Ход заняткаў
Малітва:
«Шмат разоў і па-рознаму прамаўляў калісьці Бог да айцоў нашых праз прарокаў, у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына, якога ўстанавіўспадкаемцам усяго, праз якога і стварыў сусвет. Ён, будучы адлюстраваннем Ягонай славы і вобразам Ягонай сутнасці
і падтрымліваючы ўсё словам моцы сваёй, здзейсніў ачышчэнне ад грахоў, сеў праваруч Велічы на вышынях,
і стаў настолькі вышэйшым за анёлаў, наколькі больш слаўнае, чым яны, атрымаў у спадчыну імя.»
(Гбр 1, 1–4)
Распачынаючы нашу сённяшнюю сустрэчу, мы выкарысталі для малітвы тэкст са Святога Пісання.
-
Што распавядае нам гэты тэкст?
-
Як св. Павел называе Езуса Хрыста?
Перад усім, у асобе Езуса Хрыста споўнілася абяцанне, якое Бог даў людзям пасля першароднага граху. Тэма нашай сённяшняй катэхезы “Езус – Уцелаўлёнае Божае Слова.”
Чалавек пытае:
На занятках па гісторыі ты неаднойчы сустракаўся з такімі скарачэннямі: «да н.э.» і «н.э».
— Што азначаюць гэтыя скрачэнні?
— З якой падзеі пачалася новая эра?
Тое, што нараджэнне Езуса Хрыста людзі прынялі за пачатак новай эры, сведчыць пра значнасць гэтай падзеі для ўсяго чалавецтва. Тое, што Езус жыў у свеце, — неаспрэчны факт. Людзі ва ўсе часы задавалі пытанне: «Хто такі Езус, чыё нараджэнне стала для людзей такой значнай падзеяй?».
Бог адказвае:
К. дзеліць вучняў на 6 груп. Кожная з іх атрымлівае Святое Пісанне
і карткі – жоўтыя і чырвоныя. Групы выпісваюць на чырвоных картках тое, што пацвярджае Боскаць Езуса, на жоўтых – тое, што сведчыць пра Езуса як чалавека.
Група 1: Лк 1, 26-35
Мц 1, 18-25
Група 2: Лк 2, 4-16.40.51-52
Група 3: Мц 4,2; 21, 18
Мк 2, 27
Група 4: Мк 4,38.39
Мц 9,2.4.6-7
Група 5: Лк 19, 41
Ян 11, 35.38-44
Група 6: Мк 15,34.37.44-46
Лк 24,6
Вучні наклейваюць карткі на табліцу.
Бог
“Слова было ў Бога і Богам
было Слова”.
|
Чалавек
“Слова стала целам і пасялілася
сярод нас”
|
-
пачаты ад Святога Духа
-
прабачаў грахі
-
навучаў з моцаю
-
аздараўляў
-
супакоіў буру
-
выганяў злых духаў
-
уваскрашаў памерлых
-
уваскрос
-
узышоў на неба
|
-
яго маці была жанчына
-
узрастаў як і кожнае дзіця
-
адчуваў голад і
стомленнасць
-
засмучаўся, адчуваў трывогу
-
цярпеў
-
памёр
|
У асобе Езуса Хрыста споўнілася абяцанне, якое Бог даў людзям пасля першароднага граху: Слова сталася целам і пасялілася між намі. Слова, дзеля якога быў напісаны ўвесь Стары Запавет як прадказанне ўцелаўлення. Гэтае Слова заўсёды жывое і жыватворнае, як жывы і жыватворны сам Бог.
-
Для чаго Сын Божы стаў чалавекам?
Чалавек адказвае Богу:
К. змяшчае на дошцы малюнак (вучні могуць карыстацца падручнікам)
-
Каго бачым на малюнку?
-
Што робіць Езус?
-
Ці можа Езус Сам адкрыць дзверы?
-
Што неабходна для таго, каб Езус увайшоў?
-
Якую праўду адлюстроўвае гэты малюнак?
К. чытае тэкст Ян 1,11
У свеце было (Слова), і свет праз Яго стаўся, і свет не пазнаў Яго. Да свайго прыйшло, і свае Яго не прынялі.
Вось ужо больш за 2000 год Езус з пакораю стаіць перад зачыненым сэрцам чалавека, стукае і просіць Яго прыняць.
Я разважаю:
— Кім для мяне з’яўляецца Езус?
— Што Езус, Божае Слова, кажа мне пра Нябеснага Айца?
— Як часта я сустракаюся з Езусам у сакрамэнце Эўхарыстыі?
— Як часта я сустракаюся з Езусам на старонках
Святога Пісання?
— Што мне трэба змяніць у сваім жыцці, каб мой асабісты кантакт
з Езусам стаў больш глыбокім?
Пастанова.
Хатняе заданне:
1. Выберы адзін з тэкстаў Святога Пісання, пададзеных вышэй, і паразважай над ім падчас вячэрняй малітвы.
2. Адкажы пісьмова на пытанне: Што Езус, Божае Слова, кажа мне пра Нябеснага Айца?
Заключная малітва:
Ойча, Ты даў нам Езуса Хрыста,
Збавіцеля і Пана,
які з’яўляецца
нашай дарогай, праўдай і жыццём.
Умацуй нас у праўдзе
Твайго ўцелаўлённага Слова.
У імя нашага Пана Езуса Хрыста.
Амэн.
.
Тэма № 9, VII кл.
АД СЛОВАЎ ЕЗУСА ДА ЕВАНГЕЛЛЯ.
Дыдактычная мэта:
Распавядаем вучням пра этапы, час паўстання і аўтараў Евангелля, якое з’яўляецца гістарычна верагодным аповедам пра жыццё
і дзейнасць Езуса Хрыста.
Выхаваўчая мэта:
Заахвочваем вучняў падтрымліваць сувязь з Езусам праз удзел у святых сакрамэнтах, асабліва ў Эўхарыстыі, глыбей пазнаваць Яго праз чытанне Святога Пісання, у малітве.
Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:
Святое Пісанне: Ян 20,30-31; 21,25 ; Лк 1, 1-2.
Дагматычная канстытуцыя пра Божае Аб’яўленне “Dei Verbum” 19
Малюнак, нажніцы, клей – для кожнай групы, старыя часопісы, канцылярская папка з кольцамі.
Метады катэхезы: праца ў групах, “фотаальбом”, аналіз тэксту.
|