Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка18/19
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.98 Mb.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   19

Ход заняткаў



Малітва:

Езу Хрыстэ, Касцёл святы – гэта Твая Божая справа. Учыні, каб паводле Тваёй волі быў ён адзіны, святы, паўсюдны і цалкам скіраваны да той дасканаласці, да якой ты яго паклікаў. Амэн
Чалавек пытае:
У жыцці кожнага чалавека ёсць рэчы, якія з’яўляюцца для яго вялікай каштоўнасцю. Звычайная рэч становіцца самай каштоўнай, бо яна падорана мамаю, найлепшым сябрам, каханым чалавекам. Кожны з нас захоўвае такія рэчы ў сваіх «скарбніцах». Часам гэта можа быць не толькі рэч, але нейкая сустрэча, падзея, слова ці размова, якія мы захоўваем у сваіх «скарбніцах».

Для хрысціянаў вялікай каштоўнасцю, якая захоўваецца ў скарбніцы Касцёла, з’яўляецца Біблія. Але хрысціянства гэта не рэлігія кнігі, некалі запісанай, немёртвае слова. Хрысціянства гэта рэлігія ўцелаўлёнага Божага Слова Езуса Хрыста. Хрыстус сказаў Апосталам ісці па ўсім свеце і абвяшчаць Евангелле збаўлення.

Касцёл атрымаў вялікі скарб — скарб Божага слова. Пачынаючы з часу з’яўлення вуснай Традыцыі і да сённяшняга дня, Касцёл з дапамогай Духа Святога беражэ Божае слова, каб дзяліцца гэтым скарбам з людзьмі ўсяго свету.

Гісторыя паказвае нам, што на працягу вякоў з’яўляюцца людзі, якія па-свойму хочуць інтэрпрэтаваць Святое Пісанне. Многія секты выкарыстоўваюць цытаты з Бібліі, растлумачваючы іх так, каб дапасаваць да сваёй ілжэнавукі.



  • Як мы павінны адносіцца да такога тлумачэння?



Бог адказвае:
Перш за ўсё мы павінны памятаць настаўленне, якое дае сама Біблія:
«Ніякага прароцтва ў Пісанні нельга тлумачыць паводле свайго разумення» (2 П 1, 20).


  • што кажа Святое Пісанне?

Як бачым, чалавек сам не можа растлумачваць Білію, давяраючы толькі сваім думкам і разважанням. Напэўна ў многіх з вас зараз узнікла пытанне, якое прагучала з вуснаў эфіапяніна з кнігі Дзеяў святых Апосталаў:


«Как могу разуметь, если кто не наставит меня?» (Деян. 8:31). 
На гэтае пытанне дае адказ Дагматычная канстытуцыя пра Божае Аб’яўленне.
«Абавязак праўдзівай інтэрпрэтацыі пісьмовага ці перададзенага Божага слова даручаны толькі жывому Настаўніцкаму Інстытуту Касцёла, улада якога ажыццяўляецца ў імя Езуса Хрыста. Гэты Настаўніцкі Інстытут Касцёла не вышэйшы за Божае Слова, але служыць яму, навучаючы толькі таму, што было перададзена. З Божага наказу
і з дапамогай Духа Святога ён пабожна слухае Божае Слова, свята захоўвае, верна тлумачыць яго і чэрпае з гэтага адзінага дэпазіту веры ўсё тое, што падае для веры як аб’яўленнае Богам» (Dei Verbum 9).

Вучні павінны падкрэсліць у тэксце адказ на пытанне:

- каму даручаны абавязак праўдзівай інтэрпрэтацыі Божага слова?

Затым К. запрашае вучняў прачытаць у сваіх падручніках аб тым, чым з’яўляецца Настаўніцкі Інстытут Касцёла.

Настаўніцкі Інстытут Касцёла (лац. Magisterium) — гэта ўласцівая толькі для Касцёла ўлада навучання веры. У Канстытуцыі пра Божае Аб’яўленне чытаем, што абавязак праўдзіва тлумачыць напісанае ці вусна перададзенае Божае слова быў даручаны толькі жывому Настаўніцкаму Інстытуту Касцёла, гэта значыць, што такое заданне даручана біскупам
у еднасці з наступнікам апостала Пятра, Біскупам Рыма — Папам. Навучанне Касцёла ні ў якім выпадку немагчыма супрацьпастаўляць Божаму слову, бо яно служыць яму, свята яго захоўваючы і верна выкладаючы. Яго сэнс у тым, каб вера перадавалася далей, згодна са зместам Святога Пісання і Традыцыяй Касцёла.


  • Чым з’яўляецца Настаўніцкі Інстытут Касцёла?

  • Хто ўваходзіць у склад Настаўніцкага Інстытута Касцёла?

  • На чым грунтуецца беспамылковасць вучэння Касцёла?

Біблія нарадзілася і паступова стваралася ў супольнасці. Без рэлігійнай супольнасці Ізраэля не было б Старога Запавету, без Касцёла Хрыстовага не было б Новага Запавету. Касцёл заўсёды лічыў і лічыць Святое Пісанне, як


і Святую Традыцыю, найвышэйшым законам сваёй веры. Біблію пад натхненнем Духа Святога пісалі розныя аўтары, якія жылі ў розныя часы. Кнігі Святога Пісання багатыя на розныя сімвалы, параўнанні, метафары, лічбы, гістарычныя падзеі, прароцтвы. Біскупы на чале са Святым Айцом, абапіраючыся на Апостальскую Традыцыю, клапоцяцца пра тое, каб правільна тлумачыць іх сэнс.
Чалавек адказвае Богу:
Часам, заглушаючы голас уласнага сумлення, чалавек стараецца не бачыць і не чуць тыя словы Святога Пісання, якія яму не падабаюцца, або пачынае тлумачыць іх па-свойму. Святы Айцец, які ўзначальвае Настаўніцкі Інстытут Касцёла, у сваім Пасланні да моладзі свету кажа:

«Апосталы атрымалі слова збаўлення і перадалі яго сваім пераемнікам, быццам каштоўную пярліну, якая ў бяспецы захоўваецца
ў скарбніцы Касцёла; без Касцёла гэтая пярліна рызыкуе быць згубленай ці знішчанай. Мае дарагія маладыя сябры, любіце Божае слова і любіце Касцёл, і гэта дасць вам магчымасць мець доступ да скарбу, што мае вельмі вялікую каштоўнасць, і навучыць вас, як разумець яго багацце»

(Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI да моладзі свету з нагоды 21 Сусветнага дня моладзі, 9 красавіка 2006 года).





  • Хто вучыць нас разумець багацце Божага слова?

  • Да чаго заклікае нас Святы Айцец Бэнэдыкт XVI?

К. дзеліць вучняў на 2 групы. Вучні павінны закончыць сказы.


Група І: “Любіць Божае слова – гэта значыць ….”

Група ІІ: “ Любіць Касцёл – гэта значыць…”


Вучні прэзентуюць сваю працу, пасля якой К. заахвочвае вучняў перад чытаннем Святога Пісання маліцца да Духа Святога, а таксама цікавіцца дакументамі Касцёла, які адкрывае багацце Божага слова, чытаць прамовы Святога Айца, асабліва тыя, якія ён скіроўвае да моладзі, уважліва слухаць нядзельнае каханне, пад час якога святар тлумачыць Божае слова.
Я разважаю:
— Як часта я малюся да Духа Святога, асабліва перад чытаннем Бібліі?

— Што я раблю для таго, каб лепш зразумець Святое Пісанне?

— Як часта я малюся за біскупаў і святароў, якія абвяшчаюць Божае слова?

— Як часта я малюся за тую асобу, якая праводзіць заняткі па рэлігіі?


Пастанова.

Хатняе заданне:

На сайце catholiс.by ёсць тэксты прамоваў і гамілій, якія Бэнэдыкт XVI казаў падчас сустрэч з моладдзю. Прачытай адну з іх. Знайдзі ў Святым Пісанні і прачытай тэксты, якія згадвае Святы Айцец. Паразважай над імі.


Заключная малітва:
Божа, дай мне Духа чыстасці, каб я мог Цябе бачыць, Духа пакоры, каб мог Цябе пачуць, Духа любові, каб мог служыць Табе, Духа веры, каб
я мог трываць пры Табе. Амэн.


Тэма № 19, VII кл.

БОЖАЕ СЛОВА ФАРМІРУЕ ЖЫЦЦЁ КАСЦЁЛА
Дыдактычная мэта:

прыбліжэнне вучням значэння Божага слова, яго ролі ў жыцці кожнага верніка, які належыць да супольнасці Касцёла, усведамленне адказнасці за духоўную фармацыю Касцёла, падмуркам якой з’яўляецца асабісты кантакт кожнага хрысціяніна з Божым словам.


Выхаваўчая мэта:

заахвочваем, абуджаем прагненне ў вучняў да жывога кантакту


з Божым словам, да сістэматычнага і частага чытання, усведамляем што час прабывання са Святым Пісаннем – гэта размова з жывым Богам, якая фарміруе наша жыццё і ад якой залежыць будучыня мая
і супольнасці Касцёла.

Дапаможныя матэрыялы:

Св. Пісанне: Эф. 6:10,17; Гбр 4,12. 

Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI да моладзі свету з нагоды 21 Сусветнага дня моладзі (9 красавіка 2006 года) .

Метады: індывідуальная праца з тэкстам.
Ход Заняткаў
Малітва:

Слова Тваё —

светач для маёй нагі

і святло на маёй сцежцы.

Я даў клятву і пастанавіў захоўваць Твае справядлівыя прысуды.

Я вельмі прыгнечаны, Пане, ажыві мяне паводле свайго слова.

(Пс 119 (118), 105-107)

Чалавек пытае:

Катэхет размаўляе з вучнямі на тэму адносінаў да розных рэчаў, якія знаходзяцца ў пакоі, напамінкаў ад блізкіх асоб, кніг, часопісаў якія стаяць на паліцы. Вельмі часта ёсць ў нашым жыцці так, што сярод гэтых розных рэчаў знаходзіцца і Св. Пісанне, пра якое мы зусім забыліся. Узгадваем пра яго, калі маем клопаты, не ведаем што далей рабіць і калі шукаем выхаду


з жыццёвага лабірынту. За дапамогай ці парадай сябар скіроўвае нас да касцёла, дзе мы чуем словы Святога Пісання, і тады узгадваем, што ёсць такая кніга, альбо на споведзі святар накіроўвае нас да св. Пісання.

Чым яна ёсць для мяне? Можа толькі звычайнай кнігай сярод якіх знаходзіцца?

Спрабуем знайсці Бога, часта наракаем што Ён далёка, Яго не цікавіць нашае жыццё, Ён не адказвае на нашы пытанні. Але ці мы Яго пытаем? Ці мы з ім размаўляем праз жывое Слова скіраванае да нас у св. Пісанні.
Бог адказвае:
Паслухайце, калі ласка, і адкажыце на пытанне: з чым параўноўвае св. Павел слова Божае?
«Мацуйцеся ў Пану магутнасцю сілы Ягонай. І шлем збаўлення вазьміце,
і меч духоўны, якім ёсць слова Божае» (Эф 6, 10. 17).
Старажытныя сарацынскія ваяры ганарыліся сваёю зброяй. Некаторыя з мячоў, якімі яны карысталіся, захаваліся да нашых дзён, у тым ліку
і слынныя клінкі з Дамаску. Гэтыя клінкі вырабляліся з тонка пераплеценых стальных нітак, якія сплаўляліся асаблівым чынам пад уздзеяннем жару ад вуголля. Гнуткасць гэтых клінкоў здзіўляе: востры меч можна было сагнуць да эфесу, і меч не ламаўся. Гэтая зброя была надзвычай трывалая, меч свабодна працінаў металічныя латы. Лязо было такое вострае, што рэзала падкінутую ў паветра шаўковую хустку.

Біблія – гэта духоўны меч, «выплаўленая» са шматлікіх ніцяў праўды. Асаблівым чынам з дапамогаю духоўнай моцы яны былі ператвораныя


ў адну магутную зброю праўды — Святое Пісанне. Пра гэты меч Апостал сказаў:
«Слова Божае жывое і дзейснае, вастрэйшае за ўсялякі меч двусечны. Яно пранікае ажно да падзелу душы і духа, суставаў і шпіку і здольнае судзіць думкі і намеры сэрца» (Гбр 4, 12).
Чалавек адказвае Богу:
Слова Божае можа нас пранікнуць, уліць у нас надзею і радасць з спаткання
з ім.
К. запрашае вучняў да індывідуальнай працы над Біліяй. Вучні атрымоўваюць карткі з адлюстраваннем мяча. На лезвіі гэтага мяча кожны
з вучняў самастойна пашукае і напіша словы Святога Пісання, якія пранікаюць яго сэрца. Падчас гэтай самастойнай працы К. можа ўключыць рэфлексійную музыку. Жадаючыя вучні прэзентуюць сваю працу, дзелячыся пранікнутым іх словам Божым.
Калі б кожны з нас хоць некалькі хвілін у дзень прысвяціў кантакту
з жывым словам, то, напэўна, нашае жыццё было б іншым, гэта значыць, з’яднаным з Богам. Нашыя клопаты і праблемы не замыкалі б нас у саміх сябе. Слова Божае ў сэрцы змяняла б не толькі нас, але і нашае стаўленне да кожнага хрысціяніна, які належыць да Божай сям’і, імя якой — Касцёл. Бо ўсе мы ахрышчаныя ў Касцёле і нясем адказнасць за яго развіццё.
«Мае дарагія маладыя сябры, я заклікаю вас пазнаёміцца з Бібліяй
і мець яе побач, каб яна магла быць компасам, які паказвае вам шлях, якім трэба ісці. Калі будзеце чытаць яе, вы будзеце вучыцца пазнаваць Хрыста. Звярніце ўвагу на тое, што сказаў святы Геранім: «Няведанне Пісання — гэта няведанне Хрыста» (
Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI да моладзі свету з нагоды 21 Сусветнага дня моладзі, 9 красавіка 2006 года)


  • Што нам дае чытанне Святога Пісання?



Я разважаю:
— Якое месца займае Біблія ў маім жыцці?

— Дзе я шукаю вырашэння сваіх жыццёвых цяжкасцяў? Ці звяртаюся


я за дапамогай да Святога Пісання?

— Чым Святое Пісанне з’яўляецца для мяне? Ці з’яўляецца яно жывым словам, якое працінае мяне як меч?


Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы выберы тэкст са Святога Пісання і паразважай над ім.


Заключная малітва:
Тэма № 20, VII кл.

БОЖАЕ СЛОВА ПАДЧАС ЛІТУРГІІ.
Дыдактычная мэта:

Распавядаем вучням аб тым, што на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва Бог рознымі спосабамі прамаўляе да чалавека.



Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў услухоўвацца ў Божае слова і выконваць Яго.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: Гбр 1,1-2; 2 Вал 3,15; Лчб 12,8; Лчб 12,6 ;

Мц 24, 35; Мц 4,4.

Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI да моладзі свету з нагоды 21 Сусветнага дня моладзі (9 красавіка 2006 года)



Метады катэхезы: апавяданне, праца ў групах, аналіз біблейнага тэксту сонейка.

1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   19


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка