Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка15/18
Дата канвертавання15.03.2016
Памер1.35 Mb.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18

Ход заняткаў



Малітва: Пан міласэрны і ласкавы, доўгацярплівы і шматміласцівы. Пан добры да ўсіх, і міласэрнасць Яго над ўсімі стварэннямі Ягонымі. Няхай славяць Цябе, Пане, усе Твае стварэнні, і ўсе святыя Твае благаслаўляюць Цябе. (пар Пс 145, 8-10)
Псальміст славіць Бога за Яго дабрыню, міласэрнасць і ласкавасць. Якім чынам чалавек можа адказаць на Божую міласэрнасць? Няўдзячнасцю, абыякавасцю, альбо, наадварот, глыбокай верай, пашанай, падзякай, пакорай.

Падчас сённяшніх заняткаў Езус скіроўвае да нас заклік праз штодзённыя ўчынкі міласэрнасці сведчыць пра нашага нябеснага Айца: “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны(пар Лк 6,36) Міласэрных людзей Езус называе шчаслівымі: “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць(пар Мц 5,7)



Чалавек пытае


Сярод нас жыве мноства людзей, якія патрабуюць дапамогі, увагі, добрага слова. Якімі могуць быць нашыя адносіны да гэтых людзей?

Катэхет раздае вучням газеты і часопісы, а яны выразаюць адтуль малюнкі, дзе адлюстраваны пэўныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі. Вучні працуюць у парах і пасля прадстаўляюць вынікі сваёй працы, каротка апісваючы выбраны тып узаемаадносінаў. Падчас гэтай размовы можна будзе выдзеліць тры асноўныя тыпы адносінаў між людзьмі: абыякавасць, нянавісць, міласэрнасць. Адзін з вучняў запісвае іх на дошцы. Выбранныя малюнкі вучні змяшчаюць каля гэтых словаў. (К. можа выкарыстаць выказванні з падручніка вучня)

— З якімі тыпамі ўзаемаадносінаў вы найчасцей сустракаецеся ў сваім жыцці?

— Якія пачуцці яны ў вас выклікаюць?

Пан Бог адказвае


У Евангеллі ад Лукі мы сустракаемся з гэтымі трыма тыпамі адносінаў між людзьмі.

Адзін з вучняў чытае фрагмент з Евангелля ўголас. Пасля вучні чытаюць яго яшчэ раз самастойна і запісваюць у сшытак тып адносінаў і імя асобы з прыпавесці, чые паводзіны адпавядаюць гэтаму тыпу.
«На гэта Езус сказаў: “Адзін чалавек ішоў з Ерузалема ў Ерыхон і трапіў у рукі разбойнікаў, якія знялі з яго адзенне, паранілі яго і пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога. Выпадкова нейкі святар ішоў тою дарогаю і, убачыўшы яго, прайшоў міма. Таксама і левіт, будучы на тым месцы, падышоў, паглядзеў і прайшоў міма. А нейкі самаранін, праязджаючы, знайшоў яго і, убачыўшы, злітаваўся. Падышоў, перавязаў яму раны, паліваючы алеем і віном. І, пасадзіўшы яго на сваю жывёліну, прывёз у заезд і паклапаціўся аб ім. А на другі дзень, ад'язджаючы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: Паклапаціся аб ім. А калі патраціш больш, я аддам табе, калі вярнуся. Як здаецца табе, хто з гэтых трох, на тваю думку, быў бліжнім таму, хто трапіў у рукі разбойнікаў”? Ён сказаў: “Той, хто паступіў з ім міласэрна”. Тады Езус сказаў яму: “Ідзі і ты рабі таксама”» (пар Лк 10, 30-37)
— Нянавісць – разбойнікі.

— Абыякавасць – святар і левіт.

— Міласэрнасць – самаранін.

(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)


К запрашае вучняў яшчэ раз прачытаць прыповесць і знайсці сябе ў паводзінах гэтых людзей.
Чалавек адказвае Пану Богу

У адносінах да іншага чалавека мы часам паводзім сябе так жа. Кожны з запісаных намі тыпаў адносінаў між людзьмі выклікае пасля сябе пэўныя наступствы. Гэтая прыпавесць паказвае нам, што такое абыякавасць, нянавісць і міласэрнасць.



Вучні працуюць у трох групах. Кожная з іх запісвае, што мы набываем і што страчваем, калі паводзім сябе згодна з тым ці іншым тыпам узаемаадносінаў. Напрыклад:

Абыякавасць

набываем альбо захоўваем: губляем:

— вольны час для сябе, калі — магчымасць прынесці каму-небудзь радасць

можна паглядзець тэлевізар, — магчымасць дзеяння Божай ласкі ў cваім

пасядзець за камп’ютарам жыцці і ў жыцці іншага чалавека

— уласныя сілы

Міласэрнасць
губляем: набываем:
— уласныя сродкі і высілкі — скарб для Божага Валадарства
— выгодны выгляд у вачах — духоўнае ўзрастанне

многіх людзей

— вольны час — пазбаўляенне ад эгаізму, разуменне патрэбаў іншых людзей
(свае адказы вучні запісваюць у падручнік)
Нянавісць можа быць вельмі магутнай сілай, але гэта сіла знішчае. Яна пазбаўляе чалавека як матэрыяльных, так і духоўных каштоўнасцяў. Сэрца чалавека становіцца жорсткім, не здольным прабачаць.

Абыякавасць умацоўвае эгаістычныя жаданні чалавека, робячы яго нячулым да патрэбаў іншых людзей.

Шчаслівымі Езус называе міласэрных людзей, якія ахвяруюць сябе для іншых, прыходзяць з дапамогай, умеюць прабачыць учыненнае ім зло. Яны не дамагаюцца помсты, але моляцца за сваіх крыўдзіцеляў.

Міласэрнасць – гэта рыса Бога. Той, хто ў сваім жыцці будзе старацца наследваць Айца, сам спазнае Яго міласэрнасць. “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць” — гаворыць Езус.



Разважанне:

З ласкі святога хросту мы сталі Божымі дзецьмі, каб наследваць Хрыста ў Яго любові і ўчынках міласэрнасці.



  • Якім чынам я дзякую Пану Богу за Яго міласэрнасць?

  • Як я аказваю міласэрнасць у сваім асяроддзі?

  • Ці заўважаю я патрэбы іншых людзей?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Складзі малітву, якая дапаможа табе быць міласэрным у адносінах да іншых людзей.

2. Выпішы з прыпавесці пра міласэрнага самараніна ўсе ўчынкі, якія ён зрабіў у адносінах да чалавека, які патрабаваў дапамогі.
Заключная малітва: Малітва св. сястры Фаусціны. (падручнік вучня)
Тэма № 23, X кл.

Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць,

бо іх ёсць Валадарства Нябеснае
Дыдактычная мэта:

звяртаем увагу моладзі на тое, што на працягу сайго зямнога жыцця Езус быў пераследаваны за справядлівасць.



Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем моладзь адважна абараняць і вызнаваць сваю прыналежнасць да Хрыста, незалежна ад абставін.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Мц 5, 10-12; Мц 20,18-19; Мц 22, 15-18; Мц 26,3-4; Ян 18, 33-37; Мк 15, 29-32, карткі для вучняў, плакат з напісаннымі на ім словамі благаслаўлення.



Метады катэхэзы: праца ў парах, самастойная праца са Святым Пісаннем.
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   18


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка