Класс: Тэма: Падагульненне па тэме “Лічэбнік”. Мэты



Дата15.05.2016
Памер70.82 Kb.
#49502

Грышкевіч Алена Мікалаеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Затур’янскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа»



Класс: 6.

Тэма: Падагульненне па тэме “Лічэбнік”.

Мэты: падагульніць і сістэматызаваць веды, уменні і навыкі вучняў па тэме “Лічэбнік”; замацаваць уменні вызначаць разрады, граматычныя катэгорыі лічэбнікаў, іх сінтаксічную ролю; развіваць уменне карыстацца правільнымі граматычнымі формамі лічэбнікаў, лагічна, дакладна і паслядоўна фармуляваць свае думкі; ствараць педагагічныя сітуацыі для развіцця самастойнасці вучняў, навыкаў узаемакантролю; садзейнічаць выхававнню патрыятычнай свядомасці.

Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў.

Абсталяванне: Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 6 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання / В.П.Красней, Я.М.Язерская, С.Р.Рачэўскі. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2009; эпіграф да ўрока; карткі з заданнямі.

Эпіграф: Цярплівы і трывушчы мой народ,

Такога здзеку і такога болю,

Такіх пакутаў і такіх нягод

Ніхто б не вытрымаў ніколі.



С.Грахоўскі

Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

Дзень добры! Я вельмі рада вітаць вас, бачыць усіх бадзёрымі і здаровымі. Жадаю заставацца ў добрым настроі на працягу ўсяго ўрока. А цяпер за працу! Поспехаў вам!



ІІ. Вызначэнне тэмы і задач урока.

Вось мы і закончылі з вамі вывучэнне адной з самых складаных тэм па беларускай мове. Можа, каму-небудзь з вас яна здалася сумнай і нецікавай, але ж ведаць, як правільна ўжываць лічэбнікі ў вусным і пісьмовым маўленні, трэба кожнаму. А таму ў нас сёння ўрок-абагульненне па тэме “Лічэбнік”.



  • Як вы думаеце, што мы будзем рабіць на сённяшнім уроку? (Вучні фармулююць задачы ўрока, настаўнік іх удакладняе.)

Працаваць мы будзем і індывідуальна, і калектыўна, і ў групах. Сачыце, калі ласка, за сваёй мовай: імкніцеся размаўляць граматна, правільна выкарыстоўвайце ў сваім маўленні лічэбнікі. Памятайце, што гэта будзе абавязкова ўлічана пры выстаўленні адзнак.

Нашы заняткі будуць тэматычнымі, прысвечанымі адной з важнейшых падзей у жыцці нашай краіны.

…мая … года адзначаецца дзень Перамогі.

Вучні ўпісваюць неабходныя лічэбнікі.

Сапраўды наш заключны ўрок па тэме “Лічэбнік” будзе прысвечаны тэме “Вялікая Айчынная вайна”, а эпіграфам стануць словы знакамітага беларускага паэта С.Грахоўскага.



Зачытваецца эпіграф, вучні разважаюць над яго сэнсам.

ІІІ. Арфаграфічная хвілінка.

Правапіс галосных Ё, Е, Я ў лічэбніках.



Правапіс лічэбнікаў да змен

у правапісе



Правапіс лічэбнікаў пасля змен

у правапісе



Семнаццаць

сямнаццаць

Васемнаццаць

васямнаццаць

Дзевяты

дзявяты

дзесяты

дзясяты

  • У адпаведнасці з якім правілам адбыліся змены ў правапісе?

ІV.Узнаўленне і абагульненне тэарэтычнага матэрыялу. Моўны дыктант.

  1. Часціна мовы, якая абазначае колькасць прадметаў, лік, парадак пры лічэнні? (Лічэбнік.)

  2. У залежнасці ад граматычных прымет лічэбнікі падзяляюцца … (колькасныя і парадкавыя.)

  3. Лічэбнікі ў сказе могуць быць … (усімі членамі сказа.)

  4. З якой часцінай мовы спалучаецца лічэбнік? (З назоўнікам.)

  5. Паводле складу лічэбнікі падзяляюцца на … (простыя, складаныя і састаўныя.)

  6. Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на … (колькасныя лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі, дробавыя, зборныя.)

  7. Які лічэбнік мае адну склонавую форму? (90.)

  8. Якія лічэбнікі маюць дзве склонавыя формы? (40, 100.)

  9. У якіх лічэбніках змяняюцца абедзве часткі слова? (У складаных.)

  10. Да якіх лічэбнікаў паводле складу адносяцца дробавыя? (Да састаўных.)

  11. Лічэбнік паўтара спалучаецца з назоўнікамі … (мужчынскага і ніякага роду.)

  12. Лічэбнік паўтары спалучаецца з назоўнікамі … (жаночага роду.)

  13. З якімі назоўнікамі спалучаюцца зборныя лічэбнікі? (Мужчынскага роду, дзеці, маладыя істоты, назоўнікамі множнага ліку, людзі, коні, гусі, свінні, з асабовымі займеннікамі.)

  14. Ад якіх лічэбнікаў утвараюцца парадкавыя лічэбнікі? (Ад колькасных.)

  15. Па чым змяняюцца парадкавыя лічэбнікі? (Па родах, ліках, склонах.)

  16. Як змяняюцца састаўныя парадкавыя лічэбнікі? (Змяняецца апошняе слова.)

  17. Назавіце адзін лічяэбнік, у якім мяккі знак пішацца ў сярэдзіне слова. (Пяцьдзясят.)

  18. Назавіце лічэбнік, у сярэдзіне якога пішацца дзве літары ц? (Трыццаць.)

  19. Вызначыць граматычныя катэгорыі лічэбнікаў нуль і мільён. (мужчынскі род, адзіночны лік.)

  20. Прывесці прыклад часціны мовы. Якае перадае лікавае значэнне. (Назоўнік – двойка, дзеяслоў – падвоіць, прыслоўе – удвух.)

V. Замацаванне ведаў, уменняў і навыкаў.

1. Слоўнікавы дыктант.

Восем, дзвесце, пяцьсот, восемдзесят, сямнаццаць, адзінаццаць, васямнаццаць, абедзве, дзевяноста, васьмёра, сем восьмых, мільён, дзявяты, чацвёрты, пяцімільярдны.

Пасля завяршэння задання вучні абменьваюцца сшыткамі, звяраюць напісанае з правільным варыянтам, падлічваюць колькасць памылак.


  1. Праца з тэкстам.

Запісаць выдзеленыя лічбы словамі.

Тэкст для першай групы.

28___________________________чэрвеня 1941____________________

____________________ года Мінск быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ператварылі горад у руіны. Мінчане ўпарта супраціўляліся ворагу. Было створана 5 ________ падпольных райкамаў партыі. Больш як 60 _____________________________ арганізацый і груп уваходзілі ў Мінскае камсамольскае падполле.

У канцы 1943 ____________________________________________ - пачатку 1944 _______________________________________________ года ў Мінску існавала 79 ___________________________________ баявых груп, у якіх налічвалася 326 ___________________________________________ патрыётаў.

Усяго падпольшчыкі Мінска правялі каля 1500_______________________________________ дыверсій.

3 _____________ліпеня 1944 __________________________________ года Мінск вызвалены савецкімі войскамі. У 1974 _________________________________________________________ годзе за заслугі перад Радзімай, мужнасць і гераізм працоўных у гады вайны і ў азнаменаванне 30-_______________________годдзя вызвалення Беларусі ад гітлераўскага нашэсця сталіцы Беларусі прысвоена званне “Горад-герой”.


Тэкст для другой групы.

Вялікая Айчынная вайна пачалася 22 __________________________ чэрвеня 1941 _______________________________________года. За 4 ______ гады вайны нямецка-фашысцкія захопнікі на тэрыторыі Беларусі спалілі і разбурылі 209 ________________________________ гарадоў і раённых цэнтраў, 9200 ____________________________________ вёсак. Загінуў кожны 3 __________ беларус.

Гераічна змагаліся з ворагам больш за 374000 _______________________________________ партызанаў, дзейнічала 2515 ______________________________________________ партызанскіх атрадаў. За гераізм і адвагу ў барацьбе з ворагамі 140000 __________________________________________ беларускіх партызанаў і падпольшчыкаў узнагароджана ордэнамі і медалямі, 87 _________________

___________________ з іх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1954 __________________________________________ годзе на плошчы Перамогі ў Мінску для ўвекавечання памяці загінуўшых воінаў устаноўлены манумент Перамогі. 3 ____________ ліпеня 1961 ___________

___________________________ года каля манумента Перамогі быў запалены Вечны агонь.



Заданні да тэкстаў

  • Вызначыць стыль тэксту.

  • Вызначыць разрады лічэбнікаў па значэнні і саставу.

  • Вызначыць марфалагічныя і сінтаксічныя прыметы лічэбнікаў.

Фізкультхвілінка.

Раз – падняцца, усміхнуцца,

Два – сагнуцца, разагнуцца,

Тры – галоўкай паківаць,

На чатыры – рукі шырай,

Пяць – рукамі памахаць,

Шэсць – прысесці і за парты ціха сесці.


  1. Перакласці на беларускую мову.

Першая група: двадцать второе марта тысяча девятьсот сорок третьего года, сто сорок девять жителей, семьдесят шесть детей.
Другая група: на пятьдесят четвёртом километре, девять тысяч двести деревень, сто семьдесят шесть деревень.

Паспрабуйце вызначыць, з якой трагічнай для нашай краіны датай звязаны прапанаваныя вам словазлучэнні. Што вы ведаеце пра яе?

  1. Скласці тэкст.

Скласці невялікія тэксты на тэму “Не забыць нам таго ніколі…” Выкарыстаць, па магчымасці, лічэбнікі.



  1. Кантроль ведаў.

Паставіць лічэбнікі ў форме творнага склону, запісаць у адпаведныя клеткі.

7














8


















10


























11






































19













































VІ.Рэфлексія. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак.

На дошцы размешчаны тры сонейкі без праменьчыкаў (вясёлае, абыякавае і хмурнае). Прапануецца размясціць праменьчыкі каля таго сонейка, якое адпавядае настрою, адчуванням і працы на ўроку.




ХІІ. Дамашняе заданне.
Каталог: templates -> blog 3 -> nesvizh -> files2
templates -> Калодчына. У 1851 г. — Іпаліта Вікенцьевіча Гячэвіча. “Памяць” Вілейскі раён белта 2003
templates -> Ілья Вёска ў Вілейскім
templates -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
templates -> Ілья ўпершыню ўпамінаецца 1473 г як двор дворнага маршалка, браслаўскага намесніка Багдана Андрушкавіча Саковіча
templates -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
files2 -> Прадмет: хімія Клас: 7 Тэма: “Састаўленне ўраўненняў хімічных рэакцый”
files2 -> Урок засваення новых ведаў
files2 -> Класс: Тэма: Парадкавыя лічэбнікі. Мэты
files2 -> Класс: Тэма: Лады дзеяслова. Мэты
files2 -> Класс: Тэма: Падагульненне па тэме “Назоўнік”. Мэты


Поделитесь с Вашими друзьями:




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2022
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка