Канспекты дапаможных матэрыялаў




старонка16/19
Дата канвертавання17.03.2016
Памер0.98 Mb.
1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   19

Ход заняткаў



Малітва:

Валадару Нябесны,

Суцяшыцель, Духу праўды!

Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш.

Скарбніца дабра і Даўца жыцця,

прыйдзі і пасяліся ў нас,

ачысці нас ад усяго злога

і асвяці душы нашыя. Амэн.


Чалавек пытае:
К. запрашае вучняў разгледзець карту, якая адлюстроўвае кантыненты, на якіх сёння жывуць хрысціяне. Таксама К. можа выкарыстаць малюнкі, якія адлюстроўваюць людзей розных кантынентаў пад час Св. Імшы, прыняцця сакрамантаў, пілігрымкі Св. Айца ў розныя краіны і г.д.

К. запрашае вучняў падзяліцца сваімі думкамі, уражаннямі, якія ўзніклі ў іх падчас прагляду гэтых малюнкаў.


Як бачыце, сёння няма такога месца, дзе б людзі ніколі не чулі пра Хрыста, не ведалі б Яго вучэння. Вельмі шмат людзей маюць магчымасць чытаць Святое Пісанне на роднай мове. Сёння Божае слова гучыць з амбонаў святыняў, з палявых алтароў падчас пілігрымак і пад небам далёкіх афрыканскіх паселішчаў.

- Як з невялікага палестынскага краю Добрая Навіна дайшла да ўсіх гэтых гэтых народаў?


Бог адказвае:
Адзін з вучняў чытае тэкст.

«Дык ідзіце і навучайце ўсе народы, і хрысціце іх у імя Айца і Сына,
і Духа Святога. Вучыце іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось Я з вамі ва ўсе дні да сканчэння веку»
(Мц 28, 19–20).
- Якое заданне Езус даў сваім вучням?
Кніга Дзеянняў св. Апосталаў апісвае, як вучні рэалізоўвалі гэтае заданне.
К. дзеліць вучняў на некалькі груп, якія над тэкстамі Святога Пісання працуюць метадам “біблейнай сувязі”. Групы атрымоўваюць аднолькавыя тэксты
і шукаюць тое, што ёсць агульнага ў гэтых тэкстах.
«Прымеце моц Духа Святога, які на вас сыдзе, і будзеце Маімі сведкамі ў Ерузалеме і ва ўсёй Юдэі, і ў Самарыі, і ажно да краю зямлі» (Дз 1, 8).
Дз 8, 1б.5-6; 12

Дз 11, 19-21

Дз 13, 14-15.42-45
Вучні прэзентуюць сваю працу.
Прыкладна сувязі будуць такімі: вучні Хрыста з запалам і моцаю абвяшчалі Слова Божае іншым народам, цярпелі праследаванне, адчувалі прысутнасць Хрыста і Яго дапамогу, Дух Св. дзейнічаў у сэрцах людзей – яны навярталіся
і г.д.
Першымі спадкаемцамі аб’яўленага слова былі Апосталы. Хрыстус даручыў ім ісці па ўсім свеце і абвяшчаць Евангелле збаўлення. Апосталы спынілі свае заняткі, пакінулі дамы, сем’і і неслі слова, пачутае ад Хрыста. З гэтага моманту для іх не было ніякага больш істотнага занятку ў жыцці. За гэтае слова яны пакутавалі, з-за яго іх пераследавалі, выганялі з гарадоў і вёсак, здзекваліся і насміхаліся. Аднак яны былі гатовыя пераносіць усялякія абразы дзеля імя Хрыстовага. Яны былі гатовыя нават на смерць. Якой жа моцнаю павінна была быць сіла гэтага слова, каб так захапіць іх, каб для іх згубіла значэнне ранейшае спакойнае, ураўнаважанае жыццё, меркаванне асяроддзя. Апосталы сваім жыццём пацвярджалі тое, што гаварылі. Яны сталі сведкамі Хрыста ажно да пакутніцкай смерці.

Слова Апосталаў распаўсюджвалася з незвычайнай хуткасцю па ўсім тагачасным свеце. Павялічвалася колькасць вестуноў Евангелля. Апосталы ўскладалі рукі на новых паслядоўнікаў, пасвячаючы іх у прэзбітэры і біскупы, якія сваім першым абавязкам лічылі абвяшчэнне Навіны пра Хрыста ўкрыжаванага і зваскрослага. Яны ведалі, што гэта сам Езус іх вуснамі абвяшчае слова збаўлення, што святло і сіла Духа Святога спрыяюць гэтаму. Святы Дух адкрываў сэрцы людзей для разумення слова, якое яны абвяшчалі.


Чалавек адказвае Богу:
Вось, што гэта кажа бп. Эдвард Дайчак:
«Неабходны людзі, у сэрцах і на тварах якіх запісанае Евангелле. Гэты свет рухаецца ў вельмі хуткім тэмпе, і можа прачытаць толькі самыя вялікія літары. Таму Евангелле на твары чалавека павінна быць выпісана больш выразна».

(Біскуп Эдвард Дайчак, Гнезна, 25.04.2009. Гамілія падчас Нешпараў ва ўрачыстасць св. Войцеха.
Сёння мы перажываем год святарства – гэта заклік да кожнага з нас прыгадаць, што ад сакраманту хросту мы прымаем удзел у святарскай місіі Хрыста. Што гэта значыць? Гэта значыць, што мы пакліканыя “ісці” і “быць сведкамі” Хрыста там, дзе жывём, вучымся, працуем. Тэксты, над якімі мы сёння працавалі, паказваюць, што распавядаць пра Хрыста іншым людзям, жыць хрысціянскімі вартасцямі нялёгка, але магчыма, бо робіш гэта не адзін, а разам з дапамогай Духа Святога.
Бацькі адной дзяўчынкі, Вольгі, пераехалі ў іншы горад. У верасні Вольга пайшла ў новую школу, пазнаёмілася са сваімі аднакласнікамі. Падчас знаёмства высветлілася, што з усяго класа толькі яна ходзіць у касцёл
і наведвае заняткі па рэлігіі. Аднакласнікі пачалі насміхацца з Вольгі, чапляцца да яе на калідорах, злосна жартаваць. Вольга ніяк не рэагавала на гэтыя крыўды. Аднойчы хтосьці з крыўдзіцеляў запытаўся ў яе:

Навошта ты ходзіш у свой касцёл? З цябе ж усе смяюцца!

Я хаджу туды, каб маліцца за сябе і за ўсіх вас! адказала дзяўчынка.

Паступова насмешкі і крыўдныя словы аднакласнікаў зніклі…
Я разважаю:

— Якім чынам я абвяшчаю Хрыста ў сваім жыцці?

— Як я выконваю заданні, якія Хрыстус мне даручае?

— Што значыць для мяне быць сведкам Хрыста ў тым асяроддзі, дзе


я жыву?

— Што я павінен змяніць у сваім жыцці, каб быць сапраўдным сведкам Хрыста?



  • Як я магу ўключыцца ў актыўнае жыццё Касцёла?

Пастанова.

Хатняе заданне:

1. Складзі малітву і папрасі Духа Святога аб ўмацаванні ўсяго Касцёла.

2. Паспрабуй штодня маліцца гэтаю малітваю.

Заключная малітва:
Хрыстэ, Ты праз Духа Святога чыніш так, што твой Касцёл з’яўляецца адзіным, святым, апостальскім і паўсюдным. Дапамажы, каб мая вера
ў Касцёле ўмацоўвалася і ўзрастала дзеля Тваёй хвалы, каб я, асвячаны Тваім Духам з кожным днём станавіўся лепшым, каб, жыў у Касцёле, з’яднаным Тваёю любоўю, станавіўся сапраўдным сведкам для людзей, да якіх Ты пасылаеш мяне кожны дзень. Учыні мяне, Пане, Тваім апосталам, каб я мог абвяшчаць Тваё імя, якое на зямлі праслаўляе Касцёл, а ў небе
анёлы
і святыя. Амэн.


Тэма № 17, VII кл.

ПЕРШАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ.
Дыдактычная мэта: Распавядаем вучням пра першую хрысціянскую супольнасць Касцёла, якая была супольнасцю Эўхарыстыі, слова Божага, любові і малітвы.

Выхаваўчая мэта: Выхоўваем у вучнях пачуццё адказнасці за Касцёл,
а асабліва за развіццё і ўмацаванне той парафіяльнай супольнасці, да якой яны прыналежаць.

Асноўныя і дапаможныя матэрыялы:

1   ...   11   12   13   14   15   16   17   18   19


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка