Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка7/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.35 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   18

Разважанне:


Найлепшая зброя супраць уплыву і знішчальнага дзеяння сект — гэта ўмацаванне асабістай сувязі з Хрыстом праз малітву, сакрамэнты пакаяння і Эўхарыстыі, а такама паглыбленне ўласных рэлігійных ведаў.
— Што я раблю, каб паглыбіць і ўмацаваць сваю веру?

— Якія артыкулы я апошні раз чытаў у рэлігійным часопісе?

— Каго са сваіх сяброў я запрашу на наступную парафіяльную сустрэчу моладзі?

— У якіх момантах мне не хапае сілы, каб быць верным Богу? Што сёння я магу зрабіць, каб гэта выправіць?



Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы паразважай над словамі Святога Пісання, над якімі працаваў падчас катэхэзы, а таксамапамаліся аб ласцы навяртання для тых, хто знаходзіцца ў секце.

2. Напішы ў сшытку, якія каталіцкія часопісы і газеты ты ведаеш. Прысвяці некалькі хвілін на прачытанне новага артыкула.

Заключная малітва:

Ойча, Ты даў нам Езуса Хрыста, нашага Збаўцу і Пана, які ёсць нашай дарогай і праўдай і жыццём. Умацуй нас у праўдзе Твайго Уцелаўлённага Слова. Амэн.


Тэма № 9, X кл.



УШАНОЎВАЕМ БОЖАЕ ІМЯ
Дыдактычная мэта: указваем моладзі на тое, што ўшаноўваць Божае імя — гэта значыць заклікаць Бога з пашанай, захоўваць абяцанні, дадзенныя Богу і людзям, пазбягаць вульгарнасці.

Выхаваўчая мэта: выхоўваем у вучняў пашану да Божага імя, культуру слова, якая робіць чалавека здольным шанаваць вобраз Бога ў ім самім і ў іншым чалавеку.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Як 3, 9–12; Зых 3, 13–15; Зых 20, 7; ККК 2143–2147, 2150–2152; Ян Павел ІІ. — Жэшаў, 2 чэрвеня 1991 r.; каляровыя палоскі і алоўкі для кожнага вучня, клей.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз тэксту.
Ход заняткаў
Малітва: Ойча наш.

Чалавек пытае

Кожны з нас мае імя. Часта бацькі даюць сваім дзецям імёны славутых акцёраў, спевакоў, паэтаў, а таксама імёны знакамітых людзей з гісторыі мінулых часоў. Імёны некаторых людзей мы будзем памятаць заўсёды, напр., імёны нашых бацькоў. Ёсць у нашым жыцці людзі, вельмі дарагія нашаму сэрцу, якіх мы любім, за якіх молімся, пра якіх клапоцімся.

(К. раздае вучням каляровыя палоскі і алоўкі. На гэтых палосках вучні запісваюць імёны тых людзей, якія па розных прычынах з’яўляюцца для іх важнымі. Пасля К. разам з вучнямі склейвае гэтыя палоскі ў адзін доўгі ланцужок. Жадаючыя могуць расказаць, чаму гэтыя імёны з’яўляюцца для іх важнымі).

За кожным іменем, запісаным у гэтым ланцужку, стаіць канкрэтны чалавек, які мае ў сабе вялікую вартасць. Своім клопатам, любоўю і пашанаю мы стараемся паказаць, як шмат яны для нас значаць.

Бог таксама аб’явіў нам сваё імя. І калі мы так клапоцімся пра пашану да ўласнага імя і да імёнаў нашых родных і блізкіх, то не можам забывацца пра пашану да Божага імя. (Запіс тэмы).

Бог адказвае

Майсей пытае Бога пра Яго імя, калі з палаючага куста Бог абвяшчае Майсею яго місію для Ізраэля, выбранага Богам народа. (Хтосьці з вучняў чытае ўрывак з Кнігі Зыходу 3, 13–15).



К. змяшчае на дошцы надпіс: Я ЁСЦЬ, ЯКІ ЁСЦЬ.

— Што азначае імя Божае?

Бог незалежны ад смяротнага і знішчальнага свету, таму чалавек да канца ніколі не зможа зразумець свайго Створцу. Чалавек сам ніколі не мог бы пазнаць сапраўднае Божае імя. Але Бог блізкі да чалавека, хоча яму дапамагчы, хоча, каб чалавек ведаў праўду пра свайго Стварыцеля, бо гэтая праўда неабходная яму для збаўлення.

Божае імя святое. Пан Бог хоча, каб людзі шанавалі Яго імя. Сваю волю Ён выказвае ў ІІ-й запаведзі.


К. піша на дошцы альбо вешае плакат з тэкстам ІІ-й запаведзі:

НЕ ЎЖЫВАЙ ІМЯ ПАНА БОГА ТВАЙГО ДАРЭМНА.
Праца ў групах: Карыстаючыся тэкстамі ККК, вучні шукаюць адказ на пытанні:
І і ІІ групы: У чым выяўляецца пашана да Божага імя?

ІІІ і ІV групы: Што значыць ужываць Божае імя «дарэмна»?


І група: «„Імя Пана святое“. Таму чалавек не можа злоўжываць Ім. Ён павінен памятаць пра Божае імя ў цішыні адарацыі, напоўненай любоўю. Павінен выкарыстоўваць яго толькі для таго, каб яго благаслаўляць, праслаўляць, усхваляць і пакланяцца яму» (пар. ККК 2143).

ІІ група: «Пашана да Божага імя выяўляе тое, што належыць да таямніцы самога Бога і ўсёй сакральнай рэчаіснасці, пра якую гаворыць гэтае імя. Пачуццё святасці падкрэслівае цноту рэлігійнасці» (пар.ККК 2144).

«Веруючы павінен сведчыць пра імя Пана, адважна вызнаючы сваю веру (...)» (пар.ККК 2145).

ІІІ група: «Абяцанні, дадзеныя ў імя Божае, становяцца справаю гонару, вернасці, праўдзівасці і аўтарытэту Бога. Яны павінны выконвацца ў духу справядлівасці. Не выконваць іх — значыць злоўжываць імем Бога» (пар. ККК 2147).


ІV група: «Клятвапарушальнікам з’яўляецца той, хто пад прысягаю дае абяцанне, якое не мае намеру стрымаць, або той, хто даўшы абяцанне, не захоўвае слова. Клятвапарушэнне — сур’ёзная непавага да Пана ўсялякага слова. Даванне клятвы пад прысягаю для здзяйснення дрэннай справы — супярэчыць святасці Божага імя» (ККК 2152).
Прэзентацыя працы вучняў. (Вынікі працы вучні запісваюць у падручнік)

Другая запаведзь наказвае шаванаць Божае імя, а таксама асобаў, рэчы і месцы, якія прысвечаны Богу: крыж, святыню, алтар, месцы пахавання памерлых, фігуры і абразы святых. Гэты наказ нагадвае нам, што мы, як хрысціяне, маем абавязак выконваць дадзеныя намі абяцанні. Складзеная і споўненая прысяга — гэта акт праслаўлення Божага імя, бо такім чынам чалавек прызнае Божае існаванне, веліч, магутнасць і вернасць.

Кожны дзень мы маем магчымасць аддаваць хвалу Богу з дапамогаю хрысціянскага прывітання.
Чалавек адказвае Богу

Навучаючы праўдам Дэкалогу, Ян Павел ІІ казаў так (падручнік вучня)

«Хрысціянамі называемся ўсе мы, хто ахрышчаныя і вераць ў Хрыста. Ужо ў самой гэтай назве ёсць заклік Імя Пана. У ІІ-ой Божай запаведзі гаворыцца: «Не ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна». Таму калі ты з’яўляешся хрысціянінам, хай гэта не будзе дарэмным заклікам імені Пана. Будзь сапраўдным хрысціянінам не толькі з назвы, не будзь хрысціянінам абыякавым (...)». (Жэшаў, 2 чэрвеня 1991 г.)

Ланцуг людскіх імёнаў, які мы зрабілі, — гэта своеасаблівы сімвал дарогі чалавека да Бога. Гэтая дарога заўсёды вядзе нас праз шматлікія сустрэчы з рознымі людзьмі: ад адных мы вучымся, бяром з іх прыклад, стараемся быць падобнымі да іх, сярод іншых даём сведчанне жыцця ўласным словам і ўчынкам. Таму мы не можам адначасова называць сябе хрысціянамі і паводзіць сябе вульгарна, прыніжаючы годнасць іншых людзей. Вульгарныя словы і такія паводзіны аказваюць знішчальны ўплыў на чалавека, робячы яго няздольным да любові, спачування і сяброўства.


Разважанне:

Пан Бог хоча, каб я шанаваў Яго імя.


— У якіях сітуацыях я заклікаю Божае імя?

— Як я вітаюся часцей за ўсё? Ці ўжываю я хрысціянскае прывітанне?

— Як я раблю знак святога крыжа?

— Якія словы я ўжываю ў размове з іншымі людзьмі?



Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы на падставе ўрыўка з Бібліі (Як 3, 9–12) паразважай над тым, як ты выкарыстоўваеш дар мовы.

2. Адкажы пісьмова на пытанне: «Аб чым ты молішся ў малітве Ойча наш, калі ты прамаўляеш словы: „Свяціся імя Тваё“»?

Заключная малітва: Пс 100 (99), 1-4.

Тэма № 10, X кл.



ПАМЯТАЙ ДЗЕНЬ СВЯТЫ СВЯТКАВАЦЬ
Дыдактычная мэта: вучым, што нядзеля — гэта дзень Панскі, а таксама дзень адпачынку, дзень радаснай сустрэчы з уваскрослым Хрыстом, які запрашае нас на Эўхарыстычную гасціну.

Выхаваўчая мэта: выхоўваем у моладзі імкненне радасна і адказна святкаваць святы дзень — супольна ўдзельнічаць у святой Імшы і адпачынку.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Зых 20, 8–11; ККК 2175, 2177; апостальскі ліст Яна Паўла ІІ Dies Domini.

Метады катэхезы: аналіз тэксту.
Ход заняткаў
Малітва: Ойча наш.
Чалавек пытае

Кожная рэлігія на працягу года мае святочныя дні, падчас якіх людзі аддаюць Богу хвалу і адпачываюць самі. Нядзеля — гэта святы дзень для ўсіх хрысціянаў, у якім мы святкуем дзень уваскрасеня Хрыста. Для кожнага хрысціяніна нядзеля — гэта дзень малітвы ў супольнасці веруючых (у Касцёле) і ў коле сям’і, дзень адпачынку ад працы, а таксама дзень радасці ад сустрэчы з Богам, роднымі і сябрамі. Нядзельны ўдзел у Эўхарыстыі — гэта не толькі важны абавязак, але і асаблівая прывілея ахрышчаных. Гэта таксама час адпачынку і асабістага развіцця, асабліва духоўнага.

На жаль, не ўсе людзі, якія лічаць сябе хрысціянамі, прымаюць рэгулярны ўдзел у нядзельнай св. Імшы.

(падручнік вучня):


«Мае бацькі лічаць сябе веруючымі. Тата бывае ў касцёле на Пастэрцы і на Рэзурэкцыі, і яшчэ тады, калі ў нашай сям’і бывае хрост, шлюб або пахаванне. Маці часам ходзіць у касцёл разам са мною, але гэта бывае рэдка.

Аднойчы я прапанавала сваім бацькам хадзіць усёй сям’ёй на нядзельную святую Імшу. Тата мне адказаў, што ніхто з нас не павінен так часта хадзіць у касцёл. Мама ў сваю чаргу сказала, што яна і так святкуе нядзелю, бо не выконвае ў доме цяжкай працы і не прымушае нас яе выконваць. Нічога ў маёй сям’і не змянілася пасля нашай размовы. У касцёл я, як і раней, хаджу адна і ўвесь час малюся за сваіх, „нібы веруючых“, бацькоў».


К. размаўляе з вучнямі наконт таго, як выглядае сітуацыя святкавання нядзелі ў іх сем’ях.

Нядзеля — гэта святы дзень для ўсіх хрысціянаў. Мы можам заўважыць, што кожная рэлігія на працягу года мае святочныя дні, падчас якіх людзі аддаюць Богу хвалу і адпачываюць самі.

— Якія дні называюцца святымі і як мы павінны адзначаць іх у нашых сем’ях?
Бог адказвае

Наказ святкавання святога дня, дадзены Панам Богам свайму народу, мы знаходзім у Кнізе Зыходу:


«Памятай пра дзень шабату, каб свяціць яго. Шэсць дзён будзеш працаваць і рабіць усе працы свае, а сёмы дзень, шабат, — для Пана Бога твайго; не рабі ніякай працы ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні твой нявольнік, ні твая нявольніца, ні жывёла твая, ні чужынец, які знаходзіцца ў брамах тваіх. Бо за шэсць дзён учыніў Пан неба і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх, і на сёмы дзень адпачываў. Таму благаславіў Пан дзень шабату і асвяціў яго» (Зых 20, 8–11).
— Як называецца дзень, які Бог наказвае святкаваць?

— Якім чынам трэба было шанаваць гэты дзень?

— Чаму чалавек павінен быў святкаваць шабат?
Габрэі святкавалі шабат як памяць пра сёмы дзень Бога пасля стварэння свету. У Праве вельмі сурова гаварылася пра шабат: нельга было запальваць агню, гатаваць страву. З мэтай асвячэння гэтага дня складаліся ахвяры, у сінагогах супольна маліліся і чыталі Святое Пісанне.

Для хрысціянаў святым днём стала нядзеля — дзень уваскрасення Езуса Хрыста. Гэты дзень мы называем яшчэ днём Пана. Святкаванне нядзелі стала адрозніваць хрысціянаў ад габрэяў. Хрысціяне ў гэты дзень збіраліся на ламанне хлеба і малітву.

— Чаму мы, хрысціяне, святкуем нядзелю, а не шабат — суботу?
Хтосьці з вучняў чытае тэкст ККК 2175, затым 2177:

«Культ, які абапіраўся на Законе, рыхтаваў таямніцу Хрыста, а тое, што ў ім здзяйснялася, у пэўным сэнсе было правобразам, які адносіўся да Хрыста. Той, хто жыў паводле старога Закону, перайшоў да новай надзеі і не захоўвае ўжо шабату, але святкуе дзень Пана, у які наша жыццё было благаслаўлена Хрыстом і Яго смерцю (пар. ККК 2175)

Акрамя нядзелі хрысціяне святкуюць і іншыя дні. Ёсць абавязковыя святы, калі кожны католік павінен удзельнічаць у святой Імшы. Падкрэсліце іх, калі ласка, у сваіх тэкстах (падручнік вучня:.
«Нядзельная цэлебрацыя дня Пана і Эўхарыстыі стаіць у самым цэнтры жыцця Касцёла. „Нядзеля, калі па апостальскай традыцыі цэлебруецца Пасхальная таямніца, павінна адзначацца ва ўсім Касцёле як самы галоўны з прадпісаных святаў“. „Такім чынам павінны святкавацца дні Нараджэння Пана нашага Езуса Хрыста, Аб’яўлення Пана, Унебаўшэсця і Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста; Святой Багародзіцы Марыі, Яе Беззаганнага Зачацця і Унебаўзяцця, св. Юзафа, святых Апосталаў Пятра і Паўла, Усіх Святых“» (пар.ККК 2177).
Чалавек адказвае Богу
Слухаючы фрагмент апостальскага ліста Яна Паўла ІІ Dies Domini, адкажыце на пытанні:
«Нядзельны адпачынак дазваляе ўстанавіць адпаведныя прапорцыі паміж штодзённымі клопатамі і турботамі: матэрыяльныя рэчы, пра якія так клапоцімся, саступаюць месца духоўным каштоўнасцям; асобы, з якімі жывем, адкрываюць сваё сапраўднае аблічча, калі мы з імі сустракаемся і вядзём спакойную размову. Нядзеля як дзень, калі чалавек захоўвае мір з Богам, з самім сабой і з бліжнімі, становіцца часам, калі людзі могуць па-новаму паглядзець на цуды прыроды, дазваляючы захапіць сябе гэтай цудоўнай і таямнічай гармоніяй. (…) Калі пасля шасці дзён працы — у многіх выпадках яны фактычна скарочаны да пяці, — чалавек шукае час, каб адпачыць і прысвяціць больш увагі іншым аспектам свайго жыцця, то гэта вынікае з аўтэнтычнай патрэбы, цалкам згоднай з бачаннем евангельскага паслання. Веруючы чалавек павінен задаволіць гэтую патрэбу ў лучнасці з індывідуальнымі і супольнымі формамі перажывання веры, якая выяўляецца ў цэлебрацыі і святкаванні дня Пана. Таму натуральна, што хрысціяне будуць імкнуцца ў канкрэтных абставінах нашай эпохі да таго, каб грамадскае заканадаўства брала пад увагу іх абавязак святкавання нядзелі. У любым выпадку, яны абавязаны сумленнем арганізоўваць свой нядзельны адпачынак так, каб маглі прымаць удзел у Эўхарыстыі, пазбягаючы працы і ўчынкаў, несумяшчальных са святкаваннем дня Пана, які павінен прыносіць радасць і дазваляе мець неабходны адпачынак для душы і цела» ( Dies Domini, 67).

— Як кожны хрысціянін павінен святкаваць нядзелю?

— Каму і навошта патрэбны святы дзень?

Для кожнага хрысціяніна нядзеля — гэта дзень малітвы ў супольнасці веруючых (у Касцёле) і ў коле сям’і, дзень адпачынку ад працы, а таксама дзень радасці ад сустрэчы з Богам, роднымі і сябрамі. Нядзельны ўдзел у Эўхарыстыі — гэта не толькі важны абавязак, але і асаблівая прывілея ахрышчаных. Гэта таксама час адпачынку і асабістага развіцця, асабліва духоўнага.


Выразаючы з газетаў і часопісаў малюнкі і загалоўкі, вучні робяць плакат: «Святкаваць дзень святы». Можна дамаляваць лініі і сімвалы, але не дапісваць словы. Прэзентацыя працы вучняў.
Разважанне:

У нядзелю Езус запрашае мяне на сустрэчу з Ім, а таксама на адпачынак у коле сваіх блізкіх. Кожная святая Імша — гэта магчымасць сустрэчы з Хрыстом у Эўхарыстыі, якому я магу ахвяраваць свой смутак і радасць, сваю працу і малітву і зачэрпнуць ад Яго сілы для жыцця, згоднага з духам Евангелля.


— Як я дзякую Богу за дар сустрэчы з Ім падчас святой Імшы?

— Як я святкую святы дзень?

— Што мне трэба змяніць у сваім жыцці, каб нядзеля стала для мяне і маёй сям’і днём малітвы і адпачынку?

— Як я паводжу сябе ў касцёле падчас святой Імшы?



Пастанова.

Хатняе заданне:

Знайсці ў календары і запісаць даты, калі адзначаюцца абавязковыя святы, згодна ККК 2177.



Заключная малітва:

Хачу быць з Табою, Пане, у дзень, які з’яўляецца Тваім, каб верна слухаць Тваё спрадвечнае слова. Хачу быць з Табою, каб мае думкі, змучаныя штодзённымі турботамі, адпачывалі сярод спеву і малітваў. Там мае крокі атрымаюць новыя сілы, а сэрца напоўніцца радасцю. (падручнік вучня)

Тэма № 11, X кл.

Я Ў КАСЦЁЛЕ
Дыдактычная мэта: пазнаёміць моладзь з праўдаю веры, што Хрыстус заснаваў свой Касцёл для таго, каб нас асвячаць. Па Яго волі, дзякуючы сакрамэнтальнаму служэнню Касцёла, мы можам дасягнуць збаўлення.

Выхаваўчая мэта: выхоўваць у моладзі пачуццё адказнасці за Хрыстовы Касцёл.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы: Святое Пісанне: Мц 18, 20; Лк 10, 16; Мц 25, 40; 1 Кар 12, 12–21. 26–27; Канстытуцыя Sacrosanctum Concilium (гл.1 п.7); Свечкі для кожнага вучня; аркуш паперы, выразаны ў форме чалавека; каляровыя карткі і алоўкі для кожнага вучня; магнітафон.

Метады катэхезы: праца ў групах.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка