Кодэкс рэспублікі беларусь




старонка2/14
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.97 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14
ГЛАВА 4
КАНТРОЛЬ, ГРАМАДСКІ КАНТРОЛЬ У СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ


  1. Кантроль у сферы культуры

1. Кантроль у сферы культуры праводзіцца з мэтай забеспячэння выканання заканадаўства ў сферы культуры дзяржаўнымі органамі, іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

2. Дзяржаўныя органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць кантроль у сферы культуры, парадак і перыядычнасць ажыццяўлення кантролю ў сферы культуры ўстанаўліваюцца актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншымі актамі заканадаўства.



  1. Грамадскі кантроль у сферы культуры

1. Грамадскі кантроль у сферы культуры за выкананнем патрабаванняў ахоўных абавязацельстваў, наяўнасцю на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях ахоўных дошак, прытрымліваннем парадку і (або) умоў выканання работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях або ажыццяўлення дзеянняў, якія ствараюць пагрозу гісторыка-культурным каштоўнасцям, рэжымаў утрымання і (або) выкарыстання зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, патрабаванняў аб абмежаванні правоў уласніка (карыстальніка) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальніка, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, ажыццяўляецца грамадскімі назіральнымі камісіямі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, якія ствараюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. 

2. Грамадскія назіральныя камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ствараюцца на грамадскіх пачатках і складаюцца з прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Персанальны склад грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны зацвярджаецца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь або мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. 

3. Члены грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны па ўзгадненні з уласнікам (карыстальнікам) матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, землекарыстальнікам, на зямельным участку якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць, маюць права:

наведваць гісторыка-культурныя каштоўнасці і праводзіць іх візуальны агляд;

атрымліваць інфармацыю і паясненні па пытаннях, якія пералічаны ў пункце 1 гэтага артыкула;

прымаць удзел у пасяджэннях Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь з правам дарадчага голасу;

прымаць удзел у мерапрыемствах па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

ГЛАВА 5
ФІНАНСАВАЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ
ЗАБЕСПЯЧЭННЕ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ


  1. Крыніцы фінансавання ў сферы культуры

1. Фінансаванне ў сферы культуры ажыццяўляецца ў мэтах забеспячэння рэалізацыі правоў грамадзян у сферы культуры, даступнасці і якасці паслуг у гэтай сферы, рэалізацыі напрамкаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры і з’яўляецца многаканальным.

2. Многаканальнае фінансаванне ў сферы культуры ўключае наступныя крыніцы:

сродкі рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў;

сродкі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва;

сродкі суб’ектаў культурнай дзейнасці;

сродкі ўласнікаў (карыстальнікаў) гісторыка-культурных каштоўнасцей або землекарыстальнікаў, на зямельных участках якіх размешчаны гісторыка-культурныя каштоўнасці;

сродкі заснавальнiкаў арганізацый культуры;

сродкі, атрыманыя ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход;

крэдыты, якія прадастаўляюцца банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фiнансавымi арганiзацыямi;

бязвыплатная (спонсарская) дапамога;

замежная бязвыплатная дапамога;

ахвяраванні мецэнатаў культуры;

сродкі фондаў, якія заснаваны юрыдычнымі асобамі і (або) грамадзянамі у адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам для фінансавання культурнай дзейнасці;

iншыя крынiцы, не забароненыя заканадаўствам.



  1. Фінансаванне арганізацый культуры

1. Фінансаванне дзяржаўных арганізацый культуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, сродкаў заснавальнікаў, сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

2. Фінансаванне прыватных арганізацый культуры ажыццяўляецца за кошт сродкаў заснавальнікаў, сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даход, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, ахвяраванняў мецэнатаў культуры і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

3. Фінансаванне дзяржаўных арганізацый культуры ажыццяўляецца з улікам дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры, рэалізацыі дзяржаўных, рэгіянальных і галіновых праграм, накіраваных на захаванне і развіццё культуры.


  1. Фінансаванне ў сферы культуры за кошт сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва

1. Фінансаванне ў сферы культуры можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

2. Парадак выкарыстання сродкаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.



  1. Дзейнасць устаноў культуры, якая прыносіць даход

1. Установы культуры могуць ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даход, у адпаведнасці з заканадаўствам.

2. Ажыццяўленне дзяржаўнымі ўстановамі культуры дзейнасці, якая прыносіць даход, не з’яўляецца падставай для зніжэння іх фінансавання за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў.




  1. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры

1. Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне ў сферы культуры прадугледжвае стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, неабходнай для якаснага ажыццяўлення культурнай дзейнасці арганізацыямі культуры, іншымі юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць.

2. Забараняецца дзейнасць (бяздзейнасць), якая прыводзіць да неабгрунтаванага скарачэння або пагаршэння матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый культуры.

3. Матэрыяльна-тэхнічная база арганізацый культуры і іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, фарміруецца зыходзячы з напрамкаў культурнай дзейнасці, якія яны рэалізуюць, і ўключае зямельныя ўчасткі, капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), памяшканні, абсталяванне, тэхнічныя і іншыя сродкі, iншую маёмасць, неабходную для ажыццяўлення або забеспячэння культурнай дзейнасці.

4. Дзяржаўныя органы садзейнічаюць развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных арганізацый культуры.

5. Асаблівасці фарміравання матэрыяльна-тэхнічнай базы некаторых тыпаў арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, вызначаюцца гэтым Кодэксам і могуць прадугледжваць патрабаванні аб забеспячэнні пэўнай маёмасцю, неабходнай для ажыццяўлення або забеспячэння культурнай дзейнасці. У выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам, матэрыяльна-тэхнічная база некаторых тыпаў арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дейнасць, павінна ўключаць фонды культурных каштоўнасцей, а таксама забяспечваць стварэнне ўмоў для іх захавання і іншага выкарыстання.


  1. Юрыдычныя асобы, якія абслугоўваюць арганізацыі культуры

Да юрыдычных асоб, якія абслугоўваюць арганізацыі культуры, адносяцца:

юрыдычныя асобы, якія аказваюць паслугі па вядзенні бухгалтарскага ўліку і складанні бухгалтарскай і (або) фінансавай справаздачнасці;

юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць каардынацыю вытворчага, матэрыяльна-тэхнічнага і гаспадарчага забеспячэння арганізацый культуры.

ГЛАВА 6
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ


  1. Задачы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры

Задачамі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры з’яўляюцца:

устанаўленне міжнародных адносін у сферы культуры;

азнаямленне сусветнай грамадскасці з культурай Рэспублікі Беларусь, папулярызацыя беларускай культуры;

узбагачэнне культурнага жыцця народа Беларусі, далучэнне грамадзян, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, да каштоўнасцей сусветнай культуры;

развіццё і ўмацаванне культурных сувязей Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа;

захаванне нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларусаў замежжа і ўмацаванне іх сувязей з Рэспублікай Беларусь;

інтэграцыя беларускай нацыянальнай культуры ў сусветную культуру і інфармацыйную прастору.


  1. Прынцыпы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры

Суб’екты культурнай дзейнасці пры ажыццяўленні міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры кіруюцца наступнымі прынцыпамі:

прызнанне і павага годнасці, каштоўнасці і неабходнасці захавання кожнай культуры, разгляд усіх культур у іх разнастайнасці ў якасці састаўной часткі агульнага набытку чалавецтва;

роўнасць культур, роўная вартасць нацыянальных культур для сусветнай культуры;

служэнне культуры развіццю мірных і дружалюбных адносін паміж дзяржавамі;

узаемавыгаднасць культурнага супрацоўніцтва;

абавязковасць аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей як у мірны час, так і ў час узброеных канфліктаў.



  1. Прававыя асновы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры

Прававымі асновамі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры з’яўляюцца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, гэты Кодэкс, міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь, дагаворы паміж суб’ектамі культурнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў, міжнародныя і нацыянальныя праекты і праграмы, рашэнні міжнародных арганізацый, удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, і іншыя міжнародна-прававыя акты, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь.

  1. Напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры

Напрамкамі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры з’яўляюцца:

міжнародны культурны абмен;

удзел у стварэнні і дзейнасці міжнародных органаў і юрыдычных асоб у сферы культуры;

развіццё і ўмацаванне культурных сувязей з беларусамі замежжа, аказанне ім практычнай дапамогі ў захаванні і развіцці нацыянальна-культурнай самабытнасці;

захаванне і ахова гісторыка-культурных каштоўнасцей;

сумесная дзейнасць па стварэнні і выкарыстанні культурных каштоўнасцей, стварэнне копій культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў замежных фондах;

навукова-даследчая дзейнасць у сферы культуры;

сумеснае правядзенне культурных мерапрыемстваў;

сумесная вытворчасць фільмаў;

развіццё і ўдасканаленне дагаворнай базы міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.



  1. Міжнародны культурны абмен

1. Міжнародны культурны абмен закранае ўсе віды і напрамкі культурнай дзейнасці і ажыццяўляецца паміж Рэспублікай Беларусь і іншымі дзяржавамі ў наступных формах:

правядзенне дзён нацыянальнай культуры, дзён кіно;

стварэнне нацыянальных культурных цэнтраў;

арганізацыя гастролей, выставак і іншых культурных мерапрыемстваў;

наладжванне прамых кантактаў паміж суб’ектамі культурнай дзейнасці;

накіраванне навучэнцаў і педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ў сферы культуры і работнікаў культуры на навучанне (стажыроўку);

арганізацыя моўных і краязнаўчых курсаў, правядзенне семінараў па пытаннях культуры, мовы, гісторыі, майстар-класаў і іншых мерапрыемстваў у гэтай сферы;

абмен інфармацыяй аб правядзенні міжнародных культурных мерапрыемстваў, мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, забеспячэнне ўдзелу прадстаўнікоў розных дзяржаў у такіх мерапрыемствах;

абмен друкаванымі выданнямі, сродкамі масавай інфармацыі і іншымі матэрыяламі, звязанымі з культурнай дзейнасцю.

2. Міжнародны культурны абмен можа таксама ажыццяўляцца ў іншых формах, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, дагаворамі, якія заключаюцца паміж суб’ектамі культурнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў, а таксама міжнароднымі і нацыянальнымі праектамі і праграмамі ў сферы культуры.



  1. Падтрымка беларусаў замежжа ў сферы культуры

1. У мэтах падтрымкі беларусаў замежжа ў сферы культуры Рэспубліка Беларусь спрыяе:

адкрыццю i дзейнасцi культурных цэнтраў Рэспублiкi Беларусь у краiнах пражывання беларусаў замежжа;

функцыянаванню існуючых і стварэнню новых арганізацый культуры для беларусаў замежжа ў Рэспублiцы Беларусь i за яе межамi;

культурнаму абмену паміж Рэспублікай Беларусь і грамадскімі аб’яднаннямі (арганізацыямі) беларусаў замежжа;

выданню работ замежных і айчынных аўтараў па культуры і гісторыі Беларусi i беларусаў замежжа;

правядзенню культурных мерапрыемстваў беларусаў замежжа ў Рэспубліцы Беларусь і краінах пражывання беларусаў замежжа;

арганізацыi сумеснай работы дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў Рэспублiкi Беларусь і грамадскіх аб’яднанняў (арганізацый) беларусаў замежжа па вяртанні ў Рэспублiку Беларусь культурных каштоўнасцей народа Беларусі;

вывучэнню беларусамі замежжа нацыянальнай культуры і гісторыі, беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі;

рэалiзацыi iншых мер у адпаведнасцi з заканадаўствам. 

2. Для абмеркавання пытанняў узаемадзеяння з беларусамі замежжа пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь можа стварацца кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа.

Палажэнне аб кансультатыўным савеце па справах беларусаў замежжа і персанальны склад гэтага савета зацвярджаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

Раздзел II
Суб’екты КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ


ГЛАВА 7
ГРАМАДЗЯНе як суб’екты культурнай дзейнасці


  1. Правы грамадзян Рэспублікі Беларусь у сферы культуры

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у сферы культуры маюць права на:

дастойны ўзровень культурнага жыцця;

удзел у культурным жыцці;

эстэтычнае выхаванне;

атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці;

свабоду творчай дзейнасці;

культурную самабытнасць, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый;

свабоду аб’яднанняў у сферы культуры;

стварэнне арганізацый культуры;

абскарджанне дзеянняў арганізацый культуры і іх работнікаў, якія парушаюць правы грамадзян у сферы культуры;

ахову аўтарскага права і сумежных правоў;

увоз і (або) вываз вынікаў творчай дзейнасці ў парадку, прадугледжаным гэтым Кодэксам, іншым заканадаўствам аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамічнай дзейнасці, заканадаўствам аб мытным рэгуляванні, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь;

іншыя правы ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам і іншымі актамі заканадаўства.


  1. Абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь у сферы культуры

1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь у сферы культуры абавязаны:

берагчы гісторыка-культурную і археалагічную спадчыну;

паважаць дзяржаўныя мовы і нацыянальныя культурныя традыцыі;

беражліва адносіцца да культурных каштоўнасцей, бібліятэчных і музейных фондаў;

паважаць і не парушаць правы іншых асоб у сферы культуры, у тым ліку культурныя традыцыі і мову нацыянальных меншасцей;

выконваць правілы наведвання (правілы карыстання) арганізацый культуры і іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць;

садзейнічаць фіксацыі, навуковай апрацоўцы і мастацкай ацэнцы культурных каштоўнасцей;

выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Кодэксам, іншымі заканадаўчымі актамі.

2. Бацькі, іншыя законныя прадстаўнікі абавязаны клапаціцца аб эстэтычным выхаванні, культурным развіцці дзяцей, далучэнні іх да культурных каштоўнасцей.


  1. Правы і абавязкі замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў сферы культуры

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь карыстаюцца правамі і выконваюць абавязкі ў сферы культуры нараўне з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Кодэксам, іншымі законамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

  1. Дзяржаўныя гарантыі, накіраваныя на забеспячэнне правоў грамадзян у сферы культуры

У мэтах забеспячэння правоў грамадзян у сферы культуры дзяржава гарантуе:

неад’емнасць права грамадзяніна на ўдзел у культурным жыцці;

забеспячэнне культурнага самавыяўлення, культурнай разнастайнасці, свабоды творчай дзейнасці;

свабоднае развіццё культур усіх нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;

забеспячэнне захавання і развіцця нацыянальных культурных традыцый;

захаванне гісторыка-культурнай і археалагічнай спадчыны;

забеспячэнне даступнасці культурнага жыцця з улікам духоўных патрэбнасцей грамадства, у тым ліку для грамадзян, якія пражываюць у сельскіх населеных пунктах, інвалідаў і іншых фізічна аслабленых асоб;

развіццё комплексу арганізацый культуры, неабходных для задавальнення духоўных патрэбнасцей грамадства, разнастайнасць відаў і тыпаў арганізацый культуры, арыентаваных на розныя катэгорыі насельніцтва;

ахову правоў аўтараў і іншых праваўладальнікаў на аб’екты аўтарскага права і сумежных правоў;

забеспячэнне аховы здароўя грамадзян пры ажыццяўленні культурнай дзейнасці. 



  1. Права на дастойны ўзровень культурнага жыцця

Грамадзяне маюць права на дастойны ўзровень забяспечанасці агульнадаступнымі паслугамі ў сферы культуры, арганізацыямі культуры, якія аказваюць такія паслугі, аб’ектамі культурнай інфраструктуры, а таксама на якасны ўзровень распаўсюджваемых і папулярызуемых культурных каштоўнасцей і эстэтычнага жыццёвага асяроддзя.

  1. Права на ўдзел у культурным жыцці

1. Права на ўдзел у культурным жыцці рэалізуецца шляхам ажыццяўлення культурнай дзейнасці, доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей і карыстання імі.

2. Права на ажыццяўленне культурнай дзейнасці прадугледжвае:

свабоду выбару сферы, віду, напрамку і формы мастацкай творчасці ў адпаведнасці са сваімі патрэбнасцямі, інтарэсамі і здольнасцямі (магчымасцямі);

магчымасць самастойна або сумесна з іншымі суб’ектамі культурнай дзейнасці ажыццяўляць выбраную культурную дзейнасць.

3. Права доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей і карыстання імі прадугледжвае:

свабоду выбару віду культурных каштоўнасцей, якія цікавяць, а таксама формы далучэння да іх;

магчымасць наведвання (карыстання паслугамі) арганізацый культуры, аб’ектаў культурнай інфраструктуры з мэтай азнаямлення з культурнымі каштоўнасцямі, іх вывучэння і засваення, у тым ліку ў выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам, іншымі заканадаўчымі актамі, бясплатна або на льготных умовах;

магчымасць далучэння да культурных каштоўнасцей з дапамогай інфармацыі, якая зафіксавана на матэрыяльных носьбітах або распаўсюджваецца сродкамі масавай інфармацыі;

магчымасць азнаямлення з культурнымі каштоўнасцямі, іх вывучэння і засваення шляхам непасрэднага ўспрымання;

магчымасць выкарыстання культурных каштоўнасцей і работы з імі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

стварэнне ўмоў, неабходных для доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей і карыстання імі, для інвалідаў і іншых фізічна аслабленых асоб.

4. Права свабоднага доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей дзейнічае ў адносінах да:

матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якія належаць дзяржаве і (або) знаходзяцца ў фондах арганізацый культуры, поўнасцю або часткова фінансуемых з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў;

нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, выключныя правы на выкарыстанне якіх належаць дзяржаве, арганізацыям культуры, поўнасцю або часткова фінансуемым з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, а таксама нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, што перайшлі ў грамадскі набытак.

5. Права свабоднага доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, указаных у пункце 4 гэтага артыкула, можа быць абмежавана ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам зыходзячы са спецыфікі культурных каштоўнасцей і (або) пры стварэнні пагрозы іх далейшаму існаванню або захаванню.

6. Магчымасць доступу (далучэння) да культурных каштоўнасцей, не ўказаных у пункце 4 гэтага артыкула, а таксама ўмовы і парадак такога доступу вызначаюцца ўласнікам або ўладальнікам выключных правоў на культурныя каштоўнасці, калі іншае не ўстаноўлена гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.



  1. Права на эстэтычнае выхаванне

1. Эстэтычнае выхаванне накіравана на фарміраванне ў грамадзян эстэтычнага густу, развіццё пачуцця прыгожага. 

2. Права на эстэтычнае выхаванне рэалізуецца без абмежаванняў узросту ў адпаведнасцi з заканадаўствам. 



  1. Права на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці

1. Грамадзянам гарантуецца права на атрыманне, захоўванне, распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб культурным жыцці, у тым ліку аб змесце культурнай дзейнасці, культурных каштоўнасцях і аб’ектах культурнай інфраструктуры.

2. Не можа быць распаўсюджана і (або) прадастаўлена інфармацыя аб культурным жыцці, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.



  1. Права на культурную самабытнасць, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый

1. Кожнаму грамадзяніну гарантуецца права на культурную самабытнасць, захаванне і развіццё нацыянальных культурных традыцый.

2. Грамадзяне, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі нацыянальных супольнасцей або выхадцамі з другога культурнага асяроддзя і пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць права захоўваць і развіваць сваю нацыянальную культуру, выхоўваць дзяцей у нацыянальных культурных традыцыях, карыстацца роднай мовай, устанаўліваць культурныя сувязі з прадстаўнікамі адпаведных нацыянальных супольнасцей у іншых дзяржавах, калі гэта не супярэчыць заканадаўству.



  1. Права на свабоду аб’яднанняў у сферы культуры

1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права па сваёй ініцыятыве ствараць грамадскія аб’яднанні ў сферы культуры, у тым ліку творчыя саюзы, а таксама ўступаць ва ўжо створаныя ў гэтай сферы грамадскія аб’яднанні.

2. Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства могуць уступаць у дзеючыя грамадскія аб’яднанні ў сферы культуры, у тым ліку творчыя саюзы, калі гэта прадугледжана іх статутамі.

3. Замежныя грамадзяне могуць выступаць заснавальнікамі міжнародных грамадскіх аб’яднанняў у сферы культуры, у тым ліку творчых саюзаў, якія ствараюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.


  1. Асаблівасці прававога статусу творчых работнікаў

1. Творчыя работнікі могуць ажыццяўляць творчую дзейнасць:

самастойна, або на падставе працоўнага дагавора (кантракта) ці грамадзянска-прававога дагавора, або на падставе ўдзелу (членства) ці прыему (запісу);

на прафесійнай аснове (як правiла, у якасцi асноўнага занятку, што прыносiць даход) або непрафесійнай (аматарскай) аснове (як правiла, у якасці дадатковага занятку, што можа прыносіць даход);

у калектыве або індывідуальна.

2. Пры неабходнасці статус творчага работніка пацвярджаецца творчым саюзам адпаведнага профілю згодна з яго ўстаноўчым дакументам незалежна ад таго, з’яўляецца творчы работнік членам гэтага саюза ці не.

3. Творчыя работнiкі маюць правы, якія непасрэдна звязаны з ажыццяўленнем творчай дзейнасці, у тым ліку права на псеўданім, выкарыстанне вынікаў сваёй творчай дзейнасці, абарону ад скажэння іншымі асобамі вынікаў творчай дзейнасці, атрыманне даходу ад сваёй творчай дзейнасці, ажыццяўленне творчай дзейнасці сумесна з іншымі грамадзянамі, абарону інфармацыі, страта якой наносіць або можа нанесці шкоду інтарэсам юрыдычных асоб, грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, звязаным з ажыццяўленнем творчай дзейнасці, і іншыя правы.

4. У мэтах стымулявання творчых работнікаў, папулярызацыі іx асабістых вынікаў творчай дзейнасці рэгулярна праводзяцца рэспубліканскія і рэгіянальныя выстаўкі твораў мастацкай літаратуры і мастацтва, а таксама іншыя культурныя мерапрыемствы па выяўленні і заахвочванні талентаў, прапагандзе твораў мастацкай літаратуры і мастацтва і дзейнасці творчых работнікаў.

5. У мэтах захавання i пераемнасцi культурных традыцый розных пакаленняў творчых работнiкаў, прапаганды твораў мастацкай лiтаратуры і мастацтва, развiцця талентаў i стварэння спрыяльных умоў для ix творчага росту могуць стварацца дамы творчасцi, дамы лiтаратара (кампазiтара, архiтэктара i iншых творчых работнікаў), палацы i дамы мастацтваў, а таксама творчыя лабараторыi, творчыя майстэрнi i гасцёўнi. 



  1. Асаблівасці прававога статусу работнікаў культуры

1. Правы і абавязкі работнікаў культуры вызначаюцца ў адпаведнасці з гэтым Кодэксам, актамі заканадаўства, працоўным дагаворам (кантрактам) і залежаць ад напрамку культурнай дзейнасці, якую ажыццяўляе работнік культуры.

2. Работнікі культуры, акрамя дзеячаў культуры і мастацтва, падлягаюць атэстацыі не радзей чым адзін раз у пяць гадоў, калі заканадаўчымі актамі не ўстаноўлена іншае.

3. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыi, iншых арганiзацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам.

Парадак падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi работнiкаў культуры, прысваення iм квалiфiкацыйных катэгорый вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

4. У мэтах павышэння прафесійнай кампетэнтнасці работнікі культуры могуць накіроўвацца на стажыроўку за межы Рэспублікі Беларусь. 

Парадак накіравання работнікаў культуры на стажыроўку за межы Рэспублікі Беларусь вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка