Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка19/19
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.98 Mb.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   19

Ход заняткаў



Малітва: Бог ёсць Любоў, майце адвагу жыць для любові.
Бог ёсць Любоў, будзьце мужнымі!


Чалавек пытае:

Блізкія сябры, закаханыя асобы імкнуцца як мага часцей прабываць разам і размаўляць. Нават тэлефонная размова можа цягнуцца гадзінамі! Многія з вас не раз чулі пытанне бацькоў: “Ну аб чым можна гаварыць


2 гадзіны па тэлефоне?” – і абураліся, кажучы, што яны нічога не разумеюць, бо столькі ўсяго здарылася за дзень, столькі новых уражанняў, праблем, перажыванняў, якімі абавязкова хочацца падзяліцца з сябрам. А калі няма магчымасці расказаць аб гэтым непасрэдна, мы пішам лісты, высылаем смс.

– А што яшчэ характарызуе сапраўднае сяброўства?



Свае адказы вучні запісваюць на картках і складаюць іх “сонейкам”. Напэўна, адказы будуць такія: давер, узаемадапамога, жаданне быць разам, ахвяраванне часу, уменне слухаць, прабачэнне, падтрымка і т.д.

Той, хто хоча ўмацаваць сяброўства з Хрыстом, не шкадуе часу на сустрэчу з Ім, бо хоча Яго паслухаць, а таксама расказаць Яму пра радасныя і смутныя хвіліны пражытага дня, аб нечым папрасіць, за штосьці падзякаваць. Бог заўсёды выслухоўвае чалавека і прамаўляе да яго. Святое Пісанне паказвае нам жывога Бога, які рамаўляе з чалавекам.



Бог адказвае:

Бог прамаўляе да чалавека розным спосабам:

Ліч 12,6 сны

«Пасля сказаў: Цяпер слухайце Мае словы: калі будзе ў вас прарок, то Я, Пан, з’яўлюся яму ў бачанні. Я буду гаварыць з ім у сне» (Ліч 12, 6).

Ліч 12,8 тварам у твар непасрэдна



«Я гавару з ім твар у твар і ясна, а не загадкамі, і ён бачыць вобраз Пана. То чаму ж вы не баіцеся наракаць на Майсея, слугу Майго?» (Ліч 12, 8).

пар. 2 Вал 3,15 праз унутраны голас



«І калі гусляр граў на гуслях, тады рука Пана дакранулася да Елісея» (пар. 2 Вал 3, 15).

Гбр 1,1-2 праз Езуса Хрыста



«Шмат разоў і па-рознаму прамаўляў калісьці Бог да айцоў нашых праз прарокаў, у гэтыя апошнія дні прамовіў да нас праз Сына, якога ўстанавіў спадкаемцам усяго, праз якога і стварыў сусвет» (Гбр 1, 1–2).

Падчас кожнай св. Імшы Бог прамаўляе да нас праз Езуса Хрыста – Уцелаўлёнае Божае Слова.

Калі К. мае такую магчымасць, можа паказаць відэазапіс з літургіі слова, альбо даць паслухаць аўдыёзапіс. Пасля гэтага прыгадаць, з чаго складаецца літургія слова.


  • навошта Касцёл падчас св. Імшы разважае Божае слова?

Адказ на гэтае пытанне вучні шукаюць у Святым Пісанні:

«А Ён сказаў у адказ: Напісана: не хлебам адным будзе жыць чалавек, але кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых» (Мц 4, 4).

«Неба і зямля мінуць, а словы Мае не мінуць.» (Мц 24, 35)
Бог прамаўляе да нас словамі Святога Пісання. Уважліва слухаючы чытанне, Евангелле, гамілію святара, мы чуем, што Пан Бог хоча сказаць нам праз гэтыя словы.
Чалавек адказвае Богу:
Але недастаткова толькі слухаць Божае слова. Пра гэта нагадваў моладзі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас 21 Сусветнага дня моладзі:

«Святы Якуб кажа нам: Будзьце ж выканаўцамі слова, а не толькі слухачамі, што ашукваюць саміх сябе. Бо хто слухае слова і не выконвае, той падобны да чалавека, які разглядае прыроджанае аблічча сваё
ў люстры: ён паглядзеў на сябе і адышоў, ды адразу ж забыўся, які ён. Але хто паглыбляецца ў дасканалы закон, закон свабоды, і трывае ў ім, той, становячыся не слухачом, які забывае, але выканаўцам справы, шчаслівы будзе (пар. 1, 2225). Будаваць вашае жыццё згодна з Хрыстом, прымаючы Яго слова з радасцю і ажыццяўлячы Яго вучэнне, — гэта, маладыя людзі трэцяга тысячагоддзя, павінна стаць вашай праграмай! Ёсць вялікая неабходнасць таго, каб з’явілася новае пакаленне апосталаў, якія будуць цвёрда трымацца слова Хрыста, будуць здольныя прыняць выклік нашага часу і гатовыя ўсюды распаўсюджваць Евангелле. Гэта тое, чаго Пан жадае ад вас, тое, да чаго Касцёл заклікае вас, і тое, чаго свет — хоць ён гэтага не ўсведамляе — чакае ад вас! Не бойцеся; даверцеся Яму і вы не будзеце расчараваныя» (Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI да моладзі свету з нагоды 21 Сусветнага дня моладзі, 9 красавіка 2006 года).

- да чаго заклікае нас Святы Айцец?


Я разважаю:
— Якое месца займае Божае слова ў святыні майго сэрца?

— Як я ўдзельнічаю ў літургіі слова?

— Ці жыву я Божым словам у штодзённым жыцці?

— Як часта я дзякую Пану Богу за Яго навуку?


Пастанова.

Хатняе заданне:

Напрыклад, у суботу ўвечары можна падрыхтавацца да сустрэчы


з Божым словам на нядзельнай святой Імшы. Добра пачынаць з малых крокаў. Прызнач час для сустрэчы з Божым словам так, як прызначаеш час для сустрэчы з блізкімі, сям’ёй, сябрамі. Гэта вельмі важны час, які можа стацца самым значным ў тваім жыцці.
Заключная малітва: Гімн Духу Святому

Тэма № 21, VII кл.

РОЛЯ БОЖАГА СЛОВА Ў МАІМ ЖЫЦЦІ.
Дыдактычная мэта:

Перадаць вучням праўду пра тое, што праз Святое Пісанне да нас звяртаецца сам Бог. Яго слова заўсёды жывое, моцнае і дзейснае, здольнае змяніць жыццё чалавека.



Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў пазнаваць Божае слова праз чытанне Святога Пісання, прымаць слова Божае з верай, быць паслухмяным яму


і дазволіць яму змяняць іх жыццё.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: 2 Цім 3, 16-17.



Метады катэхезы: аналіз білійнага тэксту, апавяданне, сказ
з прапушчанымі словамі.

Ход заняткаў



Малітва: Адкрый мае вочы, каб бачыць Езуса,

Яго палюбіў я, бліжэй стаць імкнуся.

Адкрый мае вушы, вучы мяне слухаць,

Адкрый маё сэрца, хачу быць з Езусам


Чалавек пытае:
На працягу ўсяго гэтага года мы з вамі знаёміліся з Бібліяй – самай незвычайнай кнігай, якая перакладзена амаль на ўсе мовы свету, якую чытаюць на ўсіх кантынентах, ва ўсіх частках свету. У чым заключаецца такая яе папулярнасць? У тым, што Біблія – кніга жывога Божага слова. І вы самі на працягу гэтага года яе чыталі, маліліся яе тэкстамі, разважалі над Божым словам падчас святой Імшы.

К. запрашае вучняў падзяліцца ўласным дасведчаннем таго, як у іх жыцці дзейнічае Бог праз Сваё слова, якое яны чыталі ў Святым Пісанні. (адказы жадаючых вучняў) .

- чаму ж многія людзі не адчуваюць дзеяння Божага слова ў сваім жыцці?
К. запрашае аднаго з вучняў прачытаць уголас гісторыю, якая знаходзіцца ў іх падручніках.
БІБЛІЯ НА ПАЛІЦЫ
Прывітанне!

Прывітанне, ты сёння такі шчаслівы.

У мяне ўчора быў дзень нараджэння. Прыязджала мая хросная маці. Ведаеш, што яна мне падарыла? Біблію! Зусім новенькую, і вокладка такая прыгожая!

Ну, віншую, гэта файна!

Менавіта, ты і ўявіць сабе не можаш! Гэта проста супер!

Ты цяпер на заняткі можаш прыходзіць са сваёй Бібліяй і адкрываць яе кожны раз, калі ў хатнім заданні трэба штосьці прачытаць, або вечарам, калі захочаш памаліцца.

Ты што! Канечне ж, не! Я не буду яе браць на заняткі. Яна ж можа запэцкацца! А калі яе хтосьці возьме?

Але затое ты дома зможаш яе чытаць, калі захочаш.

А вось і не. Я і дома яе чытаць не буду. Можна ж старонкі пакамечыць або выпадкова кнігу пашкодзіць. Я лепш пастаўлю яе на паліцу, на самае бачнае месца! На самае га-на-ро-ва-е!

Што ты … Біблія — як ліхтарык у цемры. Дзе ў тваім доме лямпачкі? Па шуфлядах хаваюцца ці пакой асвятляюць?

Зразумела, асвятляюць. Дзеля чаго іх трымаць у шуфлядзе, цёмна ж будзе ў пакоі!

Вось, вось! А дзеля чаго трымаць Біблію на паліцы? Яе трэба чытаць кожны дзень, каб яна асвятляла нашае жыццё!


— Чым была для маладога чалавек падараваная Біблія?

— Дзеля чаго ён хацеў яе выкарыстаць?

— Што яму адказаў сябар?
Напэўна, многім з вас гэта гісторыя знаёмая, бо часам прыходзячы да кагосьці ў дом можна ўбачыць Біблію на “ганаровым” месцы …
у цалафанавай упакоўцы, якую ніхто так і не здымаў.
Якія плёны прыносіць ў жыццё чалавека чытанне Святога Пісання?
Бог адказвае:
Адказ на гэтае пытанне нам дае Св.Павел у лісце да Цімафея.

К. дзеліць клас на некалькі груп і кожнай з іх дае тэкст 2 Цім 3, 16-17.


К. растлумачвае вучням, што ў гэтым тэксце ёсць прапушчаныя словы, якія яны павінны ўставіць. Сэнс гэтай працы заключаецца ў тым, што спачатку вучні павінны самі ахарактарызаваць, якую карысць для чалавека прыносіць чытанне Святога Пісання. Не трэба прыгадваць тое, што піша Св. Павел, трэба запісаць уласныя думкі.
«Усякае Пісанне натхнёнае Богам і карыснае ………………………….., для ………………….., для …………………...., для ………………..…….., каб Божы чалавек быў дасканалы, да ўсякай добрай справы гатовы» (2 Цім 3, 16–17).
Вучні прэзентуюць сваю працу.
Пасля прэзентацыі працы К. чытае вучням тэкст Св. Паўла 2 Цім 3, 16-17. :

«Усякае Пісанне натхнёнае Богам і карыснае для навучання, для пераконвання, для настаўлення, для выхавання ў праведнасці, каб Божы чалавек быў дасканалы, да ўсякай добрай справы гатовы.» (2 Цім 3, 16–17).

  • Дзеля чаго патрэбнае Святое Пісанне?

Божае слова жывое, моцнае і дзейснае, здольнае змяніць жыццё чалавека. У святле Божага слова чалавек становіцца ў праўдзе перад самім сабою: бачыць свае добрыя і злыя ўчынкі, свой грэх і шлях да святасці, сябе
і патрэбы іншага чалавека.
Чалавек адказвае Богу:
У часы Вялікай Айчыннай вайны салдаты вельмі асцярожна ставіліся да лістоў з дому. Гэтыя маленькія лісты — «трохкутнічкі» — зберагалі каля самага сэрца. Салдаты маглі згубіць або страціць штосьці са сваіх рэчаў, але пазбыцца ліста ад любага чалавека было самым цяжкім выпрабаваннем.
- Як вы лічыце, чаму салдаты так бераглі лісты з дому?
Біблія — гэта ліст, у якім Бог напісаў пра сваю любоў да чалавека.
У гэтым лісце Ён, як кожны любячы айцец, настаўляе, навучае, перасцерагае, падтрымлівае, бо хоча, каб мы былі дасканалымі, святымі, каб Ён мог сустрэцца з кожным з нас у вечнасці.

Кожны дзень мы, як тыя салдаты, змагаемся за сваю святасць. Хтосьці ў гэтай барацьбе, паддаўшыся граху, атрымаў раны, хтосьці спыніў барацьбу і страціў свабоду. Але ёсць шмат людзей, якія ў гэтай барацьбе распачынаюць кожны новы дзень з малітвы, запрашаюць Бога ў свет сваіх штодзённых абавязкаў, на старонках Святога Пісання вядуць дыялог з Ім, пытаюцца, слухаюць, прымаюць Яго слова з пакораю, пачынаюць жыць гэтым словам — і ў гэтай барацьбе выходзяць пераможцамі!

Але, каб гэта адбылося, трэба спачатку зняць Біблію
з «ганаровай» паліцы і пачаць чытаць. Няма для Божага слова больш ганаровага месца, чым чалавечае сэрца.
Я разважаю:

— Дзе я зрабіў «ганаровае» месца для Божага слова ?

— Калі апошні раз я чытаў Біблію?

— Як праз сваё слова Бог дзейнічае ў маім жыцці?


Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Напэўна, ты маеш ў Бібліі ўрывак, прыпавесць ці псальм, які найбольш табе падабаецца. Выкарыстоўваючы свае таленты (малюнак, музычны твор, аплікацыя, прэзентацыя і г.д.) праілюструй яго. На наступным уроку, які будзе называцца «Падарожжа па старонках Бібліі», адбудзецца прэзентацыя тваёй працы.


Заключная малітва:
Пане, учыні, каб я пачаў жывіцца Божым словам, як хлебам штодзённым, і каб рэгулярна жывіў сваю душу гэтаю нябеснаю маннаю. Няхай слова, натхнёнае Духам Святым, сілкуе маю душу для жыцця вечнага. Амэн.

Тэма № 22, VII кл.

СВАІМ ЖЫЦЦЁМ Я ПІШУ ЕВАНГЕЛЛЕ ПРА ЕЗУСА.
Дыдактычная мэта:

Даводзім да вучняў патрэбу фарміравання ўласнага жыцця, згодна


з вучэннем Евангелля.

Выхаваўчая мэта:

Дапамагаем вучням усвядоміць, што Евангелле – гэта жывое Божае слова, скіраванае да іх і пра іх. Чытанне Евангелля павінна накіроўваць іх да асабістага спаткання з Езусам, да сведчання аб гэтым спатканні.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Лк 6, 27-36; Эф 5, 1-2а.

Каляровыя карткі і алоўкі.

Метады катэхезы: аналіз білійнага тэксту, парафраза, сонейка.

Ход заняткаў



Малітва:

Божа, спашлі свайго Духа Святога ў нашыя сэрцы і аднаві ў нас ласку хросту. Перамяні нашыя сэрцы і ўмацуй іх, каб з радасцю мы сведчылі пра Евангелля. Дапамажы паглыбіць нашу веру, каб мы ў еднасці і любові маглі служыць Табе і адзін аднаму. Амэн.

Чалавек пытае:
Перад табою канікулы, радасны час новых знаёмстваў, падарожжаў
і адпачынку, час вялікіх магчымасцяў, каб глыбей пазнаць Езуса, адчуць Яго моц, палюбіць і ўмацаваць сяброўства з Ім. Як гэта зрабіць? Можна прыняць удзел у рэкалекцыях, пілігрымках, «канікулах з Богам», парафіяльных сустрэчах. Навошта? Каб узрастаць у веры і любові, як сапраўдныя вучні Хрыста, даючы сведчанне пра Яго іншым. Для многіх людзей, якіх вы сустрэнеце на сваім шляху, вы будзеце адзіным Евангеллем, якое яны «прачытаюць» у сваім жыцці, і даведаюцца пра Хрыста. Гэтае Евангелле кожны хрысціянін піша сваімі ўчынкамі, словамі, паводзінамі.

— Як быць добрым аўтарам майго Евангелля пра Езуса?



Бог адказвае:
Святое Пісанне кажа:
«Дык вось, наследуйце Богу, як умілаваныя дзеці, і паступайце ў любові, як і Хрыстус палюбіў нас, і аддаў сябе за нас як дар і ахвяру Богу» (Эф 5, 1–2а).

— Да чаго заклікае нас святы Павел?

— Што значыць жыць у любові?
Любоў — гэта аснова хрысціянскага жыцця. Часта мы кажам
«я люблю» і не зважаем на глыбокі сэнс гэтага слова. Езус любіць нас ахвярнаю любоўю і вучыць нас любіць адзін аднаго так, як Ён палюбіў нас.
«Езус сказаў сваім вучням: Кажу вам, хто слухае: любіце ворагаў вашых, дабро рабіце тым, хто вас ненавідзіць. Благаслаўляйце тых, хто вас праклінае, маліцеся за тых, хто вас крыўдзіць. Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто адбірае ў цябе плашч, не забараняй узяць і кашулю. Кожнаму, хто просіць у цябе, давай, і ад таго, хто ўзяў тваё, не дамагайся звароту. Рабіце людзям так, як хочаце, каб яны вам рабілі. Бо калі любіце тых, хто любіць вас, якая вам за гэта падзяка? Бо грэшнікі таксама любяць тых, хто іх любіць. І калі чыніце дабро тым, хто вам чыніць дабро, якая вам за тое падзяка? І грэшнікі робяць тое самае. І калі пазычаеце тым, ад каго спадзяецеся атрымаць назад, якая вам за тое падзяка? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб атрымаць столькі ж. Але вы любіце ворагаў вашых, і чыніце дабро,
і пазычайце, не чакаючы нічога ўзамен, і будзе ўзнагарода вашая вялікая, і будзеце сынамі Найвышэйшага, бо Ён ласкавы да няўдзячных і злых. Будзьце міласэрныя, як і Айцец ваш міласэрны» (Лк 6, 27–36).


К. кажа вучням падкрэсліць у тэксце словы, якія характарызуюць жыццё вучняў Хрыста. Хтосьці з вучняў чытае гэтыя словы. К. звяртае ўвагу вучняў, што кожнае з гэтых слоў адлюстроўвае пэўнае дзеянне. Езус заклікае нас да таго жыцця, якім ён жыў Сам.
Пачуўшы словы Хрыста, многія скажуць: «Я так жыць не магу. Не магу любіць ворагаў, не магу даваць, нічога не атрымліваючы ўзамен, не магу маліцца за тых, хто мяне крыўдзіць». Калі ты будзеш імкнуцца рабіць гэта сам, то напэўна не зможаш. Але калі ты дазволіш Хрысту ўвайсці ў сваё жыццё, то Ён сам зробіць гэта ў тваім сэрцы.
Чалавек адказвае Богу:
К запрашае вучняў яшчэ раз прачытаць, а затым перафразаваць тэкст
з евангелля паводле Лукі і запісаць яго сэнс інакш. Кожны вучань гэта робіць самастойна, запісваючы адну фразу на адной картцы. Свае карткі вучні складаюць “сонейкам”. Напрыклад:


  • Паважай кожнага чалавека, бо ў ім жыве Хрыстос.

  • Не думай дрэнна пра чалавека, старайся ў кожным знайсці штосьці добрае.

  • Ні аб кім не кажы дрэнна. Выпраў крыўду, якую ўчыніў дрэнным словам іншаму чалавеку.

  • Не хавай у сэрцы крыўду, першым працягні руку і прабач.

  • Гавары з кожным мовай любові, нават з тым, каго лічыш сваім ворагам. і г.д.

Многія людзі, гледзячы як ты рэалізоўваеш тое, што зараз напісаў будуць задаваць сабе і табе пытанне, чаму ты так робіць? Адказ ёсць толькі адзін – таму што я ведаю Бога.


Я разважаю:
Што значыць для мяне быць сведкам Хрыста?

Якім чынам я абвяшчаю Хрыста ў сваім жыцці?

Якімі дарамі я гатовы падзяліцца з бліжнімі?

Колькі любові і міласэрнасці ў маіх словах і ўчынках?

Што я павінен змяніць у сваім жыцці, каб быць сапраўдным сведкам Хрыста?
Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас канікул памятай пра малітву, чытанне Божага слова,


а таксама будзь для іншых людзей знакам Божай любові, якая будзе выяўляцца ў тваіх словах і ўчынках.
Заключная малітва: Ойча, Ты даў нам Езуса Хрыста,

Збавіцеля і Пана,

які з’яўляецца

нашай дарогай, праўдай і жыццём.

Умацуй нас у праўдзе

Твайго ўцелаўлённага Слова.

У імя нашага Пана Езуса Хрыста.

Амэн.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   19


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка