Кодэкс рэспублікі беларусь




старонка10/14
Дата канвертавання17.03.2016
Памер2.97 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14
Глава 21
народныя МАСТАЦКІЯ рамёствы


  1. Народныя мастацкія рамёствы. Вырабы народных мастацкіх рамёстваў

1. Народныя мастацкія рамёствы – напрамак культурнай дзейнасці па стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

2. Вырабы народных мастацкіх рамёстваў – прадметы дэкаратыўнага і ўтылітарнага прызначэння, створаныя ў адпаведнасці з традыцыямі народных мастацкіх рамёстваў з выкарыстаннем натуральных матэрыялаў і ручной працы, якія ўяўляюць мастацкую каштоўнасць для сучаснай нацыянальнай культуры.

3. Пры стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў дазваляецца:

творчае вар’іраванне, якое ўяўляе сабой адну з форм праявы народнай творчасці, асноўны метад перадачы тыпавога ўзору вырабу народных мастацкіх рамёстваў, што прадугледжвае ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у кампазіцыйнае, колеравае, арнаментальнае, пластычнае і іншае мастацкае рашэнне вырабу, якія не прыводзяць да прынцыповых змяненняў традыцыйнага характару, зніжэння мастацкага ўзроўню і якасці вырабу народных мастацкіх рамёстваў;

выкарыстанне механізаванай працы ў падрыхтоўчых і дапаможных аперацыях.

4. Да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў можа быць аднесена прадукцыя арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

Аднясенне прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў праводзіцца экспертнай камісіяй па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.


  1. Экспертная камісія па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў

1. Экспертная камісія па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў ствараецца Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пры дзяржаўным вытворча-гандлёвым аб’яднанні «Белмастацпромыслы».

2. Асноўнымі задачамі экспертнай камісіі па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў з’яўляюцца:

правядзенне экспертызы прадукцыі арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, і разгляд пытання аб магчымасці яе аднясення да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

садзейнічанне абароне дзяржаўных і агульнанацыянальных інтарэсаў па захаванні і далейшым развіцці традыцый народных мастацкіх рамёстваў;

садзейнічанне творчаму развіццю арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, падтрымка і захаванне іх творчай індывідуальнасці і самабытнасці, забеспячэнне высокага мастацкага ўзроўню і якасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, пашырэнне і абнаўленне асартыменту вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

падрыхтоўка прапаноў па адраджэнні і далейшым развіцці народных мастацкіх рамёстваў на аснове мастацка-стылявых асаблівасцей і традыцыйных тэхналогій народных мастацкіх рамёстваў, якія склаліся гістарычна з улікам сучасных эстэтычных патрабаванняў, па заахвочванні майстроў народных мастацкіх рамёстваў за стварэнне высокамастацкіх вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

папулярызацыя народных мастацкіх рамёстваў, аказанне дапамогі арганізацыям народных мастацкіх рамёстваў, індывідуальным прадпрымальнікам і рамеснікам, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, у арганізацыі іх працы, правядзенне кансультацый па пытаннях мастацка-стылявой накіраванасці, захаванні, адраджэнні тых ці іншых традыцыйных тэхналогій вытворчасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

3. У адпаведнасці з ускладзенымі на яе задачамі экспертная камісія па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў:

прымае рашэнне аб аднясенні або немагчымасці аднясення прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

прадстаўляе рашэнне па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў у дзяржаўнае вытворча-гандлёвае аб’яднанне «Белмастацпромыслы»;

дае рэкамендацыі па ўдасканаленні працы, развіцці мастацка-стылявой накіраванасці вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, павышэнні якасці гэтых вырабаў, зняцці іх з вытворчасці або аднаўленні вытворчасці асобных відаў вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

4. Парадак стварэння і дзейнасці, склад экспертнай камісіі па аднясенні прадукцыі да вырабаў народных мастацкіх рамёстваў вызначаюцца Кіраўніцтвам справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.



  1. Правы грамадзян у сферы народных мастацкіх рамёстваў

1. Грамадзяне маюць права на творчую дзейнасць у сферы народных мастацкіх рамёстваў у адпаведнасцi са сваiмi патрэбнасцямі, інтарэсамі і здольнасцямi (магчымасцямі).

2. Грамадзянiн мае права займацца творчай дзейнасцю ў сферы народных мастацкіх рамёстваў як на прафесiйнай, так i непрафесiйнай (аматарскай) аснове, у калектыве або індывідуальна.

3. Грамадзяне, якія займаюцца творчай дзейнасцю ў сферы народных мастацкіх рамёстваў, маюць права на абарону сваёй дзейнасці і ахову сакрэтаў майстэрства, а таксама свабодна распараджацца вынікамі сваёй дзейнасці.

4. Грамадзяне, якiя займаюцца творчай дзейнасцю ў сферы народных мастацкіх рамёстваў, маюць права ўтвараць па сваёй iнiцыятыве творчыя саюзы і iншыя грамадскiя аб’яднаннi, што маюць на мэце стварэнне найбольш спрыяльных умоў для творчай дзейнасцi, развiцця, падтрымкi i папулярызацыi народных мастацкіх рамёстваў.

Дзейнасць грамадскiх аб’яднанняў у сферы народных мастацкіх рамёстваў рэгулюецца гэтым Кодэксам і заканадаўствам аб грамадскiх аб’яднаннях.

5. Грамадзяне маюць права вывозiць з Рэспублiкi Беларусь у мэтах экспанавання, iншых форм публiчнага паказу, а таксама на продаж вырабы народных мастацкіх рамёстваў у адпаведнасці з гэтым Кодэксам, іншым заканадаўствам аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамічнай дзейнасці, заканадаўствам аб мытным рэгуляванні, міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь і іншымі міжнародна-прававымі актамі, якія з’яўляюцца абавязковымі для Рэспублікі Беларусь.



  1. Майстар народных мастацкіх рамёстваў.  Народны майстар у сферы народных мастацкіх рамёстваў

1. Майстар народных мастацкіх рамёстваў – грамадзянін, які займаецца творчай дзейнасцю, вынікам якой з’яўляецца стварэнне вырабаў народных мастацкіх рамёстваў. Майстар народных мастацкіх рамёстваў можа займацца творчай дзейнасцю самастойна, у тым ліку ў рамках прадпрымальніцкай або рамесніцкай дзейнасці, або на падставе працоўнага, грамадзянска-прававога дагавора ў арганізацыі культуры.

2. Творчая дзейнасць майстроў народных мастацкіх рамёстваў ажыццяўляецца ў наступных вiдах народных мастацкіх рамёстваў:

разьба па дрэве;

роспiс па дрэве, тканiне, шкле;

саломапляценне;

пляценне i вырабы з раслiнных матэрыялаў мясцовага паходжання (лазы, чароту, карэння, бяросты, дранкі, лыка i іншых матэрыялаў);

аплiкацыя i iнкрустацыя саломкай;

ткацтва на ручных i ткацкiх станках;

ткацтва, пляценне, вiццё паясоў;

вышыўка ручная;

карункапляценне i вязанне карункаў;

ганчарства;

выраб глiнянай цацкi;

кавальства;

бондарства;

выцiнанка;

выраб народных касцюмаў у мясцовых i рэгiянальных традыцыях з захаваннем традыцыйных тэхналогiй ткацтва, вышыўкi;

выраб сувенiрных этнаграфiчных лялек у народных касцюмах;

ручное мастацкае вязанне ў беларускiх народных традыцыях;

мастацкая апрацоўка скуры;

выраб уручную мастацкай мэблi з дрэва;

нiзанне бiсеру;

пiсанкарства (выраб велiкодных яек-пiсанак);

пернiкарства i выраб абраднага печыва (вясельныя караваi i іншае печыва);

iншыя вiды народных мастацкіх рамёстваў.

3. Майстру народных мастацкіх рамёстваў, вырабы якога характарызуюцца арганiчным увасабленнем калектыўнага мастацкага вопыту народа, выразнай этнiчнай самабытнасцю i ўяўляюць мастацкую каштоўнасць для сучаснай нацыянальнай культуры, надаецца статус народнага майстра ў сферы народных мастацкіх рамёстваў (далей – народны майстар).

4. Статус народнага майстра надаецца ў мэтах:

падтрымкі і папулярызацыі народных мастацкіх рамёстваў, творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў;

захавання традыцыйных тэхналогiй i асаблiвасцей народных мастацкіх рамёстваў;

стварэння спрыяльных умоў для пераемнасці мастацкага здабытку беларускай традыцыйнай культуры;

актывізацыі асветніцкай дзейнасці;

вызначэння каштоўнасцей у развіцці напрамкаў народных мастацкіх рамёстваў.

5. Статус народнага майстра можа надавацца майстру народных мастацкіх рамёстваў, які:

з’яўляецца носьбітам этнічных традыцый, што ўвасабляе беларускую нацыянальную ментальнасць, пераемнікам і прадаўжальнікам набыткаў беларускай традыцыйнай культуры;

займаецца стварэннем вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

пераняў майстэрства або набыў яго ў працэсе самастойнай творчай дзейнасцi;

у сваёй дзейнасці абапiраецца на традыцыi (мясцовыя, рэгiянальныя, нацыянальныя), творча iх развiвае, праяўляе здольнасцi да iндывiдуальнай iнтэрпрэтацыi;

прымае ўдзел у выстаўках, святах, конкурсах, фэстывалях народнай творчасці і іншых культурных мерапрыемствах.

6. Статус народнага майстра можа быць нададзены грамадзяніну, які займаецца творчай дзейнасцю ў сферы выяўленчага мастацтва i творчасць якога характарызуецца самабытнасцю.

7. Хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра дасылаецца структурнымi падраздзяленнямi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, дзяржаўным вытворча-гандлёвым аб’яднаннем «Белмастацпромыслы», грамадскiм аб’яднаннем «Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi» ў Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

8. Да хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра прыкладаюцца вырабы народных мастацкіх рамёстваў цi iх фотаздымкi, слайды, вiдэаматэрыялы, даведка аб творчай дзейнасцi прэтэндэнта, копii дыпломаў i падзяк за ўдзел у культурных мерапрыемствах, рэкамендацыi структурных падраздзяленняў гарадскiх або раённых выканаўчых камiтэтаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, арганiзацый народных мастацкіх рамёстваў, абласных аддзяленняў грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi».

9. Хадайнiцтва аб наданнi статусу народнага майстра разглядаецца экспертнай камісіяй па народных мастацкіх рамёствах не пазней за 30 каляндарных дзён з дня атрымання хадайніцтва.

Па вынiках разгляду дадзеная камiсiя робiць заключэнне аб наданнi або немагчымасці надання статусу народнага майстра. На падставе заключэння аб наданнi статусу народнага майстра Мiнiстэрствам культуры Рэспублікі Беларусь выдаецца пасведчанне народнага майстра па форме, устаноўленай гэтым Міністэрствам.

10. Органы дзяржаўнай улады садзейнiчаюць вытворчасцi народнымі майстрамі вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, перадачы iх майстэрства па адпаведным вiдзе народнага мастацкага рамяства, правядзенню культурных мерапрыемстваў з удзелам народных майстроў.



  1. Правы народнага майстра

Народны майстар мае права на:

экспанаванне i iншыя формы публiчнага паказу вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

заахвочванне за стварэнне і публiчнае выкарыстанне вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

набыццё i нарыхтоўку неабходных вiдаў сыравiны i матэрыялаў;

арэнду памяшканняў для выкарыстання iх у якасцi творчых майстэрань у адпаведнасцi з заканадаўствам;

забеспячэнне ўмоў для творчай дзейнасцi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi па ахове працы;

работу па працоўным або грамадзянска-прававым дагаворы;

перадачу свайго майстэрства па адпаведным відзе народнага мастацкага рамяства;

абарону свайго прафесiйнага гонару i годнасцi;

iншыя правы ў адпаведнасцi з заканадаўствам.



  1. Экспертная камісія па народных мастацкіх рамёствах

1. У мэтах садзейнiчання адраджэнню, захаванню i развiццю народных мастацкіх рамёстваў, стварэнню i выкарыстанню вырабаў народных мастацкіх рамёстваў пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь ствараецца экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах.

2. Экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах з’яўляецца пастаянна дзеючым органам, у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, арганiзацый культуры, грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi», мастакi, мастацтвазнаўцы, этнографы i iншыя спецыялiсты, дзейнасць якіх звязана з захаваннем культурнай спадчыны, развiццём традыцый народных мастацкіх рамёстваў.

3. Асноўнымi задачамі экспертнай камiсiі па народных мастацкіх рамёствах з’яўляюцца:

садзейнiчанне арганiзацыi творчай дзейнасцi майстроў народных мастацкіх рамёстваў, падтрымцы i захаванню творчай iндывiдуальнасцi, самабытнасцi мастацтва, забеспячэнню высокага мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, пашырэнню i абнаўленню iх асартыменту;

аказанне метадычнай i экспертнай дапамогi па пытаннях адраджэння, захавання i развiцця народных мастацкіх рамёстваў;

папулярызацыя народных мастацкіх рамёстваў, творчасцi майстроў народных мастацкіх рамёстваў.

4. У адпаведнасцi з ускладзенымi задачамi экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах:

разглядае хадайнiцтвы аб наданнi статусу народнага майстра i робiць заключэнні аб наданнi або немагчымасці надання гэтага статусу;

разглядае вырабы народных мастацкіх рамёстваў на iх адпаведнасць традыцыям нацыянальнай культуры, дае рэкамендацыi па павышэнні мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

рыхтуе рэкамендацыi i метадычныя распрацоўкi па пытаннях адраджэння, захавання i развiцця народных мастацкіх рамёстваў i накiроўвае iх пры неабходнасцi на разгляд у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iншыя дзяржаўныя органы для прыняцця практычных мер, звязаных з адраджэннем, захаваннем i развiццём народных мастацкіх рамёстваў.

5. Склад экспертнай камiсii па народных мастацкіх рамёствах зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. 

6. Экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах дзейнічае на падставе зацверджанага ёю рэгламенту.

7. Сваю дзейнасць экспертная камiсiя па народных мастацкіх рамёствах ажыццяўляе ва ўзаемадзеяннi з дзяржаўнымi органамi, навуковымi арганiзацыямi i арганiзацыямi культуры.


  1. Арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў

1. У мэтах вытворчасцi, тыражавання i рэалiзацыi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, якiя характарызуюцца нацыянальнай самабытнасцю i высокiм мастацкiм узроўнем, а таксама захавання i развiцця традыцыйных народных мастацкіх рамёстваў, задавальнення духоўных і эстэтычных патрэбнасцей грамадзян, удасканалення традыцыйных тэхналогiй i iндывiдуальнага майстэрства народных майстроў у Рэспублiцы Беларусь ствараюцца i дзейнiчаюць арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў.

2. Арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў – арганізацыі культуры, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў на аснове выкарыстання традыцыйных тэхналогій па апрацоўцы натуральных матэрыялаў.


3. Арганізацыя народных мастацкіх рамёстваў захоўвае свой профіль незалежна ад змены ўласніка яе маёмасці.

4. У арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў можа стварацца і дзейнічаць мастацкі савет. 



  1. Падтрымка арганізацый народных мастацкіх рамёстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў

1. Падтрымка арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, ажыццяўляецца для забеспячэння магчымасцей выканання iмi iх вытворчых задач.

2. Падтрымка арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, ажыццяўляецца дзяржаўнымі органамі шляхам:

стварэння спрыяльных умоў для выкарыстання гэтымi арганізацыямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі і рамеснікамі фiнансавых, матэрыяльна-тэхнiчных i iнфармацыйных рэсурсаў, а таксама навукова-тэхнiчных распрацовак i тэхналогiй;

садзейнiчання знешнеэканамiчнай i iншай звязанай з ёю дзейнасцi, уключаючы пашырэнне i развiццё гандлёвых, навукова-тэхнiчных, вытворчых i iнфармацыйных сувязей гэтых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, удзел у мiжнародных выстаўках i кiрмашах;

арганiзацыi падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў для гэтых арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў.

3. Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы распрацоўваюць i ажыццяўляюць комплекс мерапрыемстваў па садзейнiчанні ў забеспячэннi арганізацый народных мастацкіх рамёстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў і рамеснікаў, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, абсталяваннем i сучаснымi тэхналогiямi для падрыхтоўчых працэсаў i арганiзацыi вытворчасцi.

4. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ў адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўляюць арганізацыям народных мастацкіх рамёстваў, індывідуальным прадпрымальнікам і рамеснікам, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, магчымасць карыстацца на аснове дагавораў арэнды абсталяваннем, вытворчымi i службовымi памяшканнямi, iншай маёмасцю, якая знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi.


  1. Цэнтр (дом) рамёстваў

1. Цэнтр (дом) рамёстваў – арганізацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, дзейнасць якіх накіравана на захаванне і папулярызацыю мясцовых традыцый народных мастацкіх рамёстваў.

2. Задачамі цэнтра (дома) рамёстваў з’яўляюцца:

падтрымка i стварэнне ўмоў для творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў;

далучэнне да народных мастацкіх рамёстваў шырокiх колаў насельнiцтва;

адраджэнне традыцыйных тэхналогiй пры стварэнні вырабаў народных мастацкіх рамёстваў паводле старадаўнiх мясцовых узораў i распрацоўка новых тэхналогiй.

3. Цэнтр (дом) рамёстваў:

праводзiць работу па выяўленні мясцовых i рэгiянальных асаблiвасцей народных мастацкіх рамёстваў;

праводзiць збор і забяспечвае захаванне вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;

стварае клубныя фарміраванні i забяспечвае іх дзейнасць па вiдах народных мастацкіх рамёстваў;

аказвае садзейнічанне ў арганізацыі семінараў, майстар-класаў і іншых мерапрыемстваў з удзелам майстроў народных мастацкіх рамёстваў;

арганізуе дзейнасць па аб’яднанні майстроў народных мастацкіх рамёстваў і каардынацыі іх творчай дзейнасці;

арганiзуе і прымае ўдзел у выстаўках, кiрмашах, святах народнага мастацтва і іншых культурных мерапрыемствах;

вядзе супрацоўнiцтва з іншымі арганiзацыямi культуры, у тым ліку замежнымi;

ажыццяўляе іншыя функцыі, звязаныя з адраджэннем, захаваннем i развiццём народных мастацкіх рамёстваў.

4. У склад цэнтра (дома) рамёстваў у якасці падраздзяленняў могуць уваходзіць выставачныя залы, салоны па продажы вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, iнфармацыйныя цэнтры, кiна-, фота-, фона-, вiдэаархiвы i iншыя падраздзяленнi.

5. У цэнтры (доме) рамёстваў у парадку, вызначаным у статуце, могуць стварацца каардынацыйны савет, мастацкi савет.



  1. Арганізацыя пераемнасці традыцый у сферы народных мастацкіх рамёстваў

Арганізацыя пераемнасці традыцый у сферы народных мастацкіх рамёстваў ажыццяўляецца шляхам:

перадачы народнымі майстрамі свайго вопыту работы і авалодання іх вопытам у мэтах забеспячэння аўтэнтычнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў;

знаёмства з нарoднымі мастацкімі рамёствамі, традыцыйнымі тэхналогіямі нарoдных мастацкіх рамёстваў пры атрыманні дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

атрымання прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі і дадатковай адукацыі дарослых;

набыцця навыкаў у сферы нарoдных мастацкіх рамёстваў самастoйна, у тым ліку ў цэнтрах (дамах) рамёстваў. 


  1. Папулярызацыя і распаўсюджванне вырабаў народных мастацкіх рамёстваў

1. Органы дзяржаўнага кiравання культурай, арганізацыі народных мастацкіх рамёстваў, індывідуальныя прадпрымальнікі, рамеснікі, якія займаюцца вытворчасцю вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, i грамадскiя аб’яднаннi ў сферы народных мастацкіх рамёстваў сумесна з зацiкаўленымi садзейнiчаюць папулярызацыi i распаўсюджванню вырабаў народных мастацкіх рамёстваў з дапамогай сродкаў масавай iнфармацыi, праз рэкламна-выдавецкую дзейнасць, шляхам правядзення выставак, кiрмашоў, аўкцыёнаў, дэманстрацыi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, устанаўлення нацыянальных прэмiй i дыпломаў у сферы народных мастацкіх рамёстваў, а таксама iншымi спосабамi, якiя не супярэчаць заканадаўству.

2. У мэтах стымулявання развiцця народных мастацкіх рамёстваў, папулярызацыi гэтага віду культурнай дзейнасці рэгулярна праводзяцца выстаўкi вырабаў народных мастацкіх рамёстваў.

3. У мэтах збірання, захоўвання, вывучэння i папулярызацыі вырабаў народных мастацкіх рамёстваў могуць стварацца музеі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

4. Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць распаўсюджванню дасягненняў народных мастацкіх рамёстваў Рэспублiкi Беларусь за яе мяжамі. З гэтай мэтай у памяшканнях дыпламатычных прадстаўнiцтваў i консульскiх устаноў Рэспублiкi Беларусь дэманструюцца вырабы народных мастацкіх рамёстваў.

5. У мэтах стымулявання развiцця народных мастацкіх рамёстваў, навуковых даследаванняў у сферы народных мастацкіх рамёстваў, падтрымкi самабытных традыцый, а таксама майстроў народных мастацкіх рамёстваў, таленавітай моладзi, якая дзейнічае ў гэтым напрамку культурнай дзейнасці, дзяржаўныя органы ўстанаўлiваюць спецыяльныя прэмii, дыпломы i стыпендыi.


  1. Культурны абмен у сферы народных мастацкіх рамёстваў

Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць пашырэнню кола суб’ектаў мiжнародных сувязей у сферы народных мастацкіх рамёстваў, заахвочваюць самастойны непасрэдны ўдзел у культурным абмене народных майстроў, арганiзацый народных мастацкіх рамёстваў Рэспублiкi Беларусь з аналагiчнымi арганізацыямі замежных краiн.

Глава 22
кінематаграфічная дзейнасць


  1. Кінематаграфія

Кінематаграфія – сфера культуры, якая ўключае творчы, вытворчы, навуковы, тэхнічны, адукацыйны, інфармацыйны, асветны працэсы, накіраваныя на вытворчасць, паказ і распаўсюджванне фільмаў. 

  1. Падтрымка кінематаграфіі

Падтрымка кінематаграфіі ажыццяўляецца шляхам:

прадастаўлення вытворцам фільмаў (прадзюсарам) крэдытаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў у адпаведнасці з заканадаўствам;

размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў;

пакрыцця вытворцам фільмаў (прадзюсарам) часткі іх уласных сродкаў, выдаткаваных на вытворчасць буйнабюджэтных фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў, у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

арганізацыі правядзення кінематаграфічных мерапрыемстваў і ўдзелу ў такіх мерапрыемствах;

стымулявання паказу арганізацыямі кінематаграфіі лепшых узораў беларускага кінамастацтва, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне;

стварэння ўмоў для паказу фільмаў для малазабяспечаных грамадзян, у сельскіх населеных пунктах, пасёлках гарадскога тыпу, гарадах раённага і абласнога падпарадкавання;

рэалізацыі творчых, адукацыйных і іншых праграм у сферы кінематаграфіі;

падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў кінематаграфіі;

устанаўлення іншых мер падтрымкі.



  1. Работнікі кінематаграфіі

Работнікі кінематаграфіі – работнікі культуры, якія забяспечваюць ажыццяўленне кінематаграфічнай дзейнасці. 

  1. Кінематаграфічная дзейнасць і яе склад

1. Кінематаграфічная дзейнасць – напрамак культурнай дзейнасці, які звязаны з вытворчасцю, паказам і распаўсюджваннем фільмаў.

2. Вытворчасць фільма – стварэнне фільма шляхам увасаблення творчай задумы на тэхналагічнай аснове кінематаграфіі. Вытворчасць фільма ажыццяўляецца на падставе камплекта дакументаў (кінапраекта).

3. Паказ фільма – дэманстрацыя (публічнае выкананне) фільма, якая ажыццяўляецца ў кіназалах або іншых спецыяльна абсталяваных памяшканнях (месцах), а таксама па эфірным, кабельным, спадарожнікавым тэлебачанні або іншымі тэхнічнымі спосабамі.

4. Распаўсюджванне фільма – продаж, прадастаўленне ў пракат арыгінала або копіі фільма іншым юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам для паказу фільма і (або) прадастаўленне (перадача) правоў на фільм.



  1. Арганізацыі кінематаграфіі

1. Юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе ў якасці асноўнага віду дзейнасці кінематаграфічную дзейнасць, з’яўляецца арганізацыяй кінематаграфіі.

2. Віды арганізацый кінематаграфіі:

кінавытворчыя – арганізацыі кінематаграфіі, асноўным відам дзейнасці якіх з’яўляецца вытворчасць фільмаў;

кінавідовішчныя – арганізацыі кінематаграфіі, асноўным відам дзейнасці якіх з’яўляецца паказ фільмаў;

кінапракатныя – арганізацыі кінематаграфіі, асноўным відам дзейнасці якіх з’яўляецца распаўсюджванне фільмаў.


  1. Фільм

1. Фільм – аўдыявізуальны твор, створаны на аснове творчай задумы, які складаецца з зафіксаваных на матэрыяльных і лічбавых носьбітах і паслядоўна злучаных у тэматычнае цэлае выяў (кадраў) з суправаджэннем або без суправаджэння іх гукам і прызначаны для ўспрымання з дапамогай адпаведных тэхнічных прылад.

2. Фільм можа быть створаны ў ігравой, неігравой, анімацыйнай або змешанай формах.

Фільм у ігравой форме – фільм, у аснову якога пакладзены літаратурны сцэнарый з драматургічнай канструкцыяй, пазначанай мастацкімі выявамі, створанымі акцёрамі.

Фільм у неігравой форме – фільм, у аснову якога пакладзены здымкі рэальных падзей і людзей.

Фільм у анімацыйнай форме – фільм, у аснову якога пакладзены літаратурны сцэнарый з вывераным сюжэтам, з драматургічнай канструкцыяй, пазначанай мастацкімі выявамі, створанымі маляванымі, лялечнымі, перакладачнымі, сыпучымі, камбінаванымі, камп’ютарнымі персанажамі.

Фільм у змешанай форме – фільм, у якім адначасова могуць выкарыстоўвацца элементы фільмаў у ігравой, неігравой, анімацыйнай формах.

3. Зыходнымі матэрыяламі фільма з’яўляюцца матэрыяльныя і лічбавыя носьбіты, неабходныя для тыражавання фільма. 


  1. Вытворчасць фільмаў

1. Пры вытворчасці фільмаў на прафесійнай аснове павінны выконвацца абавязковыя для выканання патрабаванні тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі, якія вызначаюць тэхнічную якасць тэхналагічных працэсаў і парадак іх ажыццяўлення.

2. Вытворчасць фільма ажыццяўляецца, як правіла, здымачнай групай – часовым калектывам, які складаецца з творчых работнікаў і іншых грамадзян і фарміруецца вытворцам фільма (прадзюсарам) у мэтах вытворчасці фільма. Персанальны склад удзельнікаў здымачнай групы ўказваецца ў выходных дадзеных (цітрах). 

3. Вытворца фільма (прадзюсар) – юрыдычная асоба, грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якія ўзялі на сябе ініцыятыву і адказнасць за фінансаванне і вытворчасць фільма. 

Вытворца фільма (прадзюсар) мае права самастойна вызначаць крыніцы фінансавання, выбіраць тэхналагічную базу і тэхнічныя сродкі пры вытворчасці фільма, за выключэннем выпадкаў вытворчасці нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў.

Вытворца фільма (прадзюсар) мае права пры любым выкарыстанні фільма ўказваць сваё імя (найменне) або патрабаваць такога ўказання.

4. У выпадку сумеснай вытворчасці фільма двума і больш вытворцамі (прадзюсарамі) дагавор аб сумеснай вытворчасці фільма павінен утрымліваць гарантыі кожнаму вытворцу (прадзюсару) на сумеснае валоданне зыходнымі матэрыяламі фільма і свабодны доступ да іх, за выключэннем выпадкаў вытворчасці нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў.

5. Адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з вытворчасцю фільма як аб’екта аўтарскага права, рэгулююцца заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах.


  1. Нацыянальныя фільмы і фільмы ў рамках сацыяльна-творчага заказу

1. Нацыянальныя фільмы – фільмы, якія адлюстроўваюць найважнейшыя падзеі нацыянальнай гісторыі і культуры, сучаснага жыцця Рэспублікі Беларусь, прысвечаны агульначалавечым гуманітарным, сацыяльным і маральным праблемам, падзеям сусветнай гісторыі, якія маюць важнае сацыяльна-культурнае значэнне для Рэспублікі Беларусь.

2.  Фільмы ў рамках сацыяльна-творчага заказу:

у ігравой форме – фільмы, якія адлюстроўваюць падзеі нацыянальнай гісторыі і культуры, фільмы для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі, фільмы – экранізацыі твораў беларускай і замежнай літаратуры, а таксама фільмы сацыяльнай тэматыкі, розныя па жанрах;

у неігравой форме – фільмы, якія адлюстроўваюць падзеі нацыянальнай гісторыі і культуры або дасягненні сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, фільмы – партрэты выдатных асоб, а таксама фільмы экалагічнай і сацыяльнай тэматыкі;

у анімацыйнай форме – фільмы для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі, у тым ліку гісторыка-патрыятычнай накіраванасці, а таксама фільмы сацыяльнай тэматыкі.

3. Фінансаванне вытворчасці нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчага заказу ажыццяўляецца ў памерах і на ўмовах, якія вызначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

4. Першачарговы паказ нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчага заказу ажыццяўляецца, як правіла, у Рэспубліцы Беларусь.

5. Зыходныя матэрыялы нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчага заказу перадаюцца на захоўванне ва ўстанову «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

6. Канкрэтныя ўмовы вытворчасці нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчага заказу вызначаюцца дагаворамі, якія заключаюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь з вытворцамі фільма (прадзюсарамі) па тыпавых формах, устаноўленых заканадаўствам.


  1. Паказ і распаўсюджванне фільмаў

1. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паказ і распаўсюджванне фільмаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам іх праваўладальнікамі.

2. У Рэспубліцы Беларусь забараняецца паказ фільмаў, звесткі пра якія не ўключаны ў дзяржаўны рэгістр фільмаў па выніках класіфікацыі фільмаў, якая ажыццяўляецца юрыдычнай асобай, упаўнаважанай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. 

3. Паказ фільмаў у спецыяльна абсталяваных памяшканнях (месцах), аснашчаных кіна- або відэапраекцыйным абсталяваннем, можа ажыццяўляцца толькі пасля атрымання ў парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, дазволу на эксплуатацыю гэтых памяшканняў (месцаў) і абсталявання. 

4. Адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з кінаабслугоўваннем насельніцтва (аказаннем паслуг па паказе фільмаў), рэгулююцца заканадаўствам аб абароне правоў спажыўцоў. 

5. Адносіны, якія ўзнікаюць у сувязі з паказам і распаўсюджваннем фільма як аб’екта аўтарскага права, рэгулююцца заканадаўствам аб аўтарскім праве і сумежных правах.


  1. Класіфікацыя фільмаў

1. Фільмы, прызначаныя для паказу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, падлягаюць класіфікацыі.

2. Класіфікацыя фільма ўяўляе сабой аднясенне фільма ў залежнасці ад яго тэматыкі, жанра, зместу і мастацкага афармлення да пэўнай узроставай катэгорыі.

3. Класіфікацыю фільма ажыццяўляе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычная асоба, упаўнаважаная гэтым Міністэрствам, у адпаведнасці з заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах. 

4. На класіфікацыю фільмы прадстаўляюць іх праваўладальнікі ў выпадку адсутнасці звестак пра фільм у дзяржаўным рэгістры фільмаў.

Пры неабходнасці праваўладальнік павінен забяспечыць работнікам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобы, упаўнаважанай гэтым Міністэрствам, умовы для прагляду фільма.

5. Пасля прагляду фільмы, якія ўтрымліваюць элементы эротыкі, насілля і жорсткасці, накіроўваюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобай, упаўнаважанай гэтым Міністэрствам, ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку у Рэспубліканскую экспертную камісію па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці для атрымання экспертнага заключэння.

Пры неабходнасці для экспертнай ацэнкі фільма Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобай, упаўнаважанай гэтым Міністэрствам, могуць запрашацца асобы, кампетэнтныя ў пэўнай галіне ведаў.

6. Фільм можа быць аднесены да наступных узроставых катэгорый:

«0» – без узроставых абмежаванняў;

«6+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту 6 гадоў;

«12+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту 12 гадоў;

«14+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту 14 гадоў;

«16+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту 16 гадоў;

«18+» – фільм, дазволены для паказу гледачам, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў. Паказ фільмаў гэтай узроставай катэгорыі па тэлебачанні праводзіцца з абмежаваннем часу паказу: не раней 23.00 і не пазней 4.00 па мясцовым часе.

Крытэрыі аднясення фільмаў да пэўных узроставых катэгорый устанаўліваюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

7. Па выніках прагляду фільма і разгляду экспертнага заключэння Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці (пры яго наяўнасці) Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобай, упаўнаважанай гэтым Міністэрствам, прымаецца рашэнне аб класіфікацыі фільма.

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь або юрыдычнай асобай, упаўнаважанай гэтым Міністэрствам, прымаецца рашэнне аб адмове ў класіфікацыі фільма ў выпадку выяўлення Рэспубліканскай экспертнай камісіяй па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці ў фільме элементаў парнаграфіі, прапаганды насілля і жорсткасці.

8. Знак узроставай катэгорыі фільма ўказваецца ва ўсіх выпадках выкарыстання фільма (у тым ліку пры трансляцыі па тэлебачанні) і яго рэкламы (буклеты, запрашальныя білеты, лістоўкі, аб’явы і іншыя), а таксама на ўпакоўцы носьбітаў экзэмпляраў фільма.

9. Па выніках класіфікацыі фільма звесткі пра фільм не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння аб класіфікацыі фільма ўключаюцца ў дзяржаўны рэгістр фільмаў.


  1. Дзяржаўны регістр фільмаў

1. Вядзенне дзяржаўнага рэгістра фільмаў ажыццяўляецца юрыдычнай асобай, упаўнаважанай Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. 

2. Дзяржаўны рэгістр фільмаў змяшчае звесткі пра фільмы, у адносінах да якіх прынята рашэнне аб класіфікацыі, і іх узроставую катэгорыю, звесткі аб экспертным заключэнні Рэспубліканскай экспертнай камісіі па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, насілля і жорсткасці (пры яго наяўнасці). 

3. Інфармацыя з дзяржаўнага рэгістра фільмаў можа прадастаўляцца дзяржаўным органам, іншым юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам. Інфармацыя з дзяржаўнага рэгістра фільмаў можа прадастаўляцца на электронных і папяровых носьбітах, а таксама праз глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт.

1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка