Клас Вызначце, якая з дадзеных літар у радзе лішняя: А. О.Ў. Ы а няма лішняй літары б а в о г ў д ы як перакладаецца на беларускую мову рускае слова валежник




Дата канвертавання10.05.2016
Памер12.91 Kb.

  1. клас

  1. Вызначце, якая з дадзеных літар у радзе лішняя: А.О.Ў.Ы

А) няма лішняй літары Б) А В) О Г) Ў Д) Ы

2. Як перакладаецца на беларускую мову рускае слова валежник

А) ельнік Б) мох В) бярлога Г) ламачча Д) дупло
3.Вызначце, у якім з прыведзеных словазлучэнняў няправільна ўжыты зваротны займеннік сябе:

1) паклікаць да сябе 2) сказаць самому сабе 3) дараваць сябе 4) трымаць пры мабе

А) ва ўсіх словазлучэннях займеннік напісаны правільна Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
4. Колькі назоўнікаў адзіночнага ліку ўжыта ў вершаваных радках П.Пазнякова:

Заўсёды будзь

Руплівым,шчырым.

Кроч да людзей

З дабром

І мірам


А) 0 Б) 1 В) 2 Г) 3 Д) 4
5. Вызначце від сказа: У самы раз была гэтая цеплыня: у лесе стаяў густы халодны туман, у расе былі травы,кусты, дрэвы.

А) просты сказ Б) складаназлучаны с каз В)складаназалежны сказ Г)бяззлучнікавы сказ Д) складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак.


6. Выберыце з прыведзеных назоўнікі мужчынскага роду:

1) шынель 2) накіп 3)пыл 4)цень 5)стэп

А) няма такіх назоўнікаў Б) усе назоўнікі В) 1,4 Г) 2,3,5 Д) 3,4
7. У якіх з прыведзеных слоў націск падае на другі склад?

1) слабы 2) эксперт 3) уначы 4)сантыметр 5)наспех

А) ва ўсіх словах Б) 1,3,4 В) 2,5 Г) 3,4 Д) 4,5
8. У якіх словах замест кропак не напішаце літару т?

1) пачэс…ны абавязак 2) пос…ная страва 3) зайздрос…лівае вока

4) кантэкс…нае значэнне 5) карыс..лівы чалавек

А) ва ўсіх словах Б) ва ўсіх словах,акрамя 4 В) 1,3 Г)2,5 Д) 3,4,5


9. Якая назва дня тыдня этымалагізуецца як “другі дзень”

А) нядзеля Б) панядзелак В)аўторак Г) серада Д) чацвер

10. Аўтарам апавядання “Ворагі” з’яўляецца…..

А) Андрэй Мрый

Б) Кандрат Крапіва

В) Змітрок Бядуля



Г) Міхась Зарэцкі

Д) Кузьма Чорны


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка