяд.


  1. Наданне культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, наступствы надання (ненадання) статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт пасля атрымання прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая адпавядае патрабаванням, вызначаным артыкулам 86 гэтага Кодэкса:

не пазней за 14 каляндарных дзён з дня атрымання прапановы паведамляе аб гэтым уласнiку (карыстальніку) культурнай каштоўнасці, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана культурная каштоўнасць, а таксама ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, на тэрыторыі якога знаходзіцца культурная каштоўнасць (у выпадку ўнясення прапановы іншымі асобамі);

у тэрмiн, якi не перавышае 30 каляндарных дзён з дня атрымання прапановы, арганiзуе разгляд прапановы абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны.

2. Склад і палажэнне аб абласным (Мінскім гарадскім) савеце па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны зацвярджаюцца адпаведным абласным (Мінскім гарадскім) выканаўчым камітэтам.

3. Прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якія не адпавядаюць патрабаванням, вызначаным артыкулам 86 гэтага Кодэкса, не разглядаюцца і вяртаюцца абласным (Мінскім гарадскім) выканаўчым камітэтам асобам, якія іх унеслі.

4. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, а таксама ўласнiк (карыстальнік) культурнай каштоўнасці, землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана культурная каштоўнасць, з моманту атрымання паведамлення, прадугледжанага абзацам другім пункта 1 гэтага артыкула, i да моманту прыняцця рашэння аб неабходнасцi надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або аб адсутнасцi неабходнасцi надання ёй такога статусу прымае меры па прыпыненні работ або iншай дзейнасцi, якiя могуць прывесцi да знiшчэння, страты, знiкнення, прычынення шкоды, пагаршэння тэхнiчнага стану, а таксама да навукова не абгрунтаванага змянення цi пагаршэння ўмоў успрымання названых культурных каштоўнасцей.

5. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якія прапанаваны для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, падлягаюць ахове, як i матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi без катэгорыi.

6. Разгляд на пасяджэннi абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прапановы аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца не пазней за 30 каляндарных дзён з дня атрымання прапановы.

7. Па вынiках разгляду абласны (Мінскі гарадскі) савет па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прымае рашэнне аб тым, што:

матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і ёй неабходна надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

матэрыяльная культурная каштоўнасць можа мець нацыянальную, міжнародную значнасць або можа быць прапанавана для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, што знаходзiцца пад пагрозай, і неабходна накіраваць прапановы ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь для надання ёй статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

адсутнічае неабходнасць надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

8. На падставе рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны аб тым, што матэрыяльная культурная каштоўнасць мае значнасць для рэгіёна, на тэрыторыі якога яна знаходзіцца, і ёй неабходна надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт прымае рашэнне аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Копія рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваецца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобе, упаўнаважанай гэтым Міністэрствам, для ўключэння звестак аб культурнай каштоўнасці, якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

9. Прапановы, па якіх абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны прынята рашэнне, указанае ў абзацы трэцім пункта 7 гэтага артыкула, не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваюцца абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

10. Пасля атрымання прапановы аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь не пазней за 30 каляндарных дзён з дня атрымання прапановы арганізуе яе разгляд Радай.

11. Прапановы аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якія не адпавядаюць патрабаванням, вызначаным артыкулам 86 гэтага Кодэкса, не разглядаюцца і вяртаюцца абласному (Мінскаму гарадскому) выканаўчаму камітэту або асобе, якая яе ўнесла.

12. Разгляд на пасяджэннi Рады прапановы аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца не пазней за 30 каляндарных дзён з дня атрымання прапановы.

У выпадку неабходнасцi ўдакладнення i (або) атрымання дадатковых звестак аб культурных каштоўнасцях, якія прапанаваны для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, тэрмiн разгляду прапановы можа быць прадоўжаны да 60 каляндарных дзён, пра што Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь пiсьмова паведамляе асобе, якая ўнесла прапанову аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

13. Па выніках разгляду Рада прымае рашэнне:

аб неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;

аб тым, што культурная каштоўнасць мае значнасць для рэгіёна, дзе яна знаходзіцца, і рэкамендаванні абласному (Мінскаму гарадскому) выканаўчаму камітэту надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

аб адсутнасці неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

14. На падставе рашэння Рады аб неабходнасці надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь не пазней за 14 каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння Рады прымае рашэнне аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Пасля прыняцця Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь рашэння аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці адпаведныя звесткі аб такой культурнай каштоўнасці не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння ўключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

15. Рашэнне Рады аб тым, што культурная каштоўнасць мае значнасць для рэгіёна, дзе яна знаходзіцца, і рэкамендаванні абласному (Мінскаму гарадскому) выканаўчаму камітэту надаць ёй статус гісторыка-культурнай каштоўнасці не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваецца ў адпаведны абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт. 

Абласны (Мінскі гарадскі) выканаўчы камітэт не пазней за
14 каляндарных дзён з дня атрымання рашэння, вызначанага ў частцы першай гэтага пункта, прымае рашэнне аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Копія рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта аб наданнi матэрыяльнай культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваецца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобе, упаўнаважанай гэтым Міністэрствам, для ўключэння звестак аб культурнай каштоўнасці, якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

16. Прафесійна і выпадкова выяўленыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасці, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, і археалагічныя артэфакты, якім не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, за выключэннем культурных каштоўнасцей, якія выяўлены дзяржаўнымі музеямі і навуковымі арганізацыямі, па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў перадаюцца дзяржаўным юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць музейную дзейнасць. 

Прафесійна і выпадкова выяўленыя рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасці (за выключэннем археалагічных артэфактаў), якім не нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, вяртаюцца асобам, якія іх выявілі.


  1. Пазбаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

1. Пазбаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ажыццяўляецца:

абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі, якія надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, па матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям, якія маюць значнасць для асобнага рэгіёна;

Міністэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь па іншым гісторыка-культурным каштоўнасцям. 

2. Рашэнне аб пазбаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi прымаецца на падставе рашэння або заключэння, вызначаных у пунктах 3 і 4 гэтага артыкула.

3. Гісторыка-культурная каштоўнасць можа быць пазбаўлена статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў выпадку яе фізічнай страты або страты ёю адметных духоўных, мастацкiх і (або) дакументальных вартасцей, якiя абумовiлi наданне ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, у выніку ўздзеяння фактараў прыроднага або антрапагеннага паходжання і немагчымасці навукова абгрунтаванага аднаўлення гэтай гісторыка-культурнай каштоўнасці з выкарыстаннем яе аўтэнтычных элементаў. Рашэнне аб немагчымасцi навукова абгрунтаванага аднаўлення гiсторыка-культурнай каштоўнасці прымаецца Радай.

4. Помнiкi археалогii пасля iх поўнага вывучэння могуць быць пазбаўлены статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на падставе заключэння Рады аб поўным вывучэннi гэтых помнiкаў.



  1. Выплата ўзнагароджання за выпадкова выяўленую культурную каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

1. Рашэнне аб выплаце ўзнагароджання ўласніку зямельнага ўчастка або іншай маёмасці, дзе выпадкова выяўлена культурная каштоўнасць, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама асобе, што выпадкова яе выявіла, прымаецца дзяржаўным органам, які прыняў рашэнне аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця такога рашэння. 

2. Выплата ўзнагароджання ажыццяўляецца фінансавым органам па месцы выяўлення культурнай каштоўнасці, якая з’яўляецца скарбам і якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, не пазней за 60 каляндарных дзён з дня атрымання рашэння аб выплаце ўзнагароджання. 



  1. Катэгорыі  гiсторыка-культурных каштоўнасцей

1. Гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на катэгорыi ў адпаведнасці са звесткамі аб іх асаблівасцях, адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцях і ў залежнасці ад гісторыка-культурнай значнасці, вызначанай пунктамі 2 і 3 гэтага артыкула. 

2. Матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

катэгорыя «0» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя ўключаны або прапанаваны для ўключэння ва ўстаноўленым парадку ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, што знаходзiцца пад пагрозай;

катэгорыя «1» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць мiжнародную значнасць;

катэгорыя «2» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць нацыянальную значнасць;

катэгорыя «3» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя маюць значнасць для асобных рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь.

3. Нематэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на наступныя катэгорыi:

катэгорыя «А» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, поўная аўтэнтычнасць i дакладнасць якiх безумоўныя i нязменныя;

катэгорыя «Б» – гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя поўнасцю або часткова адноўлены (зафiксаваны) на другасным матэрыяле ці аб’ектыўна з часам могуць змяняцца.

4. Катэгорыі надаюцца:

матэрыяльным гiсторыка-культурным каштоўнасцям, якія маюць значнасць для асобнага рэгіёна, абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі, якія надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці;

іншым гісторыка-культурным каштоўнасцям Міністэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. 

5. Наданне гісторыка-культурным каштоўнасцям катэгорыі ажыццяўляецца на падставе рашэнняў абласных (Мінскага гарадскога) саветаў па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны, Рады аб неабходнасцi аднясення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi да пэўнай катэгорыi.

Копія рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта аб наданнi катэгорыі матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці, якая мае значнасць для асобнага рэгіёна, не пазней за сем каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накіроўваецца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобе, упаўнаважанай гэтым Міністэрствам, для ўключэння звестак аб матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасці, якая мае значнасць для асобнага рэгіёна, у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

6. Культурныя каштоўнасці, якiя ўваходзяць у склад комплексу матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, але якiм асобна не нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, лiчацца матэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi без катэгорыi.

7. Рашэнне аб змяненні катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці прымаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння Рады аб неабходнасцi змянення яе катэгорыi. 



  1. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь

1. Культурныя каштоўнасці, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, уключаюцца ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

2. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца асноўным дакументам дзяржаўнага ўлiку гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь і рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.

3. Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь змяшчае наступныя раздзелы:

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя згодна з заканадаўствам знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь у парадку, што адпавядае нормам мiжнароднага права, а таксама звесткi аб нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, носьбiты якiх пры бясспрэчным (у тым лiку прызнаным iмi самiмi) беларускiм паходжаннi (нацыянальнасцi) не маюць грамадзянства Рэспублiкi Беларусь;

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя незаконна знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ў парушэнне норм мiжнароднага права пры дакументальна пацверджаным беларускiм паходжаннi апынулiся за межамi Рэспублiкi Беларусь;

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знiклi цi страчаны пры нявысветленых абставiнах. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, наяўнасць якiх дакументальна засведчана, пры ўмове адсутнасцi бясспрэчных дакументальных звестак аб знiшчэннi гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты цi знiкнення. У гэты раздзел уносяцца звесткi аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiшчэння, страты або знiкнення, з указаннем прычын, што выклiкаюць пагрозу, i мер, неабходных для захавання гэтых гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

4. Звесткі аб гісторыка-культурных каштоўнасцях размяшчаюцца ў раздзелах Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь па відах гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Пры ўключэннi комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь у гэты спiс уключаецца таксама кожная з гісторыка-культурных каштоўнасцей, якая ўваходзіць у склад комплексу гiсторыка-культурных каштоўнасцей. 

6. Вядзенне Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай.


  1. Звесткі Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь

1. Кожны раздзел Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь складаецца са звестак аб уключаных у дадзены спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя змяшчаюцца ў наступных графах:

шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

назва гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая прымаецца Радай або абласным (Мінскім гарадскім) саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны на падставе прадстаўленых гiстарычных звестак;

датаванне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае звесткi аб даце стварэння i (або) найбольш адметных перапрацоўках, якiя вызначаюцца на падставе прадстаўленых гiстарычных звестак;

месцазнаходжанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якое ўключае сучасны адрас, па якiм размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, або месца пастаяннага знаходжання рухомай гiсторыка-культурнай каштоўнасці ў адпаведнасцi з адрасам уласнiка (карыстальніка) гісторыка-культурнай каштоўнасці;

катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

дата i нумар пратакола пасяджэння Рады або абласнога (Мінскага гарадскога) савета па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, на якім разглядалiся прапановы аб наданні культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

дата i нумар рашэння абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта або Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб наданнi культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

2. Шыфр гiсторыка-культурнай каштоўнасцi складаецца з дзесяцi знакаў па схеме x x x x xxxxxx. 

Першы знак у шыфры дае спасылку на месца, дзе пастаянна знаходзiцца гiсторыка-культурная каштоўнасць, па наступнай нумарацыi:

1 – Брэсцкая вобласць;

2 – Вiцебская вобласць;

3 – Гомельская вобласць;

4 – Гродзенская вобласць;

5 – Магiлёўская вобласць;

6 – Мiнская вобласць;

7 – г.Мiнск;

8 – па-за межамi Рэспублiкi Беларусь.

Другi знак у шыфры адпавядае вiду гiсторыка-культурнай каштоўнасцi:

1 – матэрыяльная нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць;

2 – матэрыяльная рухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць;

3 – нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць.

Трэцi знак у шыфры – катэгорыя гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Чацвёрты знак у шыфры прадстаўляе звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў адпаведнасцi з яе характарыстыкамi:

А – дакументальны помнiк;

Б – запаведная мясцiна;

В – помнiк археалогii;

Г – помнiк архiтэктуры;

Д – помнiк гiсторыi;

Е – помнiк горадабудаўнiцтва;

Ж – помнiк мастацтва;

М – калекцыя;

Н – камплект.

Шэсць апошнiх знакаў – нумар гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па парадку ўключэння ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь (замест лiчбаў нумара, якiя адсутнiчаюць, прастаўляюцца нулi).

3. У выпадках змянення звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь уносяцца неабходныя змяненні.

4. Культурныя каштоўнасці, якія пазбаўлены статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, на падставе рашэння Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта аб пазбаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці выключаюцца з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. 



  1. Уключэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей у Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь

1. Гісторыка-культурныя каштоўнасці могуць быць уключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, у парадку, устаноўленым Канвенцыяй аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.

2. Вызначэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя могуць быць прапанаваны для ўключэння ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны, Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, або ў iншыя спiсы ў адпаведнасцi з мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца Саветам Міністраў Рэспублiкi Беларусь.

3. Для гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія ўключаны ў Спiс сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны або Спiс сусветнай спадчыны, якая знаходзiцца пад пагрозай, устанаўліваецца рэжым спецыяльнага ўпраўлення згодна з міжнароднымі абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь.


  1. Пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

1. Пасля надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на гiсторыка-культурную каштоўнасць складаецца пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Пашпарт запаўняецца як на комплекс гiсторыка-культурных каштоўнасцей, так i на гiсторыка-культурныя каштоўнасці ў яго складзе, якія размешчаны ў розных месцах і належаць розным уласнікам гісторыка-культурных каштоўнасцей або замацаваны за рознымі карыстальнікамі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

3. У пашпарце гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўказваюцца поўныя навуковыя i фактычныя звесткi аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

4. Складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi забяспечваецца ўласнiкам (карыстальнікам) гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, не пазней за


60 каляндарных дзён з дня надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ажыццяўляецца за кошт сродкаў яе ўласнiка (карыстальніка), землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

5. Пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца навуковымi арганізацыямі, музеямі, а таксама праектнымi арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць распрацоўку навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, у штаце якіх працуюць спецыялісты з вопытам работы ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны не менш за два гады. 

6. Пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці запаўняецца ў трох экзэмплярах. Адзін экзэмпляр пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці захоўваецца ва ўласнiка (карыстальніка) гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, два іншыя экзэмпляры пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці захоўваюцца адпаведна ў Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь і мясцовым выканаўчым i распарадчым органе, на тэрыторыі якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць. 

7. Пры атрыманнi новых звестак аб гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не пазней за тры каляндарныя дні з дня атрымання звестак у пашпарт гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ўносяцца адпаведныя дапаўненнi i (або) змяненнi, што выконваюцца спецыялістамі мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, на якіх ускладзены функцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, на асобным лісце змяненняў.

8. Ліст змяненняў афармляецца як дадатак да пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці і павінен змяшчаць наступныя звесткі:

дату ўнясення дапаўненняў або змяненняў;

назву гісторыка-культурнай каштоўнасці, у пашпарт якой уносяцца дапаўненні або змяненні, і падставы для іх унясення;

пункт пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці, у які ўносяцца дапаўненні або змяненні;

змест дапаўненняў і (або) змяненняў;

пасаду, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) і подпіс спецыяліста, які ажыццявіў унясенне дапаўненняў і (або) змяненняў. 

9. Ліст змяненняў запаўняецца ў трох экзэмплярах, адзін з якіх захоўваецца ў мясцовым выканаўчым i распарадчым органе, а два іншыя накіроўваюцца ўласнiку (карыстальніку) гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, і ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.


  1. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

1. Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой сiстэматызаваны збор звестак аб гiсторыка-культурных каштоўнасцях, якiя ўключаны ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.

2. Фармiраванне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь праводзiцца ў мэтах:

захавання i сiстэматызацыi звестак аб адметных вынiках i сведчаннях гiстарычнага, культурнага i духоўнага развiцця народа Беларусi;

стварэння ўмоў для комплекснай ацэнкi наяўнага стану, выкарыстання i ўтрымання гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

захавання інфармацыі аб навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, збору інфармацыі аб выдавецкiх i iншых матэрыялах, якiя адносяцца да гiсторыка-культурнай спадчыны;

садзейнiчання дзяржаўным органам, іншым юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, пры вырашэннi пытанняў i арганiзацыi работы па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, правядзеннi навукова-даследчых, праектных, вытворчых работ, iншых мерапрыемстваў у дачыненнi да гiсторыка-культурных каштоўнасцей i ў зонах iх аховы;

садзейнiчання арганiзацыi мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы аховы гiсторыка-культурнай спадчыны, спрыяння дзейнасцi па вяртанні ў Рэспублiку Беларусь незаконна вывезеных за яе межы культурных каштоўнасцей;

папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны ў краiне i за яе межамi.



  1. Парадак вядзення, фармiравання і выкарыстання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь

1. Вядзенне Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай.

2. Банк звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь рэгіструецца ў Дзяржаўным рэгістры інфармацыйных рэсурсаў.

3. На гісторыка-культурную каштоўнасць у Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь запаўняецца ўлiковы дакумент у форме электроннага пашпарта, раздзелы якога складаюць iнтэрфейс Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь.

4. У iнтэрфейсе Банка звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь паслядоўна або ў iншым спецыяльна зададзеным парадку прадстаўлены наступныя раздзелы электроннага пашпарта:

улiковыя дадзеныя i месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасцi, шыфр гісторыка-культурнай каштоўнасці адпаведна Дзяржаўнаму спiсу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь;

абгрунтаванне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем нарматыўных прававых актаў, паводле якiх нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, а таксама страцiўшых сiлу нарматыўных прававых актаў, якiмi гэты статус надаваўся ў папярэднi перыяд;

поўная назва або прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) уласнiкаў (карыстальнікаў) матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнікаў, на зямельных участках якіх размешчаны гісторыка-культурныя каштоўнасці, датах пачатку права ўласнасці (іншага рэчавага права) на матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці;

звесткi аб праекце зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з указаннем даты i нумара тэхнічнага нарматыўнага прававога акта, якiм зацверджаны гэты праект, зонах аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi і іх схема;

звесткi аб ахоўных абавязацельствах, якiя падпiсаны ўласнiкам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi або землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць;

iнфармацыя пра адказных асоб за выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях з указаннем звестак у адпаведнасцi з дакументам, якi дае iм права на правядзенне пэўных вiдаў работ;

кароткае апiсанне гісторыка-культурнай каштоўнасцi;

характарыстыка сучаснага тэхнiчнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасцi;

звесткi аб элементах гісторыка-культурнай каштоўнасцi, якiя маюць самастойны статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

гiсторыя фармiравання i выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасцi;

кароткая гiстарычная даведка пра гісторыка-культурную каштоўнасць;

графiчныя матэрыялы i фотаздымкi з адлюстраваннем гісторыка-культурнай каштоўнасцi, у тым лiку ў розныя перыяды яе iснавання або бытавання;

архiўныя i бiблiяграфiчныя крынiцы пра гісторыка-культурную каштоўнасць;

звесткi аб наяўнасцi навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, дазволах на выкананне работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях.

5. У кожным раздзеле электроннага пашпарта ўказваюцца прозвiшча i iнiцыялы яго складальнiка, дата запаўнення гэтага раздзела.

6. Раздзелы электроннага пашпарта могуць быць дапоўнены iншымi звесткамi, якiя змяшчаюць важную для характарыстыкi гісторыка-культурнай каштоўнасцi iнфармацыю.

7. Запаўненне i дапаўненне iнфармацыяй раздзелаў электроннага пашпарта, яе змяненне ў вынiку выяўлення новых дадзеных праводзiцца на падставе атрыманых у ходзе праведзеных навукова-даследчых работ i iншых мерапрыемстваў звестак або копiй матэрыялаў, якiя адносяцца да гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

8. Не дапускаецца ўчыненне перашкод спецыялiстам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, пры выкананнi iмi работы па зборы звестак i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне, правядзенне якой пiсьмова пацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай. Службовыя асобы, уласнiкi (карыстальнiкi) матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, землекарыстальнікі, на зямельных участках якіх размешчаны гісторыка-культурныя каштоўнасці, кiраўнiкi i супрацоўнiкi навуковых і праектных арганiзацый, iншыя зацiкаўленыя абавязаны спрыяць спецыялiстам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобы, ім упаўнаважанай, у выяўленнi i атрыманнi дакладнай iнфармацыi i матэрыялаў аб гiсторыка-культурнай спадчыне.

9. За Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобай, ім упаўнаважанай, замацоўваюцца абсталяванне i тэхнiчныя сродкi, непасрэдна прызначаныя для фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, што дазваляюць з выкарыстаннем сучасных тэхналогiй праводзiць выяўленне, фiксацыю, навуковую апрацоўку, капiраванне, рэдагаванне i захаванне iнфармацыi аб гiсторыка-культурнай спадчыне, яе прадастаўленне ва ўстаноўленым парадку зацiкаўленым, увядзенне ў шырокi ўжытак вызначаных раздзелаў Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь з мэтай папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны.

10. Карыстальнікамі Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь могуць быць дзяржаўныя органы, іншыя юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі. Допуск да карыстання рэсурсамі Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца па запытах карыстальнікаў Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя з Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь прадастаўляецца на электронных і папяровых носьбiтах, а таксама праз глабальную камп’ютарную сетку Iнтэрнэт.

Пры выкарыстаннi iнфармацыi, якая змяшчаецца ў Банку звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь, спасылка на раздзелы дадзенага Банка з’яўляецца абавязковай.


1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка