Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка17/19
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.98 Mb.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   19

Святое Пісанне: Дз 2, 42; Дз 4, 32. 34-35 ; Дз 2,44-45 ; Дз 16, 25а; Дз 13, 2-3; Дз 1,14; Дз 5, 42; Дз 4, 33; Дз 4, 31.

Карткі для 4-ох груп, малюнкі, клей, алоўкі.

Метады катэхезы: праца ў групах, аналіз біблійнага тэксту, плакат.




Ход заняткаў



Малітва:

Духу Святы Божа,

Даўца ўсялякіх дароў,

пакорна просім Цябе за святы Касцёл,

напоўні Яго сваім святлом,

мудрасцю і любоўю,

а таксама ўсялякімі дарамі,

патрэбнымі ў служэнні яго вернікам.

Цябе просім, выслухай нас, Пане.
Чалавек пытае:

На мінулым занятку мы казалі аб тым, як Апосталы верна і адважна абвяшчалі Божае слова. Умацаваныя Духам Святым, нягледзячы на цярпенні і пераслед, яны ішлі да тых, хто ніколі не чуў пра Езуса Хрыста, каб прынесці ім Радасную Навіну аб збаўленні. Божае слова, якім вучні Хрыста дзяліліся


з іншымі народамі, было падмуркам іх асабістага жыцця. Тое, што яны казалі, не разыходзілася з ладам іх жыцця. Адкуль мы пра гэта ведаем?
У Новым Запавеце ёсць кніга, якая з’яўляецца своеасаблівым дзённікам жыцця першай хрысціянскай супольнасці, жыцця маладога Касцёла. Гэтая кніга — Дзеі святых Апосталаў, напісаная евангелістам Лукой. На сённяшнім занятку мы пагартаем старонкі гэтай кнігі, каб убачыць якім было жыццё першай хрысціянскай супольнасці?

  • Што было асновай гэтага жыцця?

  • Чаму мы можам навучыцца ад першых хрысціянаў?

Бог адказвае


К. дзеліць вучняў на 4 групы. Кожная з груп працуючы над “сваімі” тэкстамі з кнігі Дзеянняў Св. Апосталаў, шукае характэрныя рысы першай хрысціянскай супольнасці. Адказы вучні запісваюць на картках.
Група І:
«І калі памаліліся, затрэслася месца, на якім яны сабраліся, і ўсе напоўніліся Духам Святым, і адважна абвяшчалі Божае слова.» (Дз 4, 31)

«Апосталы з вялікай моцаю давалі сведчанне пра ўваскрасенне Пана Езуса, і ўсе яны мелі вялікую ласку» (Дз 4, 33).
«Не пераставалі кожны дзень навучаць у святыні і па дамах і абвяшчаць Евангелле Езуса Хрыста. » (Дз 5, 42)
  • Абвяшчалі Божае слова

Група ІІ:




«Усе яны сумесна трывалі ў малітве разам з жанчынамі і Марыяй, маці Езуса, і з братамі Ягонымі» (Дз 1, 14).



«І, калі яны маліліся і пасцілі, сказаў Дух Святы: «Вызначце мне Барнабу і Саўла на справу, дзеля якой іх паклікаў. Дык яны, пасля посту і малітвы, ўсклаўшына іх рукі, паслалі іх.» (Дз 13, 2-3)
«Каля поўначы Павел і Сіла маліліся, спяваючы гімны Богу.» (Дз 16, 25а)


  • Трывалі ў малітве


Група ІІІ:
«Усе ж вернікі былі разам, і ўсё ў іх было супольнае; і прадавалі набытак свой і маёмасць, і дзялілі паміж усімі, хто меў патрэбу. Штодня былі разам у святыні, і ламаючы дома хлеб, яны спажывалі ежу ў радасці і прастаце сэрца, праслаўляючы Бога і маючы прыхільнасць усяго народа. А Пан штодня далучаў да іх тых, хто збаўляўся. » (Дз 2, 44–45).

«Усе тыя, хто паверыў, былі адзіныя сэрцам і душою, і ніхто не называў уласным нічога з маёмасці сваёй, якая належала яму, але ўсё ў іх было супольнае. Не было сярод іх нікога, хто б цярпеў нястачу, бо ўсе, хто валодаў зямлёю або дамамі, прадавалі іх і прыносілі грошы ад продажу, і клалі да ног Апосталаў. І раздавалася кожнаму паводле патрэбы ягонай.» (Дз 4, 32. 34-35)

  • Дзяліліся паміж сабою тым, што мелі

  • Дапамагалі патрабуючым

Група 4:

«Браты заставаліся вернымі вучэнню Апосталаў і супольнасці, ламанню хлеба і малітвам.» (Дз 2, 42).

«У першы ж дзень тыдня, калі вучні сабраліся на ламанне хлеба, Павел, які павінен быў назаўтра адысці, вёў з імі гутарку і зацягнуў яе ажно да паўночы.» (Дз 20,7)

  • Збіраліся на Эўхарыстыі

Вучні прэзентуюць сваю працу, затым наклейваюць карткі на вялікі аркуш паперы, які мае назву: першая хрысціянская супольнасць. Вучні наклейваюць карткі так, каб сярэдзіна ліста была пустая. Затым К. дае кожнай групе розныя малюнкі і запрашае вучняў выбраць той, які на іх думку адлюстроўвае жыццё першых хрысціянаў. Вучні прэзентуюць сваю працу
і наклейваюць на плакат побач з тэкстам свае малюнкі, так каб сярэдзіна ліста заставалася пустой. К. кажа:

Кожная супольнасць складаецца з людзей, і ў ёй хтосьці, або штосьці з’яўляецца цэнтрам. Хто з’яўляецца цэнтрам жыцця супольнасці Касцёла? (адказы вучняў – Езус Хрыстус) К. у цэнтры плаката наклейвае малюнаак Езуса Хрыста. Жыццё першых хрысціянаў было наследваннем жыцця іх Настаўніка – Езуса Хрыста. Іх жыццё было непарыўна паяднанае з Яго вучэннем. К. запрашае вучняў прыгадаць тыя словы Езуса Хрыста, якія сталі фундаментам жыцця першага Касцёла. (Адказы вучняў)



Чалавек адказвае Богу:

Святы Лука ў кнізе Дзеяў Апосталаў апісвае розныя падзеі, распавядае пра святых Пятра і Паўла, але, калі ты ўважліва прачытаеш гэтую кнігу, то ўбачыш, што аўтар хацеў распавесці штосьці іншае. На кожнай старонцы аўтар кнігі паказвае Езуса, які жыве і дзейнічае ў свеце ў супольнасці Касцёла.

Сёння Хрыстус хоча дзейнічаць і праз цябе. Ад цябе таксама залежыць развіццё Касцёла, яго еднасць і святасць. Гэта не заўсёды бывае лёгка, але мы маем выдатны прыклад Апосталаў. Будзем імкнуцца наследаваць іх рупліва
і адважна, будзем любіць Касцёл і ганарыцца, што належым да яго.

Я разважаю:
— Што я раблю для ўмацавання і развіцця Касцёла, і асабліва той парафіяльнай супольнасці, да якой я належу?

— Што займае цэнтральнае месца ў маім жыцці?

— Як часта я сустракаюся з Езусам у сакрамэнце Эўхарыстыі?

— Якая мая малітва?

— У чым выяўляецца мая любоў да Пана Бога і да бліжняга?
Пастанова.
Хатняе заданне:

1. Падчас вячэрняй малітвы паразважай яшчэ раз над тэкстамі з кнігі Дзеяў Апосталаў.

2. Напішы, што ты можаш зрабіць для развіцця сваёй парафіяльнай супольнасці.
Заключная малітва:

Езу Хрыстэ, Касцёл святы — гэта Твая Божая справа. Учыні, каб паводле Тваёй волі ён быў адзіны, святы, паўсюдны і цалкам скіраваны да той дасканаласці, да якой Ты яго паклікаў. Дай Касцёлу жыццёвую моц і чуйную ўвагу да знакаў часу, каб ён умеў распазнаць і захаваць добрае ва ўсіх абставінах. Учыні, каб сярод хрысціянаў любоў была галоўным прынцыпам, міласэрнасць — істотнаю рысаю, справядлівасць — хлебам штодзённым, мужнасць у справах — трываласцю, малітва — адпачынкам, радасць — узнагародаю. Просім, каб Тваё Валадарства праўды і жыцця, святла і ласкі, справядлівасці, любові і супакою пашыралася і ўмацоўвалася з кожным днём. Амэн.

Тэма № 18, VII кл.

БІБЛІЯ – КНІГА КАСЦЁЛА.
Дыдактычная мэта:

Распавядаем вучням аб тым, якое вялікае значэнне мае Біблія для Касцёла, выкарыстоўваючы параўнанне Божага слова да каштоўнай пярліны, якая захоўваецца ў скарбніцы Касцёла. Знаёмім вучняў з акрэсленнем “Настаўніцкі Інстытут Касцёла”, якому даручаны абавязак праўдзівай інтэрпрэтацыі Божага слова.



Выхаваўчая мэта:

Заахвочваем вучняў чытаць Святое Пісанне, цікавіцца дакументамі Касцёла, які адкрывае багацце Божага слова, чытаць прамовы Святога Айца, асабліва тыя, якія ён скіроўвае да моладзі, уважліва слухаць нядзельнае каханне, пад час якога святар тлумачыць Божае слова.



Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

Святое Пісанне: 2 П 1,20;

Дагматычная канстытуцыя пра Божае Аб’яўленне “Dei Verbum” 9

Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI да моладзі свету з нагоды 21 Сусветнага дня моладзі (9 красавіка 2006 года)



Метады катэхезы: аналіз білійнага тэксту, праца ў групах, незакончаны сказ.

1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   19


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка