Кодэкс рэспублікі беларусь




старонка4/14
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14
Глава 11
Творчыя саюзы ЯК СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ


  1. Творчы саюз

Творчы саюз – грамадскае аб’яднанне творчых работнікаў (не менш чым двух трэцей ад агульнага ліку членаў) і іншых грамадзян, якія ўнеслі ўклад у развіццё культуры, створанае на аснове агульнасці інтарэсаў яго членаў у пэўным відзе творчай дзейнасці для задавальнення іх духоўных або іншых нематэрыяльных патрэбнасцей і дасягнення статутных мэт. 

  1. Асаблівасці стварэння, дзяржаўнай рэгістрацыі, дзейнасці творчых саюзаў, іх рэарганізацыі і ліквідацыі

1. Стварэнне, дзяржаўная рэгістрацыя, дзейнасць, рэарганізацыя і ліквідацыя творчых саюзаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб грамадскіх аб’яднаннях з улікам асаблівасцей, устаноўленых гэтым Кодэксам.

2. У якасці заснавальнікаў творчых саюзаў маюць права выступаць творчыя работнікі, а таксама грамадзяне, якія ўнеслі ўклад у развіццё культуры.

3. Творчыя саюзы ў Рэспубліцы Беларусь ствараюцца і дзейнічаюць у мэтах:

рэалізацыі здольнасцей творчых работнікаў;

павышэння творчага патэнцыялу і актыўнасці грамадзян у сферы культуры;

садзейнічання ў стварэнні, зберажэнні і распаўсюджванні твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;

заахвочвання наватарства, высокага прафесійнага майстэрства, ініцыятывы і культуры духоўных адносін;

сумеснай творчай дзейнасці на аснове агульнасці інтарэсаў розных груп творчых работнікаў;

падтрымкі членаў творчых саюзаў.

4. Мэты дзейнасці, пералічаныя ў пункце 3 гэтага артыкула, з’яўляюцца абавязковымі для ўказання ў статуце грамадскага аб’яднання, якое прэтэндуе на статус творчага саюза.

5. Творчыя саюзы ствараюцца і дзейнічаюць на аснове прынцыпаў законнасці, добраахвотнасці, самастойнасці, раўнапраўя і галоснасці.

Творчыя саюзы незалежныя ў сваёй дзейнасці ад палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў.

6. Творчыя саюзы могуць рэалізоўваць адукацыйную праграму навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў і іншых відаў навучальных курсаў) і адукацыйную праграму ўдасканальвання магчымасцей і здольнасцей асобы ва ўстаноўленым заканадаўствам аб адукацыі парадку.

7. Творчыя саюзы могуць ажыццяўляць ва ўстаноўленым парадку прадпрымальніцкую дзейнасць толькі ў выпадках, калі гэта неабходна для iх статутных мэт, дзеля якiх яны створаны, адпавядае гэтым мэтам і прадмету дзейнасці творчых саюзаў.

Творчыя саюзы маюць права ажыццяўляць без стварэння камерцыйных арганізацый і (або) удзелу ў іх наступныя віды прадпрымальніцкай дзейнасці:

дзейнасць па вытворчасці кіна-, відэафільмаў і тэлевізійных праграм;

дзейнасць, якая прадугледжвае рэалізацыю адукацыйнай праграмы навучальных курсаў (лекторыяў, тэматычных семінараў, практыкумаў, трэнінгаў і іншых відаў навучальных курсаў) і адукацыйнай праграмы ўдасканальвання магчымасцей і здольнасцей асобы;

творчая дзейнасць і забавы.





  1. Профілі творчых саюзаў

Па профілях творчыя саюзы падзяляюцца на:

архітэктурны;

дызайнерскі;

кінематаграфічны;

кампазітарскі;

акцёрскі;

мастацкі;

музычны;


пісьменніцкі;

тэатральны;

народнага мастацтва;

іншыя творчыя саюзы.



  1. Супрацоўніцтва дзяржаўных органаў з творчымі саюзамі

1. Дзяржаўныя органы забяспечваюць захаванне і абарону правоў і законных інтарэсаў творчых саюзаў, гарантуюць аднолькавыя ўмовы для выканання імі статутных мэт і задач. 

2. Дзяржаўныя органы ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляюць:

садзейнічанне ў рэалізацыі творчымі саюзамі культурных праектаў;

устанаўленне заахвочванняў для творчых саюзаў згодна з заканадаўствам;

размяшчэнне сацыяльна-творчых заказаў;

набыццё для дзяржаўных арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі ў сферы культуры твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, створаных членамі творчых саюзаў, і маёмасных правоў на іх у адпаведнасці з заканадаўствам;

прадастаўленне творчым саюзам у адпаведнасці з заканадаўствам права карыстання капітальнымі пабудовамі (будынкамі, збудаваннямі), памяшканнямі, абсталяваннем, матэрыяламі, паслугамі, сродкамі сувязі, транспартам;

прадастаўленне творчым саюзам зямельных участкаў для будаўніцтва і (або) абслугоўвання адпаведных аб’ектаў нерухомай маёмасці ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель;

садзейнічанне ўступленню творчых саюзаў у адпаведныя міжнародныя творчыя аб’яднанні;

садзейнiчанне ўдасканальванню дзейнасцi творчых саюзаў у iнтарэсах развiцця культуры, захаванню напрамкаў (школ) мастацкай творчасці, нацыянальных культурных традыцый, пашырэнню мiжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры, павышэнню прэстыжу творчых прафесiй у грамадстве, абароне канстытуцыйных правоў ix носьбiтаў на свабоднае самавыяўленне з улiкам спецыфiкi ix дзейнасцi.

3. Творчыя саюзы спрыяюць рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі па захаванні, развiцці i распаўсюджванні культуры ў мэтах:

папулярызацыі беларускай культуры, павышэння культурнага і эстэтычнага ўзроўню насельніцтва;

развіцця культуры і садзейнічання міжнароднаму супрацоўніцтву ў сферы культуры;

далучэння насельніцтва да сучасных твораў мастацкай літаратуры і мастацтва;

усебаковага раскрыцця таленту грамадзяніна;

захавання самабытнасці нацыянальнай культуры.

4. Умяшанне дзяржаўных органаў і службовых асоб у дзейнасць творчых саюзаў і ўмяшанне творчых саюзаў у дзейнасць дзяржаўных органаў і службовых асоб не дапускаюцца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.


  1. Правы творчых саюзаў

1. Для ажыццяўлення агульнанацыянальных задач развіцця культуры, падтрымкі і развіцця талентаў творчыя саюзы маюць права:

звяртацца ў дзяржаўныя органы з прапановамі па пытаннях развіцця культуры, а таксама сацыяльна-прававой абароны творчых работнікаў;

атрымліваць ад дзяржаўных органаў інфармацыю аб распрацоўцы і прыняцці нарматыўных прававых актаў у сферы культуры, абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў творчых работнікаў і творчых саюзаў;

свабодна распаўсюджваць інфармацыю аб сваёй дзейнасці і з гэтай мэтай засноўваць уласныя сродкі масавай інфармацыі, а таксама карыстацца ва ўстаноўленым парадку дзяржаўнымі сродкамі масавай інфармацыі;

абараняць уласныя правы, а таксама (па асабістых даручэннях) аўтарскія, сумежныя, іншыя правы і ахоўваемыя законам інтарэсы сваіх членаў перад дзяржаўнымі органамі і наймальнікамі;

ствараць юрыдычныя службы і выкарыстоўваць іншыя формы прававой абароны;

прадастаўляць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў парадку, вызначаным заканадаўствам;

ажыццяўляць дзейнасць па кіраванні маёмаснымі правамі аўтараў або іншых праваўладальнікаў на калектыўнай аснове ў парадку, вызначаным заканадаўствам. 

2. Два i больш творчыя саюзы могуць ствараць асацыяцыю (саюз) творчых саюзаў у адпаведнасцi з заканадаўствам.

3. Творчыя саюзы ў адпаведнасцi з iх статутамi могуць уступаць у мiжнародныя творчыя аб’яднаннні, падтрымлiваць прамыя мiжнародныя кантакты i сувязi, заключаць адпаведныя пагадненнi i ажыццяўляць iншыя дзеяннi, калi яны не супярэчаць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь i яе мiжнародным абавязацельствам.

4. Творчыя саюзы маюць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.


  1. Членства ў творчым саюзе

1. Членамі творчага саюза могуць быць творчыя работнікі і іншыя грамадзяне, якія ўнеслі ўклад у развіццё культуры.

Заснавальнікі творчага саюза пасля дзяржаўнай рэгістрацыі творчага саюза становяцца членамі творчага саюза і набываюць адпаведныя правы і абавязкі.

2. Творчыя саюзы маюць фіксаванае членства. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца статутам творчага саюза да яго членаў (кандыдатаў у члены), павінны садзейнічаць аб’яднанню ў яго складзе найбольш кваліфікаваных прадстаўнікоў адпаведных творчых прафесій, стымуляваць іх прафесійны і творчы рост і не павінны абмяжоўваць палітычныя, маёмасныя, аўтарскія і іншыя правы грамадзян.

3. Умовы і парадак прыёму ў члены творчага саюза, а таксама выхаду і выключэння з яго вызначаюцца статутам творчага саюза.



  1. Уласнасць творчых саюзаў

1. Творчыя саюзы могуць мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння дзейнасці, прадугледжанай іх статутамі, за выключэннем аб’ектаў, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы.

2. Члены творчых саюзаў страчваюць правы на маёмасць, якая была перададзена імі ва ўласнасць творчага саюза, у тым ліку на членскія ўзносы. Яны не адказваюць па абавязацельствах творчых саюзаў, членамі якіх яны з’яўляюцца, а творчыя саюзы не адказваюць па абавязацельствах сваіх членаў.

3. У выпадку ліквідацыі творчага саюза яго маёмасць, якая засталася пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, выкарыстоўваецца ў мэтах, вызначаных статутам творчага саюза.

4. Грашовыя сродкі і іншая маёмасць творчых саюзаў не могуць пераразмяркоўвацца паміж членамі гэтых саюзаў і выкарыстоўваюцца толькі для выканання статутных мэт і задач, вызначаных статутам творчага саюза. 



ГЛАВА 12
СПОНСАРЫ І МЕЦЭНАТЫ КУЛЬТУРЫ ЯК СУБ’ЕКТЫ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ


  1. Спонсар культуры

1. Спонсар культуры – юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік, якія прадастаўляюць юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў мэтах аховы гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця бібліятэчнай і музейнай справы, кінематаграфіі, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, манументальнага, музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, эстраднага, цыркавога і іншых відаў мастацтва (у тым ліку стварэння новых твораў, падрыхтоўкі канцэртных праграм, пастаноўкі спектакляў, правядзення выставак), а таксама развіцця і падтрымкі народнай творчасці, народных мастацкіх рамёстваў, адукацыі ў сферы культуры, правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў беларускімі калектывамі мастацкай творчасці і выканаўцамі.

2. Спонсары культуры прадастаўляюць бязвыплатную (спонсарскую) дапамогу ў выглядзе грашовых сродкаў, у тым ліку ў замежнай валюце, тавараў (маёмасці), работ, паслуг, маёмасных правоў, у тым ліку выключных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, на ўмовах і ў парадку, якія вызначаюцца актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



  1. Мецэнат культуры

1. Мецэнат культуры – грамадзянін, які робіць ахвяраванні ў мэтах развіцця культуры, падтрымкі культурнай дзейнасці, у тым ліку захавання, развiцця i распаўсюджвання беларускай нацыянальнай культуры i мовы, аховы гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця музейнай і бібліятэчнай справы, кінематаграфіі, адраджэння i развiцця гiстарычных традыцый народнай творчасцi, падтрымкi таленавiтых аўтараў i выканаўцаў, калектываў мастацкай творчасцi, папулярызацыі эстэтычных i маральных каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры.

2. Мецэнаты культуры робяць ахвяраванні ў адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь.



АСАБЛІВАЯ ЧАСТКА

РАЗДЗЕЛ III
КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ


ГЛАВА 13
Агульныя палажэнні аб культурных каштоўнасцях


  1. Віды культурных каштоўнасцей

1. У залежнасцi ад формы ўвасаблення зместу культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi;

нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi.

2. У залежнасцi ад асаблiвасцей захоўвання (аховы) i выкарыстання культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

гісторыка-культурныя каштоўнасці;

культурныя каштоўнасцi, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальны архіўны фонд Рэспублікі Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

культурныя каштоўнасцi, прапанаваныя ва ўстаноўленым парадку для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасці;

iншыя культурныя каштоўнасцi.



  1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi

1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi – культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне якiх складае iх змест.

2. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

нерухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх у прасторы патрабуе ажыццяўлення iнжынерных мерапрыемстваў i вядзе да частковай або поўнай страты iмi гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага значэння;

рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх у прасторы не звязана са змяненнем iх гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага значэння.



  1. Увасабленне матэрыяльных культурных каштоўнасцей

Матэрыяльныя культурныя каштоўнасці могуць увасабляцца ў выглядзе:

асобнай культурнай каштоўнасці;

ансамбля культурных каштоўнасцей – кампазіцыйна спалучаных паміж сабой нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей разам з навакольным асяроддзем, якiя размешчаны на гiстарычна сфармiраванай тэрыторыi, а таксама звязаных з iмi твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва; твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва i некропалей разам з навакольным асяроддзем, якiя створаны адначасова або на працягу пэўнага храналагiчнага перыяду і аб’яднаны стылістычнымі асаблівасцямі і функцыянальным прызначэннем;

камплекта культурных каштоўнасцей – набору рухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя маюць агульнае прызначэнне;

калекцыі культурных каштоўнасцей – навукова абгрунтаванага збору рухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей;

комплексу культурных каштоўнасцей – iзаляваных або спалучаных паміж сабой нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якія размешчаны побач або якія размешчаны ў розных месцах, але аб’яднаны агульнымі прыкметамі (у склад комплексу культурных каштоўнасцей як асобны кампанент можа быць уключана навакольнае асяроддзе).



  1. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi

1. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi – культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне якiх не аказвае iстотнага ўплыву на iх змест. 

2. Да нематэрыяльных культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб’ектаў i вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека.



  1. Увасабленне нематэрыяльных культурных каштоўнасцей

Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасці могуць увасабляцца ў выглядзе:

асобнай культурнай каштоўнасці;

комплексу нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, калi iх змест выяўляецца праз абрады, фальклор (вусную народную творчасць), у склад якiх уваходзяць розныя па сваім характары дзеяннi (танцы, песнi, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека), аб’яднаныя адной сутнаснай скіраванасцю.


  1. Права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi

1. Культурныя каштоўнасцi могуць знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. 

2. Асобныя культурныя каштоўнасцi могуць быць аднесены заканадаўчымі актамі да аб’ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.

3. Пры наданнi культурным каштоўнасцям статусу гісторыка-культурнай каштоўнасцi права ўласнасцi на iх захоўваецца.

4. Падставы ўзнiкнення i парадак ажыццяўлення права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi, якім можа быць нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці i якія на момант iх выяўлення або надання iм статусу гісторыка-культурнай каштоўнасцi не маюць уласнiка, а таксама парадак выкупу гісторыка-культурных каштоўнасцей, што ўтрымлiваюцца безгаспадарча, вызначаюцца гэтым Кодэксам i грамадзянскiм заканадаўствам.



  1. Пераважнае права набыцця долі ў праве агульнай уласнасці на гісторыка-культурную каштоўнасць

Пры продажы долi ў праве агульнай уласнасцi на гісторыка-культурную каштоўнасць чужой асобе астатнiя ўдзельнiкi долевай уласнасцi маюць пераважнае права куплі долi, што прадаецца, па кошце, за які яна прадаецца, і на іншых роўных умовах, акрамя выпадку продажу з публічных таргоў. У выпадку iх адмовы або немагчымасцi набыць долю ў праве агульнай уласнасцi на гісторыка-культурную каштоўнасць пры яе продажы пераважнае права яе набыцця на іншых роўных умовах мае дзяржава ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

  1. Правы ўласнiка матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi

1. Уласнiк матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi мае правы, якiя ў адпаведнасцi з грамадзянскiм заканадаўствам належаць яму як уласнiку, а таксама права перадаваць рухомую матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць на захоўванне дзяржаўным арганізацыям культуры з вызначэннем умоў яе ўтрымання i выкарыстання.

2. Дзяржаўныя музеі, бiблiятэкі i (або) архiвы, iншыя дзяржаўныя юрыдычныя асобы на бязвыплатнай аснове для ўласнiка калекцыі гісторыка-культурных каштоўнасцей:

вызначаюць iндывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання калекцыi гісторыка-культурных каштоўнасцей у цэлым i (або) яе асобных прадметаў;

дапамагаюць у правядзеннi навуковай апрацоўкi прадметаў калекцыi гісторыка-культурных каштоўнасцей;

захоўваюць калекцыi гісторыка-культурных каштоўнасцей. Пры гэтым маюць права на выкарыстанне ў мэтах навукi i экспанавання калекцыi гісторыка-культурных каштоўнасцей (яе часткi або асобнага прадмета), перададзеных на захоўванне;

гарантуюць бяспеку калекцыi гісторыка-культурных каштоўнасцей у час экспанавання і (або) перавозкі.

3. Па жаданні ўласніка калекцыі гісторыка-культурных каштоўнасцей дзяржаўныя музеі, бiблiятэкi i (або) архiвы, iншыя дзяржаўныя юрыдычныя асобы абавязаны гарантаваць канфiдэнцыяльнасць звестак аб уласнiку калекцыі гісторыка-культурных каштоўнасцей (яе часткі або асобнага прадмета).


  1. Абмежаванне правоў уласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць

Уласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, забараняецца:

знiшчаць гісторыка-культурную каштоўнасць;

дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гісторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць работы без дазволу на выкананне работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях, за выключэннем работ, прадугледжаных пунктам 2 артыкула 110 гэтага Кодэкса;

мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі;

вывозіць гісторыка-культурную каштоўнасць з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае захоўванне;

перадаваць гісторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым воiнскiм фармiраванням.



  1. Абавязкi ўласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, суб’екта прыватызацыі жылога памяшкання, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, або жылога памяшкання ў жылым доме, іншай капітальнай пабудове (будынку, збудаванні), кватэры, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць

1. Уласнiк (карыстальнік) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны ўзяць на сябе абавязкi па забеспячэнні iх захавання шляхам падпiсання ахоўных абавязацельстваў, у тым лiку:

забяспечваць захаванасць гісторыка-культурнай каштоўнасцi;

забяспечваць доступ да гісторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя з дазволу Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь маюць права на яе вывучэнне;

прадастаўляць грамадзянам па дамоўленасцi з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ці адпаведнымі ўстановамі культуры доступ да гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрмiн не менш чым шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;

паведамляць у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гісторыка-культурнай каштоўнасцi, не пазней за 3 каляндарныя дні з дня выяўлення гэтых акалічнасцей;

захоўваць у цэласнасцi калекцыi гісторыка-культурных каштоўнасцей;

забяспечыць устаноўку на нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ахоўнай дошкі і складанне пашпарта гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

пры пераходзе права ўласнасці або іншага рэчавага права на гісторыка-культурную каштоўнасць, права ўласнасці, пажыццёвага атрымліваемага ў спадчыну валодання, пастаяннага або часовага карыстання або арэнды (субарэнды) на зямельны ўчастак, на якім размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, не пазней за пяць каляндарных дзён з дня перахода права перадаць пашпарт гісторыка-культурнай каштоўнасці новаму ўласніку (карыстальніку) гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніку, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць.

2. Новы ўласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, за выключеннем выпадку, прадугледжанага ў частцы трэцяй гэтага пункта, або землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны на працягу аднаго месяца з дня набыцця права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць або ўзнікнення права на зямельны ўчастак, на якім размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтага патрабавання цягне за сабой прызнанне здзелкi па набыцці права ўласнасці на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць несапраўднай па іску мясцовага выканаўчага і распарадчага органа або з’яўляецца падставай для адабрання названага зямельнага ўчастка ў адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель.

Новы карыстальнік гiсторыка-культурнай каштоўнасцi абавязаны падпісаць ахоўнае абавязацельства на працягу аднаго месяца з дня замацавання за ім гісторыка-культурнай каштоўнасці на праве гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кіравання. 

Суб’ект прыватызацыі жылога памяшкання, якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, або жылога памяшкання ў жылым доме, іншай капітальнай пабудове (будынку, збудаванні), кватэры, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, абавязаны падпісаць ахоўнае абавязацельства на працягу аднаго месяца з дня натарыяльнага засведчання дагавора куплі-продажу жылога памяшкання, якое прыватызуецца.

3. У выпадку надання культурнай каштоўнасці статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi яе ўласнiк (карыстальнiк) або землекарыстальнік, на зямельным участку якога размешчана гэтая культурная каштоўнасць, абавязаны на працягу аднаго месяца з дня надання культурнай каштоўнасці статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтай умовы можа прывесцi да прызнання названай культурнай каштоўнасці ва ўстаноўленым парадку гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымлiваецца безгаспадарча.

4. У выпадку, калi ўласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi безгаспадарча ўтрымлiвае гэту гiсторыка-культурную каштоўнасць, што можа прывесцi да страты яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, такая гiсторыка-культурная каштоўнасць па рашэнні суда можа быць забрана ва ўласніка шляхам выкупу дзяржавай або продажу з публічных таргоў. Прызнанне гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая размешчана на зямельным участку землекарыстальніка, ва ўстаноўленым парадку гісторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымліваецца безгаспадарча, з’яўляецца падставай для адабрання зямельнага ўчастка, на якім размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, у адпаведнасці з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка