Кантрольныя пытанні




старонка3/3
Дата канвертавання19.03.2016
Памер0.7 Mb.
1   2   3

ТЭСТ
І. Выберыце правільны варыянт сцвярджэння (нумар):

1.Беларуская мова належыць да славянскай групы моў індаеўрапейскай моўнай сям’і.

2. Беларуская мова належыць да раманскай групы моў індаеўрапейскай моўнай сям’і.

3. Беларуская мова належыць да балтыйскай групы моў індаеўрапейскай моўнай сям’і.


II. Выберыце правільны варыянт адказу:

Індаеўрапейская моўная сям’я складаецца з:

а) 9 моўных груп

б) 12 моўных груп

в) 16 моўных груп
III. Выберыце прозвішчы славутых беларускіх асветнікаў з прапанаванага спісу:


  1. Кірыла Тураўскі

  2. Алесь Марціновіч

  3. Клімент Смаляціч

  4. Аўраам Смаленскі

  5. Ефрасіння Полацкая

  6. Францыск Скарына

  7. Канстанцін Валасовіч

  8. Сымон Будны

  9. Васіль Цяпінскі

  10. Мялецій Сматрыцкі

  11. Пётр Мсціславец

  12. Павел Шпілеўскі


IV. Адкажыце на пытанні:

У якой дзяржаве ў XVI стагоддзі беларуская мова з’яўлялася дзяржаўнай мовай?

а) у ВКЛ

б) у Рэчы Паспалітай

в) у Расійскай імперыі
V. Адкажыце на пытанне:

У якім годзе выйшла першая “Беларуская граматыка для школ” Б.Тарашкевіча?

а) у 1914 годзе

б) у 1921 годзе

в) у 1918 годзе
VI. Ці згодны Вы з тым, што:

Спробы кадыфікацыі беларускай мовы былі зроблены:

а) Францыскам Скарынай

б) Пятром Мсціслаўцам

в) Язэпам Лёсікам
VII. Выберыце правільны варыянт адказу:

Дарэформенны перыяд працягваўся з:

а) 1918 па 1933 год

б) 1918 па 1957 год

в) 1918 па 1959 год
VIII. Назавіце вядомых беларускіх мовазнаўцаў:


  1. Я. Лёсік

  2. Браты Гарэцкія

  3. А.Луцкевіч

  4. У.Караткевіч

  5. Я.Станкевіч

  6. П.Пачобка

  7. Б.Тарашкевіч

  8. М.Багдановіч

  9. Я.Карскі

  10. І.Чыгрынаў

  11. С.Некрашэвіч

  12. П.Бузук

IX. Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

упала кропля;

горкі агурок;

мора кветак;

малюнкі мінулага;

бачыць жыццё.
X. Адзначце выпадкі з мнагазначнымі словамі:

1) актыўны на ўроку – пасіўны на перапынку;

2) бабка Адарка – смачная бабка;

3) завязаць вузел – вузел супярэчнасцей;

4) светлы клас – дружны клас;

5) скупы хлопчык – шчодры дзядзька;

6) шырокі гасцінец – гасцінец для ўнука.
XI. Адзначце выпадкі з амонімамі:

пустое вядро 1

пусты чалавек

аптычны фокус 2

паказваць фокус

клубы дыму 3

клубы па інтарэсах

востры соус 4

востры нож

лёгкая калыска 5

лёгкі ветрык
XII. Адзначце словы, якія адносяцца да пасіўнай лексікі:.


  1. космас;

  2. рандэлька;

  3. аэраплан;

  4. стэрэакіназала;

  5. іспыты.


XIII. Адзначце гістарызмы:

  1. чало;

  2. харужы;

  3. сойм;

  4. буякі;

  5. каганец.


XIV. Адзначце архаізмы:

  1. рэкрут;

  2. персі;

  3. кардон;

  4. лякаматыва;

  5. засценак.


XV. Адзначце парушэнні фразеалагічнай нормы:

    1. Весці першую скрыпку.

    2. Абвесці вакол носа.

    3. Мора па калені.

    4. Нарадзіўся ў шчаслівай кашулі.

    5. Дзесятая вада на кісялі.


XVI. Адзначце словы – антонімы:

  1. антычныя, любоў;

  2. выліць, падліць;

  3. радасць, сум;

  4. горача, светла;

  5. адважны, баязлівы.


XVII. Адзначце словы іншамоўнага паходжання:

  1. мемуары;

  2. аб’яднанне;

  3. вернісаж;

  4. раўнапраўе;

  5. асістэнт.


XVIII. Адзначце ўстарэлыя словы:

  1. араты, ратай, плугар;

  2. твар, аблічча, лік;

  3. тканіна, матэрыял, мануфактура;

  4. воз, павозка, калясніца;

  5. архітэктар, дойлід.


XIX. Адзначце тэрміны:

  1. меланхолік;

  2. даследаванне;

  3. крэдыт;

  4. алгарытм;

  5. абзац.


XX. Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на:

1) штодзённа ўжывальную;

2) агульнаўжывальную;

3) агульналітаратурную;

4) вузкаспецыяльную;

5) уласнабеларускую.


XXI. У межах навуковага стылю выдзяляюць падстылі:

1) уласна навуковы;

2) навукова-афіцыйны;

3) навукова-вучэбны;

4) навукова-папулярны;

5) навукова-публіцыстычны.


XXII. Загад адносіцца да дакументаў:

1) арганізацыйных;

2) распарадчых;

3) даведачна-інфармацыйных;

4) бухгалтарскіх;

5) справавых лістоў.


XXIII. Для афіцыйна-справавога стылю характэрна:

1) абстрактнасць;

2) лаканічнасць;

3) лагічнасць;

4) эмацыянальнасць;

5) вобразнасць.


XXIV. У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі:

1) разважання;

2) прадпісання;

3) апісання;

4) канстатацыі;

5) апавядання.


XXV. Рэквізітам дакумента з’яўляецца:

1) аркуш паперы;

2) дата;

3) тэкст;

4) бланк;

5) подпіс.


XXVI. Упішыце загаловак у дадзеную схему.


?



Афіцыйна-справавы




Публіцыстычны




Навуковы




Размоўны




Мастацкі


XXVII. Дапоўніце дадзеную табліцу.


Падстылі навуковага стылю



Уласна навуковы




?




Навукова-папулярны




?




Навукова-публіцыстычны




Навукова-інфарматыўны




?




Навукова-даведачны


XXVIII. Выпішыце парадкавыя нумары жанраў, якія адносяцца да навуковай мовы.

1. Загад; 2. рэферат; 3. справаздача; 4. раман; 5. рэпартаж; 6. паэма; 7. заява; 8. акт; 9. канспект; 10. дакладная; 11. дыялог; 12. суправаджальны ліст; 13. анатацыя.


XXIX. Дапоўніце выраз:
З інфарматыўным цэнтрам абзаца звычайна супадае ... (што?)
XXX. Дапоўніце табліцу.


Тыпы планаў да тэксту



Пытальны




?




Апорная схема




?


XXXI. Вылучыце з пералічаных ніжэй жанраў той, якому дадзенае азначэнне адпавядае.
Кароткі выклад зместу кнігі, артыкула – гэта ...

1. рэферат

2. канспект

3. анатацыя

4. тэзісы


XXXII. Замест “?” запішыце від анатацыі.

Віды анатацыі

Па змесце і мэтавым прызначэнні Па паўнаце ахопу зместу і прызначэнні


?




Рэкамендацыйныя




?




Спецыялізаваныя






















Аналітычныя


XXXIII. Дапоўніце выраз.
Другі шлях кампрэсіі навуковага тэксту адбываецца ? спосабамі: ...
XXXIV. Дапоўніце выраз.
Сутнасць рэзюмэ-вывадаў у тым, што ... .
XXXV. Пакажыце графічна (праз схемы) правілы афармлення цытат у навуковых творах.
XXXVI. Упішыце ў табліцу этапы работы над вучэбным рэфератам.
Этапы:

1. Выбар тэмы



2. ?



3. ?



4. Апрацоўка і сістэматызацыя інфармацыі



5. ?



6. Напісанне рэферата

ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ПА ДЫСЦЫПЛІНЕ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА. ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА”




  1. Моўныя сем’і і групы моў. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

  2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

  3. Славутыя беларускія мовазнаўцы.

  4. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства.

  5. Лексіка паводле значэння.

  6. Лексіка паводле ўжывання.

  7. Лексіка паводле паходжання.

  8. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.

  9. Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі ва ўмовах білінгвізму.

  10. Асаблівасці марфалагічнай інтэрферэнцыі.

  11. Асаблівасці сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

  12. Спецыфіка і асаблівасці тэрміналагічнай лексікі.

  13. Сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”, “тэрміналогія”, “прафесійная лексіка”, “наменклатурная назва”.

  14. Асаблівасці перакладу тэрміналагічных словазлучэнняў.

  15. Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай тэрміналогіі.

  16. Агульная характарыстыка навуковага стылю.

  17. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю.

  18. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.

  19. Навуковы тэкст: структура і моўнае афармленне.

  20. Навуковы тэкст: прынцыпы разгортвання і сціскання інфармацыі.

  21. Сістэма жанраў навуковай літаратуры.

  22. Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі.

  23. Рэферат як жанр навуковай літаратуры.

  24. Асаблівасці складання тэзісаў.

  25. Жанр рэзюме і яго асаблівасці.

  26. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры (асаблівасці складання). Афармленне цытат.

  27. Афіцыйна-справавы стыль.

  28. Паняцце дакумента. Рэквізіты дакумента, фармуляр. Віды дакументаў.

  29. Сучасны стан развіцця спецыяльнай лексікі беларускай мовы (асаблівасці і тэндэнцыі).

  30. Актуальныя задачы ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі.


Для экзамену:


  • Другое пытанне – пераклад навуковага тэксту з рускай мовы на беларускую (100 – 120 слоў).

  • Трэцяе пытанне – вуснае маўленне на адну з тэм рэфератаў.


1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка