Кантрольныя пытанні




старонка2/3
Дата канвертавання19.03.2016
Памер0.7 Mb.
1   2   3

Вадкакрыштальныя экраны

Прыстасаваннi гэтага тыпу – адны з першых прыстасаванняў, якiя склалi канкурэнцыю электронна-прамянёвым трубкам у сiстэмах адлюстравання iнфармацыi. Прынцыповая схема сучаснага матрычнага вадкакрыштальнага экрана выглядае наступным чынам: слой вадкага крышталю, заключаны памiж дзвюма шклянымi пласцiнамi з узаемна перпендыкулярнымi плоскасцямi электродаў, падсвечваецца размешчанымi ззаду (у некаторых мадэлях – збоку, з тарца экрана) люмінесцэнтнымi крынiцамi белага святла. Шкло адначасова з’яўляецца палярызатарам; змяняючы напружанне на асобным элеменце, можна рэгуляваць якасць святла, якое прайшло скрозь яго. На шкляной пласцiне размяшчаюць трыяды каляровых святлафiльтраў, памеры якiх падобныя да памераў люмiнафорных трыяд на экране кiнескопа. Такiм чынам, у адным з вадкакрыштальных экранаў вiдарыс ствараецца 640х450х3 элементамi адлюстравання (трыяды чырвонага, зялёнага, сiняга колераў). Шырыня палосак электрода падобнага экрана ўсяго 5 мкм. Экран у поўнай меры здольны замянiць электронна-прамянёвы манiтор для персанальных камп’ютэраў.

Важнай праблемай на шляху стварэння матрычных экранаў усiх тыпаў з’яўляецца эфектыўнае кiраванне кожнай з ячэек экрана, агульная колькасць якiх можа дасягаць некалькiх мiльёнаў. Для гэтых мэтаў распрацавана тэхналогiя атрымання матрыц плёначных транзiстараў на аснове аморфнага крэмнiю.

Тонкаплёначная тэхналогiя дазваляе наносiць плёнкi аморфнага крэмнiю на шкляныя падкладкi, якiя з’яўляюцца адначасова асновай для вадкакрыштальнага (цi электралюмiнесцэнтнага) слою. Тыповы вадкакрыштальны экран, якi выкарыстоўвае твiст-эфект, змяшчае па 1 мiльёне элементаў адлюстравання i ключавых транзiстараў, мае памеры 15,8х15,8 см, каэфiцыент кантрастнасцi звыш 50:1 пры вугле агляду болей за 50.

Трэба адзначыць, тэмпы ўдасканальвання i росту прамысловасцi вадкакрыштальных экранаў настолькi вялiкiя, што да канца стагоддзя яны павiнны стаць асноўнымi канкурэнтамi электронна-прамянёвых трубак. Вiдавочна, толькi электралюмiнесцэнтныя экраны, тэмпы развiцця якiх яшчэ вышэй, змогуць прыняць сур’ёзны ўдзел у «спрэчцы» гэтых гiгантаў оптаэлектроннай тэхнiкi.
Практыкаванне № 71. Паспрабуйце злучыць некалькі сказаў у адзін, выкарыстоўваючы прыёмы кампрэсіі.

1. У навуковай літаратуры шмат увагі надаецца выкладу, абмеркаванню і доказу тэорый і гіпотэз. Гэтыя тэорыі і гіпотэзы яшчэ патрабуюць пацверджання. Мова навуковай літаратуры характарызуецца вялікай колькасцю лексічных і граматычных адзінак. Гэтыя адзінкі служаць для выражэння магчымасці інеабходнасці, праблематычнасці і іррэальнасці.

2. Дакладнасць навуковай мовы з'яўляецца важнай яе прыкметай. Дакладнасць навуковай мовы ўсё ж дапускае і некаторую ступень іншасказання (напрыклад, неаднолькавыя асэнсаванні розных тэорый).

3. З дапамогай цеплавізараў можна вывучаць цеплавыя і тэмпературныя палі даследуемых аб'ектаў, выдзяляць ізатэрмы. Цеплавізары дапамагаюць параўноўваць тэмпературнае поле аб'екта з раней запісаным эталонным тэмпературным полем, выяўляць адхіленні ад нормы і г.д.

4. Унутраным фотаэфектам называецца з'ява ўзрастання электраправоднасці паўправоднікаў і дыэлектрыкаў пад уздзеяннем апраменьвання. Гэтую з'яву таксама называюць фотаправоднасцю.

5. Шырокае выкарыстанне складаных сказаў у кніжна-пісьмовых стылях цалкам заканамернае. Складаны сказ дазваляе спалучыць у адзінае цэлае вялікую колькасць слоў і тым самым выразіць больш складаную думку – падкрэсліць важныя сэнсавыя адценні, прывесці аргументы, даць падрабязнае абгрунтаванне асноўных палажэнняў і г.д.

Узор: Доля ў тэкстах розных спосабаў выкладу – апісання, апавядання, разважання – мяняецца. Гэта залежыць ад прадмета навукі, яе метаду і скіраванасці зместу. – Доля ў тэкстах розных спосабаў выкладу – апісання, апавядання, разважання - мяняецца ў залежнасці ад прадмета навукі, яе метаду і скіраванасці зместу.
Практыкаванне № 72. Перакладзіце сказы на беларускую мову. Перабудуйце адзін сказ, каб атрымаліся два, выкарыстоўваючы прыём разгортвання інфармацыі.

1. Термодинамика – это макроскопическая феноменологическая теория тепла, в основе которой лежит феноменологический или описательный метод.

2. Физическая система в термодинамике изображается некоторой ограниченной совокупностью макроскопически измеряемых параметров, причем связь между ними и общие закономерности, которым они подчиняются, выводятся из аксиом, рассматриваемых как факты опыта.

3. В отличие от термодинамики статистическая физика является атомистической или модельной теорией тепловой формы движения материи, в основу которой кладется определенная динамическая модель вещества и делаются некоторые статистические предположения об априорных вероятностях тех или иных микроскопических состояний динамической системы.

4. Статистическая физика делится на теорию равновесных состояний и теорию неравновесных процессов, а также на классическую и квантовую, в зависимости от характера выбираемой модели вещества.

Узор: То, что человечество узнало о законах природы до ХХ века, носит название классической физики, которая дает количественное описание природы на макроскопическом уровне, когда микроструктуру материи можно не учитывать. – Тое, што чалавецтва пазнала аб законах прыроды да ХХ стагоддзя, носіць назву класічнай фізікі. Яна дае колькаснае апісанне прыроды на макраскапічным узроўні, калі мікраструктуру матэрыі можна не ўлічваць.


Практыкаванне № 73. Напішыце рэзюмэ да тэксту "Якасці сапраўднага вучонага".
Найбольш дасведчаныя і таленавітыя вучоныя адрозніваюцца кругаглядам і творчай ініцыятывай, валодаюць як сілай сінтэзу, так і пачуццём перспектывы, умеюць глядзець далёка ў будучыню. Гэта людзі вялікай працаздольнасці, моцнай волі, вялікага творчага подзвігу. Яны прынцыповыя аптымісты, якія вераць у сілу навуковага пазнання, здольныя не толькі марыць, але і смела імкнуцца дасягаць небывалага. Такіх людзей параўнальна няшмат; яны складаюць дыяментавы фонд чалавецтва.

Якімі якасцямі павінен валодаць чалавек, які рыхтуецца да навукова-даследчай дзейнасці?

Перш за ўсё неабходна самаахвярная, самаадданая любоў да навукі, да выбіраемай спецыяльнасці. Гэта любоў павінна быць нястрымнай, бескарыслівай, здольнай да пераадолення цяжкасцей і перашкод, што стаяць на шляху.

Неабходна таксама ўпэўненасць у правільнасці выбранага шляху. Гэта спараджае мэтанакіраванасць, якая дазваляе даследчыку не толькі бачыць аддаленую перспектыву работы, але і дакладна планаваць асобныя яе этапы.

Абавязковай якасцю вучонага з'яўляецца сумленнасць. Размова ідзе не толькі аб плагіяце - выкарыстанні і прысваенні сабе чужых работ, ідэй і фактаў. Амаральны любы неаб'ектыўны падыход да ацэнкі ўласных вопытаў і назіранняў. Строгасць і аб'ектыўнасць у аналізе любых навуковых матэрыялаў і ў пабудове вывадаў з'яўляецца ўмовай, абавязковай для кожнага навуковага даследавання.

Работнік навукі - і малады, і стары - павінен вылучацца сціпласцю і самакрытычнасцю, паважаць думку іншых. Адсутнасць гэтых якасцей спараджае эгацэнтрызм, самаўлюбёнасць, пераацэнку сваіх рысаў.

Поспех у навуковай творчасці ў значнай ступені залежыць ад агульнай настроенасці навуковага работніка. Аптымізм адухаўляе, стымулюе волю, абвастрае ўспрыманне і думку. Песімізм, наадварот, падаўляе эмоцыі, цягне не наперад, а назад. Вучоны павінен глядзець уперад, любіць жыццё, мысліць перспектыўна, быць аптымістам.

І нарэшце, адной з галоўных рыс сапраўднага вучонага з'яўляецца працавітасць. Неабходна выпрацаваць у сабе цярплівасць, вытрымку пры пастаноўцы любога навуковага эксперыменту. Эксперыменты патрабуюць іншы раз шматразовай праверкі, непазбежныя малыя няўдачы, звязаныя часта з недастатковым засваеннем методыкі.

Не спыняцца на дасягнутым - гэты лозунг павінен быць кіроўным у рабоце як маладога, так і старога навуковага дзеяча.

"Без працы няма сапраўды вялікага", - так сказаў геніяльны паэт і вучоны Ёган Вольфганг Гётэ, і меў рацыю. (паводле К.І. Скрабіна).




Практыкаванне № 74. Складзіце бібліяграфічнае апісанне на аснове наступных дадзеных:

1. Артыкул Ж.У. Грынюк называецца "Эканамічнае мысленне як аб'ектыўна-суб'ектыўны працэс". Апублікаваны ў часопісе "Адукацыя і выхаванне" на старонках 20 - 25 у нумары 5 за 1995 год. Часопіс выдаецца ў Мінску.

2. Навучальны дапаможнік па курсе "Фізіка" для студэнтаў БДУІР усіх спецыяльнасцей і форм навучання. Аўтар - Квасаў М.Т. Называецца "Элементы квантавай механікі і статыстычнай фізікі". Месца выдання - г. Мінск, БДУІР. Год выдання - 2004. У дапаможніку 63 старонкі, маюцца ілюстрацыі.

3. Кніга называецца "Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы". Змяшчае больш за 65000 слоў. Выйшла ў свет пад рэдакцыяй М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко. Выданне аформіў А.М. Хількевіч. Слоўнік выдаецца ў трэці раз. Год выхаду 2002. Колькасць старонак - 784. Выдавецтва БелЭН (г. Мінск).

Адказы:

1. Грынюк Ж.У. Эканамічнае мысленне як аб'ектыўна-суб'ектыўны працэс // Адукацыя і выхаванне. - Мн. - 1995. - № 5. - с. 20 - 25.



2. Квасаў М.Т. Элементы квантавай механікі і статыстычнай фізікі: Навуч. дапаможнік па курсе "Фізіка" для студ. усіх спец. і форм навуч. БДУІР / М.Т. Квасаў. - Мн.: БДУІР, - 2004. - 63 с.: іл.

3. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко; Афармленне А.М. Хількевіча. - 3-е выд. - Мн.: БелЭН, 2002. - 784 с.


Практыкаванне № 75. Уважліва прачытайце тэкст. Напішыце анатацыю, выкарыстоўваючы наступныя клішаваныя выразы: артыкул прысвечаны; у артыкуле гаворыцца, даюцца звесткі; аўтар гаворыць, адзначае, апісвае; аўтар прыводзіць факты, звесткі; у заключэнні гаворыцца; артыкул носіць навукова-папулярны характар; разлічаны на … .

1. Жанчына і навука… На працягу не аднаго стагоддзя гэтыя словы лічыліся ледзь не ўзаемавыключальнымі. Рэдка хто наважваўся ставіць паміж імі знак роўнасці. Прыгажуня, захавальніца сямейнага цяпла, пяшчотная маці і клапатлівая жонка, ці магла яна - жанчына - раптоўна для звыклых да гэтых характарыстык сяброў і суседзяў стаць уровень з мужчынамі, самастойнай і незалежнай, рашуча кінуць выклікі другой "жанчыне", імя якой Навука!

Так, магла, бо з кожнай традыцыі, з кожнага правіла ёсць выключэнне. Гісторыя рупліва захоўвае ў сваёй памяці імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі фізіка і хіміка Марыі Складоўскай-Кюры - заснавальніцы вучэння пра радыёактыўнасць, і яе дачкі - першага дырэктара Інстытута радыя, прафесара Парыжскага універсітэта фізіка Ірэн Жоліо-Кюры, матэматыка Эмі Амаці Нёстэр, францужанкі Эміліі дзю Шатле, якая на пачатку ХVІІІ стагоддзя пераклала на французскую мову "Пачаткі" І. Ньютана, італьянкі Марыі Аньезі, у гонар якой адна з крывых у матэматыцы завецца "локан Аньезі".

Сярод імёнаў гэтых выдатных жанчын з асаблівай прывабнасцю паўстае імя Соф'і Кавалеўскай - нашай суайчынніцы, славутага матэматыка і таленавітай пісьменніцы, першай у свеце жанчыны - прафесара універсітэта і першай жанчыны, якая за дасягненні ў навуцы была абрана членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук. Гэта ёй належаць фундаментальныя працы па матэматыцы і механіцы, гэта ёй Парыжская Акадэмія навук за работу па тэорыі вярчэння вакол нерухомай кропкі прысудзіла сваю вышэйшую ўзнагароду - прэмію імя Бардэна.

Яе жыццё было ахоплена высокім імкненнем - зрабіць жанчыну ў яе грамадзянскіх правах роўнай з мужчынам, адкрыць ёй шырокую прастору рознабаковай дзейнасці ў галіне адукацыі і навукі. І Соф'я Кавалеўская з гонарам выканала абраную ролю, зрабіўшы пераварот у адносінах да жанчыны, у разуменні яе ролі і месца ў навуцы і грамадстве.
2. Жыгімонт (Зыгмунт) Флярэнт Урублеўскі ўпершыню ў свеце вызначыў крытычныя тэмпературы вокісу вугляроду (1883), кіслароду і азоту (1885 - 1888). Такім чынам, працы ўраджэнца Беларусі Ж. Урублеўскага канчаткова абверглі метафізічныя погляды на так званыя "сталыя" газы (несціскальныя, якія немагчыма пераўтварыць у вадкасць) і паклалі пачатак шырокім доследам у галіне фізікі нізкіх тэмператур.

Ідэя звадкавання газаў амаль стагоддзе лунала ў атмасферы навуковых лабараторый свету. І таму вестка аб паспяховых выніках даследаванняў

Ж. Урублеўскага была з вялікай цікавасцю сустрэта навуковай грамадскасцю. Лісты з адрасам "Кракаў. Інстытут фізічны. Праф. Урублеўскаму" ішлі з Парыжа, Ляйдэна, Лондана, Вены, Варшавы, іншых гарадоў ад вядомых вучоных, у тым ліку Гельмгольца, Жалі, першапачынальнікаў даследаванняў па звадкаванні газаў Л. Кайетэ і Р. Піктэ.

За фундаментальныя даследаванні ў галіне фізікі нізкіх тэмператур Ж. Урублеўскі быў абраны ў 1883 годзе членам-карэспандэнтам Польскай Акадэміі ведаў (сёння - Польская Акадэмія навук). Венская Акадэмія навук у 1886 годзе прысудзіла яму прэмію Баўмгартнэра, якая прысуджалася Акадэміяй адзін раз на тры гады за найбольш актуальныя даследаванні ў галіне фізікі, на 1000 гульдэнаў, а праз год, у 1887 годзе, таксама абрала яго членам-карэспандэнтам. Ён быў абраны сябрам многіх навуковых таварыстваў. Таварыства фізікі і гісторыі ў Жэневе абрала яго ганаровым сябрам. Акрамя таго, Ж. Урублеўскі быў ганаровым сябрам Таварыства садзейнічання навуцы ў Львове.

Пасля паспяховага звадкавання кіслароду і азоту ніхто ўжо з навукоўцаў не сумняваўся ў магчымасці звадкавання вадароду. Неабходна было толькі вызначыць тэмпературу, пры якой адбудзецца такое пераўтварэнне. У 1884 годзе Ж. Урублеўскі правёў серыю эксперыментаў па звадкаванню вадароду паводле метаду Кайетэ праз пашырэнне. Даследчык назіраў лёгкі туман, аднак не быў перакананы, што гэта кроплі вадкага вадароду. Эксперыменты, паўтораныя зноў і зноў, не давалі чаканых вынікаў. Вучоным былі праведзены тэарэтычныя разлікі, і ён паказаў, што крытычная тэмпература для вадароду - велічыня, меншая за 300 К. Самая нізкая тэмпература, якую можна было атрымаць у той час, складала каля 550 К. Шлях да абсалютнага нуля на нейкі час прывёў у "мёртвую кропку".

Далейшыя даследаванні Ж. Урублеўскага былі сканцэнтраваны на вывучэнні сутнасці працэсаў, што адбываюцца пры нізкіх тэмпературах. Распрацоўваючы канцэпцыю пра адпаведныя станы, даследнік прыходзіць да высновы, што "калі два газы знаходзяцца ў адпаведных станах, то іх P кр х Т кр = const". Упершыню гэты закон быў сфармуляваны Ж. Урублеўскім у артыкуле "Ueber die Zusammendruckbarkeit des Wasserstoffs", які быў прысвечаны праблеме звадкавання вадароду і надрукаваны ўжо пасля смерці навукоўца ў часопісе Венскай Акадэміі навук. У гісторыю фізікі гэтае раўнанне ўвайшло як "тэарэма Урублеўскага".


Практыкаванне № 76. Прачытайце тэкст. Запішыце яго асноўны змест у выглядзе тэзісаў.

Пісьмо і яго роля ў мове

Пісьмо - гэта сістэма графічных знакаў для перадачы вуснай мовы на адлегласці і замацавання яе ў часе. Пісьмо дапамагае чалавецтву захаваць досвед, перадаць яго ад пакалення да пакалення, ад аднаго народу да іншага. Яно - другі паводле значнасці (пасля гукавой мовы) сродак сумоўя людзей. Узнікла пісьмо прыкладна 3000 гадоў таму ў раннекласавым грамадстве з мэтай фіксацыі пэўнай інфармацыі для захавання яе ў часе і перадачы на адлегласці.

Папярэднікам пісьма была прадметная перадача інфармацыі - г.зв. прадметнае "пісьмо" - пасланні, якія складаліся з набору прадметаў з сімвалічным значэннем. Так, на Суматры пасылка солі была знакам дружбы і міру, пасылка перцу - знакам варожасці і вайны. Такім было сімвалічнае пасланне скіфаў персідскаму цару Дарыю, якое апісаў старажытнагрэцкі гісторык Герадот (V ст. да н.э.). пасланне складалася з жабы, мышы, птушкі і пяці стрэлаў. Сэнс яго быў такі: "Калі вы, персы, не ўмееце скакаць у балоце, як жабы, хавацца ў зямлю, як мышы ў норы, і лятаць, як птушкі, то вы загінеце ад нашых стрэлаў, як толькі ступіце на нашую зямлю".

Побач з сімвалічным прадметным "пісьмом" выкарыстоўваліся і г.зв. умоўныя сігналізацыі, калі прадметы выступалі ўмоўнымі знакамі. Напрыклад, перуанскае пісьмо кі́пу (палачка з завязанымі на ёй рознаколернымі шнуркамі і вузламі), іракезскае "пісьмо" ва́мпум (вяроўка з замацаванымі на ёй ракавінкамі рознага колеру і памераў). Каб ведаць сэнс гэтых шнуркоў і ракавінак, трэба было дамовіцца пасланніку з іх атрымальнікам пра значэнне сімвалаў. Такія "прадметныя запіскі" маглі перадаць толькі элементарную інфармацыю - пэўныя папярэджанні, сігналы пра небяспеку і г.д. больш дакладную інфармацыю стала перадаваць знакавае пісьмо - выкарыстанне разнастайных знакаў на тым ці іншым матэрыяле: каменных і гліняных табліцах, воскавых дошчачках, папірусе, пергаменце, бяросце, а пазней - паперы (упершыню яна з'явілася ў кітайцаў каля 2 тысяч гадоў таму). Такое пісьмо (з выкарыстаннем знакаў) называецца графічным пісьмом.


Практыкаванне № 77. Якія памылкі дапушчаны пры афармленні наступных дакументаў? Запішыце правільны варыянт.

ТДА “Эксперымент”

К.У. Захараву

Тлумачальная запіска


23 сакавіка 2006
У сувязі са спазненнем на працу 23 сакавіка 2006 г. тлумачу наступнае: спазненне адбылося з прычыны аварыі ліфта ў доме, дзе я пражываю, што з’явілася прычынай знаходжання ў кабіне 40 хвілін.
Подпіс А.Б. Фядосаў

Дырэктару ТАА “Усмешка”

Вясёлкіну К.А.

ЗАЯВА


Прашу прадставіць мне чарговы адпачынак з 18 чэрвеня па 19 ліпеня 2006 года на 30 каляндарных дзён у сувязі з сямейнымі абставінамі.
Галоўны бухгалтар Подпіс Каралёў М.Р.

Рэктару Установы адукацыі

“Беларускі дзяржаўны універсітэт

інфарматыкі і радыёэлектронікі”

студэнта групы № 581001

Магутнага І.В.

заява.
Прашу Вас дазволіць мне датэрміновую здачу сесіі з 25 мая 2006 г. у сувязі з удзелам у Міжнароднай навуковай канферэнцыі, якая адбудзецца ў перыяд з 1 па 12 чэрвеня 2006 года ў г. Масква (Расійская Федэрацыя).
20 мая 2006 года Подпіс

Дырэктару

ТДА “Дыямент”

Кавальчуку А.Б.

Дакладная запіска
У сувязі з паспяховай здачай кваліфікацыйных экзаменаў менеджэра па продажу прашу прыняць у штат прадпрыемства Сяргеева Сяргея Аляксандравіча на пасаду менеджэра па продажу.
Подпіс Сямёнаў К.М.

30 мая 2006 года

ТАА “Карагод” Дырэктару тыпаграфіі

вул. Новая, 39, 200059, г. Мінск “Новая зорка”

тэл. (0172) 22-99-99 Светламу А.І.

факс (0172) 33-33-33

Р/р 3123123300099

АКБ “Белбізнесбанк”, код 756



      1. № 01-19/39

На № ________ ад ________

Просім Вас надрукаваць каляровую вокладку для кнігі “Лексіка іншамоўнага паходжання” тыражом 10 000 экземпляраў.

Аплату гарантуем.

Дырэктар ТАА Подпіс А.А. Каспарчук



Пячатка
Галоўны бухгалтар Подпіс В.В. Казбярук

Практыкаванне № 78. Складзіце і аформіце наступныя дакументы: аўтабіяграфія, распіска, загад, суправаджальны ліст.
Практыкаванне № 79. Назавіце зашыфраванае слова крыптаграмы.



1 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 













2 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 







3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 










4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 































 5

 

 

 

 

 

 

 

 




























6

 

 

 

 

 

 

 

 

 




























7

 

 

 

 

 

 

 













8 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 




























 9

 

 

 

 

 

 

 































10 

 

 

 

 

 

 

 

 

 






















11

 

 

 

 

 

 








































12

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 









  1. Працэс, пры якім у выніку пераасэнсавання слова ўзнікае другасная, тэрміналагічная назва.

  2. Словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі, сферы дзейнасці.

  3. Раздзел мовазнаўства, які распрацоўвае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў.

  4. Сістэма, што складаецца з адзінак, якім прыпісваецца пэўнае паняцце і якія суаднесены з іншымі найменнямі ў пэўнай галіне навукі, тэхнікі.

  5. Тып семантычных адносін моўных адзінак, які заключаецца ў поўным ці частковым супадзенні іх значэнняў.

  6. Словы ці цэлыя выразы з якой-небудзь мовы, што захоўваюць сваю іншамоўную форму без усялякага змянення або транслітарыравана.

  7. Гукавое супадзенне розных моўных адзінак, значэнні якіх не звязаны адно з другім.

  8. Упарадкаваная сістэма назваў, якая прымяняецца ў якой-небудзь галіне.

  9. Словы з гукавым і структурным падабенствам, але з розным лексічным значэннем.

  10. Экспрэсіўна-афарбаваныя словы, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў вуснай форме асобнай адносна ўстойлівай сацыяльнай групай людзей.

  11. Словы ці словазлучэнні, якія дакладна абазначаюць навуковыя, тэхнічныя, сельскагаспадарчыя і іншыя паняцці.

  12. Моўныя асаблівасці, якія характэрны для тэрытарыяльных дыялектаў і ўключаюцца ў літаратурную мову.

1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка