Класная гадзіна “Уладзіславу Сыракомлі прысвячаецца…”




Дата канвертавання23.03.2016
Памер106.27 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Смольгаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа

імя Уладзіслава Сыракомлі Любанскага раёна»

Класная гадзіна

Уладзіславу Сыракомлі прысвячаецца…”



Мэта: пашырэнне ведаў вучняў пра жыццё і творчасць У. Сыракомлі

Задачы:

  • дапамагчы вучням усвядоміць жанравую адметнасць твораў пісьменніка, асэнсаваць змест вершаў;

  • садзейнічаць развіццю камунікатыўных навыкаў і рэфлексійных здольнасцей вучняў;

  • выхоўваць патрыятычныя адносіны да сваёй “малой” Радзімы.

У. Сыракомлі прысвячаецца…”



Когда я на почте служил ямщиком

(Слова белорусского и польского поэта Людвика Кондратовича

(псевдоним - Владислав Сырокомля), перевод Леонида Трефолева.

В оригинале стихотворение называлось «Почтальон»)

Когда я на почте служил ямщиком,

Был молод, имел я силенку,

И крепко же, братцы, в селенье одном

Любил я в ту пору девчонку.

Сначала не чуял я в девке беду,

Потом задурил не на шутку:

Куда ни поеду, куда ни пойду,

Все к милой сверну на минутку.

И любо оно, да покоя-то нет,

А сердце болит все сильнее.

Однажды дает мне начальник пакет:

«Свези, мол, на почту живее!»

Я принял пакет – и скорей на коня,

И по полю вихрем помчался,

А сердце щемит, да щемит у меня,

Как будто с ней век не видался.

И что за причина, понять не могу,

И ветер так воет тоскливо…

И вдруг – словно замер мой конь на бегу,

И в сторону смотрит пугливо.

Забилося сердце сильней у меня,

И глянул вперед я в тревоге,

Потом соскочил с удалого коня, -

И вижу я труп на дороге.

А снег уж совсем ту находку занес,

Метель так и пляшет над трупом.

Разрыл я сугроб-то и к месту прирос, -

Мороз заходил под тулупом.

Под снегом-то, братцы, лежала она…

Закрылися карие очи.

Налейте, налейте скорее вина,

Рассказывать больше нет мочи!



1 Вяд. : Гэта надзвычай папулярная песня з’яўляецца знакамітай народнай гутаркай “Паштальён” беларуска-польскага пісьменніка Уладзіслава Сыракомлі, якую яраслаўскі паэт Леанід Трэфелеў пераклаў на рускую мову і адаптаваў.

2 Вяд.: У гэтым годзе беларуская зямля святкуе 190 годдзе з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі! І пагэтаму наша класная гадзіна прысвечана нашаму земляку, беларуска-польскаму паэту Уладзіславу Сыракомлі!

1 Вяд. : Уладзіслаў Сыракомля нарадзіўся 29 верасня 1823 года ў фальварку Смольгаў Бабруйскага павета Мінскай губерніі і быў названы, паводле каталіцкіх традыцый, трыма імёнамі – Людвіх, Францішак, Уладзіслаў.

2 Вяд.: Продкі паэта належалі да старадаўняй беларускай шляхты, апалячанай у выніку гістарычных падзей у Вялікім княстве Літоўскім.

1 Вяд. : Дзед паэта Юзаф быў лідскім ротмістрам, бацька меў адукацыю каморніка, але на казённую службу не пайшоў і, каб пракарміць сям'ю, арандаваў дробныя фальваркі ў князёў Радзівілаў

2 Вяд.:Людвіку яшчэ не споўнілася 2 гадоў, калі быў узяты ў арэнду новы фальварак - Яськавічы, што знаходзіўся ў Слуцкім павеце, на беразе ракі Морач. Гэта была першая мясціна, пра якую памятаў паэт.

1 Вяд. : Навучыўшыся чытаць па-польску ў шасцігадовым узросце, Сыракомля самастойна знаёміўся з творамі I. Красіцкага і Ф. Князьніна.

2 Вяд.: Здаўшы ў канцы лета 1833 году экзамены, Сыракомля пачаў вучыцца ў павятовай школе пры дамініканскім кляштары ў Нясвіжы адразу з другога класа. Пад канец навучальнага году ён быў па паспяховасці трэцім вучнем класа, аднак скончыць школу не ўдалося: у лістападзе 1835-га ўлады закрылі яе.

1 Вяд. : Давучваўся ў дамініканскай школе ў Наваградку, адкуль, скончыўшы пяты клас, вярнуўся да бацькоў у вёску Мархачоўшчына, каб паступова далучацца да гаспадарчых справаў. Неўзабаве высветлілася, што арандатарскія клопаты не прывабліваюць падлетка, які шмат чытае і нават рыфмуе, пераймаючы класічныя ўзоры.

2 Вяд.: У 1840г. Кандратовічы перабраліся ў Залуча над Нёманам. Бацька дапамог Людовіку ў 1841 годзе ўладкавацца на службу ў канцылярыю кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі. Гэта дазволіла Сыракомлю пашырыць магчымасці для самаадукацыі. Год ён вывучаў паперы радзівілаўскага архіва і ў выніку напісаў артыкул пра мінулае Нясвіжа для “Старажытнай Польшчы” М. Баліньскага.

1 Вяд.: У ціхім прынёманскім Залучы з-пад пяра У. Сыракомлі выйшлі гутаркі "Дабрародны Ян Дэмбарог", "Хадыка" і шмат цудоўных вершаў, сярод якіх "Лірнік вясковы "

Мая ліра для спеваў, з чарадзейскага дрэва!

Мяне пояць слязою!

Праз цябе маю сілу, калі ж лягу ў магілу,

Будзеш славай маёю.

Эй, шырока па свеце твой адгук разнясецца,

Мае словы памножыць.

Яны з краю да краю пойдуць аж да Дунаю

Ці да Кіева, можа..

2 Вяд.: У красавіку 1844 года паэт ажаніўся з Паўлінай Мітрашэўскай і пераехаў у Залучча.

1 Вяд. : З твораў, напісаных У. Сыракомлем па-беларуску, да нас дайшлі толькі два – агітацыйны верш «Добрыя весьці» і вершаваная лірычная мініяцюра «Ужо птушкі пяюць ўсюды...».

ДОБРЫЯ ВЕСЬЦІ

Заходзіць сонца пагодняга лета,

Веіць вецер з заходніх нябёс.

– Здароў будзь, вецер з далёкага сьвета:

Добрыя ж весьці да нас ты прынёс!

– Здаровыя ж будзьце, эй, добрыя весьці!

Там, на Захадзе, праліваюць кроў,

Б'юцца для славы, свабоды і чэсьці

I робяць вольных людзей з мужыкоў.

Гудзяць вясёла і песьні, і танцы

У добрым жніве на шчасьлівы год.

Годзе вам, годзе, царыкі-паганцы,

Таптаць у балотах хрышчоны народ.

Годзе ж вам, годзе ў яснай карэце,

Годзе, чыноўнікі, езьдзіць у двор,

Годзе вам, годзе, мужыцкія дзеці,

З хаткі астаткі даваць на пабор.

I панская дзецка, і хамская юха

З аднэй кватэркі папіяюць мёд:

І прысягнулі навек, да абуха,

Быць сабе вольны і роўны народ.

Мужык і шляхціц засядзе на лаве,

Каб весьці раду а сваёй зямлі.

Як трэба думаць а грамадскай справе,

На адно мейсца, як браты, прыйшлі –

А як урадзім вайну на грамадзе

Бараніць дзеткі, і зямлю, і дом,

Мужык і шляхціц на каня усядзе

Касіць касою, рубаць тапаром!

Эй, згіне вораг, як Бог нам паможа

За нашу крыўду, за горкі наш жаль.

Запяём песьню: «Хваліць цябе, Божа!»

Лягчэй будзе сэрцу, як згіне маскаль.

Зямля ты наша, зямля ты сьвятая,

Радзі нам збожжа ды судзі пажаць, –

Не прыйдзе вораг з маскоўскага краю

На магазын наша зерне браць!

Ручыць рукою худоба ў хаце.

Паны мужыцкіх сьлёз не забяруць –

Мужык і шляхціц стаў за пане браце,

Рукі за рукі і грудзь за грудзь.

Пяром на карце, сахой на ніве

Адзін другому роўнасьць засьцярог.

Эй, у свабодзе зажывём шчасьліве,

Мы будзем дзеткі, а наш бацька – Бог!

Ужо птушкі пяюць ўсюды,

Ужо кветкі зацьвілі...

«Вясна прыйдзе», – кажуць людзі...

Ды скуль прыйдзе і калі?

І нашто ж вясна нам Божа?

Мы адвыклі ад вясны...

Елкі ў лесе, мох на стрэсе

Зелянеюць заўсягды...



2 Вяд. : Сыракомля перакладаў на польскую мову паэтаў-лаціністаў, рыхтаваў “Гісторыю літаратуры ў Польшчы”, пісаў вершы, гутаркі, карэспандэнцыі ў газеты. Літаратурныя клопаты вымагалі частых сустрэч з выдаўцамі, паўстала непазбежнасць пераезду ў Вільню.

1 Вяд. : У верасні 1852 У. Сыракомля, даручыўшы гаспадарчыя клопаты будучаму паэту В. Каратынскаму, які жыў у яго з сярэдзіны 1850, пераехаў з сям'ёю ў Вільню. Аднак сталым жыхаром горада ён быў нядоўга: у канцы красавіка 1853 пачаў арандаваць фальварак Барэйкаўшчына (цяпер вёска ў Віленскім раёне).

2 Вяд. : У сярэдзіне 1850-х Сыракомля быў ужо аўтарам шасці перакладных кніг паэтаў-лаціністаў, двухтомнай “Гісторыі літаратуры ў Польшчы”, некалькіх асобных выданняў гутарак-паэм, а таксама зборнікаў лірычных твораў.

1 Вяд. : Шмат увагі ён надаваў падтрымцы творчасці землякоў на беларускай мове (В. Дунін-Марцінкевіч, А. Вярыга-Дарэўскі і інш.). Збіраўся сумесна з В. Каратынскім выдаць кнігу беларускамоўных вершаў.

2 Вяд. : Не ўсё складвалася ў паэта у Вільні. Яго літаратурныя прыхільнікі не маглі прымірыцца з каханнем Сыракомлі да Гелены Маеўскай, жонкі этнографа і гісторыка Адама Кіркора. Віленская публіка аб'явіла яму , хоць і не надоўга, сапраўдны байкот.

1 Вяд. : Сакрэтны нагляд за Сыракомлем, усталяваны пасля яго знаходжання за мяжой у 1858, паглыбіў канфлікт з царскімі ўладамі. Калі паэт выступіў у Коўне з чытаннем антыцарскіх вершаў, а пасля здолеў выехаць у Варшаву, яго на зваротным шляху арыштавалі.

2 Вяд. : У 1858г. памірае бацька паэта, адбываецца ў жніўні апошняя сустрэча з Геленай Маеўскай у Варшаве. За дэмакратычныя погляды Сыракомля трапляе на шчыльны нагляд паліцыі. "Лірнік вясковы" упадае ў жорсткую дэпрэсію, якая цягнулася амаль да самай смерці.

1 Вяд. : Хворага на сухоты паэта арыштоўваюць, трымаюць каля месяца ў Віленскай турме. Пасля заканчэння следства - яму дазволілі жыць пад наглядам паліцыі ў Барэйкаўшчыне, а пазней пераехаць на лячэнне ў Вільню.

2 Вяд.: 15 верасня 1862 года трапяткое сэрца вясковага лірніка перастае біцца. На могілкі ў Роса ў Вільні прыйшло 10 тысяч людзей, шчырых прыхільнікаў таленту паэта.

1 Вяд.: У фарным касцёле ў Нясвіжы, касцёле святога Яна ў Вільні, а таксама на доме ў Вільні, дзе ён памёр, ёсць памятныя шыльды. У Нясвіжы і Варшаве ёсць вуліцы, якія носяць яго імя. Імем У. Сыракомлі названая адна з сярэдніх школаў у Вільні, а таксама і наша школа.

2 Вяд.: Песні на словы паэта пісалі I. Залескі, С. Манюшка. С. Грушвіцкі і інш. Паводле паэмы “Маргер” К. Горскім напісаная аднайменная опера (нядаўна знойдзена ў Санкт-Пецярбургу). Скульптурны партрэт паэта зрабіў А. Шатэрнік.

1 Вяд.: Праз пяцьдзесят гадоў, у верасні 1912 г. каля памятнага каменя ў Барэйкаўшчыне Янка Купала прачытаў наступныя радкі:

Будзеш жыць! Будуць векi iсцi за вякамi, —

Не забудуцца дум тваiх словы,

Як i слоў беларускiх, жывучы мiж намi,

Не забыўся ты, лiрнiк вясковы.
2 Вяд.: Уладзiслаў Сыракомля шырока вядомы ў славянскiм свеце як аўтар лiрычных вершаў i паэм, народных гутарак, гiсторыка-лiтаратурных даследаванняў, фальклорных прац i перакладаў з лацiнскай мовы. Сваё лiтаратурнае крэда пiсьменнiк выразна акрэслiў ў наступных радках:

Не я пяю - народ Божы

Даў мне ў песнi лад прыгожы,

Бо на сэрцы маю путы

I з народам iмi скуты.
1 Вяд.: У 2005 годзе вядомы беларускі паэт Віктар Шніп напісаў баладу Уладзісла Сыракомлі.
Там, дзе кветкі цвілі, сёння—пырнік,

Сёння пырнік, а заўтра—крыжы.

І тутэйшай зямлі сумны лірнік

Думу думае—як тут жыць?—

І слязу, нібы верш, не хавае,

Ну а верш, як на вейцы сляза,

Новы дзень, новы шлях асвятляе,

На якім касінераў каса

Заблішчыць, акрывавіцца й пылам

Занясецца, але—не навек.

Хоць забудуцца ў травах магілы,

Ды не зменее слёз на траве.

Ён ідзе, а паны, як сабакі:

“Што ён ходзіць да гэтых сялян!”

І ў начы ў хатах свечкі, як макі,

Прарастаюць святлом праз туман

І праз ноч, і праз век да ваколіц,

Па якіх нам з табою хадзіць

І ўсё думаць аб шчасці і долі

І свой край, нібы волю, любіць...


2 Вяд.: Нягледзячы на тое, што наш зямляк пражыў усяго 39 гадоў, ён не адно пакаленне чытачоў здзіўляў сваей нястомнай творчасцю: ён пісаў лірычныя вершы i паэмы, народныя гутаркі і песні.

1 Вяд.: Мы з’яўляемся нашчадкамі яго творчасці і ўсё зробім для таго, каб захаваць памяць аб нашым славутым земляку на доўгія гады!

Віктарына:

  1. Калі і дзе нарадзіўся У. Сыракомля? (29 верасня 1823 года ў фальварку Смольгаў Бабруйскага павета Мінскай губерніі)

  2. Як звалі дзеда У. Сыракомлі? (Юзаф)

  3. Якую адукацыю меў бацька У. Сыракомлі?(бацька меў адукацыю каморніка)

  4. Які артыкул напісаў У. Сыракомля ў выніку працы ў канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі? (артыкул пра мінулае Нясвіжа для “Старажытнай Польшчы” М. Баліньскага)

  5. Якія вершы і гутаркі былі напісаны У. Сыракомляй ў Залуччы? (“Дабрародны Ян Дэмбарог”, “Хадыка” і шмат цудоўных вершаў, сярод якіх “Лірнік вясковы”)

  6. Як звалі жонку У. Сыракомлі? (Паўліна Мітрашэўская)

  7. Дзе адбылося вянчанне У. Сыракомлі з Паўлінай Мітрашэўскай? (у фарным касцёле ў Нясвіжы)

  8. Якія творы, напісаныя У. Сыракомляй, на беларускай мове дайшлі да нас? (агітацыйны верш “Добрыя весьці” і вершаваная лірычная мініяцюра “Ужо птушкі пяюць усюды…”)

  9. Чаму У. Сыракомля ў верасні 1852 года пераехаў з сям’ёю ў Вільню? (Літаратурныя клопаты вымагалі частых сустрэч з выдаўцамі, паўстала непасбежнасць пераезду ў Вільню)

  10. Чаму У. Сыракомля ў 1858 годзе ўпадае ў жорсткую дэпрэсію? (У 1858г. памірае бацька паэта, адбываецца ў жніўні апошняя сустрэча з Геленай Маеўскай у Варшаве. За дэмакратычныя погляды пісьменнік трапляе пад шчыльны нагляд паліцыі)

  11. Якая хвароба была ў паэта? (сухоты)

  12. Назавіце годы жыцця У. Сыракомлі (29 верасня 1823 года – 15 верасня 1862 года)

  13. Дзе быў пахаваны У. Сыракомля? (У Вільні ў мястэчку Роса)

  14. Чаму на могілкі ў Роса ў Вільні прыйшло 10 тыс. чалавек? (прыхільнікі таленту)

  15. Колькі гадоў пражыў У. Сыракомля?(39 гадоў)

  16. Колькі гадоў спаўняецца ў гэтым годзе з дня нараджэння нашага знакамітага земляка?(190)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка